kyky_org | Неотсортированное

Telegram-канал kyky_org - Кулуары KYKY

26137

💬 Связаться с редакцией: @KYKYmediabot • Наш сайт — KYKY.org. Если не открывается, включите VPN. • Наш патреон — patreon.com/kykyorg. С вас — подписка, с нас — подарки. 💼 Разместить рекламу в канале: https://infopoint.agency/

Подписаться на канал

Кулуары KYKY

Для фанатаў нашых стрымаў з пандамі — пачаўся новы сезон працы кармушкі ў Белавежскай пушчы.

Так што калі адчуваеце, што стаміліся ад навін, кідайце ўсё, цісніце на спасылку і глядзіце на птушак.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#спокойной_ноче_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Netflix дропнуў трэйлер прыквела серыяла па «Ведзьмаку» з падзагалоўкам «Паходжанне крыві». Яго дзеянне разгорнецца за 1200 гадоў да падзей арыгінала, у Залатую эру эльфаў.

Серыял выйдзе 25 снежня. Будзеце глядзець?

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У Менску, як заўсёды, свая атмасфера. За што мітынгавалі «неабыякавые грамадзяне», невядома. Мабыць, проста стваралі ашчушчэніе свята!

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Пс, як наконт свята? Тут праекту politzek.me споўнілася два гады, і ў нас ёсць пару ідэй, як вы можаце павіншаваць імяніннікаў.

Сачыце за рукамі: гэта новы, святочны #рецептотнемощности.

🎂 Варыянт першы: адкрываем старонку politzek.me, уваходзім у асабісты кабінет і выбіраем опцыю «заданаціць» — давайце дамовімся, што мы такім чынам купляем торцік для праекта (толькі з умовай, што замест торта палітзекі атрымаюць перадачы і змогуць сустрэцца з адвакатамі).

🎉 Варыянт другі: падпісваемся на ўсе сацсеткі праекта: вось інста, politzek.me">тыкток, канал у тг, твітэр і фэйсбук. У якасці прыемнага дапаўнення можаце рэпостнуць некалькі публікацый.

🥳 Варыянт трэці: на галоўнай старонцы politzek.me ёсць раздзел «ліст за 15 хвілін» — адкрыйце яго, абярыце сабе новага сябра па перапісцы і раскажыце яму пра апошнія навіны. Гэта проста, прыемна і дакладна зробіць чыйсьці дзень лепей.

Дарэчы, калі прагуляцца па нашым тэгу #рецептотнемощности, можна знайсці вельмі шмат ідэй, як дапамагчы іншым і пры гэтым перамагчы хандру.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Беларусы Вільні, вы ўсе запрошаныя на свята — адкрыццё новай крамы А2 Print з нацыянальнай сімволікай. Абавязкова захапіце з сабой добры настрой: будуць хлапушкі, шампанскае і шмат прыгожага мерча (яго ўжо можна зацаніць у інстаграме).

⏳ Калі? У гэтую нядзелю, 4 снежня, а 16 гадзіне
📍Дзе? Pilies g. 6

Дарэчы, А2 Print — гэта не проста крама. Адна з яго заснавальніц, Алеся Буневіч — палітзняволеная, якая зараз адбывае тэрмін у калоніі. І будзе вельмі класна, калі вы падзяліцеся з ёй сваім святочным настроем.

💌 Адрас для лістоў і паштовак: 230023, Гродна, вул. Кірава, 1. Буневіч Алеся Анатольеўна.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#с_добрым_утром_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Сёння дзвесце восемдзесят другі дзень вайны. Што адбылося за 2 снежня?

▪️Асцярожна, у гэтай навіне ёсць жорсткі кантэнт. У дыппрадстаўніцтвы Украіны па ўсім свеце сталі дасылаць пасылкі з выразанымі вачыма жывёл.
▪️Ва Украіне будзе створаная беларуская вайсковая часць з артылерыяй — пра гэта на канферэнцыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінету заявіў Валер Сахашчык.
▪️ЕЗ узгадніў «столь» коштаў на расейскую нафту на ўзроўні 60 даляраў за барэль.
▪️Беларуса, які працаваў на заводзе ў Чэлябінску і атрымаў позву ў расейскае войска, затрымалі проста на працоўным месцы. Ён збіраўся аспрэчваць незаконную мабілізацыю ў судзе.
▪️ Акупацыйныя ўлады Новай Кахоўкі заявілі, што заўтра пачнецца эвакуацыя мірных жыхароў з горада, таму што ён абстрэльваецца ВСУ. Чакаем жэст добрай волі?

Фота дня: Эвакуацыя мірных жыхароў з Херсона. Аўтар — Анатоль Сцяпанаў для AFP.

Крынж дня: Бурацкія шаманы накіравалі расейскім вайскоўцам юрты, каб абараніць іх ад HIMARS.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Новая Беларусь цяпер будзе у вашым тэлефоне!

Пачаў працу дадатак «Новая Беларусь» — гэта платформа, дзе змогуць гуртавацца беларусы і беларускі, каб атрымліваць дапамогу, шукаць і прапаноўваць працу, разам бавіць час, ладзіць праекты і прымаць супольныя рашэнні. Знайсці тусоўку «сваіх» цяпер можна па ўсім свеце!

Зараз дадатак праходзіць стадыю бета-тэставання — так што пампуйце і карыстайцеся на здароўе, а ў каментах можаце падзяліцца ашчушчэніямі.

📱 Новая Беларусь на Android
🍏 Новая Беларусь у App Store

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У Гастомелі скралі графіці Бэнксі — проста зрэзалі кавалак ўцяпляльніка, на якім яно было намалявана. Паліцыя паведамляе, што падазраваныя затрыманыя.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Марыя Калеснікава застанецца ў бальніцы да панядзелка.

Аляксандр Калеснікаў, бацька Машы, сустрэўся з лекарам. Ён распавёў, што Марыя паснедала, адчувае сябе нармальна і запэўніў: лячэнне працягваецца па пратаколе, усім неабходным яна забяспечана. Лекары робяць усё магчымае.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Беларусі і Расеі хочуць абмежаваць права вета ў АБСЕ, паведаміў амбасадар ЗША ў арганізацыі Майкл Карпэнтэр на паседжанні Савета міністраў АБСЕ ў Лодзі.

АБСЕ выпрацуе адпаведны механізм, каб два злачынныя рэжымы не маглі блакаваць нармальную працу арганізацыі.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Дадамо добрага настрою ў гэты дзень: украінскія ратавальнікі, якія разбіралі завалы ў Мікалаеўскай вобласці, дапамаглі саве з перабітым крылом. Калі б яе не знайшлі, птушка б не перажыла зіму. Паглядзіце, якая яна шчаслівая.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Лукашэнка заклікаў спыніць рэформы ў адукацыі — асабліва калі яны датычацца прыемнай кампаніі да ВНУ. Але перапісваць падручнікі можна (і трэба).

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Палітзняволенаму экс-журналісту БТ Дзмітрыю Лукшы прысудзілі 4 гады калоніі, яго жонцы — 2,5 і вялікія штрафы.

У Мінскім гарсудзе абвясцілі прысуды экс-журналісту БТ і пазаштатнаму карэспандэнту казахскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшэ, яго жонцы Паліне Палавінцы, а таксама Канстанціну Ніканораву і Дзянісу Яроўскаму. Іх абвінавачвалі ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама ў актыўным удзеле ў мітынгах — за тое, што яны здымалі сюжэты для казахскага тэлеканалу.

У выніку суддзя прызначыла:

🔺 Дзмітрыю Лукшы — 4 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф у 500 базавых (16 000 рублёў);

🔺 Паліне Палавінцы — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму і штраф у 100 базавых (3 200 рублёў);

🔺 Дзянісу Яроўскаму — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму і штраф у 100 базавых (3 200 рублёў);

🔺 Канстанціну Ніканораву — 3 гады хатняй хіміі і штраф у 100 базавых (3 200 рублёў).

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#с_добрым_утром_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Сёння дзвесце восемдзесят другі дзень вайны. Што адбылося за 3 снежня?

▪️Украіна працягвае эвакуіраваць херсонцаў з левага берага Дняпра. Херсон пастаянна абстрэльваюць расейскія войскі.
▪️Графіці Бэнксі, зрэзанае са сцяны разбуранага расейскай ракетай дома ў Гостомелі, у цэласнасці і цяпер знаходзіцца ў паліцыі
▪️Міністр абароны РФ Шайгу прыехаў у Мінск, каб падпісаць пратакол з «зменамі ў дакумент аб рэгіянальнай бяспекі РФ і РБ».

Фота дня: Вызваленыя з расейскага палону байцы УСУ атрымліваюць узнагароды ад прэзідэнта Украіны. На фота ёсць і знакамітая парамедык Кацярына «Пташка» Палішчук з батальёна «Азоў».

Крынж дня: мужчыну з Чыты арыштавалі за «дыскрэдытацыю расейскага войска», бо ў сябе ў інстаграме ён распавёў, што яму сніўся Зяленскі.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

🇵🇱 Візу Poland Business Harbour у другі раз можна будзе атрымаць толькі даказаўшы выкарыстанне першай па прызначэнні.

Навіна пра гэта з'явілася на сайце візавага цэнтра VFS — таксама стала вядома, што такія абмежаванні пачнуць працаваць з 5 снежня.

Цяпер PBH падоўжаць толькі калі ў вас будзе доказ, што мінулую візу вы выкарыстоўвалі па прызначэнні (сацыяльнае страхаванне або іншы доказ, што вы плаціце Польшчы падаткі і дакумент, які пацвярджае вашу рэгістрацыю па польскім адрасе).

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У Беларусь прыехаў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дэпартамент міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны РБ Валерый Равенка.

Меркаваная прычына — перамовы з міністрам абароны Беларусі Хрэніным.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Не хапае навагодняга настрою? У Гродне на наступным тыдні збіраюцца адкрыць алею дызайнерскіх ёлак. Вось як выглядалі некаторыя экспанаты адтуль у пару гадоў таму.

Свае жахлівыя крэатыўныя ідэі для святочнага дэкору пакідайце ў каментах.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Гэта #куку_сябры — пра класных беларусаў, якія робяць класныя рэчы. Наш сёняшні герой — саксафаніст, джазмэн, трэнер і плэйбой Павел Аракелян, які прызнаецца, што «хварэе на Беларусь».

Хоць часцей за ўсё вы маглі бачыць яго з саксафонам, Павел — мультыінструменталіст (яшчэ ў яго арсенале фартэпіяна і флейта). Аракелян граў у гуртах Крамбамбуля, Apple Tea, Svet Boogie Band, і заснаваў джазавую групу Outsiders (паверце, вам хопіць пары іх кампазіцый, каб закахацца ў джаз).

Павел быў рок-н-рольным экстрэмістам яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам: у 2019-м Аракелян павінен быў выступаць на БНР-101, але разам з іншымі музыкамі быў затрыманы, нават не даехаўшы да месца, дзе быў канцэрт. Музыкаў павезлі ў РАУС разам з інструментамі, але адпусцілі без адміністратыўкі (былі ж часы!).

А ў 2020-м, як прызнаецца сам музыка, ён адыграў не меньш за 100 дваравых канцэртаў — рэкордам былі сем выступленняў за дзень! Пасля аднаго з канцэртаў Павел трапіў у ІЧУ на 15 сутак. А калі выйшаў — даў нам інтэрв'ю аб тым, як пратрымацца і не з’ехаць кукухай. Яго словы актуальныя і зараз:

«Я ведаю, што ў супрацоўнікаў спецпадраздзялення ізраільскай арміі ёсць інструкцыя, у якой сказана: калі трапляеш у палон, ты павінен зрабіць усё, што ад цябе запатрабуюць. Таму што твая задача не геройстваваць, а выжыць. <...> І не трэба ставіцца да тых, хто выйшаў, як да чумных або супергерояў — можна проста трохі пра іх паклапаціцца».

Дарэчы, як прызнаецца сам Павел, гэтыя два гады яго кукуху ратаваў яго кот — яны разам на 4 фота.

Нядаўна Павел быў вымушаны пакінуць Беларусь — ў яго не засталося грошай на жыццё. Каб выжыць, Павел прадаваў свае інструменты — артыстаў з «пратэстным» мінулым на мерапрыемствы ў цяперашняй Беларусі не запрашаюць.

У сябе ў Фэйсбуку ён распавёў, што хутка будзе набіраць кліентаў на трэніроўкі ў Вільні. Так што, калі вы думалі прывесці цела ў парадак (як на 5 фота) — гэта знак.

А яшчэ ў Вільні Павел змог зноў вярнуцца да музыкі — усе анонсы канцэртаў ён посціць у фэйсбуку, так што падпісвайцеся, каб не згубіць!

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#спокойной_ноче_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Пост дня: «Давайте избавимся от позиции «я в белом пальто, а остальные в дерьме»

👉 Читать на KYKY (эта ссылка откроется только с VPN, а вот эта — медленнее, но без него).

Журналист Алесь Байдакевич уже два года живет в вынужденной эмиграции. Вместе с болью за происходящее на родине в Беларуси у Алеся с недавних пор болит за беларусов, которые находятся в безопасности в Литве и Польше, и рвут друг друга на части, пытаясь найти виноватых среди представителей демократических сил.

«Давайте поменяем тон и стиль в обсуждении внутренних проблем. Будем исходить из презумпции невиновности и давать людям объясниться, а не пытаться словить их на неудачной фразе». Алесь прислал KYKY свою колонку, и мы ее публикуем.

🕊 Поддержать KYKY можно с помощью подписки на наш Patreon или быстрого доната.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Максім Знак адпраўлены ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу. Гэта самае жорсткае пакаранне, якое можна атрымаць у калоніі.

Асуджаныя, пераведзеныя ў ПКТ у парадку спагнання, маюць права марнаваць у месяц толькі 32 рублі, атрымліваць 1 бандэроль на паўгады і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін.

Раней Максіма тройчы змяшчалі ў ШЫЗА.

Ціск на прадстаўнікоў каманды Бабарыка працягваецца: Марыя Калеснікава з ШЫЗА трапіла ў рэанімацыю, Віктара Бабарыка перавялі на цяжкую і небяспечную працу, Эдуарда Бабарыка утрымліваюць у СІЗА 30 месяцаў. Адвакатаў Калеснікавай і Бабарыкі не атэставалі — гэта значыць, што іх могуць пазбавіць ліцэнзіі.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Спыталі дарагіх патронаў, з чым у іх асацыюецца галоўны колер 2023-га па версіі Pantone. Мамін боршч, мяккія швэдры, сакавітая маліна, зерне граната — у гэтым пасце вельмі шмат яркіх асацыяцый.

🏮«З маленькімі кітайскімі крамамі»
💒 «Чырвоны касцёл у Мінску»
🐞 «Кашаніль. Гэта такое насякомае — чырвонае. З яго і робяць кармін (харчовы фарбавальнік)»
☎️ «Deutsche Telekom — нямецкая тэлекамунікацыйная кампанія»

А пра што вы адразу ж ўспамінаеце, калі бачыце кармінавы чырвоны? Падзяліцеся сваімі асацыяцыямі ў каментах.

💝 Дарэчы, калі хочаце перапісвацца з усёй рэдакцыяй KYKY і іншымі крутымі беларусамі ў закрытым чаціку, падпісвайцеся на наш Patreon.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Пасля заканчэння 11 класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены: адзін, абавязковы, — па рускай або беларускай мове, другі — па выбары.

А залічэнне ва ўніверсітэт будзе адбывацца па выніках двух ЦЭ, аднаго ЦТ і сярэдняга бала.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Калі нас абудзяць праз сто гадоў і спытаюць, чым займаюцца ў сацсетках, мы адкажам «спрачаюцца праз беларускую мову». Хтосьці агітуе за поўны пераход на беларускую, хтосьці кажа, што каб быць беларусам, проста любіць сваю краіну дастаткова.

🇧🇾 Але як насамрэч ідуць справы з беларускай мовай? BISS правёў даследаванне і апублікаваў іх у Банку Ідэй, а мы выбралі з яго самае цікавае — гартайце карткі.

А ў каментарах можаце падзяліцца сваімі думкамі аб тым, што робіць чалавека беларусам.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Паводле статыстыкі Apple Music, беларусы сталі слухаць менш расейскай музыкі, чым у 2021 годзе. Калі летась у «топе» па Беларусі было 7 расейскіх выканаўцаў, то цяпер — усяго 3.

Самае яркае змяненне трэндаў адбылося ва Украіне, дзе папулярнасць расейскіх выканаўцаў ўпала з 9 да 0. У цэлым папулярнасць расейскай музыкі ў свеце падае: на тым жа ўзроўні яна засталася ў Туркменістане, а вырасла — толькі ў Арменіі.

Дарэчы, гэта знак, каб у каментах расказаць пра любімых беларускіх выканаўцаў. 🪄✨

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Інстытут колеру Pantone абвясціў галоўны колер 2023 года — гэта 18-1750 Viva Magenta, кармінавы чырвоны.

«Гэта новы чырвоны, які ўпіваецца чыстай радасцю, заахвочвае да эксперыментаў і самавыяўлення без абмежаванняў».

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Карціну Марка Шагала «Палёт мастака» прадалі на аўкцыёне Christie's за 2,9 мільёна даляраў — гэта на 700 тысяч больш максімальнай сумы, у якую калекцыянеры ацэньвалі яе.

Читать полностью…
Подписаться на канал