kyky_org | Неотсортированное

Telegram-канал kyky_org - Кулуары KYKY

26137

💬 Связаться с редакцией: @KYKYmediabot • Наш сайт — KYKY.org. Если не открывается, включите VPN. • Наш патреон — patreon.com/kykyorg. С вас — подписка, с нас — подарки. 💼 Разместить рекламу в канале: https://infopoint.agency/

Подписаться на канал

Кулуары KYKY

#спокойной_ноче_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Міністэрства абароны адрэагавала на нядаўнюю заява брэсцкага ваеннага камісара

«Да грамадзян Беларусі, якія не прайшлі праверку ўліковых звестак ваеннаабавязаных, не будуць прымяняцца абмежаванні на выезд за межы краіны».

Па іх словах, каментар Канавалава быў «недакладны».

Галя, адмена!

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У канцы снежня была затрымана экспертка па этыкеце, культуролаг Аксана Зарэцкая.

Праваабаронцы паведамляюць, што Зарэцкая знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Падрабязнасці і прычыны затрымання Зарэцкай пакуль невядомыя.

Нагадаем, што у 2020 годзе яна ўваходзіла ў склад Каардынацыйнай рады.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

КДБ скончыў расследаванне нападу на дом Гайдукевіча — у ім і «актах тэрарызму» вінавацяць аж 18 чалавек, у ліку якіх і экс-рэстаратар (а з нядаўняга часу — «тэрарыст») Вадзім Пракоп'еў.

Яго, а таксама Ігара Чамякіна і Вадзіма Хаміцэвіча будуць судзіць завочна (іх аб'явілі ў міжнародны вышук). Таксама ў «нападзе» і «актах тэрарызму» вінавацяць сям'ю Вайцеховічаў з Барысава.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

🎂13 студзеня — дзень нараджэння Хаіма Суціна! Так-так, таго самага, які намаляваў знакамітую «Еву».

А вы ведалі, што гэтую дату ён сам сабе абраў у якасці дня нараджэння? Калі не, то вось вам падборка фактаў аб Суціне, якіх вы дакладна не ведалі:

🤷‍♂️ Карціны Суціна вельмі рэдкія праз ягоны перфекцыянізм: ён сам выкупляў свае творы, нейкія перарабляў, а некаторыя нават знішчаў.

🥴 Твораў ранняга беларускага перыяду Суціна не існуе — засталіся толькі гісторыі. Напрыклад, аднойчы ён намаляваў партрэт равіна, і сын равіна жорстка яго збіў. Але дзякуючы гэтаму партрэту ў Хаіма з'явіліся грошы, каб паехаць у Вільню і пачаць вучыцца.

💔 У Беларусі не захавалася ніякіх работ Суціна — у асноўным усе знаходзяцца ў Францыі. Парыж не адразу прыняў беларускага мастака, аднак менавіта з-за першых буйных пакупнікоў ягоных прац ён і змог працягваць працаваць.

🤔 Пасля 40-га года, калі палова Францыі была акупаваная, нацысты палявалі на карціны Суціна і нават звярнуліся да Францыі з афіцыйнай просьбай выдаць мастака разам з творамі. Але гэтага не адбылося — а свае карціны Суцін хаваў у фермераў.

🐟 Суцін, перш чым з'есці нешта, пісаў нацюрморты. Ён не мог есці, пакуль не скончыў працу, з-за чаго ў працэсе адчуваў вельмі моцнае пачуццё голаду.

😳 Дарэчы, ён маляваў не толькі галодным, але і голым — каб падчас працы не знішчыць апошняга адзення.

Яшчэ больш цікавых фактаў пра Суціна шукайце ў нашых матэрыялах — «Геній і вар'ят» і «Што было б з Суціным, калі б ён быў нашым сучаснікам».

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Брэсцкая вобласць таксама вяртае збор за перасячэнне граніцы. Раней ужо вярнулі збор за перасячэнне мяжы ў Гарадзенскай і Віцебскай вобласці.

Такім чынам, пасля ўступлення ў сілу ўсіх трох рашэнняў з 1 лютага збор будзе брацца на ўсіх межах Беларусі і краін ЕС.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Мінабароны РФ заяўляе пра ўзяццё Саледара. Украінскі бок гэта абвяргае.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Журналісты Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец атрымалі «хатнюю хімію» за «актыўны ўдзел у мітынгах».

Краязнаўцу Аляксандру Лычаўку далі тры гады, яго жонцы Сняжане, якая пісала для «Онлайнера» — два з паловай. Журналістаў затрымалі ў кастрычніку мінулага года.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

💥 У Белгародскай вобласці ў выбухнуў боекамплект ў танку, адпраўленым на рамонт. Ён знішчаны, яшчэ два танкі пашкоджаныя. Прычына — парушэнне тэхнікі бяспекі.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У лепшых беларускіх традыцыях: спікер расійскай дзярждумы Валодзін прапануе канфіскаваць маёмасць расейцаў-эмігрантаў, калі яны займаюцца «экстрэмізмам» або дыскрэдытуюць расейскія войскі.

Ён лічыць, што пакінутую ў Расеі маёмасць варта канфіскаваць у якасці кампенсацыі за прычыненую шкоду. Для гэтага Валодзін прапануе мадыфікаваць расейскі Крымінальны кодэкс.

Нічога не нагадвае?

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Расейцы, верагодна, захапілі Саледар (ці, як мінімум, вялікую яго частку), але гэта не прывядзе да акружэння Бахмута — ISW.

Эксперты лічаць, што стратэгічная важнасць горада была перабольшаная расейскай прапагандай. Нават калі Саледар узяты, гэта не дасць вялікай перавагі знясіленым ад барацьбы расейскім войскам.

UPD: Прадстаўніца Мінабароны Украіны Ганна Маляр заяўляе, што баі ў Саледары трываюць, а УСУ трымае абарону.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Таямніца раскрытая: рэгуляванне коштаў на раздзеленую курыцу падоўжылі яшчэ на 80 дзён.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#спокойной_ноче_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Первый рубеж уже за нами — мы пережили 3% этого года! 🥳

Как вы, дорогие читатели? Держитесь? Рассказывайте в комментариях, как ваше начало года.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Эпопея с расчленённой курицей получила продолжение: МАРТ зарегистрировало в реестре новое постановление. Что в нём — пока неизвестно, потому что оно ещё не опубликовано.

Поэтому объявляем конкурс предсказаний: что ещё запретят делать с куриными тушками? Делитесь в комментариях идеями (мы не гарантируем, что чиновники их не подсмотрят).

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Принц Гарри написал книгу, подставив Корону. 10 фактов о его мемуарах — если интересно, но не хочется читать.

👉 Читать на KYKY (эта ссылка откроется только с VPN, а вот эта — без него).

Афганистан обвиняет принца Гарри в военных преступлениях, Шарли Эбдо выходит с карикатурой про 25 талибов, которые в раю развлекаются с принцессой Дианой. Все это — только один эпизод из вышедших пару дней назад мемуаров самоотреченного принца Гарри, который, по словам критиков, подставил всю королевскую семью. KYKY публикует вольный перевод рецензии на книгу герцога Сассекского от британского журналиста Бориса Стерлинга.

🔥 Ускорить выход новых классных текстов можно с помощью подписки на наш Patreon или быстрого доната.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Суд Цэнтральнага раёну Мінска вырашыў пачытаць — і прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 12 кніг (амаль усе пазіцыі спісу прысвечаны гісторыі Беларусі).

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Беларусам, якія не прайшлі зверку дадзеных у ваенкамаце могуць абмяжаваць выезд з краіны

«Што тычыцца тых няпоўных 3 працэнтаў, якія не прайшлі зверку. Да канца студзеня мы гатовы папрацаваць з гэтымі людзьмі. Звярнуцца можна ў любы ваенны камісарыят, па любым відзе сувязі. А пачынаючы з лютага, да тых людзей, якія не прайшлі зверку, хутчэй за ўсе будуць прыменены абмежаванні на выезд з тэрыторый Рэспублікі Беларусь», — прыгразіў ваенны камісар Брэсцкай вобласці Алег Канавалаў.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Бар «Перасмешнік» на Нямізе часова закрываецца

Пра гэта бар сёння паведаміў на сваёй старонке ў Instagram.

«Мы часова прыпыняем працу бара і сыходзім на вакацыі. Спадзяемся, што вельмі хутка мы зноў убачымся з вамі ў сценах каханай Птушкі!»

Гэта не першы выпадак закрыцця «Перасмешніка». У лістападзе 2020-га, калі ўстанова належала рэстаратарцы Вользе Мазур, бар падвергнуўся шматлікім праверкам і штрафам пасля ўдзелу ў пратэстнай забастоўцы,праз што неўзабаве Мазур была затрымана на 15 сутак, а потым вырашыла выставіць бар на продаж.

Бар з новым уладальнікам быў зноў адкрыты на тым самым месцы ў сакавіку 2021-га.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

СК упершыню скаментаваў затрыманне Андрэя Дзмітрыева. Ён падазраецца па 342-м артыкуле КК, яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Установа наштосьці палічыла, колькі раз палітык выязджаў з Беларусі за мяжу, і ўказвае, што «наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць пра каардынацыю яго палітычнай чыннасці з-за мяжы».

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У IT-кампанію LESTA (былая беларуская частка Wargaming) таксама прыйшлі за тымі, хто данаціў у фонды салідарнасці?

Як стала вядома «Еўрарадыё», спіс данацераў складаецца з больш за 80 чалавек. Механізм такі ж самы: за «індульгенцыю» хацяць данат у 10 раз большы за той, што даслалі ў фонд.

Нагадваем, раней з такімі ж спісамі прыйшлі да кампаній з ПВТ.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Ужо паўгадзіны ў Лагойскім раёне перабоі з электрычнасцю — каля 35 тысяч чалавек застаюцца без святла. Прычыны, як і часу падлучэння электрычнасці, пакуль няма.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Пустыя паліцы, прадаўцоў больш, чым пакупнікоў — як цяпер выглядае адзін з магазінаў сеткі «Віталюр». 🫣

Фота: S13 Гродна

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У Беларусі вярнулі збор за перасячэнне мяжы ў Гарадзенскай і Віцебскай вобласці.

Гэта будзе каштаваць 1 базавую (цяпер гэта 37 рублёў). Збор пачне дзейнічаць у лютым і працягнецца аж да 2025 года.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

У Гарадзенскай вобласці да канца года скасавалі ліміт на вываз за мяжу прадуктаў харчавання (мукі, крупы, масла, солі і кансерваў).

Так што калі пачуеце пра масавыя гулянні ў Польшчы ці Літве, ведайце, што гэта суседзі святкуюць беларускую шчодрасць. 🙃

Читать полностью…

Кулуары KYKY

🔥 Беларускі дызайнер ужо другі раз запар выйграе прэстыжную брытанскую дызайн-прэмію. У гэты раз — два «золаты» за дызайн упакоўкі для ежы.

Аляксей Лімонаў скарыў World Brand Design Society Awards сваім дызайнам, зробленым для Easy Pizzy — праекта дастаўкі страў і напояў ад сеткі «Шакаладніца».

А ў мінулым годзе ён атрымаў адразу два срэбры за дызайны для касметычнай лінейкі MoDo Alice ад фірмы MODUM і для крэатыўнай серыі вяхотак Art Sponges.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#с_добрым_утром_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

IKEA хочет взыскать с активиста Петра Маркелова 8,5 тысяч евро за ущерб, который он нанёс во время акции протеста.

В ноябре прошлого года Маркелов разрубил топором две тумбочки, облил их красной краской и в мегафон объявил, что делает это из-за сотрудничества IKEA с беларускими властями. После этого его задержала полиция.

Если вы всё пропустили и не знаете о скандале с IKEA, мы рассказывали об этом вот здесь и здесь (кратко: IKEA через посредников закупает древесину в Беларуси и использует труд заключённых, которые за копейки изготавливают мебель и текстиль).

Читать полностью…

Кулуары KYKY

СК начал «спецпроизводство» против представителя организации BYPOL (власти Беларуси считают её террористической), экс-оперативника ГУБОПиК Станислава Лупоносова.

UPD: Его обвиняют в «превышении полномочий», «измене государству» и «несанкционированном копировании информации».

Читать полностью…

Кулуары KYKY

🔥 EPAM — в списке лучших работодателей 2023 года

Появился ежегодный рейтинг лучших мест для работы в США от компании Glassdoor: компания с беларускими корнями заняла 80-е место.

Читать полностью…
Подписаться на канал