dissidentby | Неотсортированное

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Подписаться на канал

dissidentby

#dissidentby

❗️ Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

На сёняшні момант вядома пра 165 чалавек.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
Разам з @viasna96 на цяперашні момант налічылі больш за 130 затрыманняў. Вядома, пра распачатыя крымінальныя справы па 361-4 КК РБ.

Читать полностью…

dissidentby

📢 Раніцай была затрымана Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча.Пра самаго Мікалая больш за 11 месяцаў няма звестак.

Читать полностью…

dissidentby

Супрацоўнікі КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў

Вядома, што затрыманні ідуць па ўсёй краіне.

Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і не захоўвайце перапіскі і іншую адчувальную інфармацыю.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🙏 Вольга Зазулінская - кіраўніца фонду Краіна для Жыцця, праваабаронца, каардынатар праекта дапамогі сем'ям палітвязняў.

Вольга будзе асвятляць лёс палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага.

🔻 Сяргей Ціханоўскі - беларускі блогер, аўтар youtube-каналу "Краіна для жыцця", муж Святланы Ціханоўскай. Збіраўся балатавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зняволенні. Сяргей быў затрыманы 29 траўня 2020. Спачатку яго асудзілі на 18 гадоў пазбаўлення волі. 27 лютага 2023 яго асудзілі яшчэ на 1,5 гады па арт. 411 КК РБ. На сёняшні дзень тэрмін складае 19,5 гадоў зняволення.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Сяргея?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Сяргея ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За апошні тыдзень на волю выйшлі 5 палітвязняў, у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі ў калоніі памёр палітвязень Вадзім Храсько.

🔗 Новыя палітвязні: Мікалай і Іна Ш., Наталля Рамашова, Аксана Воінава, Аляксандр Зянкоў, Алег Кацапаў, Аляксандр Яшкін, Сяргей Якубенак, Ігар Казубаў, Галіна Краснянская.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

Читать полностью…

dissidentby

🧦 Працуе Банк Лістоў на сайце! Вы захавалі ўжо 1785 лістоў, а 25 чалавек ужо іх атрымалі!

Мы ведаем, што шмат людзей пішуць лісты, але не заўседы яны трапляюць да чалавека. Вы можаце захаваць усе свае вестачкі на нашым сайце праз функцыянал "Банк Лістоў". Яны будуць захоўвацца да запатрабавання вязнем.

Калі ў вас есць фотаздымкі вашых лістоў або лістоў, якія вы напісалі праз іншыя сэрвсіы (не праз dissidentby), вы можаце запампаваць іх для любого вязня ў нашым спісе: https://stayrebel.fun/by/letter/bank

Наш бот: @dissidentby_bot

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

У гэтым годзе ўжо выйшлі на волю 9 вязняў, але спіс палітвязняў папоўніўся на тую ж лічбу:
🔗 Максім Кронда, Юры Альховік, Уладзімір Лук'янчук, Алег Зыкун, Ганна Крук, Ірына Бандарэнка, Аляксандр Масевіч, Марына Дзягцева, Аляксандр Бойка.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📊 Што адбывалася ў Беларусі ў мінулым годзе адносна арыштаў па крымінальных палітычных справах?

📈 1591 асоба была затрымана, з іх: 1171 мужчына і 420 жанчын. Сярод затрыманых - 5 непаўналетніх.

🔗 У зняволенні апынуліся 407 чалавек, на “хатняй хіміі” - 417 чалавек, на хіміі з накіраваннем - 40 чалавек, справу спынілі ў дачыненні да 4 чалавек, на прымусовае лячэнне адправілі 5 асобаў, пад падпіску аб нявыездзе трапілі 4 чалавека, у вымушанай эміграцыі знайшліся 48 чалавек, атрымалі пакаранне з адтэрміноўкай выканання - 3 чалавекі, арышт да 3 месяцаў - 4 чалавекі, замест крымінальнай справы былі асуджаны толькі па адміністрацыйнай - 3 чалавекі, лёс 624 чалавек застаўся невядомы праваабаронцам.

У дачыненні да 1568 чалавек (мінімум)
адыбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

470 чалавек цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю470 чалавек цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю.

📌 Паведамляйце пра рэпрэсіі, дапамагайце нам фіксаваць палітычны пераслед і дапамагаць ахвярам тэрору.
Вы можаце напісаць нам па асабістых кантактах або паведаміць праз сайт ананімна STAYREBEL.FUN.

Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра сваю бяспеку і не пакідайце інфармацыйны след (dissidentby прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем)

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Чатыры палітвязня сёння выйшлі на волю, адбыўшы цалкам тэрмін, і сустрэнуць святы побач са сваімі блізкімі 🏡

🌟 Станіслаў Мачалаў - актывіст з Гомеля, які атрымаў 3 гады пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту, вызваліўся з ПК-22
🌟 Мікалай Малюта - жыхар Брэста, быў асуджаны на 3 гады за акцыі пратэсту, вызваліўся з ПК-17
🌟 Сяргей Гацкевіч - быў непаўналетнім, калі атрымаў тэрмін у 3 гады зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту, вызваліўся з ВК-2 для падлеткаў
🌟 Мікіта Дзмітрыеў - жыхар Брэста, быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем за ўдзел у акцыях пратэсту, вызваліўся ў ПУАТ-49

💬 Калі вы валодаеце інфармацыяй пра крымінальны пераслед, звязаны з палітыкай, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам.
Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу або пакінуць паведамленне на сайце stayrebel.fun (даступна БЕЗ vpn).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Актыўная спасылка тут.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

✍️ ✉️ А мы працягваем сваю працу, шаноўныя сябры і дарагія сяброўкі, у новым выпуску "Лісты палітвязьням #9" мы сустрэліся з прадстаўніцай ініцыятывы Dissidentby Марынаю, якая падзялілася гісторыямі з жыцьця палітвязьняў, працоўнымі момантамі з дзейнасьці ініцыятывы @Dissidentby - як ініцыятыва дапамагае палітзьняволеным у Беларусі, па-за Беларусьсю і як займаецца рэабілітацыяй вызваленых вязьняў, ці даходзяць лісты, што такое і як працуюць "Банкі памяці".

⛓️‍💥 Вы даведаецеся пра праект "Вартаўнікі" і дзеля чаго ён створаны, а таксама мы паспрабуем знайсьці адказ на пытаньне - што кожны з нас можа зрабіць на карысьць дапамогі палітвязьням і ці гэта справа толькі праваабаронцаў, ці нашага грамадства?

https://youtu.be/uKyUc5vjvOw?si=08WdEgl8F3E_uYGF

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

1000 дзён у зняволенні Андрэй Пачобут

🔻 Андрэй Пачобут - гарадзенскі журналіст, сябра "Саюзу палякаў Беларусі", публіцыст. Андрэя затрымалі 25 сакавіка 2021. У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. У выніку Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі.

☝️ Вядома, што Пачобуту прапаноўвалі напісаць прашэнне на памілаванне, але ён адмовіўся.

❌ На сёняшні дзень ён амаль бесперапынна паўгады знаходзіцца ў ШІЗА. У ПК-1 (Наваполацк) на яго рэгулярна ціснуць, пазбавілі спатканняў і перадач. Таксама ад Андрэя няма званкоў.

🙌 Вы можаце падтрымаць палітвязня, даслаўшы ліст або тэлеграму, а таксама зрабіць акцыю салідарнасці ў любым фармаце.
Ліст можна даслаць АНЛАЙН

📖 Інтэрв'ю з былым палітвязнем, які адбываў пакаранне ў ПК-1 (Наваполацк)

Читать полностью…

dissidentby

⚠️ наш сайт падвяргаецца зараз DDoS-атацы. Працуем над гэтым.

Читать полностью…

dissidentby

🎬 У новым выпуску "Лісты палітвязьням #7" Лявон Вольскі сустрэўся з заснавальнікам ініцыятывы Dissidentby і паразмаўлялі пра тое, як ініцыятыва дапамагае палітзьняволеным, а таксама аказвае інфармацыйную падтрымку тым, хто самастойна хоча дапамагаць палітвязьням, пра асабісты досьвед узаемадзеньня з рэпрэсіўнай сыстэмай і ці варта наогул апублічваць інфармацыю пра турэмныя выракі і сваякоў за кратамі.

👀 Відэа ўжо на канале: https://www.youtube.com/watch?v=C3LMakvQX78

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

☄️ Палітзняволеных жанчын у калоніі наўмысна заражаюць каростай

Стала вядома, што ў ПК-4 есць людзі, хворыя на каросту, праз якіх заражаюцца палітзняволеныя. Санчастка кажа, што гэта звычайная алергія, але людзі працягваюць хварэць. Вядома, што заразілі Алену Маліноўскую.

Акрамя таго, медыкі адмаўляюць у аглядзе Вользе Маёравай. У жанчыны праблемы з горлам, але дапамогу яна не атрымоўвае. Таксама ей не передаюць грошы, якія залічваюцца на яе рахунак, і лісты ад блізкіх сваякоў.

Марыя Калеснікава зараз знаходзіцца ў ПКТ і вельмі схуднела. Часам яе адпраўляюць у медчастку.

⚠️ Калі вам вы ведаеце нейкую інфармацыю, калі ласка, паведамляйце нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт stayrebel.fun (даступны без впн).

Читать полностью…

dissidentby

Ад 8 раніцы да 18 вечара ў маці Марыны Касінеравай (па прапісцы) праводзілі вобшук супрацоўнікі мясцовага КДБ і аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю. З якой крымінальнай справай звязаны вобшук - невядома.

Читать полностью…

dissidentby

⚠️ У межах сёняшніх затрыманняў працуе КДБ. Людзям паказваюць пастановы з арт. 361-1 ч.1 і ч.3. Верагодна, аблавы звязаны з тым, што сёння ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" унеслі праект дапамогі прадуктамі IneedHelp.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні. Таксама нагадваем дбаць пра сваю бяспеку ў сацыяльных сетках.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

За апошні тыдзень на волю выйшлі 3 палітвязня. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

🔗 Новыя палітвязні: Арцём Антонаў, Аляксей К., Аляксандр Стругальскі, Мікіта Машута, Аляксандр Сабалеўскі, Вольга Тачоная, Усевалад Жураўлеў.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Для чаго варта быць Вартаўніком ці Вартаўніцай для палітвязня?

🌐 На сайце dissidentby.com (люстэрка stayrebel.fun) ёсць магчымасць націснуць пад фотаздымкам вязня і пакінуць свой кантакт, каб пачаць апекавацца на рэгулярнай аснове канкрэтным чалавекам.

Што гэта значыць і чаму гэта важна?

- маральная падтрымка блізкіх (знаходзячыся на прамым кантакце, вы ведаеце пра навіны, пра праблемы, заўсёды можаце падтрымаць добрым словам і раздзяліць цяжар сітуацыі). Мы атрымоўваем шмат водгукаў ад сем'яў, і нават такія дробязі вельмі бадзёраць і выклікаюць слёзы шчасця ад таго, што сям'я не застаецца адзін на адзін з праблемай;

- магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю (шмат беларусаў і беларусак знаходзяцца за мяжой, таму гэта цудоўная магчымасць прысвячаць акцыі і мерапрыемствы салідарнасці падапечным вязням, каб падрабязныя гісторыі вызывалі больш водгукаў у сэрцах неабыякавых людзей);

- матэрыяльная грашовая падтрымка (нават калі вы можаце падтрымаць сям'ю нейкай сумай рэгулярна - гэта ўжо магчымасць пакласці чалавеку ў зняволенні на асабісты рахунак, набыць больш прадуктаў, падрыхтаваць больш поўную перадачу ці аплаціць квіткі да месца зняволення);

- абмен паслугамі і рэчамі (вы можаце падзяліцца неабходнымі рэчамі, якія засталіся ў Беларусі і вам не патрэбны, а сям'і будзе ў гэтым удзячна; таксама вы можаце навучыць чалавека ці дзяцей нейкім навыкам, якімі вы валодаеце, і якія не можа аплаціць сям'я асобна).

Апякунства вязням - гэта моцная сувязь і падтрымка на доўгія гады, якая не вызнае межаў і за якую не хопіць словаў каб выказаць удзячнасць.

Наш бот: @dissidentby_bot

Читать полностью…

dissidentby

Па інфармацыі ПЦ Вясна, у калоніі памёр палітвязень.

У калоніі № 3 «Віцьбе» памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў яму 3 гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне.

Вадзім памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.

Гэта чацьвёртая смерць за кратамі. Увесь спіс ахвяраў рэжыму з 2020: https://dissidentby.com/victims

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
✉️ Апошнія некалькі тыдняў паведамлялі пра пераводы вязняў з адной калоніі ў іншую. З якой нагоды адбываліся пераезды - невядома. Каго з вязняў перавезлі?

▪️Пасля расфармавання ПК-5 (Івацэвічы): Іллю Дубскага адправілі ў ПК-8 (Ворша), Аляксандра Францкевіча ў ПК-11 (Ваўкавыск). Куды адправілі яшчэ трох палітвязняў з ПК-5, пакуль невядома.

▪️ Руслана Лабанка і Аляксяндра Зелюткіна этапавалі з ПК-15 (Магілеў) у ПК-17 (Шклоў).

▪️ З ПК-22 (Івацэвічы) вывезлі Аляксандра Петушкова (зараз у ПК-2, Бабруйск) і Аляксея Кузьміна (зараз у ПК-15, Магілеў). Агулам з калоніі ў Івацэвічах вывезлі каля 20 асобаў. Таксама вядома, што для "парушальнікаў рэжыму" (т.н. злоснікі) скарацілі колькасць званкоў блізкім. Замест 3 аўдыё і 3 відэа будзе дазволена толькі 2 аўдые і 1 відэазванок.

У ПК-22 прывезлі Вячаслава Арэшка (з ПК-17) і Уладзіміра Аўрамцава (з ПК-1), Іллю Трубіна (з ПК-1).

⚠️ Калі вам вядома пра перамяшчэнне вязняў, калі ласка, паведамляйце нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт stayrebel.fun (даступны без впн).

🔖 Акрамя таго, мы прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", таму не пакідайце інфармацыйных слядоў (выкарыстоўвайце сакрэтныя чаты, таймер выдалення паведамленняў або паведамляйце праз сайт).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Нагадваем, што ў нас на канале захаваны стрым з былымі палітзняволенымі жанчынамі.

💎 Ганна Баран - з 2020 года напісала больш за 200 скаргаў на дзеянні ўлад і праваахоўных органаў. Напярэдадні арышту Ганну затрымлівалі 10 разоў, шмат разоў праводзілі ператрусы. А ў 2021 арыштавалі па крымінальнай справе за ўдзел у карагодах і асудзілі на 1,5 гады зняволення.

💎 Вольга Анішчук - у 2020 годзе стала сведкай катаванняў свайго мужа і цынічнай судовай расправы. З таго часу Вольга распачала сваю барацьбу за блізкага чалавека, за што сама зазнала прэсінг, вобшукі і арышты праз асабістую помсту начальніка ПК-15, дзе ўтрымліваўся яе муж.

💎 Вольга Класкоўская - журналістка і актывістка. Вольга заўседы была палітычна актыўнай, з-за чаго пакінула Беларусь пасля Плошчы-2010. У 2017 Вольга павярнулася, а ў 2020 яе затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту і асудзілі на 2,5 гады зняволення.

🔴 СТРЫМ: https://www.youtube.com/watch?v=t2sqoiTBSvo

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔔 Разам з вамі ў гэтым годзе мы зрабілі вялікі ўнесак у салідарнасць і абарону правоў тых, хто знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Разам з партнёрамі мы арганізавалі шмат розных акцый для дадатковай дапамогі вязням і іх сем'ям.

🍪 Нам падабаецца, што нашы сказы пачынаюцца са слова "разам" і мы жадаем, каб у наступным годзе было тое самае. Бо толькі так мы можам працягваць будаваць сталыя сувязі, якія дазваляюць трымацца і рабіць справы ў гэтыя цёмныя часы для грамадства. Спадзяемся, кожны і кожная будзе крочыць далей у накірунку да свабоды і вызвалення.

Памяць🕯
У гэтым годзе мы страцілі двух палітвязняў - Алеся Пушкіна і Мікалая Клімовіча.

🏡 Абавязкова павіншуйце і падарыце промні святла і цяпла нашым палітвязням:
- напісаць ліст анлайн
- зрабіць ахвяраванне
- дапамагчы сем'ям палітвязняў
- дапамагчы тым, хто вызваліўся

🌟 Пакуль усе не будуць вольныя!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

‼️ Вядома, што ў Гомельскім СІЗА знаходзіцца сям'я з чатырох чалавек па артыкуле 356 КК РБ "Здрада дзяржаве".

Калі вам нешта вядома, калі ласка, дашліце інфармацыю праваабаронцам. Даслаць інфармацыю вы можаце праз сайт dissidentby.com (або stayrebel.fun), а таксама па кантактах у апісанні канала.

⚠️ Пад вартай утрымліваюцца:
Прохарава Анастасія Васільеўна (2000 г.н) - працавала медсястрой у ГАКБ,
Прохараў Васілій Васільевіч (1969 г.н) - працаваў на будоўле,
Прохарава Ларыса Іванаўна (1975 г.н) - працавала санітаркай у ГГКБ №3
і Прохараў Павал Васільевіч (1996 г.н.) - працаваў на будоўле.

Читать полностью…

dissidentby

💥 ПРЭМ’ЕРА ВІДЭА 💥

“Чакай мяне” — песьня з альбому “Лісты палітвязьням”.

Кожнаму зьняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі —штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І, калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаесься. У кліпе песьню сьпяваюць былыя палітвязьні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязьніцаў.

Рэліз альбому “Лісты палітвязьням” 25.12.2023.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚡️ Мы атрымалі інфармацыю ад былых вязняў (пацверджана з іншых крыніцаў) аб тым, што палітвязень Антон Лысаў, грамадзянін РФ, які быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўленне волі за дзеянні на тэрыторыі Беларусі быў вызвалены з калоніі ўвосень 2023 і экстрадаваны ў Расею з прычыны згоды на ўдзел ваяваць на баку Расеі.

Такім чынам мы можам убачыць, як моцна павялічылася прысутнасць Расеі на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання Лукашэнкі.

У сваю чаргу, беларускі дыктатар відавочна не з'яўляецца самастойным у прыняцці рашэнняў, а любыя дзверы адчыняюцца па патрэбе старэйшага брата з Крамля.

На вялікі жаль, мы павінны ўлічваць гэта ў межах нашай дзейнасці і стратэгіі ў барацьбе за лёс палітычных зняволеных  і аднаўленні правоў чалавека ў краіне.

Читать полностью…

dissidentby

🌚

За апошнія суткі на наш сайт абрынулася хакерская атака. Больш за 400 млн запытаў на сайт, 4000 запытаў у секунду.

К вечару мы ўзмацнілі ахову і павярнулі працу сайта ў штатны рэжым. Атака DDoS працягвалася ўсю ноч, але яна ўжо ні на што не паўплывала.

Усе рэсурсы працуюць і будуць працаваць далей, пакуль усё не будуць вольныя.

Усім acab 🥰

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚡️ Дапамажыце нам даследваць умовы ўтрымання вязняў!

Мы збіраем і даследуем інфармацыю аб асаблівасцях адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турма, калонія, ПУАТ) для таго, каб аналізаваць актуальную інфармацыю, прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую інфармацыю, а таксама выкарыстоўваць вынікі апытанняў для поўнага рэфармавання дадзенай сістэмы ў будучыні. Мы будзем рады, калі вы запоўніце анкету.

🗝 Анкета тут: https://stayrebel.fun/forms/release
⚠️ Калі вы знаходзіліся ў розных месцах, калі ласка, пазначце ўсе месцы ўтрымання ў адной анкеце.
❗️Анкету могуць запоўніць людзі з досведам адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🔻 10.12 адзначаецца Дзень правоў чалавека. 0 — гэта колькасць палітзняволеных, якая павінна быць у краіне, у якой выконваюцца правы чалавека.

На сёння налічваецца 1668 палітвязняў у Беларусі. Акрамя таго, 852 чалавекі выйшлі на волю цалкам адбыўшы тэрмін.

Dissidentby далучаецца да акцыі "0" ад Politzek.me і партнёрскіх арганізацый.

🖤 Распавядай пра палітзняволеных, пакуль іх сапраўды не стане 0 у Беларусі!

⚡️ Нагадваем, што сёння адбудзецца мерапрыемства з нагодны дня правоў чалавека. Далучайся!

⏰ 10.12 а 18-00
Sala pod Zegarem CK ZAMEK
ПОЗНАНЬ, ПОЛЬША

Читать полностью…
Подписаться на канал