cbs_help | Unsorted

Telegram-канал cbs_help - Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

7156

Subscribe to a channel

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

💔 Развод — это всегда сложный процесс, и не только с эмоциональной стороны. Он требует правильных шагов на каждом этапе и знания множества юридических нюансов. Чтобы немного упростить задачу, мы подготовили подробное руководство в трёх актах: от момента принятия решения и подачи иска — до судебного процесса и его последствий.

Продолжение – в следующем посте.

Авторка поста — адвокатка, медиаторка и специалистка по семейному праву Йоанна Скорыцка.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

🧐 Родительские права в Польше — тема, вокруг которой существует множество мифов и недопониманий. Давайте разберём самые распространённые заблуждения и посмотрим, как на самом деле регулируется этот вопрос законом. На самые распространённые заблуждения отвечает адвокатка и специалистка Центра Беларуской Солидарности Йоанна Скорыцка.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

❗️Мы з палёгкай і радасцю сустракаем навіну: з беларускіх турмаў вызваленыя 52 палітзняволеныя.

Гэта дорыць надзею і сілу працягваць. Але сотні людзей усё яшчэ за кратамі. Мы чакаем таго дня, калі на волю выйдуць усе.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

З Днём беларускай вайсковай славы!

Сёння, 8 верасня, мы ўзгадваем Аршанскую бітву 1514 года — адну з найбуйнейшых бітваў у Еўропе пачатку XVI стагоддзя і вялікую перамогу Вялікага Княства Літоўскага.

⚔️ Пад Воршай войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага перамагло сілы Маскоўскай дзяржавы, якія пераўзыходзілі па колькасці. Гэтая перамога абараніла дзяржаўнасць і незалежнасць Вялікага Княства, дала магчымасці вярнуць захопленыя гарады і ўвайшла ў гісторыю як прыклад мужнасці, вайсковага майстэрства і любові да Бацькаўшчыны.

💬 Гісторыкі слушна называюць гэты дзень адным з першых трыумфаў беларускай зброі — побач з Сінімі Водамі, Грунвальдам, Клецкам і Кірхгольмам.

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы — гэта нагода памятаць нашых продкаў, што змагаліся за свабоду, і верыць у моц беларускага духу.

Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

⚖️ Мы запускаем новую серию видео — простой и понятный гид по польскому праву. В каждом выпуске юристы будут объяснять, как работает законодательство в Польше, какие у вас есть права и обязанности, и как чувствовать себя увереннее в новой стране.

🌍 В Центре Беларуской Солидарности мы знаем, что многие из вас оказались в Польше вынужденно и неожиданно. В новой стране, где всё непривычно: язык, правила и законы. Мы понимаем, насколько важно чувствовать себя уверенно и знать свои права. Именно поэтому вместе с Окружной Палатой Юрисконсультов (Okręgową Izbą Radców Prawnych w Warszawie) мы создали этот проект.

📊 Первый выпуск посвящён системе налогообложения. Юрисконсульт (Radca Prawny) Gerard Dźwigała рассказывает о ваших налоговых обязанностях в Польше.

🎥 Приятного просмотра!

Этот проект не имеет финансирования. Создатели и создательницы делают его бесплатно в своё свободное время. Если вы хотите поддержать Центр Беларуской Солидарности, реквизиты ниже:

80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA "CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI"
Название перевода: Darowizna na cele statutowe
💌 PayPal:
info@belaruscenter.eu

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📚 Падрыхтоўка да egzaminu ósmoklasisty па матэматыцы

З 17 верасня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве стартуе новая стацыянарная БЯСПЛАТНАЯ група падрыхтоўкі да экзамену па матэматыцы.

🔹 Мэта курсу – паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў, адпрацаваць рашэнне тыпавых заданняў, а таксама развіць упэўненасць перад экзаменам.
🔹 Выкладчык – кваліфікаваны педагог з вялікім досведам, які ўжо дапамог нашым вучням у мінулым і гэтым годзе паспяхова здаць egzamin ósmoklasisty.

🕔 Расклад заняткаў
– серада: 18:00 – 19:30
– субота: 12:30 – 14:00

📍 Месца правядзення: пляцоўка ЦБС - Oleandrów 6-2, Warszawa

❗️ Звяртаем увагу: колькасць месцаў у групе абмежаваная. Жадаючых вельмі шмат, таму мы будзем уважліва сачыць за наведвальнасцю. Просім адказнага стаўлення да ўдзелу.

🌍 У бліжэйшы час будзе адкрыта таксама анлайн група, каб далучыцца маглі дзеці не толькі з Варшавы, але і з іншых гарадоў Польшчы.

📩 Запіс: праз Telegram школы — @CBSschool

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

👀 Некаторы час таму пачала з’яўляцца інфармацыя, што польскія дзяржаўныя органы перасталі прымаць акты грамадзянскага стану (у тым ліку пасведчанні аб нараджэнні), выдадзеныя ў СССР, без апастыля. Да нас таксама пачалі звяртацца беларусы і беларускі, у якіх установы адмаўляліся прыняць такія дакументы.

📩 Сёння мы атрымалі новую інфармацыю з Міністэрства: апастыль на пасведчанні аб нараджэнні, выдадзеныя ў СССР, не патрэбны, калі няма сумневаў у іх сапраўднасці.

ℹ️ Як сцвярджае Міністэрства, ліст ад 28 ліпеня, на які спасылаліся супрацоўнікі дзяржаўных органаў, калі адмаўлялі прыняць пасведчанні, быў выключна інфармацыйным. У ім толькі тлумачылася, якія дакументы ў прынцыпе могуць прадставіць грамадзяне і грамадзянкі Беларусі. Ён не змяняў дзейных правілаў і не ўстанаўліваў новых патрабаванняў.

📑 21 жніўня Міністэрства накіравала яшчэ адзін ліст у дзяржаўныя органы, дзе падкрэсліла: апастыль (ці іншыя дадатковыя пацвярджэнні) можна патрабаваць толькі ў выпадку, калі ўзнікаюць абгрунтаваныя сумневы ў сапраўднасці пасведчання.

✅ Такім чынам, апастыль на пасведчанні аб нараджэнні не патрабуецца ў кожнай справе! Калі ў нейкай установе ад вас патрабуюць апастыль, спасылайцеся на ліст Міністэрства № DSO-WSC.6001.19.2025 ад 21 жніўня 2025 г.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📌 Звяртаем вашу ўвагу, што запіс на юрыдычныя кансультацыі ў ЦБС ажыццяўляецца выключна праз электронную пошту: cbs.konsultacje@gmail.com.

✉️ Каб трапіць на кансультацыю, калі ласка, дашліце кароткае апісанне вашай сітуацыі, і наш юрыст звяжацца з вамі, каб узгадніць дату і час сустрэчы.
Калі ваша справа мае тэрміновы характар, пазначце гэта ў лісце. Мы зробім усё магчымае, каб улічыць гэтую акалічнасць, аднак, на жаль, не можам гарантаваць разгляд вашай заяўкі ў прыярытэтным парадку.

❗️Звяртаем таксама ўвагу, што кансультацыя без папярэдняга запісу праз электронную пошту немагчымая. Інфалінія ЦБС, праз якую раней можна было атрымаць агульныя адказы і запісацца на прыём, больш не працуе.

☝️Калі ласка, улічыце, што наведванне офіса без запісу не дасць патрэбнага выніку, бо юрысты кансультуюць толькі тых, хто папярэдне запісаўся. Таму незалежна ад абставінаў, адзіны спосаб атрымаць кансультацыю — гэта напісаць нам на электронную пошту.

❤️ Дзякуем за разуменне і павагу да нашай працы!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

😊 Рады пазнаёміць Вас з новым спецыялістам Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакатам Сяргіем Скорыцкім.

⚖️ Спадар Сяргій праводзіць кансультацыі па пытаннях крымінальнага і гаспадарчага права ў наступных сферах:

▫️супрацьдзеянне дыскрымінацыі і ксенафобіі,
▫️парадак паведамлення праваахоўных органаў пра злачынства,
▫️супрацьдзеянне хатняму гвалту,
▫️права пацярпелых і магчымасць атрымання абароны ад злачынных дзеянняў (напрыклад, абавязак пакінуць жыллё, забарона на набліжэнне),
▫️формы інстытуцыйнай падтрымкі пацярпелых ад злачынстваў, права на абарону ў крымінальным працэсе і магчымасць хадайнічаць аб прадастаўленні адваката за кошт дзяржавы,
▫️наступства судзімасці для статуса перабывання замежніка ў Польшчы,
▫️абарона правоў у сферы камерцыйных адносін, падтрымка ў вырашэнні гаспадарчых і маёмасных спрэчак

✉️ Для таго каб запісацца на кансультацыю, дашліце апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: cbs.konsultacje@gmail.com

⚠️ Колькасць кансультацый будзе абмежаваная. У першую чаргу дапамога будзе аказвацца былым палітзняволенным і грамадскім актывістам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым і фінансавым становішчы.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

☺️ Рады поделиться успешной историей нашей клиентки, которая обратилась к нам несколько месяцев назад.

⏳ У нашей клиентки, гражданки Беларуси, истекло разрешение на пребывание (с доступом к рынку труда). Новое заявление на получение разрешения она подала вовремя, но вот уже многие месяцы ждёт решения воеводы. Тем временем ZUS отказал ей в праве на получение пособия 800+ на ребёнка, мотивируя это отсутствием действующего разрешения на пребывание.

⚖️ Мы подготовили жалобу на решение председателя ZUS в Воеводский административный суд (WSA) в Варшаве, и суд удовлетворил её: позиция органов ZUS признана неправомерной!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Летнік арттэрапіі для дзяцей беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных — 2025

Сёлета мы ўжо трэці год запар правялі летнік ЦБС для дзяцей з сем’яў палітвязняў і рэпрэсаваных.
📍 Летнік адбыўся ў Польшчы, на Мазурах, і аб’яднаў 30 удзельнікаў — дзяцей і іх апекуноў.
🗓 На працягу 7 дзён удзельнікі займаліся з арттэрапеўткамі і псіхолагамі. У праграме былі:
🎨 творчыя майстэрні і майстар-класы
🤹 інтэрактыўныя гульні і іншыя актыўнасці
🧘 практыкаванні на рэлаксацыю і псіхалагічную падтрымку ды іншае
🤝 Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы Visegrad Fund у партнёрстве з HumanDoc, Офісам дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы і Maly Berlin.
🙏 Вялікі дзякуй усім партнёрам і экспертам за падтрымку беларускіх дзяцей і іх сем’яў!
‼️ Як мы фарміруем групы:
Мы не праводзім адкрытага набору, бо месцаў у летніку няшмат, а колькасць жадаючых вельмі вялікая.
👨‍👩‍👧 Удзельнікаў запрашаем з тых сем’яў, якія ўжо звяртаюцца ў ЦБС па дапамогу. Гэта дазваляе падтрымаць найперш тых, каму дапамога патрэбная найбольш.
💌 Калі вам патрэбная дапамога, то:
— Па выходных у нас праходзяць бясплатныя арттэрапеўтычныя заняткі для дзяцей палітвязняў.
— Калі ў вашай сям’і ёсць дзеці палітвязняў ці былых палітвязняў і вы патрабуеце дапамогі, напішыце ў тэлеграм школы ЦБС: @cbsschool
— Мы не патрабуем дасылаць асабістыя дадзеныя. Калі гэта небяспечна, дастаткова кароткага паведамлення — і мы дамовімся пра бяспечную сустрэчу.

🇬🇧 English version
Art Therapy Summer Camp for Children of Belarusian Political Prisoners — 2025
This year, for the third time in a row, the Belarusian Solidarity Center held a summer camp for children of political prisoners, former political prisoners, and repressed families.
📍 The camp took place in Masuria, Poland, bringing together 30 participants — children and their guardians.
🗓 Over 7 days, participants worked with art therapists and psychologists from Poland, Czechia, Slovakia, and Belarus.
The program included:
🎨 creative workshops and art classes
🤹 interactive games and outdoor activities
🧘 relaxation and psychological support practices
🤝 The project was supported by the Visegrad Fund in partnership with HumanDoc, the Office of Democratic Forces in the Czech Republic, and Maly Berlin.
🙏 Many thanks to all partners and experts for supporting Belarusian children and their families!
How we select participants:
📌 We do not run an open call, as places are limited and the number of families in need is much higher.
👨‍👩‍👧 Participants are invited from among the families already in contact with the BSC. This helps us support those in greatest need.

💌 If you need support:
— We organize free weekend art therapy sessions for children of political prisoners.
— If your family includes children of (former) political prisoners, please write to the Belarusian Solidarity Center school Telegram: @cbsschool
— We do not require you to send personal data. If it is unsafe, a short message is enough — we will arrange a safe meeting.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

🤝 Рады пазнаёміць Вас са спецыялісткай Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакаткай і медыятаркай Йоаннай Скорыцкай.

📌 Спадарыня Йоанна будзе праводзіць юрыдычныя кансультацыі ў галіне:

сямейнага права, з асаблівым акцэнтам на абарону інтарэсаў непаўналетніх: спагнанне аліментаў, вызначэнне парадку зносін з дзіцем, вырашэнне судом важных пытанняў, што датычацца дзіцяці, кантроль за сітуацыяй у сям’і/у дзіцяці, меры апекі, бацькоўскія правы і іх абмежаванні;
• доступу да сацыяльных дапамог;
інстытуцыйнай падтрымкі ў крызісных сітуацыях (выкраданне дзіцяці адным з бацькоў, дзеці-замежнікі ў прыёмных сем’ях і выхаваўчых установах, працэдура «Блакітнай карты» і інш.).

✉️ Для таго каб запісацца на кансультацыю, дашліце апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: cbs.konsultacje@gmail.com

⚠️ Колькасць кансультацый будзе абмежаваная. У першую чаргу дапамога будзе аказвацца былым палітвязням і грамадскім актывістам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым і фінансавым становішчы.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

✍️ С 1 июня 2025 года иностранцам больше не нужно прикладывать информацию от старосты (так называемый тест рынка труда) к заявлению о:

▪️разрешении на временное пребывание и работу
▪️Голубой карте ЕС

🗒 Вместо этого в каждом повяте могут быть опубликованы списки профессий, по которым нельзя будет получить указанные разрешения на пребывание. Однако, если профессия попала в список — это не всегда означает отказ. Есть исключения!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

🛡Трэнінг “Бяспечны інтэрнэт” для дзяцей 10+ і падлеткаў
📅 15 жніўня (гэта пятніца)
🕔 17:00–20:00
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Oleandrów 6-2

Ці ведаеш ты, колькі інфармацыі пра цябе ўжо вандруе па сетцы? А хто і як можа яе выкарыстоўваць?
Запрашаем дзяцей ад 10 гадоў і падлеткаў на інтэрактыўны трэнінг па кіберабароне з IT-спецыялісткай.

💬 Без бацькоў 😎 — каб можна было адкрыта і на “чыстату” пагаварыць пра свае акаўнты, гульні, сацсеткі і ўсё, што хвалюе.
☕️ Бацькі ў гэты час могуць камфортна правесці час у нашай кухні — папіць гарбаты, пагутарыць ці пачакаць у спакойнай атмасферы.

🔍 Што будзе на трэнінгу?

👉 Твая бяспека ў інтэрнэце
- Што такое асабістыя даныя і чаму іх трэба абараняць.
- Цыфравы след: як інфармацыя пра цябе застаецца ў сетцы назаўсёды.

👉 Махляры і падман у інтэрнэце
- Як распазнаць фальшывыя паведамленні, спасылкі і сайты.
- Што такое фішынг і як не трапіць у пастку.

👉 Сацыяльныя сеткі і онлайн-булінг
- Як дзейнічаць, калі цябе абражаюць ці пагражаюць у сетцы.
- Як наладзіць прыватнасць у сваіх акаўнтах.

👉 Гульні і пакупкі ў сетцы
- Як бяспечна карыстацца гульнявымі платформамі.
- Рызыкі пакупак у гульнях і “ўнутрыгульнявых плацяжоў” (калі просяць заплаціць за віртуальныя прадметы).

👉 Моцныя паролі — твая абарона
- Як стварыць надзейны пароль, які цяжка ўзламаць.
- Праверка пароляў праз бяспечныя сэрвісы.

👉 Камандны квест “Бяспечна / небяспечна”
- Сітуацыі з рэальнага жыцця, якія трэба ацаніць і выбраць правільны шлях дзеянняў.

👉 Інтэрактыўны квіз у Kahoot
- Правяраем, што запомнілася, у фармаце гульні з прызамі.

💡 Будзе шмат прыкладаў з рэальнага жыцця, інтэрактыўныя заданні і карысныя лайфхакі.

Уваход ВОЛЬНЫ.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэлеграм школы ЦБС: @CBSschool ці па тэл: +48666918712

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

ℹ️ Нашы партнёры з The International Center for Not-for-Profit Law падзяліліся практычным дапаможнікам пра тое, як арганізаваць працу і жыццё замежнікам у Чэшскай Рэспубліцы. Гэтая інфармацыя можа быць карысная для вас або вашых знаёмых, якія разглядаюць пераезд у Чэхію або ўжо там знаходзяцца.

📝 Дапаможнік рапрацаваны юрыдычнай фірмай Clifford Chance LLP і прызначаны для прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці ў эміграцыі. У першую чаргу ён адрасаваны расійскім і беларускім актывістам і праваабаронцам, якія разглядаюць магчымасць жыць у Чэхіі.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

🤔 Чередующаяся опека — это модель, которая позволяет обоим родителям в равной степени участвовать в жизни ребёнка, даже после развода. Вопреки языковым ассоциациям, речь идёт не просто о форме контактов, а о полноценном механизме совместного ухода и воспитания.

📌 В этом посте адвокатка и специалистка Центра Беларуской Солидарности Йоанна Скорыцка рассказывает, как работает эта модель и какие мифы чаще всего с ней связаны.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📱 Тэрміновы збор непатрэбных смартфонаў для дэпартаваных былых палітвязняў!

Калі ў вас дома ляжыць стары або непатрэбны смартфон, вы можаце істотна дапамагчы людзям, якіх пасля вызвалення з турмы прымусова дэпартуюць з Беларусі.
Адна з першачарговых патрэбаў цяпер — аднавіць сувязь з роднымі і сябрамі. Смартфон — самы просты і неабходны інструмент для гэтага.

⚠️ Вельмі важна! Мы прымаем толькі смартфоны выпуску пасля 2020 года — гэта неабходна з меркаванняў бяспекі і абароны даных.

🔧 Тэхнічныя патрабаванні: на смартфоне павінны без праблем усталёўвацца Telegram і асноўныя дадаткі сацыяльных сетак.
Просьба перад перадачай ачысціць памяць і вярнуць прыладу да завацкіх налад. Па магчымасці, прыносіце таксама зарадку і кабель.

🕒 Калі і куды можна прынесці смартфоны:
• сёння (пятніца) — да 19:00
• заўтра (субота) — з 9:00 да 18:00

📍 Месца збору: Цэнтр Беларускай Салідарнасці - Oleandrów 6-2

Па пытаннях пішыце сюды.

Дзякуем за вашу дапамогу і салідарнасць!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

⚖️ Высший административный суд Польши: нет оснований для четвёртого продления действия положения, которое замораживает сроки рассмотрения заявлений на вид на жительство в период с 1 июля 2024 г. по 30 сентября 2025 г.

📌 Примеры судебных решений:

Постановление Высшего административного суда Польши от 13 июня 2025 г., II OSK 2939/24
Постановление Высшего административного суда Польши от 19 мая 2025 г., II OSK 2921/24

Foto: Krzysztof Wojciewski / Forum

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

ℹ️ Нагадваем, што Цэнтр Беларускай Салідарнасці аказвае не толькі кансультацыі па пытаннях легалізацыі, але і падтрымку ў сферы сямейнага, гаспадарчага і крымінальнага права.

👩‍⚖️ Адвакатка і медыятарка Йоанна Скорыцка спецыялізуецца на сямейным праве. Да яе можна звяртацца ў выпадках, якія датычацца абароны правоў непаўналетніх, атрымання сацыяльнай дапамогі ды іншых сямейных спраў.

👨‍⚖️ Адвакат Сяргій Скорыцкі вядзе кансультацыі па крымінальным і гаспадарчым праве. Ён можа дапамагчы ў пытаннях супрацьдзеяння дыскрымінацыі і хатняму гвалту, у зваротах у праваахоўныя органы, атрыманні інстытуцыйнай падтрымкі, а таксама пры вырашэнні маёмасных і гаспадарчых спрэчак.

✉️ Каб запісацца на кансультацыю, дашліце кароткае апісанне сваёй сітуацыі на адрас: cbs.konsultacje@gmail.com
. Наш юрыст звяжацца з вамі і прапануе зручны час для анлайн-сустрэчы.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📢Шаноўныя бацькі!

З’явіліся дадатковыя месцы на арт-тэрапію для дзяцей са спектрам аўтызму ва ўзросце 5–12 гадоў.

🎨 На занятках дзеці будуць:

▶️ праз маляванне, лепку і работу з рознымі матэрыяламі трэніраваць дробную маторыку і сэнсарную інтэграцыю;
▶️ вучыцца выражаць эмоцыі і перажыванні праз мастацтва, калі словы цяжка падабраць;
▶️ удзельнічаць у структураваных творчыx заданнях, якія дапамагаюць зніжаць трывожнасць і ўмацоўваць пачуццё бяспекі;
▶️ развіваць сацыяльныя навыкі: працаваць у пары, у групе, дзяліцца вынікамі сваёй творчасці;
▶️ атрымліваць вопыт самакантролю, упэўненасці і радасці ад творчасці.

👩‍🎨 Вядзе заняткі арт-тэрапеўт з Украіны з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам. Спецыяліст у галіне арт-тэрапіі, падтрымкі дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, развіцця сацыяльных і эмацыйных кампетэнцый.

🗓️Калі праходзяць заняткі:

для дзяцей 5–8 гадоў — кожную суботу з 12:00 да 14:00
для дзяцей 9–12 гадоў — кожную суботу з 14:30 да 16:30

📍Дзе: пляцоўка Цэнтра Беларускай Салідарнасці (ul. Oleandrów 6-2, Warszawa).
💸Кошт: заняткі бясплатныя.
✍️Запіс: праз Telegram нашай школы @CBSschool.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

⚖️ В Сейм был направлен проект поправок к Закону об иностранцах и другим нормативным актам. В настоящее время продолжаются парламентские работы над этим проектом, и на данном этапе текст может подвергаться изменениям. Тем не менее, если предложенные поправки вступят в силу, порядок подачи заявлений на разрешение на пребывание в Польше изменится.

👀 За процессом работы над проектом можно отслеживать на сайте.

✏️ Работа над проектом до его передачи в Сейм.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

🤔 В июле текущего года Омбудсмен Польши вновь обратил внимание Министерства внутренних дел и администрации на проблему: иностранцы, подающие заявки на вид на жительство, фактически лишены правовых инструментов для борьбы с бездействием и чрезмерной длительностью процедур по легализации пребывания.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📌 Заявление на Индивидуальная Программа Интеграции (IPI) можно подать в течение 60 дней со дня вступления в законную силу решения о:

▫️предоставлении статуса беженца или дополнительной защиты,
▫️ разрешении на временное пребывание с целью воссоединения с членом семьи, которому был предоставлен статус беженца или дополнительная защита.

☝️ Решение не вступает в законную силу, если оно не было надлежащим образом вручено.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

⚡️ Ініцыятыва MALDZIS адзначае свой першы год і робіць гэта гучна — фестывалем у Варшаве!
Вас чакаюць рэдкія гістарычныя артэфакты, панэльныя дыскусіі, яскравыя выступы і жывая музыка.

🕰 Калі: 7 верасня 2025 г., з 12:00 да 18:30.
📍 Дзе: Музей вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11).

🚀 Праграма:
12:00 – 12:15 — Адкрыццё фестывалю
12:15 – 13:15 — Дыскусія «Каму цікава і нецікава беларускасць сёння?»
13:15 – 13:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
13:30 – 15:00 — Актыўнасці выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса
15:00 – 15:15 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
15:15 – 16:15 — Серыя кароткіх выступаў
16:15 – 16:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
16:30 – 17:15 — Размова пра беларускую ідэнтычнасць са Святланай Курс
17:15 – 17:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
17:30 – 18:00 — Музычнае завяршэнне фестывалю, выступ гурта Nochy

З праграмай падрабязней можна азнаёміцца на сайце https://maldzis.world/festival/. Яна абнаўляецца — сачыце за абвесткамі.

📌 Рэгістрацыя — па спасылцы.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📌 Апошнія некалькі тыдняў мы рэгулярна атрымліваем пытанні наконт неабходнасці апастылю на пасведчанні аб нараджэнні. Сапраўды, у медыя неаднаразова з’яўлялася інфармацыя пра тое, што нібыта ўведзены новыя правілы, згодна з якімі супрацоўнікі і супрацоўніцы польскіх дзяржаўных устаноў патрабуюць апастыль на пасведчанні аб нараджэнні, выдадзеныя ў СССР.

▫️Гэтая інфармацыя натуральна выклікае занепакоенасць у грамадзян Беларусі, якія не могуць паехаць у Беларусь па апастыль з-за пагрозы палітычных рэпрэсій.

🤷‍♀️ Аднак афіцыйнага пацверджання пакуль няма. Дадзеныя, якія публікуюцца ў медыя, часта супярэчлівыя, таму мы не можам абапірацца на іх пры кансультаванні нашых кліентаў і кліентак.

✉️ Кіраўніца аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская накіравала ліст у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з пытаннем: ці сапраўды адбыліся змены ў парадку прызнання польскімі адміністрацыйнымі органамі актаў грамадзянскага стану, выдадзеных беларускім бокам, у тым ліку былымі органамі БССР і СССР?

☝️Мы абавязкова паведамім вам, як толькі атрымаем афіцыйны адказ Міністэрства. Сачыце за абнаўленнямі ў нашых сацыяльных сетках.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📋 Долгосрочный резидент ЕС: что теперь подтверждает знание польского языка?

☝️Планируешь подавать заявление на разрешение на пребывание долгосрочного резидента ЕС? Обрати внимание! С 1 июля 2025 года свидетельствa об окончании полицеальной школы больше не признаются документом, подтверждающим знание польского языка в рамках этой процедуры.

❔Что с теми, у кого уже есть свидетельствo об окончании полицеальной школы?

📌 Если ты подал заявление до 30 июня 2025 года – ничего не меняется. Твоё свидетельство будет принято.
Если у тебя есть свидетельство, выданное до 30 июня 2025 года, ты сможешь использовать его ещё в течение года – до 30 июня 2026 года.

🤔 Как теперь можно подтвердить знание польского языка?

Понадобится один из следующих документов:

▫️Диплом об окончании вуза в Польше, где обучение велось на польском языке
▫️Свидетельство об окончании начальной или средней школы (лицей, техникум) в Польше с обучением на польском языке
▫️Сертификат, выданный Государственной комиссией по подтверждению знания польского языка как иностранного (Państwowa Komisja do spraw Poświadczania Znajomości Języka Polskiego jako Obcego)
▫️Сертификат ECL или TELC

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

🔔 Трэнінг “Стоп булінг: абарані сябе і іншых”
📅 20 жніўня 2025
🕔 17:00
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Булінг у школе і за яе межамі — гэта праблема, якая можа закрануць любога. Ён разбурае ўпэўненасць у сабе і наносіць эмацыянальныя траўмы, але з ім можна і трэба змагацца. Мы запрашаем дзяцей, падлеткаў і іх бацькоў на адкрыты трэнінг з прафесійным псіхолагам, прысвечаны абароне ад булінгу і ўзаемнай падтрымцы. Трэнінг будзе праходзіць на ўкраінскай мове.

🔍 У праграме:

📌 Што такое булінг і як яго распазнаць
- Віды булінгу: фізічны, славесны, сацыяльны, псіхалагічны.
- Хто ўдзельнікі: ахвяра, агрэсар, сведкі.
- Розніца паміж звычайным канфліктам і сістэматычным пераследам.

🌐 Кібербулінг
- Пераслед у інтэрнэце і сацсетках: формы, прыклады, рэальныя наступствы.
- Куды можна звяртацца па дапамогу.

🧠 Эмацыянальны інтэлект
- Як распазнаваць і правільна выказваць пачуцці.
- Чаму ўменне кіраваць эмоцыямі дапамагае абараніцца.

💬 Эмпатыя і падтрымка
- Як быць побач з тым, каму балюча.
- Як не заставацца абыякавым сведкам.

🚫 Бяспечныя спосабы рэагавання
- Як абараніць сябе без агрэсіі.
- Уменне ўпэўнена сказаць “не”.
- Парады, як дзейнічаць у розных сітуацыях.

💪 Развіццё ўпэўненасці ў сабе
- Як не баяцца выказваць сваю пазіцыю.
- Тэхнікі для ўмацавання самаацэнкі.

🛡 Дзеянні пасля булінгу
- Як аднавіць пачуццё бяспекі.
- Як вярнуць упэўненасць у сабе і давер да іншых.

🎭 Інтэрактыў і практыка
- Ролевыя сітуацыі, гульні і абмеркаванні.
- Разбор рэальных прыкладаў і пошук рашэнняў разам.

💡 Гэты трэнінг дапаможа дзецям, падлеткам і бацькам разабрацца, як спыняць булінг, падтрымліваць адзін аднаго і ствараць бяспечнае асяроддзе ў школе і па-за ёй.

🎁 Уваход ВОЛЬНЫ.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэлеграм: @CBSschool

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

👀 Польское законодательство ограничило доступ к рынку труда для некоторых категорий иностранцев.

Убедись, что ты знаешь актуальные правила!

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

📝 С 1 июня 2025 года вступили в силу изменения в Законе об иностранцах.

🔎 Если ты находишься в Польше и планируешь подать заявление на временное пребывание с целью работы — обязательно ознакомься с новыми ограничениями.

Читать полностью…

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Сябры!

🎭 Прэм’ера новага спектакля Belarus Free Theatre«Urząd Przyjemności» ў ВАРШАВЕ!

Гэта апакаліптычная трагікамедыя з сюррэалізмам і чорным гумарам — пра тое, як выглядае (не)людскасць у лабірынце штодзённай бюракратыі.

Вы мусіце гэта ўбачыць 😍
Бо будзе крута і правакацыйна 😎

Білетаў на прэм’еру 20 верасня ўжо няма 🤪 Але будуць 4 дадатковыя паказы. Не прапусціце!

Квіткі можна купіць на kupbilecik.

📍Сачыце за інфармацыяй у Instagram BFT.

Читать полностью…
Subscribe to a channel