belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💱 Курсы валютаў 29 ліпеня

Долар вырас даволі істотна — на 6.5 кап.. Еўра дадаў 1.2 капейкі. Расейскі рубель заўважна аслабеў (–3.4 кап.).

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

⚡️Кароткі агляд навінаў

🔼 Гепатыт C ў Беларусі ў Сусветны дзень барацьбы з гепатытам

А яшчэ:

🔻 Вынікі атакі Кіберпартызан для Масквы.

🔻 МНС пра абвал грунту ў мікрараёне Вярхоўе горада Віцебск. Як ідуць аднаўленчыя працы?

🔻 Расея ўдарыла па калоніі ў Запарожжы Украіны
🔻 Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну

🔻 ДТЗ у Беларусі: аварыя каля вёскі Інтэрнацыянал. Вецер перакуліў цяжкавік з каровамі каля Жлобіна

🔻Надзвычайнае здарэнне: у Беларусі пачаўся мор рыбы: вёска Выдрыца Менскай вобласці.

🔻Дзе беларусы могуць адпачыць на моры без візы да канца лета?

🔻Як беларусы збіраюць дзікі мёд. Бортніцтва

🔻Буйны ўлоў: Сом у 2м на Прыпяці

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😡Хто каго ўтрымлівае: зняволеныя дзяржаву або дзяржава – зняволеных?

У Віцебску з пампезнасцю адкрылі 15-ю краму «еДИН», дзе прадаюць тавары, зробленыя зняволенымі. На адкрыцці былі чыноўнікі, сілавікі, балонікі і чырвоная дарожка – усё як на свяце.

Асартымент уражвае: ад шахмат ручной працы за 373 рублі да дарагой мэблі. Але за гэтымі рэчамі стаіць цяжкая праца вязняў, якія працуюць па 10–12 гадзін у дзень і атрымліваюць капейкі.

«Белсат» паглядзеў, што прадаюць у новай краме «еДИН» у Віцебску, і патэлефанаваў туды з пытаннем пра этычнасць продажу тавараў, зробленых зняволенымі

🔗Што адказалі ў краме — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што агульнага ў Лондану з Менскам?

💔 Беларуска Саша Ярашэвіч знайшла адно шчымлівае падабенства брытанскай сталіцы, якое штодня нагадвае ёй радзіму. Саша паказала свой Лондан, які калісьці не магла палюбіць, а цяпер не ўяўляе сабе больш камфортнага месца.

Глядзіце
новае выданне праграмы «Від на жыхарства» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🤨 Новы пакет санкцыяў ЕЗ, ужо васямнаццаты – што ў ім?

Праз новыя абмежаванні ЕЗ для расейскай нафты бюджэт суседняй краіны можа страіць за год 800 млрд рублёў ($ 10 млрд паводле актуальнага курсу).

Ці балюча гэта для Расеі і якія пагрозы гэта можа несці для Беларусі – спыталі бізнесоўца Аляксандра Кныровіча.

🔗Падрабязнасці – у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

✌️ Ціханоўскія выйшлі падтрымаць Украіну

Святлана і Сяргей далучыліся да штотыднёвага мітынгу ў Вільні.

«Крым – гэта Украіна і заўсёды будзе толькі Украінай. Вільня – гэта Літва і заўсёды будзе Літвой. А той, хто сцвярджае адваротнае, – гэта правакатар, здраднік і злачынец. Мы бясконца ўдзячныя літоўскаму народу за тое, што ён дапамагае беларусам, пакуль мы змагаемся з рэжымам Лукашэнкі», – падкрэсліў Сяргей Ціханоўскі.


«У нас супольны вораг – імперская Расея, і мы павінны гэтаму ворагу супрацьстаяць. Разам», – заявілі Ціханоўскія. Больш чытайце на сайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 ліпеня

✔️ Паводле афіцыйнай статыстыкі, рост заробкаў значна абганяе рост цэнаў, Але ёсць
нюанс

✔️Літва: з Беларусі прыляцеў беспілотнік неапазнанага тыпу

✔️Беларускія «Кіберпартызаны» датычныя да збою ў працы «Аэрафлоту»

✔️У паліцыі Гданьску пракаментавалі самагубства беларускага добраахвотніка

✔️Часовы павераны Беларусі: Дыялог з ЗША працягваецца, «кантакты знойдзеныя»

✔️СБУ заявіла пра затрыманне агента беларускага КДБ

✔️Лукашэнка хоча, каб Цюменская вобласць
дапамагла яму знайсці ў Беларусі нафту

✔️Другі энергаблок БелАЭС пасля аварыйнага выключэння вярнулі ў сетку

✔️ «Кіберпартызаны»
расказалі падрабязнасці кібератакі на расейскі «Аэрафлот»

✔️Трамп выставіў новы тэрмін ультыматуму Пуціну: не 50, а 10–12 дзён

✔️Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў на Марш Свабоды ў Варшаве


#рэпрэсіі:

▫️Вядомага прадпрымальніка і актывіста са Светлагорска
асудзілі за «паклёп на Лукашэнку»

▫️70-гадовую гамяльчанку асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі

▫️62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію па палітычным артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Не «лятайце самалётамі Аэрафлота»

Гэта можа быць небяспечна для жыцця, папярэджваюць «Кіберпартызаны». Працаўнікі кампаніі могуць рабіць памылкі, бо кампутарныя сістэмы пасля ўзлому не працуюць эфектыўна.

«У «Кіберпартызанаў» не было мэты атакаваць сістэмы, звязаныя з пералётамі, і паддаваць рызыцы асобаў, якія карыстаюцца паслугамі «Аэрафлоту». Разам з тым яны мяркуюць, што ў кампаніі могуць быць праблемы цяпер і ў будучыні» – паведаміла прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юльяна Шаметавец.


«Кіберпартызаны» расказалі, што яны разам з хакерскаю групоўкаю «Silent Crow» стаяць за збоем. Яны атакавалі «Аэрафлот», каб падтрымаць Украіну ў абароне ад расейскай агрэсіі.☝️

Читать полностью…

Белсат

💰 Беларускі махляр адкрыў бізнес у Польшчы і зноў пакінуў людзей без грошай

Беларускі бізнэсовец Ілья Волах, асуджаны ў Беларусі за махлярства, пасля ўцёкаў у Польшчу адкрыў у Варшаве рэстаран пад імем Ілья Слакатовіч.

Рэстаран ужо закрыты, але былыя супрацоўнікі сцвярджаюць, што не атрымалі заробкаў і атрымлівалі пагрозы ад уладальніка:
Адна з былых працаўніц адпрацавала больш за 200 гадзін у сакавіку і красавіку, але не атрымала абяцаных 7 тысячаў злотых.

У Беларусі Волах атрымаў 10 гадоў турмы за ашуканства з нерухомасцю, але ўцёк і атрымаў польскае грамадзянства. Польшча не выдае яго, бо закон забараняе экстрадыцыю сваіх грамадзян.

🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Другі дрон за месяц заляцеў у Літву з Беларусі – інцыдэнт выклікаў заклапочанасць і пытанні пра бяспеку межаў.

🔸 СБУ затрымала недалёка ад мяжы з Беларуссю шпіёна КДБ, які збіраў інфармацыю пра ўкраінскія войскі.

🔸 Кіберпартызаны ўзламалі сістэмы «Аэрафлота» і атрымалі дадзеныя пра ўсе пералёты, праз што былі адмененыя рэйсы, у тым ліку з Менску.

🔸 У Беларусі людзі выкопваюць з градак адразу мытую бульбу – гэта вынік шматлікіх дажджоў, якія могуць прывесці да неўраджаю.

Далучайцеся да
нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

📌 Стрэс на мяжы і кайф пасля: падарожжа па Коста-Рыцы 🇨🇷

«Калі я ўязджаў у Коста-Рыку, зусім не адчуваў «pura vida», той самай славутай "чыстаты жыцця"»

Коста-Рыка пакінула складанае адчуванне. Прырода бясконца прыгожая, пляжы як з паштовак. Ляніўцы, джунглі, экзотыка – усё на месцы. Але людзі... нейкія адчужаныя, закрытыя. Гэта рай для тых, хто шукае прыгожых картак, сонца, какосаў і «pura vida».

Мы працягваем публікацыю блога салігорскага падарожніка Аляксандра Гойшыка, які здзейсніў кругасветку

Читать полностью…

Белсат

«Кіберпартызаны» расказалі падрабязнасці пра атаку на расейскі «Аэрафлот»

Хакеры некалькі месяцаў мелі доступ да сеткі кампаніі праз састарэлыя сістэмы Windows XP і Server 2003. У выніку былі знішчаныя тысячы сервераў і ключавыя праграмы, што прывяло да адмены рэйсаў і падзення акцый кампаніі. Хакеры сцвярджаюць, што захавалі перапіску і дадзеныя супрацоўнікаў.

🔗Да якіх яшчэ звестак дабраліся хакеры — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🛢Лукашэнка хоча, каб Цюменская вобласць дапамагла яму знайсці ў Беларусі нафту

Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Цюменскай вобласці Расеі і папрасіў дапамогі спецыялістаў у развіцці здабычы нафты. Ён адзначыў, што калісьці ў краіне здабывалі больш за 8 мільёнаў тонаў нафты, але цяпер колькасць значна скарацілася. Таму, дыктатар спадзяецца на замежных экспертаў, бо беларускія нафту так не знайшлі.

Лукашэнка час ад часу актывізуе пытанне па пошуку нафты. Так, апошні раз гэтае пытанне стрэльнула адразу пасля таго, як у Польшчы заявілі пра адкрыццё самага вялікага радовішча нафты ў Еўропе.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 28 ліпеня

Долар вырас на паўкапейкі. Еўра і расейскі рубель трохі саслабелі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Лукашэнка хацеў паказаць, як трэба гадаваць козаў, але сам трапіў у няёмкую сітуацыю🐐

Гуманойды хутка могуць узяць на сябе прыбіранне і працу, а ў паветры з’явяцца робаты, што лётаюць і скачуць? Нават праблема падгузкаў, якія не раскладаюцца стагоддзямі, атрымала экалагічнае рашэнне.

👀 Пра ўсё гэта – у новым выданні «Навінаў будучыні» з Вольгай Старасцінай👇🏻

Читать полностью…

Белсат

❗️Сілавікі палююць на мінакоў на месцы падзення беспілотніка

«Вясна» паведамляе пра затрыманне людзей побач са дваром, у якім гэтай ночы ўпаў і выбухнуў БпЛА:

Верагодна, сілавікі шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю аб інцыдэнце ў незалежныя медыя.

Читать полностью…

Белсат

🔎«BYPOL»: Лукашэнка можа быць датычны да забойства Шарамета

«BYPOL» апублікаваў відэа, у якім кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў заявіў, што забойства журналіста Паўла Шарамета магло адбыцца па загадзе Лукашэнкі. Паводле яго, былы сілавік паведаміў, што заданне выконвалі байцы КДБ з падраздзялення «Альфа».

Азараў тлумачыць, што Шарамет стаў асабістым ворагам Лукашэнкі пасля рэпартажу 1997 года, які, на думку дыктатара, яго абразіў

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️З'явілася фота дрона, які ўпаў у Менску

Міністэрства абароны пацвердзіла падзенне беспілотніка ў Менску сёння ўначы і апублікавала фота

Будзе дапоўнена.

Читать полностью…

Белсат

❗️У Менску адбыўся выбух пасля падзення аб'екта, падобнага на беспілотнік

У двары дому па вуліцы Матусевіча, 72 уначы 29 ліпеня разбіўся, як мяркуецца, беспілотнік. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на відэа здарэння і відавочцаў.

Паводле сведкаў, каля 2:00 апарат урэзаўся ў будынак, пасля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў. На відэа чутны гул, падобны да мапеда, а затым магутны выбух, абломкі і іскры каля аўтамабіляў.

«Міліцыя прыехала толькі праз 25 хвілін, пасля чаго ўсіх разагнала, – распавялі відавочцы. – Усе прачнуліся ад гэтага пранізлівага гуку, ноч выйшла жахлівай».

Дзяжурны Фрунзенскага РАУС сказаў, што яму нічога не вядома пра гэты інцыдэнт. Улады пакуль яго не каментуюць.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸 «Кіберпартызаны» расказалі падрабязнасці кібератакі на расейскі «Аэрафлот»

Гэтую акцыю групоўка назвала часткай свайго падтрымання Украіны ў змаганні з расейскай агрэсіяй.


🔸 СБУ заявіла пра затрыманне агента беларускага КДБ

Як заяўляецца, фігурант абыходзіў мясцовасць, фіксаваў фартыфікацыйныя збудаванні ЗСУ і абазначаў іх геалакацыі на Google-мапах.

🔸 Лукашэнка хоча, каб Цюменская вобласць дапамагла яму знайсці ў Беларусі нафту

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😎 Дыкпік Стрыжака супраць дыкпіка Гайдукевіча: размова ў Павука

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў дэпутату і праўладнаму актывісту Алегу Гайдукевічу і папрасіў пракаментаваць скандал з кіраўніком фонду «BYSOL» Андрэем Стрыжаком, які слаў жанчынам  фота геніталіяў. На гэта Гайдукевіч адказаў: «Мяне больш цікавіць, колькі грошай ён скраў».

У 2023 годзе на Telegram-канале Алега Гайдукевіча было апублікаванае фота з палавым органам у руцэ. Па руцэ і пазналі ўладальніка пеніса. Павука ўразіла гісторыя з дыкпікам Гайдукевіча і гурт блогера «Галубыя какарды» запісаў пра гэта песню.

За публічную дэманстрацыю палавога органа Гайдукевіча не пакаралі. Больш чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🙏 Беларус загінуў у дарожным здарэнні каля Варшавы

Трагедыя адбылася напярэдадні позна ўвечары каля вёскі Ломна-Ляс, што на паўночны захад ад польскай сталіцы.
49-гадовы грамадзянін Беларусі пераходзіў ажыўленую аўтатрасу ў неналежным месцы.

Яго збілі адразу дзве машыны маркі «Peugeot», паведамляе партал warszawa.naszemiasto.pl. Медыкі спрабавалі рэанімаваць пацярпелага, але ўратаваць яго не ўдалося.☝️

Читать полностью…

Белсат

✌️ «Марш свабоды» да 5-годдзя беларускага паўстання пройдзе ў Варшаве

Удзел у вулічнай акцыі салідарнасці заклікала прыняць Святлана Ціханоўская.

«9 жніўня а 15:00 беларусы сустрэнуцца ў Варшаве, каб разам прайсці Маршам свабоды ў гадавіну пачатку падзеяў 2020 года. Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць сабе і свету: мы штодзённа працягваем змагацца за вольную і дэмакратычную краіну», – напісала Святлана Ціханоўская ў сваіх сацыяльных сетках.


Ціханоўская адзначыла, што марш станецца кульмінацыяй першага дня Канферэнцыі «Новая Беларусь».👈

Читать полностью…

Белсат

⚒️ Помнік XVII стагоддзя пазбавілі вежы

Паглядзіце, што зрабілі прадстаўнікі РПЦ з храмам у вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна, пабудаваным яшчэ ў 1601–1604 гг.

Будынку надалі выгляд праваслаўнай царквы: усталявалі залатую цыбуліну і ганак, знялі вежу з галоўнага фасада. Асабліва крыўдна, што дах не прыстасавалі да формы франтона, а проста заклалі праёмы газасілікатам.

Гэты помнік пачатку XVII стагоддзя нават не мае ахоўнага статусу.

Читать полностью…

Белсат

Трамп выставіў новы тэрмін ультыматуму Пуціну: не 50, а 10–12 дзён

Доналд Трамп абвясціў, што расчараваны Уладзімірам Пуціным і больш не гатовы чакаць 50 дзён для спынення агню ва Украіне. Цяпер Крэмль мае толькі 10–12 дзён, каб пайсці на мірнае пагадненне:

Няма сэнсу чакаць 50 дзён. Я б хацеў быць велікадушным, але мы проста не бачым ніякага прагрэсу

– сказаў Трамп падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармэрам.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🙈 «Лепш, чым у зямлі калупацца – адразу чыстая»

Паглядзіце, праз што сёлета даводзіцца праходзіць беларусам ☝️

Читать полностью…

Белсат

☢️Другі энергаблок БелАЭС пасля аварыйнага выключэння вярнулі ў сетку

У Міністэрстве энергетыкі паведамілі, што рамонтныя работы былі звязаныя з сістэмай ахалоджвання генератара, і цяпер блок працуе на поўнай магутнасці.

16 ліпеня блок адключылі праз праблемы ў няядравай частцы станцыі. Улады запэўнілі, што радыяцыйны фон не змяняўся.

Гэта не першае адключэнне – у снежні 2024 года блок таксама быў спынены і ўключаны толькі ў студзені 2025-га. Прычыны тады доўгі час не тлумачылі

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚨 У паліцыі Гданьску пракаментавалі самагубства беларускага добраахвотніка

«Белсат» атрымаў ад паліцыі Гданьску падрабязнасці пра смерць былога ваяра палка «Пагоня»👇🏻

🔗Што вядома пра апошнія гадзіны яго жыцця — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😁 Цікавы план на выпадак сапраўднага ўцёку... бегемота

Вось такая трэніроўка 🙊

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦СБУ заявіла пра затрыманне агента беларускага КДБ

СБУ паведаміла, што на Валыні затрыманы 24-гадовы мясцовы жыхар, які супрацоўнічаў з беларускім КДБ. Ён шукаў «лёгкія заробкі» ў тэлеграм-каналах і пагадзіўся перадаваць інфармацыю пра ўкраінскія блокпасты, умацаванні і рух вайсковых эшалонаў.

Падазраваны хадзіў па мясцовасці, фатаграфаваў пазіцыі ЗСУ і адзначаў іх на Google-мапах. Падчас вобшуку ў яго забралі тэлефон з чатам для сувязі з куратарам з КДБ, чыя асоба ўжо выяўленая

🔗Што яго цяпер чакае — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…
Подписаться на канал