belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🚫Рэйсы «Аэрафлоту» з Менску і ў Менск скасаваныя

Пасля ўзлому інфармацыйных сістэм «Аэрафлоту» на табло Нацыянальнага аэрапорту паказана, што не адбыліся рэйсы, якія мусілі прыляцець у 10:40, 13:45 і 16:20, а таксама зваротныя вылеты ў 11:40, 14:45 і 17:20.

Прэс-служба кампаніі паведаміла, што ў сістэмах адбыўся збой, і праз гэта магчымыя пераносы і адмены рэйсаў.

Адказнасць за атаку ўзяла групоўка «Silent Crow» разам з беларускімі «Кіберпартызанамі»

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❤️Беларускія хакеры нанеслі «Аэрафлоту» стратэгічную шкоду

Хакерская група Silent Crow разам з беларускімі «Кіберпартызанамі» сцвярджаюць, што цягам году знаходзіліся ў сетцы кампаніі і атрымалі поўны кантроль над яе сістэмамі. Хакеры выгрузілі інфармацыйныя базы, атрымалі доступ да камп’ютараў супрацоўнікаў і скапіявалі запісы тэлефонных размоў.

Паводле іх словаў, уся ўнутраная інфраструктура авіякампаніі была скампраметаваная і часткова знішчаная. Аднаўленне можа каштаваць дзясяткі мільёнаў долараў. У хуткім часе яны абяцаюць апублікаваць частку звестак.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤬 Літоўская паліцыя праінфармавала, што з Беларусі прыляцеў беспілотнік неапазнанага тыпу

У Нацыянальным цэнтры кіравання крызісамі заявілі, што беспілотнік апошні раз быў заўважаны побач з Вільняй на вышыні 200 метраў.

«Жыхароў, якія заўважылі падзенне дрона, просім не набліжацца да яго і неадкладна паведаміць пра інцыдэнт на нумар 112», – сказана ў паведамленні.


Міністр абароны Довіле Шакаліене сказала, што інфармацыя пра залёт з Беларусі дрона пакуль удакладняецца.

Яна адзначыла, што надвор’е было спрыяльным і для запуску метэазондаў, якія кантрабандысты выкарыстоўваюць для перасылання сваіх тавараў.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔶 Новыя дэталі па справе Мельнікавай

Па справе знікнення былой спікеркі Каардынацыйнай рады раскрываюцца ўсё новыя факты.


🔶 «Забываю, як пахне Менск»

Альгерд Бахарэвіч – пра жыццё і творчасць у эміграцыі.


🔶 Хто пазмагаецца за прэмію імя Ежы Гедройця ў гэтым годзе

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў апублікаваў спіс кніг, выдадзеных у 2024 годзе, якія зрабіліся намінантамі на прэмію імя Ежы Гедройця.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🕵️ Новыя звесткі ў справе Мельнікавай

«Кіберпартызаны» раскрываюць новыя факты пра знікненне Анжалікі Мельнікавай, былой спікеркі Каардынацыйнай рады. Яны назвалі імя другога агента КДБ, які суправаджаў Аляксея Лабеева падчас адпачынку з Мельнікавай на Шры-Ланцы. У дакументах ён быў пазначаны як VASILI KAICHANKA, 1981 года нараджэння.

🔗 Якія яшчэ новыя звесткі былі раскрытыя — чытайце далей у матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

📷Паводкі на Філіпінах і абвастрэнне канфлікту паміж Тайландам і Камбоджай. Фатаграфіі тыдня

Эвакуацыя насельніцтва з памежных раёнаў Тайланду пасля абмену агнём з Камбоджаю; моцныя паводкі ў выніку трапічнага шторму Віпха, які абрынуўся на Філіпіны; наступствы ляснога пажару на Кіпры; пратэсты супраць закону, які абмяжоўвае незалежнасць антыкарупцыйных інстытутаў, ва Украіне – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻140 адзінак тэхнікі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Менску

🔻 Беларусам пачалі выстаўляць рахункі на падатак за маёмасць

🔻 Прэм’ер Польшчы назваў год нападу Расеі на NATO

🔻 Ізраіль даставіў гуманітарную дапамогу ў Газу

🔻 У Ватыкан прыехала дэлегацыя РПЦ

🔻 Беларускі пашпарт заняў 62-ое месца ў рэйтынгу бязвізавага ўездзу

🔻 35 гадоў таму прынялі дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

🔻 Калі правільна адзначаць дзень незалежнасці

🔻 Фэйкавая Беларусь стала суперпапулярнай у сацсетках

🔻 У Брэсце паставілі гіганцкі гузік

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі выйшлі ў палі 😂

Афіцыйны тэлеграм-канал унутраных войскаў распавёў, як унутраныя войскі МУС цяпер «асвойваюць» камбайны ў гаспадарцы «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне. Кажуць, што вайскоўцы яшчэ з сакавіка дапамагаюць з пасяўной, а цяпер займаюцца ўборкай збожжавых, рамонтам тэхнікі і нават уносяць угнаенні.

Сяржант Максімовіч шчыра радуецца новаму камбайну, прапаршчык Волкаў ганарыцца, што прыбірае хлеб «на малой радзіме кіраўніка дзяржавы», а кіраўніцтва гаспадаркі выказвае падзяку Карпянкову за «падтрымку і ўзаемадзеянне».

Падаецца, што для ўнутраных войскаў гэта ўжо стала традыцыяй – год таму яны таксама працавалі ў «Александрыйскім» і збіралі рапс.

❓Ці сілавікі павінны ператварацца ў хлебаробаў і ратаваць ураджай?

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літва пакідае акрэдытацыю офісу Ціханоўскай

Міністэрства замежных спраў Літвы адмовілася разглядаць запыт дэпутата Вітаўтаса Сініцы аб адмене акрэдытацыі офісу Святланы Ціханоўскай. У МЗС падкрэслілі, што прадстаўніцтва будзе працаваць і далей, бо яно «мае статус для сваёй дзейнасці і мабілізацыі дэмакратычных сіл».

Чыноўнікі адзначылі, што акрэдытацыя застанецца, пакуль беларусы не атрымаюць магчымасць свабодна вырашаць будучыню сваёй краіны. Літва лічыць падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі гістарычным і маральным абавязкам💪🏼

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚧 Лукашэнка зноў выкарыстоўвае мігрантаў для ціску на ЕЗ

Украінская разведка паведамляе, што Беларусь актывізавала транзіт мігрантаў у Еўразвяз, паўтараючы сцэнар 2021 года. Частка нелегалаў прыбывае праз Расею і Лівію, што сведчыць пра каардынацыю паміж Менскам і Масквой.

Паводле ведамства, Лукашэнка зарабляе на гэтым, але пазбягае адкрытай эскалацыі, каб не страціць кантактаў з асобнымі краінамі ЕЗ. Міграцыйны крызіс працягваецца з 2021 года і летам становіцца больш напружаным

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🌊 Тры трагедыі на вадзе за содні ў Беларусі

26 ліпеня два выпадкі адбыліся ў Магілёўскай вобласці – у Бабруйску і каля пасёлка Сасновы. У абодвух месцах купанне было забаронена, а рэкі мелі вялікую глыбіню і шырыню.

Яшчэ адна смерць здарылася ў Менску, дзе з ракі Свіслач дасталі рыбака без прыкмет жыцця.

Таксама ў Асіповіцкім раёне адбылася аварыя на гідраскутары. Мужчына буксіраваў цюбінг з двума людзьмі, але вяроўка абарвалася, і цюбінг урэзаўся ў масток. Пацярпелых, якія былі ў выратавальных камізэльках, шпіталізавалі з траўмамі.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔺Праз лясныя пажары ў Турцыі з 4-га па велічыні гораду эвакуявалі людзей

Лясы ў краіне гараць праз анамальна высокія тэмпературы. Толькі за 26 ліпеня зафіксавалі 76 асобных крыніцаў узгарання.

Што адбываецца, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

👆35 гадоў таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

З 1991 да 1996 году гэты дзень адзначаўся як Дзень незалежнасці Беларусі.

У 1996 годзе пасля рэферэндуму афіцыйны Дзень незалежнасці Беларусі перасунулі на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад нямецкіх акупантаў.

Читать полностью…

Белсат

👆«Трамп губляе жаданне працягваць чакаць, пакуль расейскі бок нешта зробіць, каб завяршыць гэтую вайну»

Пра гэта дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб’ёў у эфіры «Fox News». Ён адзначыў, што тэлефонныя размовы Трампа і Пуціна не далі ніякіх вынікаў. Руб’ёў дадаў, што Расея цягне час, ведучы гутаркі, але Трамп на гэта не купіцца:

«Ён не дазволіць прывабіць сябе ў гэтую пастку. Ён не збіраецца весці бясконцыя размовы пра размовы».


Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Добрай нядзелі, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

«Вайна разбурае ўнутраны свет чалавека»

Што адбываецца з ваярамі ў мірным жыцці?

«Задзяўблі службы. Хтосьці пачне несці адказнасць?!»

Менск зноў затапіла пасля залевы. Як рэагуюць беларусы?

27 ліпеня ці 25 жніўня? А мо ўсё ж 25 сакавіка?

Калі беларусам святкаваць Дзень Незалежнасці

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін


⬆️ У Віцебску адкрылі яшчэ адну краму "еДИН" тавараў з калоніяў


А яшчэ:

🔻Неапазнаны беспілотнік заляцеў у Літву з Беларусі

🔻 Маршрутка Іванава-Гродна трапіла ў ДТЗ і перакулілася. Шасцёра пацярпелых

🔻 У Рэчыцкім раёне тры манцёры мянялі кабель на М-10, але адбылася трагедыя

🔻 ЗША і ЕЗ дасягнулі паганднення ў гандлі. Каментуе Урзуля фон дэр Ляен

🔻 У Нямеччыне цягнік сышоў з рэек

🔻 Аэрапорты ЕЗ могуць зняць абмежаванні на правоз вадкасцяў

🔻 Беларусь і Расея будуць на зімовай Алімпіядзе? Каментар Кірсты Ковэнтры, старшыні МАК

🔻 Лукашэнку спалохаў КДБ. Чаму?

🔻 Памаранчавы ўзровень небяспекі. Надвор’е на сёння ў Беларусі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💸 ЕЗ б'е па нафтавых даходах РФ

Паводле ацэнак «Aigenis», страты для бюджэту РФ могуць дасягнуць 800 млрд рублёў у год. Прычыны – больш жорсткі ліміт цаны на нафту ($47,6 за барэль) і скарачэнне экспарту.

Бюджэт Расеі ўжо сутыкаецца з падзеннем нафтагазавых даходаў – у 2025 годзе яны могуць знізіцца амаль на 40 % у параўнанні з 2024-м. Дэфіцыт можа вырасці да 6 трлн рублёў.

Дадатковую пагрозу ствараюць магчымыя другасныя санкцыі ЗША і ўразлівасць лагістыкі, бо больш за палову паставак нафты РФ ажыццяўляецца танкерамі з краін G7+.

Важна адзначыць, што беларуская эканоміка вельмі моцна залежыць ад расейскай. І эканамічныя праблемы ў Расеі адбіваюцца таксама на Беларусі

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🧐 Паводле афіцыйнай статыстыкі, рост заробкаў значна абганяе рост цэнаў

Але калі схадзіць у краму, паверыць у гэта цяжка.

Праверылі, як за год змяніліся цэны ў папулярнай онлайн-краме, «накупіўшы» выпадковы набор прадуктаў.

Чытайце цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 ліпеня

✔️Руб’ёў: Трамп
траціць цярплівасць праз Расею

✔️«Званне "народны пісьменнік" успрымаю як абразу» — Альгерд Бахарэвіч

✔️35 гадоў таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

✔️Ціханоўская: «Незалежнасць трэба абараняць»

✔️Тры трагедыі на вадзе за содні ў Беларусі

✔️Лукашэнка зноў выкарыстоўвае мігрантаў для ціску на ЕЗ

✔️Літва пакідае акрэдытацыю офісу Ціханоўскай

✔️Сілавікі выйшлі ў палі

✔️ Аўстрыя задумваецца над уступленнем у NATO

✔️Электрамабілі ў Беларусі могуць падаражэць ужо ў жніўні

✔️Новыя дэталі па справе Мельнікавай: вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ

#рэпрэсіі:

▫️Суд накіраваў вядомую лекарку ў калонію

Читать полностью…

Белсат

⚡️Электрамабілі ў Беларусі могуць падаражэць ужо ў жніўні

У Беларусь на 2025 год дазволілі ўвезці 15 тысяч электрамабіляў без мытных збораў. Але ўжо на 1 ліпеня завезена 11 500 машын, і пры цяперашнім тэмпе парог можа быць дасягнуты да сярэдзіны жніўня. Пасля гэтага пачне дзейнічаць мыта ў 15%, што прывядзе да росту коштаў і зніжэння попыту.

Гендырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Худаешка заклікае працягнуць квоты хаця б да 2030 года. Ён адзначае, што з мытам ці ПДВ электракар можа падаражэць з 80 000 да 110 000 рублёў.

Дзяржаўны мытны камітэт сцвярджае, што сітуацыя пад кантролем, але не кажа, як плануе павялічваць квоты. Пры гэтым колькасць электрамабіляў у краіне за 4 гады вырасла з 4 000 да 34 000.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

⚖️ Суд накіраваў вядомую лекарку ў калонію

У Менску суд вынес прысуд лекарцы-пульманолагу Алене Рудой, якая працавала ў ахове здароўя больш за 30 гадоў і кіравала аддзяленнем у 10-й гарадской бальніцы. Яе абвінавацілі адразу па трох артыкулах, якія часта ўжываюцца ў палітычных справах: за «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі», «удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».

Жанчына трапіла ў спіс «экстрэмістаў», які публікуе МУС. За гэтыя абвінавачанні ёй пагражала мінімум 4 гады турмы. Суд пастанавіў накіраваць яе ў калонію.

Алена Рудая нарадзілася ў 1969 годзе, скончыла БДМУ ў 1992-м і адразу пачала працаваць у сталічнай медустанове. Праваабаронцы адзначаюць, што ў Менску заведзеныя сотні падобных справаў пасля пратэстаў 2020 года.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇦🇹 Аўстрыя задумваецца над уступленнем у NATO

Міністарка замежных спраў Аўстрыі Бэатэ Майнль-Райзінгер заявіла, што нейтралітэт краіны трэба перагледзець праз пагрозу з боку Расеі. Яна не выключае ўступлення ў NATO, хоць падтрымка ў парламенце і сярод людзей пакуль адсутнічае.

Аўстрыя мае нейтралітэт з 1955 года, але супрацоўнічае з NATO праз праграму «Партнёрства дзеля міру». Падобны шлях ужо прайшлі Фінляндыя і Швецыя пасля агрэсіі Расеі супраць Украіны.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🖋 Літаратурная інтрыга года

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 2025 года.
Сярод намінантаў сёлета: Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч, Ганна Комар, Валер Гапееў, Алесь Белы і многія іншыя.

Прэміяльны сезон адкрываецца 27 ліпеня, у дзень, калі споўнілася б 99 гадоў Ежы Гедройцю, які называў сябе апошнім грамадзянінам ВКЛ.

🔗Поўны спіс аўтараў і твораў, намінаваных на прэмію — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?

На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🫡 Дубайскі шакалад пост здаў, матча пост прыняла. Попыт на гэты напой у свеце такі вялікі, што неўзабаве можа ўзнікнуць дэфіцыт

Матча – японская гарбата, якую гатуюць з расцёртага да стану парашка чайнага лісця. Цягам апошняга году матчу так раскруцілі ў сацсетках, што набыць яе цяпер можна не толькі ў Японіі, але і па ўсім свеце, а хэштэг #MatchaTok набірае дзясяткі мільёнаў праглядаў.

Аднак у гэтага медаля ёсць і адваротны бок: кавярні ды рэстараны цяпер распрадаюць месячныя запасы матчы за лічаныя дні, што разам са скарачэннем ураджайнасці чайнага лісця «тэнча» ды высокімі амерыканскімі тарыфамі на японскую прадукцыю вядзе да дэфіцыту.

Каб атрымаць парашок з лісця «тэнча» паводле правільнай тэхналогіі, у Японіі выкарыстоўваюць каменныя жорны. Аднак з іхнай дапамогаю можна вырабіць усяго 40 грамаў парашку за гадзіну. Сітуацыю пагаршае і недахоп фермераў у Японіі.

Усе пералічаныя факты ўжо прывялі да росту цэнаў на матчу ў свеце прыкладна на 30%.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта не толькі асабістая трагедыя аднаго чалавека. Гэта сігнал, што мы ўсе пакуль не маем выразнага адказу на тое, як падтрымліваць тых, хто вяртаецца з вайны»

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская ў каментары «Белсату» падзялілася сваім бачаннем праблемы рэінтэграцыі ветэранаў-добраахвотнікаў у мірнае жыццё пасля вяртання з фронту.

Выпадкі, калі гэтыя людзі апынаюцца проста нікому не патрэбнымі, не такія рэдкія, якімі могуць выглядаць...

📍Чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

✊ Ціханоўская: «Незалежнасць трэба абараняць»

27 ліпеня спаўняецца 35 гадоў са дня прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Святлана Ціханоўская нагадала, што гэты дакумент стаў сімвалам права беларусаў мець сваю дзяржаву.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤯«Званне "народны пісьменнік" успрымаю як абразу» — Альгерд Бахарэвіч

Альгерд Бахарэвіч на сустрэчы ў варшаўскай «Кнігаўцы» распавёў пра жыццё ў эміграцыі і сваю ідэнтычнасць. Ён падкрэслівае, што застаецца беларускім пісьменнікам, бо піша па-беларуску, але адначасова лічыць сябе еўрапейцам, бо «Беларусь – гэта Еўропа».

Бахарэвіч лічыць прызнанне ў вузкім коле чытачоў вялікім гонарам: «Беларуская незалежная культура заўсёды была маленькай… Для мяне было важна быць прызнаным элітай, а не масавым чытачом». Ён рэзка выказваецца пра тытул народнага пісьменніка, называючы яго абразлівым.

🔗Што яшчэ аўтар распавёў падчас сустрэчы — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💃🏼Хочаце пачаць раніцу з пазітывам? Глядзіце шоу «Раніца з Белсатам»!

Сёння пагаворым пра бум грыбоў, іх кошт, а таксама пра бяспеку пры паходах у лес, абмяркуем з юрысткай правы пасажыра пры адмене авіярэйса, разбярэмся, ці можна зарабіць у Tiktok, пабываем у Коста-Рыцы, паслухаем добрую музыку.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 26 ліпеня

✔️У Гданьску здзейсніў суіцыд беларус, які раней ваяваў у Палку «Пагоня». Перад гэтым ён амаль содні катаваў свайго сябра

✔️У Генпракуратуру Літвы падалі заяву з просьбаю праверыць выказванні Ціханоўскага

✔️МЗС Турэччыны: папярэдняя дамоўленасць пра сустрэчу Зяленскага і Пуціна ўжо існуе

✔️Сейм Польшчы разглядае ўнясенне зменаў у Працоўны кодэкс краіны. Яны могуць пайсці на карысць многім беларусам

✔️Які дзень найлепш пасуе для святкавання беларускага Дня незалежнасці? І што рабіць з 3-м ліпеня пасля змены лукашэнкаўскага рэжыму?

✔️Польскі прэм'ер следам за галоўнакамандуючым сіламі NATO ў Еўропе паўтарыў прагноз пра напад Расеі ў 2027-м годзе

✔️Беларуская спявачка Рыта Дакота больш не можа даваць канцэрты ў Расеі – імаверна, ёй прыгадалі ранейшыя антываенныя выказванні

✔️Мовазнаўцу Змітру Саўку, які заснаваў моўную службу «Белсату» і стварыў сэрвіс «Добрапіс», сёння магло б споўніцца 60 гадоў

#рэпрэсіі:

▫️Жыхар Маладзечна, які не мае адной нагі, быў пакараны 4 гадамі калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

▫️Брэнд упрыгожванняў «Belaruskicry» паведаміў, што прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Читать полностью…
Подписаться на канал