Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔹У Берасці ўсталявалі новую гарадскую «славутасць». Прычым яна наўпрост звязаная з іншай
Не, гаворка не пра Берасцейскую крэпасць, а пра мясцовага ліхтаршчыка, які штовечара запальвае ліхтары на вуліцы Савецкай.
Згодна з гарадской легендаю, калі дакрануцца да гузіка ягонага адзення, то споўняцца запаветныя жаданні.
Вялікі «гузік» з нержавеючай сталі важыць 1019 кг (бо 1019 год прынята лічыць годам заснавання Берасця) і мае дыяметр 340 сантыметраў. Яго ўсталявалі на скрыжаванні вуліц Савецкай і Дзяржынскага.
💦 Штармавое папярэджанне Белгідрамету ў чарговы раз спраўдзілася
У сталіцы зноў назіраліся масавыя падтапленні, што менчукі ахвотна фіксавалі на камеры сваіх тэлефонаў і выкладалі ў TikTok.
📍Сабралі некаторыя з гэтых відэа па спасылцы
▪️У Гданьску здзейсніў суіцыд малады беларус. Перад гэтым ён амаль содні катаваў свайго сябра
«Ён сам быў у шоку ад таго, што ён зрабіў са мной…сказаў, што ці саскочыць з "высоткі", ці кінецца пад цягнік», – узгадвае ў размове з намі той самы сябар загінулага, які пажадаў застацца ананімным.
📍Чытайце падрабязнасці на нашым сайце
🌪Па Віцебшчыне ізноў прайшлася непагадзь: гэтым разам падтапленні выклікалі апоўзень
А каля вёскі Барвін у Віцебскім раёне быў разбураны ўчастак асфальтаванай дарогі.
📹 Відэа: @chp_vitebsk
🔍 Чытайце падрабязней
🎦 У Варшаве арганізуюць паказ першага беларускага фільма, якому амаль 100 гадоў
Гаворка пра стужку «Прастытутка», знятую ў 1926 годзе рэжысёрам Алегам Фрэйліхам пры падтрымцы кампаніі «Белгоскино».
Паказ адбудзецца ў межах кінафестывалю «Нямая ліхаманка». Гледачоў чакаюць і шмат іншых сеансаў, аднак поўная праграма фестывалю пакуль не раскрываецца.
🔍 Чытайце падрабязнасці вось тут
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻У Берасці супрацоўнікі міліцыі стралялі ў мужчныну падчас затрымання
🔻Залева змыла ў раку 7 будынкаў у Віцебску
🔻Расея ўначы зноў маштабна атакавала Украіну, найбольш пацярпелі Дняпро і Харкаў
🔻Кляшчы сталі кусаць беларусаў часцей
🔻Джэйсана Дэрула ў Беларусь прывозіў уласнік казіно
🔻Цыгарэты ў Беларусі патаннеюць
🔻Супраць «Беларускай цэментнай кампаніі» увялі санкцыі ў Польшчы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔸Сёння магло б споўніцца 60 гадоў беларускаму мовазнаўцу Змітру Саўку
Ён распрацаваў адзін з варыянтаў правапісу беларускай мовы (якім мы карыстаемся на «Белсаце»), а таксама онлайн-сэрвіс «Добрапіс» для выпраўлення памылак.
І гэта толькі малая частка біяграфіі навукоўца. Узгадваем Змітра Саўку ў нашым відэа...
МЗС Турэччыны: Расея і Украіна дамовіліся аб сустрэчы Зяленскага і Пуціна
Кіраўнік турэцкага ведамства Хакан Фідан распавёў, што бакі ў агульных рысах згодныя з неабходнасцю правядзення перамоваў лідараў:
«У прынцыпе была дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні такога саміту ў Турэччыне. Тут перагаворным дэлегацыям трэба будзе вялікая праца», – лічыць Фідан.
Кіраўнік МЗС таксама дадаў, што гатовы да дыялогу паміж Зяленскім і Пуціным і гатовы забяспечыць бяспечную і нейтральную пляцоўку.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Анатолем Шырвелем.
Сёння пагаворым пра заробкі беларусаў, колькі грошай трэба для шчасця, а таксама абмяркуем культурныя і сацыяльныя аспекты жыцця за мяжой. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=DA2pSNU34cQ
💥 #галоўнае за 25 ліпеня
✔️МЗС пацвердзіў гібель беларуса ў авіякатастрофе ў Амурскай вобласці
✔️У Вільні збілі журналіста «Malanka Media»
✔️Персанальныя дадзеныя кліентаў крамаў «MILE» апынуліся ў руках зламыснікаў
✔️Лукашэнка зноў раздаваў свае парады ў галіне сельскай гаспадаркі. А паміж імі заклікаў «рыхтавацца да вайны»
✔️«Не пакідайце ж мовы нашай кыргызскай...» Як краіны Цэнтральнай Азіі праводзяць сваю моўную палітыку
✔️Зяленскі вырашыў «адкруціць» назад скандальны закон, звязаны з НАБУ
✔️«Бангкок за три дня»? Разбіраемся, чаму Тайланд і Камбоджа раптам перайшлі да ўзброенага канфлікту
✔️Цягам мінулага года ў Беларусі стала амаль на паўтысячы рэстаранаў меней
✔️Махляры сталі выкарыстоўваць вобразы вядоўцаў «Белсату» ў сваіх схемах. Расказваем, як не стаць ахвяраю іхных хітрыкаў
#рэпрэсіі:
▫️На гомельскую пенсіянерку «павесілі» ажно чатыры крымінальныя артыкулы
▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 8 чалавек
▫️Старонкі праекту «Чын Чын Чэнэл» прызнаныя «экстрэмісцкімі»
🧐 Гэтыя птушкі хутка змогуць здаць тэст на IQ
Паглядзіце!
🤯 Нацысты хацелі выслаць 75% беларусаў і 65% украінцаў за Урал
⛓️💥 У новым выданні «Міфаў вайны» разбіраемся, што такое генацыд і ці існаваў план «Ost» Трэцяга Райху?
А таксама шукаем сапраўдную прычыну, чаму рэжым Лукашэнкі загаварыў пра генацыд беларускага народа пасля 80 гадоў маўчання ☝️
👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🤨 П'яны жыхар Менску нацягнуў на галаву майткі і пайшоў разбіваць камеру відэаназірання
Мужчына меркаваў, што ніжняя бялізна закрые яго твар і такім чынам выратуе ад адказнасці. Таксама ён закрыў рукі рушніком, а на ногі апрануў пластыкавыя пакеты.
З першай спробы камеру ён не разбіў – банальна не дацягнуўся. Тады мужчына вярнуўся за табурэткаю і другі «падыход» апынуўся ўдалым: камера назірання была знішчаная малатком.
На майстра маскіроўкі завялі крымінальную справу. Вядома, што яму 45 гадоў і раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸МАРГ і ўрад рыхтуюць праект указа, які мае забяспечыць уваход беларускіх тавараў на паліцы маркетплэйсаў. Прааналізавалі дакументы ад «BELPOL»
🔸Урад вызначыў парадак пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для стабілізацыйных фондаў. Як гэта будзе працаваць і ці забяспечыць наяўнасць гародніны ў крамах?
🔸Партыя «Белая Русь» стварае моладзевы рух «Іскра»
🔸У катастрофе Ан-24 на Далёкім Усходзе Расеі загінуў беларус. МЗС паведаміла пра гэта пазней за медыі
🔸РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назву згадку аб прыналежнасці да Маскоўскага патрыярхату
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🐝 Беларусы, што пасяліліся на Падляшшы, адраджаюць архаічны спосаб пчалярства
Уля і Ілля пазнаёміліся з Маркам і Аксанай, якія пераехалі з Беларусі ў падляскую вёску і займаюцца папулярызацыяй старадаўняга рамяства − бортніцтва.
🔍 Адкрываем новыя цікавінкі разам з героямі новага выдання «Падляшскіх вакацый» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Самагубства былога беларускага добраахвотніка ў Гданьску – што вядома
🔸Лукашэнка працягвае навешваць адказнасць за стратныя прадпрыемствы на райвыканкамы
🔸Ювелірны брэнд Belaruski cry прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»?
🔸Непагадзь зноў нарабіла бяды на Віцебшчыне – у ліпені гэтаму рэгіёну дастаецца ад стыхіі найбольш
🔸Праваабаронца Раман Кісляк расказвае пра тое, як змянілася міграцыйная палітыка Грузіі ў цэлым і ў дачыненні да беларусаў у прыватнасці
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💬 «Магу сказаць, што ён дакладна жывы»
Грамадзянін Латвіі, якога вызвалілі пасля візіту ў Менск Кіта Кэлага, расказаў пра Максіма Знака.
Дзмітрыйса Міхайлаўса трымалі ў калоніі № 3 «Віцьба», там жа дзе і адваката з каманды Віктара Бабарыкі.
☝️Вось што расказаў Міхайлаўс у інтэрв'ю @radiosvaboda
📍Польскі прэм'ер следам за галоўнакамандуючым сіламі NATO ў Еўропе паўтарыў прагноз пра напад Расеі ў 2027-м годзе
Туск зазначыў, што ўжо цяпер з’яўляюцца пагрозы, звязаныя з гібрыднай агрэсіяй на польскай мяжы, якія паказваюць, што Расея «рыхтуецца да 2027 года».
👀 Глядзіце падрабязнасці вось тут
✍️ Польскі Сейм разглядае ўнясенне зменаў у Працоўны кодэкс краіны
Праект прадугледжвае занясенне ў працоўны стаж перыядаў працы як індывідуальны прадпрымальнік альбо паводле «ўмовы злецэня».
Спыталі ў Міністэрстве працы Польшчы, ці закране гэта ўсё замежнікаў ды паводле якога механізму ўвогуле будзе працаваць.
👀 Чытайце матэрыя на старонцы
🤔 Які дзень найлепш пасуе для святкавання беларускага Дня незалежнасці? І што рабіць з 3-м ліпеня пасля змены лукашэнкаўскага рэжыму?
У гэтым пытанні, як і ў многіх іншых, унутры дэмакратычных колаў згоды няма. Спрэчка пра дату Дня незалежнасці ідзе ўжо цягам дзесяцігоддзяў.
Найбольш прыхільнікаў маюць даты 25 сакавіка (Дзень волі) і 27 ліпеня (падпісанне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР). Нават паміж імі зрабіць выбар няпроста, а ёсць жа яшчэ і менш папулярная дата 25 жніўня...
🔍 Зрабілі вялікі матэрыял па гэтай тэме, пачытайце!
😨 Сёлета кляшчы пакусалі на 11% больш беларусаў, чым летась. Але заражэнняў ад іхных укусаў было менш
Найбольшую колькасць пацярпелых зафіксавалі ў Гарадзенскай, Берасцейскай вобласцях і Менску.
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце
💁🏻♂️ У Генпракуратуру Літвы падалі заяву з просьбаю праверыць выказванні Ціханоўскага
Дэпутат Сейму Вітаўтас Сініца лічыць, што Святлане і Сяргею Ціханоўскім можна прыпісаць «удзел у групе, якая мае на мэце змяніць канстытуцыйны лад Літоўскай дзяржавы незаконным шляхам».
📍Чытайце болей вось тут
Беспілотнікі ўдарылі па вытворцу электронікі для арміі РФ
Раніцай 26 ліпеня ў расейскім Стаўрапалі дрон атакаваў радыёзавод «Сігнал». Гэта прадпрыемства вырабляе станцыі актыўных перашкод для авіяцыйнага, наземнага і марскога базавання.
У выніку ўдару ўзнік пажар, які хутка ліквідавалі. Пацярпелых і загінулых няма.
Таксама прылёты былі і ў Растоўскай вобласці. Загінулі два чалавекі – яны знаходзіліся ў аўтамабілі, калі ў яго трапіў дрон.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Лукашэнка ўзмацняе кантроль над КДБ?
У калегію КДБ увялі намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі. Паводле палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, Лукашэнка прызначыў новага чалавека, які будзе наглядаць за працаю спецслужбаў. Што гэта можа азначаць, чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Беларусі стала амаль удвая менш рэстаранаў за год
На колькі ў краіне стала менш рэстаранаў і што з’явілася на іх месцы, чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Лукашэнка зноў кажа, што рыхтуецца да вайны
Самаабвешчаны заявіў праўладным журналісткам, што рыхтуецца да вайны «на ўсялякі выпадак». Але гэтая заява не надта новая. Колькі разоў ён падымаў гэтую тэму за апошні год, чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☝️Журналіста «Malanka Media» збілі ў Вільні
Як паведамляе выданне, нападнікамі былі некалькі нецвярозых людзей, якія палічылі, што беларус здымае іх на тэлефон.
Медыкі дыягнаставалі ў Мікалая (імя змененае) ірваную рану ніжняй губы і рассяканне верхняй, удар мяккіх тканін, пашкоджанні дзясны і зубоў.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤢 Пусты хлеб і папяровае мяса – так сёння выглядае беларускі TikTok
Відэа з гнілымі прадуктамі дайшлі нават да чыноўнікаў, якім прыйшлося рэагаваць і... шукаць «вінаватых».
А мы, у сваю чаргу, падрыхтавалі карыснае: як абараніць свае правы, калі трапіліся дрэнныя тавары. Глядзіце парады ў нашым відэа ☝️
🤔 Ілан Маск загадваў адключаць Starlink на ключавых участках украінскага фронту
Гэта адбывалася ўвосень 2022 года, падчас паспяховага ўкраінскага контрнаступу.
Паводле некаторых суразмоўнікаў выдання, Маск мог аддаць загад адключыць спадарожнікі, бо асцерагаўся, што Расея ў адказ на правалы на фронце выкарыстае ядравую зброю.
👀 Глядзіце на старонцы
💁🏻♂️ «Прафілактычная акцыя» ад міліцыі ў Клімавічах: мясцовых «дармаедаў» накіравалі на прыборку хлебазаводу
Такім чынам іх хочуць заахвоціць знайсці працу, бо «ў Клімавіцкім раёне дастаткова свабодных месцаў, на якія можна працаўладкавацца».
📍Падрабязней чытайце вось тут
🍴 Кавярняў і буфетаў паболела, рэстаранаў паменела
Белстат падбіў статыстыку па колькасці аб'ектаў грамадскага харчавання ды крамаў у нашай краіне.
Колькасць рэстаранаў летась абрынулася амаль у два разы. Праўда, у гэтую катэгорыю не залічвалі рэстараны хуткага харчавання, якіх акурат стала трохі болей.
☝️Больш лічбаў знойдзеце на сайце
💁🏻♂️ Махляры сталі выкарыстоўваць вобразы вядоўцаў «Белсату» ў сваіх схемах. Расказваем, як не стаць ахвяраю іхных хітрыкаў
Штучны інтэлект развіўся да такой ступені, што ў віртуальнай прасторы можна ўкласці які заўгодна тэкст у вусны якога заўгодна чалавека. І выглядаць гэта будзе цалкам рэалістычна.
Аднак калі вы дастаткова ўважлівыя, пільныя ды не верыце лёгка на слова ўсяму пачутаму − праблемаў будзе куды меней.
📍Чытайце па спасылцы, як даць адпор махлярам