belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😆Палітэмігрант патрапіў на вокладку беларускага падручніка

Мінадукацыі выкарыстала фота Ірыны Арахоўскай на вокладцы падручніка па французскай мове для 9-га класа без яе дазволу. «Проста скралі яго сабе на вокладку», — напісала аўтарка. Здымак быў зроблены ў 2017 годзе для «Нашай Нівы».

Праблема не толькі ў парушэнні аўтарскіх правоў. На фота — сям’я пастара Тараса Цялькоўскага, які пакінуў Беларусь праз пераслед за ўдзел у пратэстах.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

«Я маю праблему»: Андрэй Стрыжак прызнаў віну і чакае пакарання

Стрыжак апублікаваў споведзь, дзе прызнаў сваю віну ў сексуальнай залежнасці і няпрошанай перапісцы з жанчынамі. Ён папрасіў прабачэння ў пацярпелых і заявіў, што гатовы панесці пакаранне згодна з еўрапейскімі законамі.

Фонд BYSOL ужо праводзіць унутранае разбіральніцтва з прыцягненнем экспертаў, а самога Стрыжака часова адхілілі.

Святлана Ціханоўская назвала паводзіны Стрыжака ганебнымі, але падкрэсліла важнасць захавання фонду як каманды, што дапамагае беларусам.

🔗Што яго прывяло да такіх дзеянняў — чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

😭На берасцейшчыне згарэла драўляная царква

Пра здарэнне ў вёсцы Сцяпанкі паведамілі мясцовыя тэлеграм-каналы.

Драўляны барочны храм быў пабудаваны яшчэ ў 1780 годзе, у пачатку ХХ стагоддзя яго адрэстаўравалі, а ў 1914-м дабудавалі званіцу. Царква лічылася помнікам драўлянага дойлідства і ўнесена ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. І магла ўвайсці ў спіс спадчыны UNESCO.

Храм пэўны час быў пад апекай сям’і палітвязняў Разановічаў: святар Сяргей, жонка Любоў і сын Павел цяпер зняволеныя – паведамляе «Наша Ніва»

Читать полностью…

Белсат

❤️ Апошні раз гэтую жывёлінку ў Беларусі бачылі ў 1927г.

Паглядзіце!

Лясны кот вярнуўся, і мы вернемся! 😼

Читать полностью…

Белсат

🏰 Гэтая сядзіба з вежай узарвала інтэрнэт

Паглядзіце, што аднавілі ў вёсцы Краскі, Ваўкавысскага раёну ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 24 ліпеня

Долар і Еўра дадалі па ~1,5 капейкі. Расейскі рубель пайшоў уніз.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺❤️ Еўракамісарка Кос распавяла пра размову з Сяргеем Ціханоўскім

Я так расчулілася ... Ён выходзіць і ўсё роўна кажа, што трэба змагацца яшчэ больш

— падчас інтэрв'ю ў студыі «Белсата» еўракамісарка ў справах пашырэння Еўрапейскага Звязу Марта Кос распавяла пра размову са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі.

📹 Інтэрв'ю цалкам глядзіце па спасылцы на нашым YouTube

Читать полностью…

Белсат

😢У Беларусі асудзілі ІТ-шніка пасля вяртання з Грузіі

44-гадовага Андрэя Бераставога, спецыяліста з больш як 20-гадовым досведам у дызайне і IT, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах — паведамляе «Наша Ніва».

Мужчына з Гомля апошнія гады працаваў у міжнароднай кампаніі ў сферы UX/UI, жыў у Грузіі, але часам вяртаўся ў Беларусь. Улетку 2024 года ён напісаў, што едзе дадому, а неўзабаве знік. Верагодна, яго затрымалі праз каментары ў Telegram, дзе ён карыстаўся старым акаўнтам, прывязаным да беларускага нумару.

Мужчыну інкрымінавалі «паклёп на Лукашэнку», «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», «удзел у парушэнні грамадскага парадку» і «заклікі да шкоды дзяржаве». Яму пагражала да 12 гадоў. Прысуд пакуль невядомы, але мужчына застаецца за кратамі.

Читать полностью…

Белсат

✈️У Расеі разбіўся самалёт з 43 пасажырамі

У Амурскай вобласці разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24 кампаніі «Ангара», які ляцеў з Хабараўска ў Тынду. На борце былі 43 пасажыры, у тым ліку пяцёра дзяцей, і 6 членаў экіпажа.

Самалёт знік з радараў пры заходзе на другі круг пры пасадцы. Верталёт Мі-8 знайшоў палаючы фюзеляж у цяжкадаступнай мясцовасці за 16 км ад гораду. Ратавальнікі пакуль не дабраліся да месца.

Афіцыйнай інфармацыі пра загінулых няма, але людзей, якія выжылі з паветра не заўважылі.СК распачаў справу аб парушэнні бяспекі палётаў. Разглядаюцца версіі пра тэхнічную няспраўнасць або памылку пілотаў.

Ан-24 быў выпушчаны амаль 50 гадоў таму, але меў сертыфікат лётнай прыдатнасці да 2036 года.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Полк Каліноўскага абвясціў тэрміновы збор для двух байцоў

Адзін з іх цяпер праходзіць рэабілітацыю ў ЗША пасля дзясяткаў аперацый: страціў частку прамянёвай косткі, мае пашкоджаныя нервы і мышцы, рухомасць рукі ўдалося вярнуць ахвяраваўшы пальцам.

Другі баец атрымаў цяжкае раненне ад выбуху гранаты. Яму выдалілі частку кішэчніка, ён харчуецца праз спецыяльныя сістэмы і чакае новую аперацыю.

Любая дапамога – гэта шанец для нашых пабрацімаў прайсці складаны шлях лячэння і рэабілітацыі і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця. Яны аддалі сваё здароўе, абараняючы нас, і цяпер востра маюць патрэбу ў падтрымцы


– адзначаюць у палку.

Фонд, які аплочваў лячэнне, больш не можа дапамагаць. Атрымліваць грошы з вайсковай часткі параненыя таксама не могуць

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

У курортныя гарады Расеі прыляцелі дроны

У Адлеры дрон ўпаў на вуліцу, па якой ішлі дзве жанчыны: адна загінула, другая атрымала цяжкія раненні.

Таксама беспілотнікі ўдарылі па сочынскай нафтабазе, з-за чаго на прадпрыемстве пачаўся пажар. Частка адпачывальнікаў чакала спыненне атакаў у падземных паркоўках гатэляў.

У Мінбароны Расеі паведамілі, што збілі 21 беспілотнік над Чорным морам, 11 – над Азоўскім і яшчэ сем – над Краснадарскім краем.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Калі беларусы будуць адпачываць у 2026-м?

Міністэрства працы Беларусі расказала пра непрацоўныя дні ў наступным годзе. Калі чакаць доўгія выходныя – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Ва Украіне пачаліся першыя пратэсты з пачатку поўнамаштабнай вайны

У Кіеве, Львове, Дняпры і Адэсе прайшлі акцыі супраць зменаў у заканадаўства краіны. Што не спадабалася ўкраінцам – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Еўракамісарка беларусам: Еўразвяз ніколі, ніколі вас не пакіне

23 ліпеня Марта Кос, еўракамісарка ў справах пашырэння ЕЗ, наведала рэдакцыю «Белсату» і падзялілася сваім бачаннем сітуацыі ў рэгіёне. Падрабязней чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🙌 Літва не закрые офіс Святланы Ціханоўскай

З прапановаю пазбавіць акрэдытацыі ўстанову «Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі» на чале з Святланай Ціханоўскай запатрабаваў літоўскі дэпутат Вітаўт Сініца. Без акрэдытацыі Офіс абранай прэзідэнткі зазнаў бы істотныя абмежаванні ў працы ці яго наагул маглі бы закрыць. Аднак гэтую прапанову не падтрымала МЗС Літвы.

«Статус, што нададзены прадстаўніцтву, дазваляе яму функцыянаваць, дзейнічаць, выконваць свае функцыі, мабілізаваць дэмакратычныя сілы. Я не бачу падставаў абмяркоўваць цяпер гэтае пытанне», – заявіў міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс.


Больш чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ «Цуду» не адбылося: святара вярнулі ў калонію

Ксяндза Генрыха Акалатовіча нядаўна вярталі з бабруйскай калоніі ў СІЗА Менску. Вернікі спадзяваліся на вызваленне святара і звязвалі чаканні з прыездам у Беларусь новага Апостальскага нунцыя, дыпламатычнага прадстаўніка Ватыкану, паведамляе «Katolik life».

Аднак, цуду не здарылася: Ксяндза Генрыха вярнулі ў калонію. Верагодна, скаргу разглядаў і пакінуў без задавальнення старшыня Вярхоўнага суду, паколькі абскарджанне рашэння Менскага абласнога суду ў Вярхоўным судзе ўжо адбывалася. Але падрабязнасці вернікам не вядомыя.

Каталіцкі святар Генрых Акалатовіч асуджаны на 11 гадоў зняволення за «здраду дзяржаве». Святар мае 64 гады. 🙏

Читать полностью…

Белсат

🤔 Сацыялагічнае апытанне паказвае, што большасць беларусаў і беларусак лічаць, што нашая краіна вядзе пачатак ад ВКЛ.

Што гэта значыць? Няўжо дзяржаўная прапаганда дала збой?

Разам з гасцямі праграмы «Карані праблемаў» Дзмітрыем Шчыгельскім і Віктарам Якубавам абмяркоўваем сцэнары развіцця падзеяў для Беларусі 🔮

Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка кантралюе ход жніва

🔸 Пераслед журналіста Яраслава Сцешыка

🔸У Расеі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24

🔸Расейская армія скінула авіябомбы па Харкаву

🔸Вынікі перамоваў Украіны і Расеі.

https://www.youtube.com/watch?v=BkU5ixccD0c

Читать полностью…

Белсат

🥴 Колькі Лукашэнка кіруе Беларуссю, столькі і шукае… нафту

Але, здаецца, усё што мог, ён ужо выпампаваў.

Як так – глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🚌Як змяніліся цэны на квіткі ў Еўропу за год

Найменш вырас кошт паездак у Польшчу — праз павелічэнне колькасці перавознікаў і канкурэнцыю. У Літву і асабліва ў Латвію квіткі падаражэлі значна мацней: у Рыгу рост склаў ад 50 да 80 рублёў.

Найбольш танна цяпер ехаць у Варшаву можна нават за 115 рублёў, а назад — часам яшчэ танней, чым летась. А вось паездка ў Вільню ці Рыгу стала амаль раскошай. Адным з фактараў росту з’яўляецца абмежаванне аўтобуснага трафіку праз Літву і Латвію.

👉 Што яшчэ змянілася ў раскладах і цэнах – чытайце ў матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🤔 Беларусь — новы прытулак для скандальных зорак?

У Менску з'явіўся сусветна вядомы поп-спявак Джэйсан Дэрула — яго сустракаў асабіста прэм’ер Турчын, запрашаў на «Менск-Арэну» і нават прапанаваў дапамагчы з пераездам у Беларусь. Але зорны візіт адбываецца на фоне сур'ёзных абвінавачванняў: Дэрулу вінавацяць у сексуальных дамаганнях і падазраюць у махлярстве з крыптавалютамі.

🔗Паразмаўлялі з музычным блогерам Аляксандрам Чарнухам пра тое, навошта гэта ўсё беларускім уладам — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇪🇪Эстонія ўвяла бестэрміновую забарону на ўезд Лукашэнку

Урад Эстоніі вырашыў зрабіць санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму бестэрміновымі — паведамляе ERR.

У спіс трапілі 273 чалавекі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, якога ўлады Эстоніі не лічаць легітымным кіраўніком краіны.

Міністр замежных спраў Маргус Цахкна падкрэсліў, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а падтрымка Расеі ў вайне супраць Украіны толькі ўзмацняе неабходнасць ціску. Паводле яго, з 2020 года, калі санкцыі былі ўведзены ўпершыню, «ніякіх пазітыўных змен не адбылося».

У чорным спісе апынуліся чыноўнікі, суддзі, сілавікі, прапагандысты і людзі з атачэння Лукашэнкі. Раней Эстонія перыядычна падаўжала дзеянне гэтых санкцый, цяпер жа яны будуць пастаянныя🚫

Читать полностью…

Белсат

🐈 Важны для вашага здароўя пост!

Людзі не заўсёды правільна разумеюць, што такое клопат пра сябе. Ад стрэсу і трывожнасці мы спрабуем замкнуцца ў сабе, а гэта не заўсёды дапамагае.

Да Міжнароднага дня клопату пра сябе сабралі пяць нестандартных парадаў, што дапамогуць і вам, і вашым блізкім.

Читать полностью…

Белсат

⚡️Кароткі агляд навінаў

🔼 Амерыканскі спявак Джэйсан Дэрула (Jason Derulo) палюбіў Беларусь і сустрэўся з Турчыным

А яшчэ:

🔻 Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца да канца лета? Вынікі перамоваў у Турэччыне

🔻 Ці гатовыя Расея і Украіна да замірэння?

🔻 Адбыўся 9-ы абмен палоннымі ў Беларусі. Віталь Герэнка з вострава Змяіны

🔻 Ці абмяняюць ваяроў Палку Каліноўскага? Каментуе Вадзім Кабанчук

🔻 "Захад-2025" правядуць на мяжы Беларусі з краінамі NATO

🔻 Махлярка тры гады хавалася ў Расеі. Пачаўся суд у Менску

🔻 Першыя вынікі ўступнай кампаніі ў ВНУ

🔻 Беларускія ВНУ – шлях да расейскай мадэлі адукацыі?

🔻 Як беларуска вырабляе пасцілу


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Каардынацыйная рада падтрымала кандыдатуру Алісы Рыжычэнкі на пасаду ў АПК

Аліса Рыжычэнка можа стаць новай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах.

За яе кандыдатуру прагаласавала большасць дэлегатаў Каардынацыйнай рады — 36 з 49, што бралі ўдзел у галасаванні.

Рыжычэнка падкрэсліла, што яе місія адрозніваецца ад папярэдніцы Таццяны Зарэцкай:

«У мяне стаіць задача эканамічнага плану: гэта менавіта распрацоўка стратэгіі эканамічнай бяспекі і распрацоўка эканамічных рэформаў, а не пошук фінансаў на функцыянаванне кабінету».

Пасада была вакантнай з лістапада 2022 года, калі Зарэцкая сышла праз ціск і пагрозы яе блізкім.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪🚫Беларусы не змогуць атрымоўваць нямецкія гуманітарныя візы

Нямеччына часова спыніла праграму, якая дапамагала людзям з Беларусі, Расеі і Ірану, што мелі рызыку палітычнага пераследу 😢

Раней меркавалася, што менавіта візавы прыём для дысідэнтаў працягнецца, цяпер ён таксама спынены – разам з праграмамі для грамадзян Афганістану і Сірыі

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Расея нанесла ўдар па вядомаму адэскаму рынку «Прывоз»

Дрон-«Шахед» упаў у самым сэрцы гістарычнага цэнтру Адэсы – тэрыторыі пад аховай ЮНЕСКА. Пад абстрэл таксама трапілі Прыморскі бульвар, жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура.

Паведамляецца пра трох пацярпелых. Пяць чалавек былі выратаваныя з заблакаваных кватэр, яшчэ каля трыццаці — эвакуявалі.

Читать полностью…

Белсат

Пра што Расея і Украіна дамовіліся на новых перамовах?

У Стамбуле прайшоў ужо трэці раўнд перамоваў паміж Кіевам і Масквой, але доўжыўся ён менш за гадзіну. Украіна прапанавала арганізаваць асабістую сустрэчу Зяленскага і Пуціна яшчэ да канца жніўня, а таксама вызваліць мірных жыхароў і дзяцей.

Як на гэта адрэагаваў расейскі бок, і што яны прапанавалі ўзамен – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 23 ліпеня

✔️У Літве разгарэўся скандал праз тое, што прэм'ер-міністр і спікер Сейму разам ездзілі ў Беларусь 17 гадоў таму

✔️Ва Украіне пачаліся першыя пратэсты з пачатку поўнамаштабнай вайны

✔️Справу беларуса, якога абвінавачваюць у падрыве БАМа ў Расеі, накіравалі ў суд

✔️Родным памерлай у шпіталі дзяўчынкі з Ельску не паведамляюць вынікі правяранняў

✔️У Менску катавалі мігранта, які хацеў трапіць у ЕЗ, і патрабавалі выкуп

✔️Беларуска ананімна распавяла «Белсату» пра харасмэнт з боку Стрыжака

✔️BYSOL абвясціў расследаванне пасля абвінавачання Стрыжка ў харасмэнце

✔️ Узровень беспрацоўя ў Беларусі знізіўся да рэкорднага мінімуму

✔️ Улады (не)адказалі на пытанне, хто прыбраў знак на Курапаты на МКАДзе

✔️Еўракамісарка Кос беларусам: Еўразвяз ніколі, ніколі вас не пакіне

Читать полностью…

Белсат

🙌 Марта Кос беларусам: «Еўразвяз ніколі, ніколі вас не пакіне»

Еўракамісарка ў справах пашырэння Еўрапейскага Звязу, наведала рэдакцыю «Белсату» і адказала на пытанні журналістаў. Марта Кос выказала захапленне беларусамі, якія «напраўду змагаюцца за еўрапейскую будучыню».

«Калі я пыталася ў прадстаўнікоў народу з Беларусі ў снежні мінулага года: як вы можаце ўсё гэта трываць? І яны сказалі мне: мы сапраўды верым, што аднойчы станем чальцамі Еўразвязу. Таму тое, што мы можам зрабіць сёння, гэта зноў працаваць над каштоўнасцямі. Мы яшчэ раз гаворым пра абарону жыццяў, абарону дэмакратыі, абарону свабодных медыяў.
Я не ведаю, як людзі вытрымліваюць гэты ціск, асабліва тыя, хто там застаецца. Але Еўразвяз ніколі, ніколі вас не пакіне»


Усю размову з Еўракамісаркай Мартай Кос глядзіце па спасылцы на YouTube – канале Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

📸 Непрыстойныя фота — не жарты, а парушэнні закона

Беларускія актывісткі сцвярджаюць, што кіраўнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак дасылаў ім дыкпікі. Ён публічна прасіў прабачэння, але дадаў, што не меў на мэце прымус ці выгады.

Калі жанчына атрымлівае інтымнае фота без згоды — гэта не толькі неэтычна. Гэта можа быць крымінальным злачынствам.
Журналісты вывучылі, як такое караецца ў Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне.

🔗Пра гэта — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

А ў нас — батл вакол Стрыжака

Маем два дыяметральныя меркаванні наконт апошняга скандала ў нас на сайце:

🔶 Наста Захарэвіч лічыць, што Стрыжак злоўжыў уладай, дасылаючы непрыстойныя фотаздымкі жанчынам, і павінен сыходзіць з пасады, бо ягоныя дзеянні падрываюць давер да «BYSOL».

🔷 Зміцер Міцкевіч прызнае памылку, але лічыць, што асабістае жыццё не мусіць уплываць на прафесійную ацэнку, і крытыкуе «культуру адмены», бо няма дакладных доказаў, што гэта паўплывала на працу арганізацыі.

❓А што думаеце вы?

Читать полностью…
Подписаться на канал