belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❗️Улады (не)адказалі на пытанне, хто прыбраў знак на Курапаты на МКАДзе

Напрыканцы чэрвеня даносчыца Вольга Бондарава апублікавала фота, на якім відаць дзіру ў зямлі на месцы, дзе стаяў указальнік на Курапаты са згадкай пра рэпрэсіі 1930-ых.

«Белсат» звярнуўся з запытам у райвыканкам, каб даведацца, хто і чаму прыбраў знак.

🔗Адказ ужо атрыманы — падрабязнасці тут

Читать полностью…

Белсат

❗️BYSOL абвясціў расследаванне пасля абвінавачання Стрыжка ў харасмэнце

Фонд BYSOL паведаміў, што ініцыяваў унутранае расследаванне пасля публікацыі, у якой сузаснавальніка арганізацыі Андрэя Стрыжака абвінавачваюць у харасмэнце. З 22 ліпеня ён адхілены ад абавязкаў.

У арганізацыі адзначаюць, што «любыя формы дыскрымінацыі і харасмэнту» недапушчальныя. Для правядзення расследаванне плануюць сфармаваць асобную групу і звярнуцца да профільных экспертак і экспертаў. Прамежкавыя вынікі абяцаюць апублікаваць да 1 верасня.

Пры гэтым BYSOL працягвае працу ў звычайным рэжыме – дапамагае рэпрэсаваным, палітвязням, іх сем'ям і падтрымлівае грамадзянскія ініцыятывы.

Читать полностью…

Белсат

📚 Расейскі сцэнар для беларускіх ВНУ

«Нашыя вядучыя ВНУ ператворацца ў філіялы расейскай адукацыі, а міністр адукацыі насамрэч будзе падпарадкоўвацца расейскаму міністру»🎓📉

Паступаць у ВНУ сёлета – як гуляць у латарэю: невядома, куды прывядзе адукацыя. Беларусь больш не ўдзельнічае ў Балонскім працэсе, таму еўрапейскія абмены і навучанне за мяжой становяцца недасяжнымі.

Замест гэтага ўлады прапануюць арыентавацца на Расею і краіны СНД. Калі Беларусь афіцыйна адмовіцца ад Балонскай мадэлі, універсітэты рызыкуюць стаць часткай расейскай адукацыйнай сістэмы. А навуковая ізаляцыя толькі пагоршыць якасць навучання.

🔗Якія перспектывы чакаюць сёлетніх першакурснікаў — чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

😔 Бацька шукае праўду пасля смерці дачкі

Бацька 14-гадовай дзяўчынкі з Ельска, якая памерла ў мясцовым шпіталі яшчэ ў траўні, дагэтуль не атрымаў адказаў ад Следчага камітэту і Міністэрства аховы здароўя. Відэазварот мужчыны, у якім ён дзеліцца болем заўважыў «Флагшток»:

Два месяцы ў мяне няма дачкі. Я шукаю яе кожны дзень, кожны вечар на вуліцы, на балконе я спрабую выглядаць сваю дачку. Мне не хапае яе, яна была мне вельмі дарога. Бачачы іншых дзяўчынак, я бачу сваю дачку. Час лечыць? Не. Таму я прашу, паведаміце мне, што адбываецца цяпер


— сказаў мужчына ў відэа, якое выклаў у сацсетках

Дзяўчынка памерла 17 траўня. Яе стан рэзка пагоршыўся ў шпіталі, а рэанімацыйныя брыгады спазніліся, і выратаваць яе не ўдалося. Мяркуючы па аповедах бацькі, яна памерла ад анафілактычнага шоку пасля кропельніцы

Мужчына кажа, што не ведае, да каго звяртацца, бо ніхто яму не тлумачыць, як праходзіць расследаванне. Бацька таксама адзначае, што лекарка, якая прызначыла кропельніцу перад смерцю дзяўчынкі, працягвае працаваць без абмежаванняў.

Пасля трагедыі ўлады пачалі запалохваць каментатараў у сацсетках за крытыку медыкаў, а сям’ю спрабавалі прызнаць сацыяльна небяспечнай, што бацька катэгарычна адхіляе.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😍 Працяг ШІ-роліка мастачкі Таццяны Карваш

Паглядзіце, куды Сімпсаны адправіліся на гэты раз!

Читать полностью…

Белсат

⚡️Кароткі агляд навінаў

🔻 Менск прапануе запэўніць харчовую бяспеку Танзаніі

🔻 Чыноўнікі кантралююць умовы працы ў палях

🔻 Барацьба з карупцыяй для апраўдання паказнікаў?

🔻 Вулічная ежа – пад пільным наглядам

🔻 Кароўнік у двары шматпавярховіку

🔻 МНС ратуе грыбнікоў

🔻 Музычны свет развітваецца з легендаю

🔻 Бойкі і перакупліванне месцаў: што адбываецца на мяжы з Польшчаю

🔻 Амерыканец шукае свае беларускія карані

🔻 Залева вярнулася ў Беларусь


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Справу беларуса, якога абвінавачваюць у падрыве БАМа ў Расеі, накіравалі ў суд

Генпракуратура Расеі перадала ў суд справу супраць беларуса Сяргея Ерамеева, якога абвінавачваюць у тэракце на чыгунцы ў Бураціі.

Следства сцвярджае, што ён далучыўся да тэрарыстычнай супольнасці, атрымаў выбухоўку і пульты, а потым заклаў прылады на вагонах з палівам каля Паўночна-Муйскага тунэлю.

29 лістапада 2023 года адбыліся выбухі: згарэлі чатыры цыстэрны, яшчэ дзве былі пашкоджаныя. 7 снежня ФСБ затрымала Ерамеева ў Омску. Ён мае дваіх дзяцей і раней не судзіўся.

Пасля яго арышту затрыманні адбыліся і ў Наваполацку.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💧Падтопленыя вуліцы і заторы: Менск у вадзе

23 ліпеня раніцай Менск накрыла моцная залева. Некалькі вуліц апынуліся пад вадой, рух транспарту там ускладнены і кантралюецца інспектарамі. Тралейбусы і аўтобусы спыніліся на частцы вуліц: Гурскага, Льва Сапегі, Кнорына, Казінца і іншых.

Жыхары скардзяцца і жартуюць: «Менск зноў плыве», «даплылі да працы». ДАІ раіць кіроўцам зніжаць хуткасць, трымаць дыстанцыю і не манеўраваць рэзка. Пры немагчымасці рухацца — спыняцца і ўключаць аварыйныя агні.

Пешаходам таксама раяць быць уважлівымі. Сіноптыкі папярэджваюць пра навальніцы, моцныя ліўні і парывы ветру да 20 м/с.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚗 «Ёсць усе падставы меркаваць, што другасны рынак аўтамабіляў зноў стане дамінуючым у Беларусі»

Пасля прыняцця новай пастановы ўраду, беларусы чакаюць павышэння коштаў на аўты. Ці сапраўды яны падаражэюць і наколькі істотна?

Спрабуем разабрацца з будучыняй аўтарынку ў Беларусі ў нашым артыкуле. Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

Добрай серады, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць па дарозе не працу? Мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Флірт ці гвалт?

Навошта мужчыны дасылаюць жанчынам дыкпікі?

🔹«Вяртацца небяспечна»

Адвакатка – пра тэрмін даўніны «народнага» артыкулу.

🔹Эксперты ў кібербяспецы ацанілі аплікацыі, што збіраюць асабістыя звесткі

Якія з іх у антытопе?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 22 ліпеня

✔️Прамысловасць і гандаль падаюць, інфляцыя паскараецца

✔️«Вяртацца небяспечна»: адвакатка – пра тэрмін даўніны «народнага» артыкулу

✔️У Беларусі разбурылася гістарычная сядзіба

✔️У Беларусі спачатку падвысілі, а цяпер знізілі страхавы стаж.

✔️Беларуску пазбавілі віду на жыхарства ў Літве: пагроза нацбяспецы

✔️Аб’яднаны пераходны кабінет выказаўся наконт этыкі пасля скандалу са Стрыжаком

✔️Доналд Трамп пастанавіў
вывесці ЗША з UNESCO

✔️Ад пачатку года долар патаннеў на 16 %

✔️За змены клімату ўзяўся Міжнародны суд ААН

#рэпрэсіі:

◽️Старонку ў Instagram «Берасцейская вясна» прызналі «экстрэмісцкай»

◽️Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Читать полностью…

Белсат

☝️ Скандал у Стрыжака, што будзе з «BYSOL»?

Пасля абнародавання гісторыі з дзікпікамі, паўстала пытанне: як гэта паўплывае на лёс Андрэя Стрыжака і фонду «BYSOL»?
«Белсат» звярнуўся да Нарвежскага Хельсінкскага камітэту – аднаго з асноўных партнёраў фонду «BYSOL».

«У нас не было часу, каб праверыць інфармацыю, а таксама падняць гэтае пытанне са Стрыжаком і «BYSOL». Аднак падобныя дзеянні будуць рэзка супярэчыць этычным стандартам Нарвежскага Хельсінкскага камітэту, што мусяць падпісваць нашыя партнёры. Парушэнне этычных стандартаў, відавочна, можа пашкодзіць рэпутацыі Гуманітарнага фонду дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі, – паведаміла Бэрыт Нізінг Ліннэман, генеральная сакратарка Нарвежскага Хельсінкскага камітэту.


Больш чытайце на сайце Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️Паміж Менскам і Ждановічамі пабудуюць мост. Нарэшце

Гэтак будзе злучаная сталіца і прыгарадны пасёлак, дзе размешчаны адзін з найбуйнейшых рынкаў «Лебядзіны».

Менчукі з суседняй Каменнай горкі чакаюць больш зручнага шляху ў Ждановічы шмат гадоў. У 2018 годзе будаўніцтва маста нават было ўключаны ў горадабудаўнічыя планы. Аднак тады грошы пайшлі на ІІ Еўрапейскія гульні 2019 году.

Гэтым разам планы будаўніцтва складзеныя на 2026 год. 👈

Читать полностью…

Белсат

🧨 Дзікпікі — флірт ці гвалт?

Псіхолагі кажуць: такія паводзіны — парушэнне асабістых межаў і форма сексуалізаванага гвалту. Гэта пра дамінаванне, а не пра прывабнасць.

Мужчыны часта не разумеюць, што іх дзеянні выклікаюць у жанчын страх, агіду і шок. Такія выпадкі могуць сведчыць пра інфантыльнасць, псіхалагічныя праблемы ці недахоп эмпатыі.

🔗Што яшчэ пра гэта кажуць эксперты — чытайце падрабязней у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Беларусаў чакае чарговы рост цэнаў, а што з заробкамі?

🔸Беларусь і Кітай вырабляюць беспілотнікі ў "Вялікім камені"

🔸Хапун чыноўнікаў за хабар!

🔸КДК выявіў безгаспадарчасць на Гарадзеншчыне

🔸На Віцебшчыне травяцца небяспечнай вадою

🔸Скандал вакол Стрыжака: што будзе з "BYSOL"?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=IeQ9DDBTr3Q

Читать полностью…

Белсат

📊Узровень беспрацоўя ў Беларусі знізіўся да рэкорднага мінімуму

Але нагодаў для радасці – не шмат.

Белстат паведаміў, што ўзровень беспрацоўя знізіўся да 2,6 %, а, напрыклад, напрыканцы мінулага года было 3 %. Такі паказнік сведчыць пра сур'ёзныя праблемы на рынку працы. Гэта сведчыць пра праблему дэфіцыту кадраў, што нарастае і ў перспектыве будзе паслабляць патэнцыял эканамічнага росту.

Каб утрымаць кадры, прадпрыемствы вымушаныя павышаць заробкі. Такім чынам, кампаніі фактычна праядаюць запасы, а не трацяць грошы на развіццё бізнесу.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🟥 «Я адчувала сябе прыніжанай». Гісторыя жанчыны, якая атрымала дыкпік ад кіраўніка BYSOL

Беларуска Святлана (імя змененае) сцвярджае, што Андрэй Стрыжак даслаў ёй інтымны здымак без згоды і кантэксту. Паводле яе, гэта адбылося пасля флірту, на які яна выразна адказала адмоўна.

Дзяўчына распавяла, што адчувала, як гэтая падзея, хоць і адбылася каля 1,5 гадоў таму, дагэтуль адбіваецца на ейным жыцці...

Скрыншоты перапіскі Святлана даслала ў рэдакцыю «Белсату». Мы звярнуліся да Андрэя Стрыжака з просьбай пракаментаваць абвінавачванні не толькі ў рассылцы інтымных фота, але і ў наўпроставым харасмэнце.

«Я прыму рашэнне пра каментар пасля публікацыі. Дзякуй!» – адказаў кіраўнік Андрэй.

🔗Інтэрв'ю цалкам чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

🚨У Менску катавалі мігранта, які хацеў трапіць у ЕЗ, і патрабавалі выкуп

У Менску два замежныя грамадзяніны падманулі іншага замежніка, які хацеў трапіць у ЕЗ. Яны паабяцалі дапамагчы, але замкнулі яго ў ванным пакоі, збівалі і патрабавалі грошы. Мужчыну катавалі: наносілі ўдары нагамі, трубой і нажом, тушылі аб яго цыгарэты.

Зламыснікі патрабавалі 2 мільёны індыйскіх рупіяў (больш за 81 тысячу беларускіх рублёў) — як у самога пацярпелага, так і ў яго маці праз тэлефон і відэазванкі. Абодва абвінавачаныя цяпер пад вартай, іх справа накіравана ў суд.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🏚 Паглядзіце, якія руіны прапаноўвае дзяржава беларусам – гэта не жарт!

У цэнтральным раёне Гомля прапануюць кватэры з дзяржаўнага жыллёвага фонду ў арэнду. Кошт пачынаецца ад 200 рублёў, але за гэтыя грошы вы атрымаеце жытло, якое больш падобнае да дэкарацый для фільму жахаў 😱

Усе варыянты патрабуюць рамонту. Але ёсць хітрасць: калі наймальнік гатовы сам укласціся ў рамонт, гэтыя грошы можна будзе адняць з арэнднай платы.

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦🇷🇺 Дэлегацыі Украіны і Расеі зноў збяруцца ў Стамбуле ўжо сёння вечарам

Перамовы паміж украінскай і расейскай дэлегацыямі зноў пройдуць у Стамбуле. Украіну прадстаўляе кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі Рустэм Умераў, Расею – памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.

Гэта ўжо трэці раўнд перамоваў. На папярэдніх дамовіліся пра абмен палоннымі, параненымі і целамі загінулых. Цяпер бакі абмяркуюць вяртанне выкрадзеных украінскіх дзяцей і магчымую сустрэчу лідараў дзвюх краін.

🔗Падрабязнасці – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🕯 Озі Озбарн памёр. Але яго музыка жыве — і па-беларуску таксама

У новым выпуску «Міністэрства Сепультуры» Аляксандр Чарнуха распавёў, як творчасць Озі Озбарна і Black Sabbath паўплывала на беларускую сцэну.

Песні Black Sabbath гучалі ў праграме «Легенды.Live», дзе беларускія гурты выконвалі каверы на сусветныя хіты.
«Iron Man» у выкананні Gods Tower стаў першым беларускім каверам на легендарны гурт. А ў кавер-альбоме Старога Ольсы таксама ёсць свая версія гэтага спеву — у сярэднявечным стылі.

Свой унёсак ва ўшанаванне спадчыны Озі зрабілі Molchat Doma з трэкам «Небеса и Ад». Таксама Litvintroll у трэку «Czornaja panna» выразна адсылаюць да эстэтыкі і рыфаў Black Sabbath.

А самы вядомы беларускамоўны гурт у свеце NURNBERG нядаўна пераклаў і пераасэнсаваў песню «Black Sabbath» па-беларуску.

Читать полностью…

Белсат

👑 Шукалі золата Напалеона на Бярэзіне, а знайшлі срэбра вікінгаў

У новым выданні «Няпростых рэчаў» расказваем, як навукоўцы, шукаючы «золата Напалеона», знайшлі скарб вікінгаў IX–X стагоддзяў, адкуль узяліся вікінгі на Бярэзіне, і як язычнікі дарылі мячы багам 🗿🎁

📹 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦Ва Украіне пачаліся першыя пратэсты з пачатку поўнамаштабнай вайны

У некалькіх гарадах Украіны адбыліся пратэсты супраць закона, які робіць НАБУ і САП залежнымі ад Генпракурора, прызначанага прэзідэнтам. Людзі скандавалі «Вета на закон» і патрабавалі захаваць незалежнасць антыкарупцыйных органаў.

Закон ужо падпісаў Уладзімір Зяленскі, нягледзячы на пярэчанні грамадскасці і крытыку з боку дыпламатаў G7 і ЕЗ. Прэзідэнт запэўнівае, што сістэма будзе працаваць, але дэпутаты абвінавачваюць яго ў спробе ўсталяваць кантроль над следствам:

Кажа, што "антыкарупцыйная інфраструктура будзе працаваць. Толькі без расейскіх уплываў". Працаваць будзе, толькі не маючы ніякіх рэальных паўнамоцтваў. Ну, каб не выйшлі выпадкова зноў на атачэнне Зяленскага. Проста крывадушнік».


— так пракаментаваў рашэнне Зяленскага дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

Гэта першыя масавыя пратэсты з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😬У Літве разгарэўся скандал праз тое, што прэм'ер-міністр і спікер Сейму разам ездзілі ў Беларусь 17 гадоў таму

Пра гэта распавёў грамадскі дзеяч, заснавальнік каналу «Laisvės TV» Андрус Тапінас. Ён мяркуе, што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа павінен пацікавіцца мэтамі гэтай паездкі ў кіраўнікоў парламенту і ўрада.

Спікер Сейму Саўлюс Сквярняліс пацвердзіў, што ён і прэмʼер-міністр Гінтаўтас Палуцкас сапраўды ездзілі ў Беларусь у адной машыне як старыя сябры.

«Прычына самая банальная – матч Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ і мадрыдскі «Рэал». Мы ездзілі паглядзець на мадрыдскі "Рэал"»,


– распавёў Сквярняліс.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🙏 Памёр вядомы беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі

Эдвард Зайкоўскі – адзін з пачынальнікаў нацыянальнага беларускага адраджэння пачатку 1980-90х гадоў. Быў удзельнікам слыннай і ўплывовай суполкі беларускай творчай інтэлігенцыі «Майстроўня». Яшчэ пры паступленні ў інстытут у 1970-х усе іспыты здаваў па-беларуску.

Аўтар шматлікіх навуковых прац, даследаваў помнікі неаліту і бронзавага веку. Прыхільнік назвы «Літва» тэрыторыі старажытнай Беларусі.
Развітанне адбудзецца заўтра, 23 ліпеня ў Менску. 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ Міжнародны суд ААН: за надвор'е адкажуць урады

На 23 ліпеня Белгідрамет абвесціў памаранчавы ўзровень небяспекі па ўсёй Беларусі. Чакаюцца дажджы з навальніцамі, а месцамі град.

Змена клімату – не адвольная зʼява: ступень адказнасці шэрагу краінаў за змены клімату акрэсліць... суд. Міжнародны Суд ААН рыхтуе вердыкт, што да абавязкаў дзяржаваў у змаганні са змяненнем клімату.

Падрабязней чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ Зорка хэві-металу Озі Озбарн памёр ва ўзросце 76 гадоў

Озі Озбарн памёр праз некалькі тыдняў пасля таго, як зноў аб'яднаўся са сваімі калегамі па гурце Black Sabbath і даў грандыёзны развітальны канцэрт для фанатаў. Пра гэта паведамляе Sky News.

«З вялікім сумам мы вымушаны паведаміць, што наш любімы Озі Озбарн памёр сёння раніцай. Ён быў са сваёй сямʼёй і акружаны любоўю», – паведаміла сямʼя музыканта.


За сваю карʼеру Озбарн быў уведзены ў Залу славы музыкі Вялікабрытаніі і Залу славы рок-н-ролу ЗША – двойчы, з Black Sabbath і як сольны выканаўца. 🙏

Читать полностью…

Белсат

☝️Асцярожна махляры: новая схема падману – дакументы

«Без чэргаў і складанасцяў» прапаноўваюць атрымаць пашпарт, правы кіроўцы і іншыя «афіцыйныя» дакументы. Для гэтага дастаткова толькі перайсці на прапанаваную спасылку і пакінуць свае кантакты. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Народный Антифейк».

Далей па звыклай схеме: запаўненне анкетаў з асабістымі звесткамі, перавод грошай, а ў выніку – ні дакументаў, ні грошай.
Акрамя таго, што падробныя дакументы гэта незаконна і небяспечна, перадача асабістых звестак махлярам– небяспека ўдвая: імі могуць скарыстацца ў іншых махлярскіх аперацыях. ☝️

Читать полностью…

Белсат

📉Долар намацвае дно

Нацбанк панізіў курс долара на адну капейку — цяпер ён каштуе 2,9189 рубля. З пачатку года долар патаннеў ужо на 16 %.

Еўра трошкі падаражэў і каштуе 3,4173 рубля, але ў цэлым сёлета таксама знізіўся — на 5,7 %.

Расейскі рубель умацоўваецца: беларускі рубель страціў да яго 11,4 %.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸ЗША зноў крытыкуюць UNESKO

Намесніца прэс-сакратара Белага дому Ана Келі заявіла «The New York Post», што Вашынгтон не згодны з палітыкай арганізацыі ў галіне разнастайнасці і інклюзіўнасці. Паводле яе слоў, UNESKO праяўляе прадузятасць праз «прапалестынскія і пракітайскія настрояі».

Келі нагадала, што Трамп яшчэ ў 2017 годзе ініцыяваў выхад ЗША з UNESKO. У лютым 2025-га ён распарадзіўся зноў ацаніць удзел краіны ў арганізацыі – і звярнуць асаблівую ўвагу на магчымыя антыізраільскія паводзіны.

Дэмакратычны прэзідэнт Джо Байдэн аднавіў удзел ЗША ў UNESKO ў 2023 годзе, каб процістаяць уплыву Кітая. Але цяпер адміністрацыя Трампа вяртаецца да сваёй крытычнай пазіцыі.

Читать полностью…
Подписаться на канал