belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☝️Імёны трох мужчынаў зніклі са «спісу тэрарыстаў», які складае КДБ

Гаворка ідзе пра Яўгена Трушко з Берасцейскай вобласці, Ягора Міхаленка з Гарадзенскай вобласці, а таксама Івана Паршына з Менску.

📍Вось чаму іх маглі прыбраць

Читать полностью…

Белсат

💊 Беларусу даслалі з Расеі 180 таблетак стэроіднага гармону для росту цягліц. Цяпер атрымальнік можа апынуцца ў няволі за «незаконны абарот»

Расеец, што дасылаў рэчыва, назваў яго «касметычным алеем». Але мытнікі не паверылі на слова і вырашылі распакаваць пасылку.

👀 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🙈 Гомельская фаўна падкідвае нечаканасці

Паглядзіце, што адбываецца!

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Адныя плацяць «толікам» за месца ў чарзе, іншыя абураюцца з гэтай нагоды. На мяжы Беларусі з Еўразвязам усё стабільна напружана

Маніторым адпаведныя чаты і спрабуем намаляваць карціну таго, што цяпер адбываецца на КПП, праз якія беларусы едуць у Польшчу ды Літву (а таксама ў зваротным кірунку).

👀 Глядзіце матэрыял на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 21 ліпеня

Беларускі рубель сёння ўмацаваўся ў дачыненні да ўсіх трох асноўных валютаў. Долар, еўра і расейскі рубель адкаціліся прыкладна на палову капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ У Беларусі пачынаюцца масавыя суды ў «справе дваровых чатаў»

🔻Андрэй Стрыжак: у берасцейскім СІЗА трымаюць каля 50 чалавек, затрыманых па «справе Гаюна»

🔻Кітай значна скараціў імпарт калійных угнаенняў з Беларусі

🔻Цягнік Адлер-Менск істотна спазніўся праз налёт беспілотнікаў на Расею

🔻Чарговая неспакойная ноч ва Украіне. Івана-Франкоўск, Харкаў і Кіеў пад ударамі

🔻Пад Гомлем грыбнікі пайшлі ў лес ды знайшлі там труп мужчыны

🔻Каля Мазыра бачылі смерч

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнкаўскія службы праводзяць для мігрантаў спецыяльныя трэнаванні, каб тыя спрытней міналі агароджы на мяжы?

Такую думку агучыў кіраўнік адной з літоўскіх памежных заставаў Альгіс Кіселюс.

Мігранты, адзначае ён, дзейнічаюць вельмі аператыўна: за паўтары-дзве хвіліны праз плот могуць перабрацца 15 чалавек. Да таго ж яны маюць лесвіцы якраз такой даўжыні, як трэба, каб «прымяць» калючы дрот на плоце.

👀 Глядзіце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

😳«Шматлікія партрэты «вялікага брата», а ў эфіры круцяць навіны, дзе расказваюць, што гэта Украіна распачала вайну»

Не, гэта не пра Расею. Гэта – пра Нікарагуа, якое наведаў беларускі падарожнік і блогер Аляксандр Гойшык. Пра бюракратыю на мяжы, жулікаватую паліцыю і краіну, якая жыве пад пільным ідэалагічным наглядам дыктатара Артэгі, ён распавёў у нашым артыкуле.

Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

Перасцярогі «Чорнага люстэрка»

Наша будучыня гэткая змрочная?

«Я даўно страціла надзею, але ў выніку выйграла суд»

Беларуска праз два гады атрымала кампенсацыю ад «Wizz Air».

Сутыкненні ўзброеных груповак у Сірыі і лясныя пажары ў Францыі і Турцыі

Сабралі для вас самыя важныя фотаздымкі мінулага тыдня.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤔 Як будуць рэарганізоўваць тэрыторыю былога СІЗА на Валаладарскага?

Пад знос пойдзе далёка не ўсё. У прыватнасці, вядома ж, захаваюць сам Пішчалаўскі замак, які будзе ўзяты пад ахову дзяржавы.

📍І гэта яшчэ не ўсё

Читать полностью…

Белсат

🍎 Чаму за яблыкі ў айчынных магазінах сёлета трэба аддаць большую суму, чым за бананы з персікамі?

На дзіўную сітуацыю звярнула ўвагу выданне BG. Media.

Цікава, што яблыкі ў нашу краіну вязуць нават з Кітаю. Аднак і яны не танныя – у «Еўраопце» каштуюць больш за 8 рублёў за кілаграм.

🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤪 На Берасцейшчыне прыгатавалі найвялікшую ў Беларусі юшку

Гэта адбылося на фестывалі «Сомінская юшка-2025». Прадстаўнік Нацыянальнага рэестру Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко зафіксаваў рэкорд у намінацыі «Юшка, прыгатаваная ў ёмістаці аб'ёмам 800 літраў».

Пасля фіксацыі дасягнення страваю пачаставалі ўсіх ахвочых гасцей фестывалю.

📷 Фота: @ivatsevichynews

Читать полностью…

Белсат

📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?

На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🔹Высокапасадовец NATO прагназуе, што праз два гады РФ нападзе на Еўропу, а Кітай – на Тайвань

Алексус Грынкевіч (дарэчы, нашчадак эмігрантаў з Беларусі) заявіў пра гэта на сустрэчы вайскоўцаў і кіраўнікоў абароннай прамысловасці.

🔍 Падрабязней глядзіце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🕯 9 гадоў без Паўла Шарамета

Раніцай 20 ліпеня 2016 года аўтамабіль, у якім беларускі журналіст ехаў на працу, выбухнуў у цэнтры Кіева.

Прыгадваем у нашым відэа жыццёвы шлях Шарамета, які паспеў папрацаваць у Беларусі, Расеі ды ва Украіне (і паўсюль нажыць сабе ворагаў праз сваю прафесійную дзейнасць).

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я хацеў гаварыць на той жа мове, на якой продкі»

🗣 Олівер Окунь з Чыкага з дзяцінства еў бабуліны дранікі, а калі даведаўся, што ягоныя карані паходзяць з Беларусі – пастанавіў навучыцца мове продкаў. Гэтае імкненне прывяло Олівера на фестываль «Tutaka», дзе мы з ім пазнаёміліся і запрасілі на «Раніцу з Белсатам» 🎥🎙

👀 Яшчэ больш цікавых асобаў і карысных матэрыялаў шукайце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🇯🇵 Ліберал-дэмакраты, якія кіруюць Японіяй 70 гадоў амаль без перапынку, раптам страцілі бальшыню ў парламенце

Аднак непапулярны прэм'ер-міністр Сігэру Ісіба адмаўляецца ісці ў адстаўку.

☝️Расказваем падрабязней, што адбываецца

Читать полностью…

Белсат

💬 «Беларусь – геаграфічна еўрапейская краіна. Не можа быць цудаў, калі не шануеш еўрапейскай гісторыі, еўрапейскай спадчыны, проста адкідваеш гэта»

Дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы Пятрас Аўштравічус расказаў «Белсату», чаму можа павучыцца Беларусь у Літвы ў плане пабудовы новага падмурку для сваёй эканомікі. Не цяпер, а пасля сыходу з улады Лукашэнкі, вядома.

☝️Пачытайце, што расказаў спадар Аўштравічус

Читать полностью…

Белсат

🤢 Берасце накрыла непрыемным пахам. Прычына, імаверна, у выкідах аднаго з прадпрыемстваў

Праўда, гарвыканкам сцвярджае, што інцыдэнтаў на гарадскіх заводах не зафіксавана. Але, хутчэй за ўсё, чыноўнікі нешта не дагаворваюць.

🔍 Падрабязнасці шукайце вось тут

Читать полностью…

Белсат

👽 Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі гатовы даць «усё, што папросяць» расейскім аэракасмічным прадпрыемствам

Гаворка пра гэта зайшла на сённяшняй сустрэчы Лукашэнкі з губернатарам Самарскай вобласці.

Мінулыя беларускія касмічныя праекты мелі сумнеўную паспяховасць і хутчэй ставілі сваёй мэтаю піяр-эфект, чым рэальныя дасягненні ў справе асваення космасу.

📍Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

☝️Палітвязень, які ўцякаў з Беларусі, а потым вярнуўся, атрымаў 6 гадоў калоніі

Мікіту Самарына судзілі за «гвалт супраць міліцыянта» і «злоснае непадпарадкаванне». Падчас затрымання, як сцвярджаюць сілавікі, ён зламаў руку аднаму з супрацоўнікаў міліцыі.

🔍 Глядзіце падрабязней на сайце

Читать полностью…

Белсат

🚗 Неўзабаве для ўладальнікаў каршэрынгу могуць увесці абавязковую маркіроўку іхных аўтамабіляў

Чыноўнікі таксама прапаноўваюць і шэраг іншых новаўвядзенняў, якія справакуюць рост коштаў на сэрвіс і пазбавяць каршэрынг рэпутацыі зручнай і недарагой альтэрнатывы таксі.

📍Глядзіце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

👆«Мне сказалі зачараваць яго. Падурыцца з ім. Што я і зрабіў»

Памочнік пасланніка прэзідэнта Злучаных Штатаў ва Украіну Джон Коўл расказаў «Politico», як праходзілі перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча Коўла з Лукашэнкам праходзіла ў Палацы Незалежнасці – рэзідэнцыі Лукашэнкі «памерам з тэрмінал невялікага аэрапорту».

Лукашэнка стаў казаць нешта пра Дзярждэп. Коўл падтрымаў яго: «Так, усё, што яны хочуць рабіць, гэта балбатаць». Лукашэнку такое спадабалася. У пэўны момант на стале з’явілася гарэлка брэнду Лукашэнкі. Лукашэнка прапанаваў тост за Доналда Трампа. Чыноўнік падштурхнуў Коўла падтрымаць традыцыю – і Коўл прапанаваў тост за Лукашэнку. Неўзабаве 78-гадовы Коўл пачаў хвалявацца за свой страўнік.

Праз некалькі гадзінаў амерыканская дэлегацыя атрымала тое, за чым прыязджала: вызваленне палітвязня і грамадзяніна ЗША Зянковіча.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 ліпеня

✔️Дзяўчына з Беларусі перамагла «Wizz Air» у судзе. Хоць ужо і сама не верыла ў поспех

✔️Украінскія дроны ўначы зноў атакавалі Падмаскоўе

✔️Роўна 9 гадоў таму ў Кіеве быў забіты Павел Шарамет

✔️Пасля віруснага відэа з канцэрту Coldplay CEO IT-кампаніі Astronomer сышоў у адстаўку

✔️Высокапасадовец NATO прагназуе, што праз два гады РФ нападзе на Еўропу, а Кітай – на Тайвань

✔️Беларуска «разарвала» горны ўльтрамарафон у Польшчы: яна перамагла з 40-хвіліннай перавагаю

✔️Стала вядома, як будуць рэарганізоўваць тэрыторыю былога СІЗА на Валадарскага

✔️Пытанне вызвалення Анджэя Пачобута зноў паднялі на міжнародным узроўні

✔️Што за метамарфозы з цэнамі на яблыкі назіраюцца ў беларускіх крамах?

✔️«Чорнае люстэрка» ўжо не такое змрочнае? Расказваем пра новы сезон культавага серыялу

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы: у Беларусі распачынаюцца масавыя суды па справах «дваравых чатаў»

▫️Стрыжак: у берасцейскім СІЗА па «справе Гаюна» ў траўні трымалі каля 50 чалавек

Читать полностью…

Белсат

📷 Турцыя палае, Пакістан залівае, а ў Сірыі зноў страляюць

У нашую чарговую нядзельную падборку фатаздымкаў тыдня патрапіла нямала катаклізмаў, аднак ёсць і пазітыўныя кадры.

👀 Глядзіце таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

👴🏻❤️ Сёння гэтаму вядомаму здымку споўніўся 31 год

Так, гэта тая самая першая інаўгурацыя Лукашэнкі пад бела-чырвона-белым сцягам 20 ліпеня 1994-га. Не міне нават году з моманту, калі быў зроблены гэты кадр, як новаспечаны кіраўнік Беларусі пазбавіць гэты сцяг разам з гербам «Пагоня» статусу дзяржаўнай сімволікі.

Фота і відэа з той прысягі Лукашэнкі сталі асабліва часта прыгадваць пасля падзеяў 2020-га года, калі аўтарытарны рэжым, што пануе ў Беларусі, пачаў як ніколі актыўна караць грамадзян за выкарыстанне гістарычнай сімволікі арыштамі ды штрафамі.

Дзяржаўная прапаганда звычайна апраўдвае антураж дэбютнай інаўгурацыі Лукашэнкі тым, што ён быў «законапаслухмяным» і прысягнуў пад сімволікаю, якая была афіцыйнай на той момант. А ўжо пазней «спытаў у народа» ягоную волю датычна сцяга ды герба ды «высветліў», што большасць хоча бачыць у якасці дзяржсімвалаў мадэрнізаваныя сцяг і герб БССР.

Читать полностью…

Белсат

Пытанне вызвалення Анджэя Пачобута зноў паднялі на міжнародным узроўні

Пра палітвязня нагадала амерыкансаму боку дэлегацыя прадстаўнікоў польскага Сейму падчас візіту ў Злучаныя Штаты.

🔍 Глядзіце болей на сайце

Читать полностью…

Белсат

🏃‍♀️Беларуска «разарвала» горны ўльтрамарафон у Польшчы: яна перамагла з 40-хвіліннай перавагаю

А вынік мінулагодняй пераможцы нашая суайчынніца палепшыла больш як на 1,5 гадзіны.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🪞 «Чорнае люстэрка» ўжо не такое змрочнае? Расказваем пра новы сезон культавага серыялу

Падчас прагляду эпізодаў думаеш над тым, што гэта ўсё падобна на будучыню, да якой людзі імкнуцца, але пры сцэнары, калі яны ўсё сапсавалі.

📍Чытайце больш у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

🛩 Дзяўчына з Беларусі перамагла «Wizz Air» у судзе. Хоць ужо і сама не верыла ў поспех

Лоўкост затрымаў рэйс больш як на 4 гадзіны, а ў якасці кампенсацыі прапанаваў ваўчар на ежу на суму 4 еўра. Беларуска вырашыла, што гэтага замала.

☝️Чытайце ў нас на сайце, чым скончылася гісторыя

Читать полностью…
Подписаться на канал