Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💱 Курсы валютаў 18 ліпеня
Долар і расейскі рубель папаўзлі трохі ўніз. А eўра — уверх. Але наогул змены курсаў нязначныя.
#курсывалютаў
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Здзек з дзяцей у садку
А яшчэ:
🔻Рэпрэсіі ў Менску
🔻 Хто напужаў жыхароў Сенніцы
🔻 ДТЗ у Беларусі
🔻 Новы цэлюлозна-кардонавы камбінат
🔻 Сланімчук расстраляў вокны з пнеўматыкі
🔻 Славаччына не будзе блакаваць новых санкцыяў
🔻 Абвастрэнне на мяжы Беларусі з ЕЗ
🔻 Беларускія клубы ў Еўракубках
🔻 Новы кіраўнік беларускага футболу
🔻 Адкрыцці "Славянкі" ад Аляксандра Кныровіча
🔻 Ліпень пад знакам непагадзі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Журналісту Ігару Ільяшу споўнілася 37 гадоў за кратамі
Гэта ўжо другі дзень народзінаў Ігара ў зняволенні. Упершыню ён быў затрыманы 16 ліпеня 2021 года, але выйшаў на волю праз дзесяць дзён. Паўторна журналіста затрымалі ў кастрычніку 2024-га. Праз месяц яго прызналі палітвязнем.
Ігар – муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, якую затрымалі падчас стрыму з маршу памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе. Жанчыну пакаралі сумарна васьмю гадамі і трыма месяцамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🛂Беларусь прымушае рабіць пашпарты дзецям, народжаным у замежжы
Беларуская сям’я прыехала з Польшчы ў Беларусь з дзіцём, якое мае толькі польскі пашпарт. Але на мяжы ім заявілі: без беларускага дакументу дзіця могуць не выпусціць назад. Высветлілася, што Беларусь аўтаматычна лічыць такіх дзяцей сваімі грамадзянамі — нават калі яны нарадзіліся за мяжой і маюць іншае грамадзянства:
На мяжы супрацоўнік нейкіх службаў у цывільным паведаміў мужу, што «наступным разам, калі ваша дзіця з'явіцца ў Беларусі без нашага пашпарту, мы разам з памежнай службай і органамі апекі не выпусцім яго з краіны
Віктар Орбан прыгразіў выхадам Вугоршчыны з ЕЗ
Паводле яго, сёння ў Еўразвяза няма шанцаў на дабрабыт, а Вугоршчына «яшчэ можа дасягнуць поспеху»:
«Я магу паабяцаць выбаршчыкам адно: калі я ўбачу, што гэта [членства ў ЕЗ] больш не вартае таго, я выкажуся», – сказаў прэм'ер, але падкрэсліў, што пакуль у гэтым няма патрэбы.
Орбан заявіў, што Еўразвяз хоча прымусіць Вугоршчыну ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях ва Украіне, а таксама прымаць гендарны парадак дня. Ён дадаў, што ЕЗ ператварыўся з эканамічнага звязу ў палітычны, менавіта таму з яго і выйшла Вялікая Брытанія.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Куды беларусы могуць бяспечна паехаць без візы?
17 ліпеня Беларусь і Лаос адмянілі візы для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. А дзе яшчэ беларусаў прымуць без візы? Распавядзем на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Былы палітвязень паказаў фота, якое зрабіў у СІЗА
Грамадзянін Латвіі, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, апублікаваў сваё ўнікальнае фота з СІЗА ў Беларусі. Глядзіце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У «Экономической газеты» будзе новы ўладальнік
Выданнем, якое спыніла выхад у ліпені, зацікавіўся буйны медыяхолдынг. Хто гэта – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
😶 За абразу беларускі варшавянцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі
У Гданьску затрымалі 58-гадовую жыхарку Варшавы, якая накрычала і абразіла беларуску праз яе нацыянальнасць, бо тая не выдала торбу без нумарка. Цяпер турыстцы пагражае да трох гадоў турмы — у Польшчы за такое сур’ёзна караюць.
🔗Падрабязней — чытайце тут
😎 Куды беларусу без візы можна?
Да прыкладу, у Лаос, які абяцае адмяніць візы для ўладальнікаў беларускіх нацыянальных пашпартоў, але калі — невядома.
У сусветным рэйтынгу пашпартоў, паводле «бязвізавай моцы», Беларусь дзеліць 55 і 56 месцы з Кітаем, зусім на трошкі апераджаючы напаўпрызнанае Косава.
Беларускі пашпарт вельмі моцна адстае ад пашпартоў суседніх краінаў: Латвія ў гэтым рэйтынгу на 6-й пазіцыі, Літва – на 7-й, а Польшча агулам на 4-й. Украінскі пашпарт змясціўся на 21-м месцы, а расейскі – на 39-м.
Куды ж могуць паехаць без візаў уладальнікі пашпартоў РБ? Чытайце па спасылцы.👈
👽 Гэта самы вялікі кавалак Марса на Зямлі
І кошт у яго адпаведны 😲
Паглядзіце!
Праваабаронцы: Толькі ў Менску заведзеныя сотні справаў аб удзелах у пратэстах 2020 года
Сілавікі зноў хапаюць людзей за ўдзел у пратэстах 2020-га — бо хутка скончыцца тэрмін, калі яшчэ можна «па законе» судзіць.
Паводле праваабаронцаў, ёсць рызыка, што па сканчэнні тэрмінаў даўнасці людзей пачнуць больш актыўна судзіць за «Удзел у масавых беспарадках», бо па гэтым артыкуле тэрмін даўнасці даўжэйшы.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
#рэпрэсіі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Сталі вядомыя падрабязнасці візіту Лукашэнкі з Субіанто. Інданезія стане новым гандлёвым партнёрам ці краінай-пракладкай для перавалкі падсанкцыйнай прадукцыі
🔸Дзякуючы BELPOL маем звесткі пра арганізацыі, якія банкрутуюць і маюць запазычанасці перад уразлівай групай насельніцтва – дзецьмі, за якіх узялася несці адказнасць дзяржава
🔸Польшча і Літва ўручылі ноту пратэсту Беларусі праз далейшую эскалацыю на памежжы – праз атакі мігрантаў ды дроны. У МЗС ужо зрэагавалі. Як гэтыя падзеі адаб'юцца на стасунках Беларусі з гэтымі краінамі-суседзямі ў найбліжэйшы час?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/j6ehc-Yi19E
🎞 Гэта складана ўявіць, але ў Нараўцы на Падляшшы здымалі сусветна вядомае фэнтэзі!
Каб спраўдзіць гэты факт мы адправіліся на «Падляшскія вакацыі» 🦬
Новыя прыгоды і новыя знаёмствы ў свежым выданні ўжо на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
👩🔬 З такой выкладчыцай вы б дакладна палюбілі хімію, нават калі ў школе цярпець не маглі гэтую навуку!
Знаёмцеся, Кейт Бібердорф – прафесарка грамадскага разумення навукі ў Нотр-Даме. Падчас сваіх лекцыяў яны выкарыстоўвае агонь і нават ладзіць выбухі, каб узбудзіць цікавасць студэнтаў да прадмету.
Паглядзіце, як праходзяць заняткі!
❗️«Спроба правакацыі» — польскае МУС пра «молатаў» на мяжы
Міністр унутраных справаў Польшчы Томаш Семоняк заявіў, што інцыдэнт на мяжы 15 ліпеня, калі мігранты кінулі кактэйль Молатава ў польскіх памежнікаў, адбыўся не без удзелу беларускіх спецслужбаў:
Мы будзем рашуча пратэставаць, таму што менавіта Беларусь нясе адказнасць за тое, што адбываецца з яе боку, і відавочна, што такая сітуацыя з'яўляецца спробай правакацыяў, спробай нагнятання сітуацыі
💻Беларусь сабралася рэгуляваць штучны інтэлект
У Беларусі хочуць жорстка рэгуляваць штучны інтэлект – аж да забароны «небяспечных тэхналогіяў» і кантролю над распрацоўнікамі.
Улады апублікавалі адпаведны законапраект, які, верагодна, сам быў напісаны ШІ.
Праект прадугледжвае градацыю тэхналогіяў паводле ўзроўню пагрозаў і забарону тэхналогіяў, у якіх пабачаць «пагрозу нацыянальнай бяспецы»
🔗Чытайце падрабязна на «Белсаце»
Як думаеце, як хутка ШІ пачнуць прызнаваць экстрэмісцкім?🤣
У беларускіх лясах можна набраць вёдры грыбоў і ягад. Але зарабіць на гэтым няпроста
У беларускіх лясах — грыбны і ягадавы бум: людзі вяртаюцца з поўнымі вёдрамі лісічак і чарніц. Але зарабіць на гэтым складана — дзяржава закупае дары лесу па заніжаных цэнах, а продаж ідзе ў 10–15 разоў даражэй. Таму ўсё больш збіральнікаў аддаюць перавагу самастойнаму продажу.
👉 Колькі сёння плацяць за грыбы і ягады, і як рэальна на іх зарабіць — у нашым артыкуле
Бязвіз з Лаосам? Але не цяпер ✋🐘
Яшчэ ў чэрвені паведамлялася, што Беларусь і Лаос рыхтуюць бязвізавы рэжым. І вось 17 ліпеня пагадненне падпісалі. Але радавацца рана — бязвіз пакуль не дзейнічае.
У МЗС кажуць: трэба прайсці шэраг унутраных працэдур, і гэта «займае пэўны час». Таму не спяшайцеся замаўляць білеты.
❗️Дарэчы, Народныя амбасады разам з Офісам Ціханоўскай уключылі Лаос у спіс небяспечных краінаў для палітычна актыўных беларусаў. Так што да рашэння падарожжа туды варта падыходзіць узважана.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🚗У Міры падпалілі машыну сілавіка — СК змаўчаў пра яго працу
У аграгарадку Мір мужчына падпаліў машыну 38-гадовага мясцовага жыхара, які, як раней паведамлялася, служыць ва ўнутраных войсках. Але Следчы камітэт гэтым разам пра гэта не згадаў. П’яны жыхар Баранавічаў спачатку кінуў у аўто табурэтку, а потым абліў яго лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліў. Прычынай стаў даўні канфлікт: пацярпелы даносіў на яго ў міліцыю. Мужчыну затрымалі.
🔗Якое пакаранне атрымаў падпальшчык — чытайце ў артыкуле
🇪🇺 Еўразвяз ухваліў «адзін з самых моцных пакетаў санкцыяў» супраць Расеі і Беларусі
18-ты пакет можа ўдарыць як па расейскаму экспарту, так і па беларускай фінансавай сістэме. Супраць такіх мераў спачатку выступала Славаччына, але прэм'ер Фіцо ўсё ж такі зняў вета і заявіў, што не будзе перашкаджаць.
Што вядома пра новыя санкцыя, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Расейскія дроны ўдарылі па вобласцях Украіны – ёсць загінулыя
Ноччу 18 ліпеня беспілотнікі атакавалі Паўлаградскі раён (Днепрапятроўская вобласць). У выніку загінуў 52-гадовы мужчына, яшчэ двое атрымалі раненні.
У Запарожскай вобласці загінуў 64-гадовы мужчына. Паводле мясцовых уладаў, расейскія войскі трапілі авіябомбамі па жылой забудове (на фота).
Таксама ноччу пад удар трапіла Харкаўская вобласць. Вядома, што чацвёра чалавек атрымалі раненні. Пашкоджаныя жылыя дамы і навучальная ўстанова.
🏚 Сядзібу дзе некалі жыў Сенкевіч прадаюць за бясцэнак
Сядзібу, дзе некалі жыў і пісаў Генрык Сенкевіч прадалі з аўкцыёну ўсяго за 368 долараў. Яна знаходзіцца ў вёсцы Дубнікі на Гарадзеншчыне і да 2005 года служыла інтэрнатам. Новым уладальнікам стала будаўнічая кампанія з вобласці. І хоць будынак мае гістарычную вартасць, дзяржава прадаў яго практычна за капейкі
Менавіта тут лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Генрык Сенкевіч напісаў «Пана Валадыеўскага» — частку сваёй знакамітай гістарычнай трылогіі. Сядзіба была пабудаваная ў 1878 годзе і стала месцам творчасці пісьменніка ў канцы ХІХ стагоддзя.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
💥 #галоўнае за 17 ліпеня
✔️Персанал БелАЭС адключыў ад сеткі другі энергаблок
✔️Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту праз беспілотнік, які заляцеў у краіну з нашай тэрыторыі
✔️У Смаргонскім раёне прыбралі з помніку згадку пра ахвяраў камунізму
✔️Сілавікі распавялі, што рабіць, калі вы заўважылі дрон — падобна на цэнзуру
✔️Кватэры даражэюць, але попыт не змяншаецца
✔️Беларусь сабралася рэгуляваць штучны інтэлект
✔️У Польшчы і Беларусі адрэагавалі на выпадак з кактэйлем Молатава на мяжы
✔️У «Экономической газеты» будзе новы ўладальнік – крыніцы «Белсату»
✔️«Прыватнікі» выратавалі эканоміку ва ўмовах санкцый — BEROC
✔️Украіна і Расея абмяняліся целамі загінулых праз Беларусь
✔️Менск і Масква супольна пашыраюць русіфікацыю Беларусі – Саюз пісьменнікаў
✔️У Беларусі сядзібу, дзе жыў Гэнрык Сянкевіч, прадалі за некалькі соцень долараў
✔️Экс-палітвязень падзяліўся фота з СІЗА
#рэпрэсіі:
▫️Толькі ў Менску заведзеныя сотні справаў аб удзелах у пратэстах 2020 года
▫️Менскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Ніны Багінскай
😳 «Сбер Банк» пагражае закрыць рахункі і прысвоіць грошы карыстальнікаў
Каб гэтага не здарылася, банк змушае сваіх кліентаў больш актыўна карыстацца рахункамі, што перадусім азначае – іх папаўняць.
«Калі на працягу 6 месяцаў, вы не адновіце рух грашовых сродкаў па неактыўным рахунку, банк спыніць абавязацельствы па адпаведным дагаворы і закрые яго, пералічыўшы не выкарыстаны рэштак грашовых сродкаў на асобны рахунак без налічэння працэнтаў, і па заканчэнні тэрміну, залічыць яго ў даход банка», – паведамляе «Сбер Банк».
☝️ Ніна Багінская змагаецца за беларускую сімволіку ў судзе
Знаная беларуская актывістка абскарджвае рашэнне аб прэвентыўным наглядзе і дамагаецца вяртання сваіх рэчаў.
У траўні Ніну Багінскую судзілі паводле артыкулу 342 крымінальнай справы аб «неаднаразовым парушэнні закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў». 78-гадовай жанчыне прызначылі прэвентыўны нагляд. А ў дадатак, у матэрыялах справы пакінулі ўсе беларускія значкі і сцяжкі, якія адабралі ў спадарыні Ніны.
Ніна Багінская не згадзілася з такім вынікам, бо і раней пісала скаргі на міліцыянтаў, якія без належнага афармлення забіралі значкі і сцягі, якія актывістка зрабіла сваімі рукамі.
Менскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Ніны Багінскай 29 ліпеня.
😢Менск і Масква супольна пашыраюць русіфікацыю Беларусі – Саюз пісьменнікаў
Беларуская мова мэтанакіравана выцясняецца з жыцця краіны — не толькі з ініцыятывы Крамля, але і пры актыўным удзеле беларускіх уладаў. Расея абвяшчае сваю мову «нацыянальным здабыткам» і рыхтуе наступ на беларускую прастору, а ў Беларусі ціснуць на школы, выданні і ініцыятывы, што адстойваюць сваё. Як доўга яшчэ мова будзе трываць уласнае вынішчэнне?
🔗«Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» прадставіў маніторынг становішча беларускай мовы
Украіна і Расея абмяняліся целамі загінулых праз Беларусь
Украіна і Расея правялі чарговы абмен целамі загінулых у выніку вайны, дасягнуўшы адпаведных дамоўленасцяў падчас перамоваў у Стамбуле. Украінскі бок кажа, што ідэнтыфікацыя целаў будзе адбывацца з удзелам экспертаў і праваахоўных органаў.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
💰Так нелюбімыя Лукашэнкам «прыватнікі» выратавалі эканоміку ва ўмовах санкцый
Пакуль улады абразліва кляймяць прыватных бізнесоўцаў, менавіта яны сталі тымі, хто ўратаваў беларускую эканоміку ад яшчэ больш глыбокага правалу. Новае даследаванне BEROC паказвае: без хуткай адаптацыі прадпрымальнікаў і іх умення шукаць рашэнні ва ўмовах крызісаў і санкцыяў краіна не выбралася б з эканамічнага піке ↘️
🔗 Дэталі даследавання — у артыкуле
🗞У «Экономической газеты» будзе новы ўладальнік – крыніцы «Белсату»
Выданне спыніла выхад з ліпеня. Цяпер стала вядома, што ў яго новы ўладальнік. Выданне купляе медыяхолдынг ТАА «Галаўная кампанія Уладзіміра Граўцова». Дэталі здзелкі невядомыя. Верагодна, гаворка ідзе пра куплю брэнду і сайту выдання.
Кампаніі Уладзіміра Граўцова належаць бізнэсы ў галінах выдавецтва, рэкламы, аптэчнай справы, адукацыі і ІТ. У ёй працуе звыш 900 чалавек.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🍅 У Лунінецкім раёне зрабілі гандлёвы шапік «на даверы»
Паглядзіце, як гэта выглядае!