Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Праваабаронцы: Толькі ў Менску заведзеныя сотні справаў аб удзелах у пратэстах 2020 года
Сілавікі зноў хапаюць людзей за ўдзел у пратэстах 2020-га — бо хутка скончыцца тэрмін, калі яшчэ можна «па законе» судзіць.
Паводле праваабаронцаў, ёсць рызыка, што па сканчэнні тэрмінаў даўнасці людзей пачнуць больш актыўна судзіць за «Удзел у масавых беспарадках», бо па гэтым артыкуле тэрмін даўнасці даўжэйшы.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
#рэпрэсіі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Сталі вядомыя падрабязнасці візіту Лукашэнкі з Субіанто. Інданезія стане новым гандлёвым партнёрам ці краінай-пракладкай для перавалкі падсанкцыйнай прадукцыі
🔸Дзякуючы BELPOL маем звесткі пра арганізацыі, якія банкрутуюць і маюць запазычанасці перад уразлівай групай насельніцтва – дзецьмі, за якіх узялася несці адказнасць дзяржава
🔸Польшча і Літва ўручылі ноту пратэсту Беларусі праз далейшую эскалацыю на памежжы – праз атакі мігрантаў ды дроны. У МЗС ужо зрэагавалі. Як гэтыя падзеі адаб'юцца на стасунках Беларусі з гэтымі краінамі-суседзямі ў найбліжэйшы час?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/j6ehc-Yi19E
🎞 Гэта складана ўявіць, але ў Нараўцы на Падляшшы здымалі сусветна вядомае фэнтэзі!
Каб спраўдзіць гэты факт мы адправіліся на «Падляшскія вакацыі» 🦬
Новыя прыгоды і новыя знаёмствы ў свежым выданні ўжо на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
👩🔬 З такой выкладчыцай вы б дакладна палюбілі хімію, нават калі ў школе цярпець не маглі гэтую навуку!
Знаёмцеся, Кейт Бібердорф – прафесарка грамадскага разумення навукі ў Нотр-Даме. Падчас сваіх лекцыяў яны выкарыстоўвае агонь і нават ладзіць выбухі, каб узбудзіць цікавасць студэнтаў да прадмету.
Паглядзіце, як праходзяць заняткі!
❗️«Спроба правакацыі» — польскае МУС пра «молатаў» на мяжы
Міністр унутраных справаў Польшчы Томаш Семоняк заявіў, што інцыдэнт на мяжы 15 ліпеня, калі мігранты кінулі кактэйль Молатава ў польскіх памежнікаў, адбыўся не без удзелу беларускіх спецслужбаў:
Мы будзем рашуча пратэставаць, таму што менавіта Беларусь нясе адказнасць за тое, што адбываецца з яе боку, і відавочна, што такая сітуацыя з'яўляецца спробай правакацыяў, спробай нагнятання сітуацыі
💻Беларусь сабралася рэгуляваць штучны інтэлект
У Беларусі хочуць жорстка рэгуляваць штучны інтэлект – аж да забароны «небяспечных тэхналогіяў» і кантролю над распрацоўнікамі.
Улады апублікавалі адпаведны законапраект, які, верагодна, сам быў напісаны ШІ.
Праект прадугледжвае градацыю тэхналогіяў паводле ўзроўню пагрозаў і забарону тэхналогіяў, у якіх пабачаць «пагрозу нацыянальнай бяспецы»
🔗Чытайце падрабязна на «Белсаце»
Як думаеце, як хутка ШІ пачнуць прызнаваць экстрэмісцкім?🤣
📸Экс-палітвязень падзяліўся фота з СІЗА
Дзмітрый Міхайлаў, грамадзянін Латвіі, экс-палітвязень, якога вызвалілі, падзяліўся здымкам, зробленым у камеры СІЗА.
Па словах мужчыны, тэлефон у камеры апынуўся, бо яго далі самі сілавікі:
Ліпень 2022-га... усе разумелі, што самі мянты і далі гэты тэлефон у камеру — але нам-то што!Читать полностью…
Галоўнае — маглі ўбачыць і пачуць родных! Казка цягнулася некалькі месяцаў!
💱 Курсы валютаў 17 ліпеня
Усе асноўныя валюты паказалі нязначныя ваганні. Долар і Еўра — трохі ўверх. Расейскі рубель — уніз.
#курсывалютаў
Сілавікі распавялі, што рабіць, калі вы заўважылі дрон — падобна на цэнзуру🚫
Вайсковы чыноўнік распавёў пра меры засцярогі, якія трэба выконваць, калі вы заўважылі беспілотнік, які ўпаў, альбо яшчэ ляціць у паветры. Але частка засцярог выглядае як спроба ўтрымаць інфармацыю ад СМІ
🔗Як улады абмяжоўваюць інфармацыю пра дроны — чытайце па спасылцы
У Смаргонскім раёне прыбралі з помніку згадку пра «ахвяраў камунізму»✝️
Гэты помнік знаходзіцца на тэрыторыі касцёлу ў Войстаме. Мемарыял усталявалі дзеля памяці ахвяраў фашызму і камунізму, што і адлюстроўваў надпіс па-польску.
Ён прысвечаны нападу Нямеччыны і СССР на Польшчу ў 1939-м годзе. Смаргоншчына акурат тады была часткаю Польшчы.
Цяперашнія змены скажаюць сэнс помніка і робяць яго цалкам незразумелым.
Калі чаму быў змянілі подпіс, невядома:
Касцёл у Войстаме ўваходзіць у афіцыйны маршрут рэлігійнага турызму, таму, магчыма, парафія атрымала ўказанне ад уладаў прыбраць ідэалагічна няправільную таблічку
Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту праз беспілотнік, які заляцеў у краіну з нашай тэрыторыі
«МЗС Літвы строга патрабуе ад Беларусі як мага хутчэй даць тлумачэнні па гэтым інцыдэнце і прыняць усе неабходныя меры для таго, каб такія інцыдэнты не паўтараліся ў будучыні»,
Дабрыдзень, шаноўныя чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Вытворчасць валяр’янкі і абнасеньванне козаў – якія «інавацыйныя» праекты падтрымліваюцца ў нашай краіне?
Урад абнавіў спіс «вызначальных» для эканомікі Беларусі інавацыяў. Паглядзелі, што за яны.
🔸«Рыхтавацца да самастойнай працы» і «паважаць дзяржаўныя сімвалы»
Чыноўнікі прыдумалі новыя абавязкі для дзяцей.
🔸Менш за ўсё шукаюць юрыстаў. Што адбываецца на рынку працы?
«Белсат» паглядзеў, каго шукаюць на працу і якія грошы прапануюць.
#штопачытаць
😳 Бачылі «экстрэмісцкія фармаванні»? А іх 300
Трохсотым «фармаваннем» улады прызналі «групу грамадзян, аб'яднаных пад назвай Аўтаномнае дзеянне». Сярод яго заснавальнікаў палітвязні Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч, якія застаюцца за кратамі.
КДБ таксама абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», у якім 15 новых прозвішчаў.
Адначасна група незалежных экспертаў ААН заклікала неадкладна расследаваць смерці палітвязняў у Беларусі, якія былі зняволеныя за палітычнае іншадумства. 🙏
🤷♂️ Ад заўтра аштрафуюць і за бульбу
Не грамадзян, але крамы, дзе не будзе бульбы. Памер штрафу складае ад 5 да 200 базавых велічыняў. Узамен гандлёвым сеткам дазволена браць ільготныя крэдыты пад 3 % гадавых, каб авансам заплаціць за яшчэ не вырашчаную гародніну.
«У гэтым «няма ніякай эканамічнай мэтазгоднасці, акрамя таго, што гэта ўкід грошай у сельскую гаспадарку, якая ўжо зжэрла некалькі дзясяткаў мільярдаў долараў».
📊Рост прамысловасці амаль спыніўся — Белстат
У студзені – чэрвені ВУП Беларусі вырас на 2,1 %, але рост запавольваецца ўжо шосты месяц запар. Асноўным тормазам застаецца сельская гаспадарка, якая скарацілася на 2,6 %.
Галоўны рост забяспечвае будаўніцтва — +10,8 %, а таксама IT-сфера, якая паступова аднаўляецца пасля крызісу. Затое прамысловасць амаль не расце: усяго +0,3 % супраць 7,1 % летась.
Рознічны гандаль застаецца адным з наймацнейшых сектараў — +9 %. Аднак гуртавы гандаль (-5,4 %) і грузаперавозкі (-3,6 %) скарачаюцца.
Эканамістка Настасся Лузгіна адзначае, што праблемы абумоўлены слабой дынамікай у Расеі, а таксама і ўнутранымі чыннікамі — найперш вострым дэфіцытам кадраў.
😢Менск і Масква супольна пашыраюць русіфікацыю Беларусі – Саюз пісьменнікаў
Беларуская мова мэтанакіравана выцясняецца з жыцця краіны — не толькі з ініцыятывы Крамля, але і пры актыўным удзеле беларускіх уладаў. Расея абвяшчае сваю мову «нацыянальным здабыткам» і рыхтуе наступ на беларускую прастору, а ў Беларусі ціснуць на школы, выданні і ініцыятывы, што адстойваюць сваё. Як доўга яшчэ мова будзе трываць уласнае вынішчэнне?
🔗«Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» прадставіў маніторынг становішча беларускай мовы
Украіна і Расея абмяняліся целамі загінулых праз Беларусь
Украіна і Расея правялі чарговы абмен целамі загінулых у выніку вайны, дасягнуўшы адпаведных дамоўленасцяў падчас перамоваў у Стамбуле. Украінскі бок кажа, што ідэнтыфікацыя целаў будзе адбывацца з удзелам экспертаў і праваахоўных органаў.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
💰Так нелюбімыя Лукашэнкам «прыватнікі» выратавалі эканоміку ва ўмовах санкцый
Пакуль улады абразліва кляймяць прыватных бізнесоўцаў, менавіта яны сталі тымі, хто ўратаваў беларускую эканоміку ад яшчэ больш глыбокага правалу. Новае даследаванне BEROC паказвае: без хуткай адаптацыі прадпрымальнікаў і іх умення шукаць рашэнні ва ўмовах крызісаў і санкцыяў краіна не выбралася б з эканамічнага піке ↘️
🔗 Дэталі даследавання — у артыкуле
🗞У «Экономической газеты» будзе новы ўладальнік – крыніцы «Белсату»
Выданне спыніла выхад з ліпеня. Цяпер стала вядома, што ў яго новы ўладальнік. Выданне купляе медыяхолдынг ТАА «Галаўная кампанія Уладзіміра Граўцова». Дэталі здзелкі невядомыя. Верагодна, гаворка ідзе пра куплю брэнду і сайту выдання.
Кампаніі Уладзіміра Граўцова належаць бізнэсы ў галінах выдавецтва, рэкламы, аптэчнай справы, адукацыі і ІТ. У ёй працуе звыш 900 чалавек.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🍅 У Лунінецкім раёне зрабілі гандлёвы шапік «на даверы»
Паглядзіце, як гэта выглядае!
🏘 Кватэры даражэюць, але попыт не змяншаецца
У Менску цэны на квадратны метр другаснага жытла за год выраслі амаль на $300, хоць усе чакалі падзення.
Новабудоўлі губляюць папулярнасць, Цэны ў рэгіёнах трохі зніжаюцца, а ў Менску — шалёна растуць.
❓Што адбываецца з беларускім рынкам нерухомасці і чаму «танней не будзе» — у вялікім матэрыяле
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Кіраўнік Лідскага райвыканкаму Вярсоцкі заклікаў працягваць рэпрэсіі
А яшчэ:
🔻На БелАЭС праблемы
🔻Сітуацыя на беларускай-польскай мяжы. У ход пайшоў кактэйль Молатава
🔻Ельск: жыхароў папярэдзілі пра падзенне БПЛА
🔻Чырвона-зялёны сцяг у касцёле Маці Божай у Смаргоні
🔻Бацькі, будзьце пільнымі! Пяцігадовая дзяўчынка выпала з вакна ў Менску
🔻Расея пашырае сакрэтную ядравую базу каля Асіповічаў. Каментуе Іван Ступак
🔻Менскае "Дынама" саступіла балгарскаму "Лудагорцу"
🔻Залева ў Баранавічах. Скульптура чыгуначніка паплыла і стала зоркай
🔻У Беларусі рэзка падаражэла кава
🔻Надзвычайны выпадак: на Гарадзеншчыне выратавалі ласяня ў вёсцы Сухмяні
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☕️ «Цэны выраслі амаль удвая» — у Беларусі істотна падаражэла кава
«Жаба падкрадаецца пасля 2,5 рубля за эспрэса» — у сацыяльных сетках беларусы ўсё часцей абмяркоўваюць шалёны рост цэнаў на каву
«Белсат» паглядзеў, колькі цяпер каштуе кава ў кавярнях і чаму нават аматары пачынаюць адмаўляцца ад свайго звыклага капучына.
🔗Чытайце ў нашым артыкуле
У Прылуках пад Менскам бегала загадкавая жывёла🐺
У Прулуках жыхары занепакоіліся з’яўленнем дзіўнай жывёлы, якая вечарамі выходзіла на вуліцу і падыходзіла да пад’ездаў дамоў. Спачатку меркавалі, што гэта воўк, але спецыялісты "Мінлясгаса" заявілі, што гэта звычайны бадзяжны сабака:
Нават хада адрозніваецца, таму з упэўненасцю магу сказаць, што гэта проста бадзяжны сабака, а не шэры воўк. Бываюць выпадкі, калі людзі прымаюць буйнога сабаку за сапраўднага цара лесу, але калі прыгледзецца, розніца відавочная
🔺Персанал БелАЭС адключыў ад сеткі другі энергаблок
Сігналізацыя спрацавала праз адхіленні ў працы сістэмы астуджэння генератара – не ядравай часткі блока, сцвярджае Мінэнерга. Ведамства заяўляе, што «сітуацыя штатная і не ўяўляе пагрозы бяспечнай эксплуатацыі станцыі».
Другі энергаблок Беларускай АЭС адключалі 4 снежня 2024 года і ўключылі толькі 23 студзеня 2025 года. Тады ўлады не патлумачылі, чаму гэта адбылося, а крыніцы распавялі журналістам, што, верагодна, адключэнне было звязана з парушэннем герметычнасці першага контуру.
💥 #галоўнае за 16 ліпеня
✔️У Бярозаўскім раёне здарылася моцнае ДТЗ. Ёсць пацярпелыя
✔️Business Insider: пад Асіповічамі будуюць аб'ект для ядравай зброі Расеі
✔️У Беларусі ўвялі новыя законы і абавязкі для дзяцей
✔️Прагноз надвор'я да канца тыдня: нічога добрага не чакайце
✔️У Беларусі працягваецца адчувальны дэфіцыт кадраў
✔️Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з намеснікам дарадцы Трампа
✔️На беларускай мяжы атакавалі польскіх памежнікаў кактэйлем Молатава
✔️ Палова беларусаў атрымлівае менш за 2000 рублёў
✔️Рост прамысловасці амаль спыніўся
#рэпрэсіі:
▫️ Рэпрэсаваным беларусам забаранілі працаваць з дзецьмі.
☝️ Хто ў Беларусі зарабляе больш?
Гарнякі, лётчык і сувязісты. Меньш – настаўнікі і лекары. Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт.
Намінальны налічаны сярэдні заробак за травень 2025 года ў Беларусі, паводле Белстату, складаў 2652,3 рублі. Але ягоны рост запавольваецца.🤷
☝️ Каму ў Беларусі забаранілі працаваць з дзецьмі?
Не толькі забойцам і гвалтаўнікам, але і палітрэпрэсаваным грамадзянам альбо асуджаным за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». Гэта вынікае з Закону, скіраванага на абарону правоў дзяцей, які набыў сілу з сённяшняга дня.
Забарона бестэрміновая, хоць Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму ўстанаўляе абмежаваны тэрмін абмежаванняў на педагагічную дзейнасць.
Шэраг абавязкаў і патрабаванняў чыноўнікі выставілі і самім дзецям: любіць радзіму. Як? Чытайце праз спасылкі. 👈
Чым пахне Беларусь? ☺️
Можа, свежай хвояй з яе бязмежных лясоў? Ці спелымі травамі з шырокіх палёў? А можа, утульнымі вясковымі хатамі, дзе захоўваюцца гісторыі пакаленняў?
Мы спыталі пра гэта ў госця праграмы «Раніца з Белсатам» – Юрыя, студэнта, блогера і, што самае цікавае, парфумера-пачаткоўца.
А чым для вас пахне Беларусь? Дзяліцеся ў каментарах, збяром гэты букет пахаў разам ✍🏼
▶️ Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»