Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤯Вытворчасць валяр’янкі і абнасеньванне козаў – якія «інавацыйныя» праекты падтрымліваюцца ў нашай краіне?
Нядаўна Савет міністраў зацвердзіў абнавіў «пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцяў, якія маюць вызначальнае значэнне для развіцця Беларусі». Туды ўвайшоў 101 праект.
Але як у журналістаў «Белсату», гэтак і ў апытаных намі экспертаў узніклі сумневы адносна таго, што гэтыя праекты сапраўды маюць дачыненне да інавацыяў.
Разбіраемся разам у нашым артыкуле, пачытайце!
Вітаем, дарагія чытачы!
Сабралі для вас традыцыйную падборку найбольш цікавых матэрыялаў, якія вы маглі прапусціць. Пачытайце!
✅ У эканоміцы істотна паболела грошай
Запусцілі друкарскі станок?
✅ «Каштоўны і далікатны рэсурс»
За пяць гадоў маладых людзей у Беларусі сталася на 200 тысяч менш.
✅ Літва дэпартавала беларуса, якому пагражае пераслед, у Беларусь
Што рабіць, каб гэта не паўтарылася?
#штопачытаць
❗️☔️ Увага! Расчахляйце свае парасоны!
⛈ Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі, паводле традыцыйных прыкметаў і прагнозу надвор’я, будуць дажджы, а дзе-нідзе навальніцы. Што за свята – Пятроў дзень, і чаго чакаць у найбліжэйшую пару паводле назіранняў нашых продкаў? Расказваем у рубрыцы «Рачанец» з Віктарам Шукеловічам.
👀 Яшчэ больш цікавага і карыснага глядзіце ў «Раніцы на Белсаце» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
☝️ Беларусь чакае таемны крэдыт з Паднябеснай
У якім памеры і на якія патрэбы невядома. Даступнае толькі пагадненне паміж Беларуссю і Кітаем пра выдзяленне ільготнага крэдыту нашай краіне.
Адмыслоўцы канстатуюць, што існуе практыка даваць крэдыты на заведама стратныя праекты. Такія, за якія краіны ніколі не здолеюць разлічыцца і будуць вымушаныя выплочваць не толькі крэдыт, але і штрафы ды пені.
Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы Белсату.
☝️Кліенты некаторых беларускіх банкаў зноў могуць сутыкнуцца са збоямі ў працы
У адрозненні ад форс-мажору, што ўзнік на мінулым тыдні, гэтым разам усё планава, таму перажываць не варта.
👀 Вось у чым справа
☝️У Польшчы знік беларус. Знайсці яго не могуць больш як два тыдні
Паліцыя апублікавала толькі адно фота гэтага чалавека ў нізкай якасці. «Белсату» не ўдалося знайсці яго ў сацсетках.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на старонцы
🇫🇮 Хацелі набыць сабе домік у Фінляндыі? Давядзецца пра гэта забыць
Урад гэтай краіны ўхваліў пастанову, якая забараняе грамадзянам Расеі ды Беларусі купляць на тэрыторыі Фінляндыі нерухомасць. Выключэнне зробленае для тых, хто мае доўгатэрміновы від на жыхарства.
🔍 Падрабязнасці шукайце на старонцы
💰 У Беларусі расце аб'ём грашовай масы. Неўзабаве зноў чакаць інфляцыю з дэвальвацыяй?
Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна мяркуе, што не ўсё так страшна. Калі дэталёва разабраць структуру грашовай масы, то відаць, за кошт чаго яна расце, і казаць пра друк пустых грошай не выпадае.
📍Чытайце разважанні эканамісткі па спасылцы
💁🏻♂️ Яшчэ дзве беларускія журналісткі знайшлі сябе ў расейскай базе вышуку
Абедзьве знаходзяцца за межамі Беларусі і РФ, таму паставіліся да гэтага факту з іроніяй.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
🌧 Менск зноў затоплівае
У сталіцы нашай краіны – залева.
Глядзіце ў нашым відэа, што робіцца на вуліцах!
🫎 На Гарадзеншчыне ратавалі ласянё
Паглядзіце, што здарылася!
💬 «Трамп застаецца прыхільнікам дамоваў з РФ і гульні супраць Кітаю. Таму для яго спыненне агню ва Украіне патрэбнае»
Палітычны аглядальнік Ігар Тышкевіч скептычна паставіўся да ўчорашніх заяваў Доналда Трампа. Той, нагадаем, паабяцаў павялічыць пастаўкі зброі Украіне ды ўвесці жорсткія санкцыі супраць РФ, калі цягам 50 дзён вайна не будзе нейкім чынам урэгуляваная.
☝️Пачытайце тэкставую версію таго, што Тышкевіч казаў у нашым эфіры
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ МАРГ выбарачна праверыў беларускія рынкі. Будзе шмат штрафаў
🔻Зяленскі і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне
🔻Беларускі футбаліст варшаўскай «Легіі» не паляціць у Казахстан праз пагрозу быць затрыманым
🔻Мінлясгас Беларусі паведаміў пра рэкордныя пашкоджанні лесу праз непагадзь
🔻Старая сядзіба з Астравеччыны пайшла за малатка на аўкцыёне
🔻Мужчына, які атакаваў у Варшаве Паўла Латушку, дэпартаваны
🔻Ратавальнікі выцягнулі ласяня з ямы на Гарадзеншчыне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ Б'еш жонку? Дзяржава прабачыць. Б'еш міліцыянта? Іншая справа!
«Змагацца з бяззбройнымі і мірна настроенымі пенсіянеркамі і студэнткамі куды прасцей, чым з тымі, хто рэгулярна напіваецца і трымае ў страху сям’ю альбо тэрарызуе паўвёскі. Але задача міліцыянтаў – выбачайце за банальшчыну – забяспечваць парадак. І так, хатні гвалт – гэта злачынства заўжды, а не толькі калі агрэсар пагражаў яшчэ і міліцыянтам».
👀 Чытайце калонку Насты Захарэвіч у нас на сайце
😧«Даказваў, што не можа вярнуцца, але яго ніхто не слухаў»
Беларуса Івана (імя змененае) дэпартавалі з Літвы ў Беларусь нягледзячы на тое, што на радзіме яму пагражае небяспека. Калі Івану стала зразумела, што з Беларусі яму пагражае небяспека і крымінальны пераслед, ён уцёк у Літву – каб трапіць у краіну, хлопец пераплыў раку. Там ён двойчы прасіў міжнароднай абароны, атрымаў адмовы праходзіў усе інстанцыі абскарджання рашэння.
Тады ён паспрабаваў папрасіць прытулку ў Польшчы, але тая скарысталіся Дублінскім пагадненнем і вярнулі Івана ў Літву. Цяпер ён у Менску. Ягоны лёс невядомы.
Што рабіць, каб гэткія сітуацыі не паўтараліся, чаму беларускім уцекачам трэба бюджэт на юрыста і якія акенцы магчымасцяў ужо зачыніліся? Чытайце ў нашым артыкуле
🔻У Бярозаўскім раёне здарылася моцнае ДТЗ. Ёсць пацярпелыя
Здарэнне адбылося ўчора а 18:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, вінаваты 56-гадовы кіроўца аўтобуса ПАЗ, які пры развароце з паласы разгону не ўпэўніўся ў бяспецы і сутыкнуўся са спадарожным мікрааўтобусам Ford, якім кіраваў 40-гадовы мужчына.
У выніку ДТЗ ёсць пацярпелыя: у Бярозаўскай ЦРБ знаходзяцца 10 пацярпелых, з іх 4 у рэанімацыі і 6 у траўматалагічным аддзяленні. У Івацэвіцкую ЦРБ шпіталізавалі яшчэ 5 пасажыраў аўтобуса. Усе яны знаходзяцца ў траўматалагічным аддзяленні.
💥 #галоўнае за 15 ліпеня
✔️Літва дэпартавала беларуса, якому пагражае пераслед. Гэта як?
✔️У Аб'яднаным пераходным кабінеце ўпершыню за тры гады можа з'явіцца прадстаўніца ў пытаннях эканомікі. Вось хто прэтэндуе на пасаду
✔️У Польшчы знік беларус. Знайсці яго не могуць больш як два тыдні
✔️Па Менску прайшліся залевы – шмат якія вуліцы падтапіла
✔️Фінляндыя ўвяла забарону на набыццё нерухомасці для беларусаў
✔️Прыбыткі беларусаў растуць, але з кожным месяцам усё павольней. Разбіраемся з эканамісткаю, што адбываецца
✔️Пажар здарыўся ў адным з цэхаў заводу «Керамін»
✔️У Гомлі прэзентавалі фільм пра Луганск і расказалі пра «аздараўленне» дзяцей з Данбасу
✔️Белстат падлічыў, колькі ў Беларусі моладзі (людзей да 30 гадоў). Адток такіх людзей з краіны істотна вырас з 2020-га
✔️Мігранты на беларуска-польскім памежжы зноў актывізаваліся: штурмуюць плот і кідаюць камяні
#рэпрэсіі:
▫️Перад 3 ліпеня ў Берасці адбываліся масавыя «прэвентыўныя затрыманні»
▫️Яшчэ дзве беларускія журналісткі знайшлі сябе ў базе вышуку расейскага МУС
▫️КДБ дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» «Офіс па адукацыі для новай Беларусі»
🤷♂️ Для беларусаў застаецца ўсё менш бяспечных краінаў
Грузія затрымала беларуса і многім уцекачам адмаўляе ў палітычным прытулку. Небяспека быць дэпартаваным на радзіму для беларускіх палітычных мігрантаў існуе таксама і ў іншых краінах. Небяспека падвышаецца ў выпадку, калі ў чалавека сканчаецца тэрмін дзеяння пашпарта.
Што рабіць у такіх выпадках? Куды звяртацца па дапамогу і дзе шукаць бяспечнае месца для жыцця? Пра гэта ў праграме «Студыя Белсат» журналісты размаўлялі з юрысткай Ганнай Маціеўскай. Глядзіце і слухайце тут. 👈
😎 Нямецкія «ультра» і рэжым Лукашэнкі шукаюць агульную мову
Дэпутаты праварадыкальнай партыі «AfD» запатрабавалі ад ураду Нямеччыны справаздачу пра дапамогу былым беларускім палітвязням у Нямеччыне і праваабарончай арганізацыі «BYSOL».
Адначасна дэпутат гэтай партыі ёсць фігурантам рэзананснай справы пра выкарыстанне працы беларускіх палітычных вязняў на сваім уласным прадпрыемстве «Цыбулька-Бел» у Беларусі.
Ці пагражае гэта змяншэннем дапамогі беларусам і раскрыццём звестак пра атрымальнікаў? Паслухайце што кажа кіраўнік
«BYSOL» Андрэй Стрыжак.
Усю размову глядзіце ў праграме «Студыя Белсат». 👈
📉 Нельга сказаць, што беларусы бяднеюць. Але і багацець ужо не атрымліваецца
Рост рэальных прыбыткаў жыхароў РБ запавольваецца ўжо чатыры месяцы запар.
☝️Па спасылцы аналізуем разам з эксперткаю, чаму так адбываецца
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Тэмпы росту рэальных даходаў насельніцтва замарудзіліся ў траўні.... але яшчэ пакуль вышэйшыя за леташнія
🔸Новыя схемы махлярства. Людзей намагаюцца падмануць пад выглядам мабільных аператараў, а таксама памылковых пераводаў сродкаў на рахункі
🔸 Літва хоча стварыць «дронавую заслону» на беларускай мяжы
🔸 Як кампаніі-пракладкі зарабляюць на продажы прадукцыі «Горадня-Азоту»
🔸 Трамп і рэакцыі на яго ўльтыматум Крамлю
🔸 Андрэй Стрыжак, які раскажа як прарасейская фракцыя ў Бундэнстагу запатрабавала тлумачэння па федэральным падтрыманні BYSOL
🔸 З Ганнай Маціеўскай абмяркуем апошнія кейсы па дэпартацыі беларусаў ды паглядзім, якая краіна яшчэ застаецца прыязнай
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
⚔️ 615 гадоў таму адбылася Грунвальдская бітва
У ёй схрысцілі мячы злучанае войска Польскага Каралеўства і ВКЛ ды ваяры Тэўтонскага ордэна.
Ці трэба было ваяваць з тэўтонцамі? Як агульны вораг паспрыяў умацаванню ВКЛ?
☝️Пра гэта ў дзень Грунвальдскай бітвы нагадваюць «Вусы Скарыны» з YouTube-каналу «Белсат HISTORY»
🧔 Не проста бароды, а творы мастацтва
Паглядзіце, які чэмпіянат прайшоў у ЗША ☝️
🎥 «Краіна дзе дзейнічаюць кілеры, шпіёны, дыктатары»
Беларусь усё часцей трапляе ў амерыканскае (і не толькі) кіно. Ажно ў пяці сёлетніх кінастужках згадваецца Беларусь – глядзім, што пра нас думаюць заходнія кінарэжысёры, разам з Тарасам Тарналіцкім.
👀 Яшчэ больш цікавых фактаў расказваем у новым выданні «Раніцы з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
💁🏻♂️Мігранты на беларуска-польскім памежжы зноў актывізаваліся: штурмуюць плот і кідаюць камяні
Падчас адной з такіх атак было разбітае шкло ў службовым аўтамабілі памежнікаў.
👀 Глядзіце падрабязнасці ў нас на старонцы
💱 Курсы валютаў 15 ліпеня
Долар пайшоў уніз амаль на капейку. Еўра ж, наадварот, амаль на капейку падрос. Расейскі рубель таксама ўмацаваў свае пазіцыі.
#курсывалютаў
📍Белстат падлічыў, колькі ў Беларусі моладзі
Маладымі ў нашай краіне прынята лічыць жыхароў ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Цяпер такіх у Беларусі прыкладна 18% ад агульнай колькасці насельніцтва.
Апошнія два гады колькасць моладзі ў нашай краіне амаль не мяняецца, але калі параўнаць з 2019–2020 гадамі, то яе прыкметна паменшала – на 200 тысячаў.
🔍 Болей лічбаў ды інфаграфікі знойдзеце па спасылцы
☝️У Аб'яднаным пераходным кабінеце ўпершыню за тры гады можа з'явіцца прадстаўніца ў пытаннях эканомікі і фінансаў
Пасада застаецца вакантнай ажно з лістапада 2022-га. Папярэдняя прадстаўніца ў эканамічных пытаннях Таццяна Зарэцкая паведаміла, што сыходзіць праз ціск на сваякоў і бізнес-партнёраў.
📍Чытайце падрабязней
🤦♀️ У Гомлі прэзентавалі фільм пра Луганск і расказалі пра «аздараўленне» дзяцей з Данбасу
Фільм пад назваю «Луганскі дзённік. Погляд з Беларусі» прэзентавала ў онлайн-фармаце палітычная аглядальніца тэлерадыёкампаніі «Горадня» Кацярына Старчавая.
Падчас прэзентацыі выступіла прадстаўніца Фонду Талая ў Гомельскай вобласці Юлія Малова, якая сказала, што фонд надае «дапамогу Данбасу і новым расейскім рэгіёнам», то бок акупаваным Луганскай, Данецкай і часткова Херсонскай і Запарожскай вобласцям.
📍Малова таксама адзначыла, што за час існавання фонду на «аздараўленне» ў Беларусь прывозілі больш за 5000 дзяцей. Як неаднаразова даказвалася, пад «аздараўленнем» часта хаваецца незаконны вываз украінскіх дзяцей і іх прымусовая індактрынацыя.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔘 «Замацоўваюцца расейскія практыкі часоў анексіі Крыму»
Які культурны код ствараюць улады Беларусі?
🔘 Гандурас: футбольная вайна, агнястрэльная ежа і ноч, калі Расея напала на Украіну
Працягваем распавядаць пра кругасветнае падарожжа салігорскага блогера Аляксандра Гойшыка.
🔘 «Тарнада ў Беларусі будуць усё часцейшымі, і з гэтым трэба навучыцца жыць»
Што агулам адбываецца з беларускім кліматам і як прыстасоўвацца да яго змяненняў? Задалі гэтыя пытанні навукоўцу, эксперту па грамадзянскай бяспецы і кліматычнай адаптацыі Сяргею Бесарабу.
#штопачытаць