Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 9 ліпеня
✔️Масавы збой здарыўся ў беларускіх банках: кліенты бачаць на рахунках адмоўны баланс
✔️Банкаўскі працэсінгавы цэнтр пераконваў, што «грошы ніхто не скраў». Праблему вырашалі цягам доўгіх гадзінаў
✔️Мінімум 4 расейскія дроны былі ўначы ў беларускім небе. Падымаўся знішчальнік
✔️Прэс-служба Ціханоўскай выкрыла «фэйкавых» журналістаў, што хацелі зрабіць з ёй інтэрв'ю. Пазней пра спробу падобнай правакацыі расказаў і Павел Латушка
✔️Па Віцебшчыне прайшоўся вельмі моцны смерч
✔️Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу паступова «прыходзіць у норму»
✔️Як знайсці баланс паміж ціскам на Лукашэнку і перамовамі з ім? Разбіраемся ў матэрыяле
#рэпрэсіі:
▫️На музыку Алега Хаменку завялі крымінальную справу за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім СМІ»
▫️Рэжым Лукашэнкі прызнаў Аб'яднаны пераходны кабінет «тэрарыстычнай арганізацыяй»
▫️Салігорца Аляксандра Гойшыка, які здзейсніў кругасветнае падарожжа, у Беларусі шукае міліцыя
🤷♂️ Банкаўскія карткі – усё?
Працу банкаўскіх картак цягам усяго дня так і не аднавілі. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр (БПЦ) некалькі разоў абяцаў наладзіць сістэму, але безвынікова.
Карыстальнікі заўважылі «знікненне» грошай з рахункаў, а яшчэ не могуць аплаціць паслугі.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
☝️ «Камунікацыя ва ўмовах ціску» для Лукашэнкі
Такую форму зносінаў з Лукашэнкам прапаноўвае Павал Латушка. Кіраўнік НАУ перакананы, што толькі так можна змусіць самапрызначэнца спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і дэкрыміналізаваць грамадска-палітычнае жыццё краіны.
Пра гэта палітык заявіў у праграме «Студыя Белсат». Паслухайце. ☝️
🥳 Уладзіміру Некляеву споўнілася 79 гадоў
Паэт, празаік, грамадскі дзеяч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года – усё гэта пра яго.
Самы час з гэтай нагоды прыгадаць песні, тэкстамі якіх выступаюць вершы Уладзіміра Пракопавіча. Такіх існуе вельмі шмат!
🎶 Naka, «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Dzieciuki і Rostany – «Вам»
🎶 «Сябры» – «Гуляць дык гуляць»
🎶 Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ-orkiestra» – «Сцяг»
🎶 Анжэліка Агурбаш – «Белае вiно i чырвонае»
🎶 Вольны хор — Жыве Беларусь
🎶 Зміцер Вайцюшкевіч – «На каляды»
#штопаслухаць
💁🏻♂️ Салігорца Аляксандра Гойшыка, які здзейсніў кругасветнае падарожжа, у Беларусі шукае міліцыя
Ён напісаў у сацсетках, што сілавікі прыходзілі да ягонай маці і распытвалі, калі Аляксандр плануе прыехаць у Беларусь.
☝️Дарэчы, пра сваю кругасветку Гойшык піша, сярод іншага, у блогу на нашым сайце!
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Беларусі – масавы банкаўскі збой
🔸 Шклоўская калонія працуе для расейскага ВПК – робяць драўняныя скрыні для супрацьтанкавых мінаў. За адмову – садзяць у ШІЗА
🔸 У Страсбуры на сесіі Еўрапейскага парламенту прайшлі дэбаты наконт вызвалення беларускіх палітвязняў
🔸 У Беларусі вызначылі рэгіёны з самымі высокімі заробкамі. У лідарах – Салігорскі раён
🔸 На блокпосце ў вёсцы Глыбоцкае на мяжы з Украінаю – школьнікі дакладаюць памежнікам пра падазроных людзей ды аўты. У чэрвені вучняў івацэвіцкай сярэдняй школы нумар 3 завезлі ў вайсковую частку 7404. Навошта дзяцей усё часцей у Беларусі ўцягваюць дзяцей у мілітарысцкія імпрэзы? Чым гэта небяспечна для псіхікі?
🔸 79 гадоў Уладзіміру Някляеву
🔸 Супраць Алега Хаменкі завялі крымінальную справу
🔸 Славянскі базар цяпер таксама пра «перамогу ў Вялікай айчыннай»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️«Экстрэмісцкага» статусу ўжо замала. Генпракуратура РБ навесіла на Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі ярлык «тэрарыстаў»
Кабінет існуе ўжо амаль тры гады, яго стварылі ў жніўні 2022-га для «распрацоўкі, прыняцця і выканання палітычных рашэнняў, неабходных для захавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, пераадолення палітычнага крызісу ў Беларусі».
👀 Чытайце падрабязней па спасылцы
💁🏻♂️ Банкаўскі працэсінгавы цэнтр дагэтуль не развязаў праблемы з адмоўнымі балансамі рахункаў
Абяцалі выправіць усё да 14-й гадзіны беларускага часу, але пазней перанеслі тэрмін на 17-ю гадзіну.
Гендырэктар цэнтру заклікае не перажываць і кажа, што «грошы ніхто не скраў».
👀 Чытайце падрабязней на старонцы
☝️На музыку Алега Хаменку завялі крымінальную справу
Паводле інфармацыі, якая ёсць у праваабаронцаў, Хаменку інкрымінуюць супрацоўніцтва з адным з беларускіх медыяў, што прызнана рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім фармаваннем». Дакладны крымінальны артыкул, які закідаюць музыку, пакуль не вядомы.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» заявіў пра тое, што прызнае Алега Хаменку палітычным зняволеным.
Пра затрыманне лідара гурта «Палац», радыёвядоўцы і выкладчыка стала вядома напрыканцы чэрвеня.
🔹Сённяшняя расейская атака па Украіне зноў ускосна зачапіла Беларусь – у паветранай прасторы РБ бачылі прынамсі чатыры беспілотнікі
У Беларусь маглі заляцець і ракеты: з Бранскай вобласці Расеі прынамсі чатыры ракеты запускалі па Луцку, яны маглі праляцець над Брагінам, Хойнікамі ці Нароўляй.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
💱 Курсы валютаў 9 ліпеня
Гандляванняў па еўра сёння не было. А долар і расейскі рубель трохі аслабелі ў дачыненні да беларускага рубля.
#курсывалютаў
☝️Прэс-служба Ціханоўскай выкрыла «фэйкавых» журналістаў, што хацелі зрабіць з ёй інтэрв'ю
Пра сітуацыю піша @zerkalo_io.
Гэтыя людзі назваліся прадстаўнікамі «Новай газеты Европа» і спачатку не выклікалі падазрэнняў. Аднак пазней «спаліліся».
☝️Вось на чым
🤔 Пабачылі на сваёй беларускай картцы адмоўны баланс? Спакойна: хутчэй за ўсё, грошы не скралі
Гэта проста збой, што адбыўся ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
👀 Сабралі больш інфармацыі вось тут
💁🏻♂️ «Дзень патрыёта» для івацэвіцкіх дзяцей: паездка ў вайсковую частку і «гульні» з агнястрэльнай зброяй
Школа апісала наведванне вучнямі вайсковай часткі наступным чынам: дзеці «знаёміліся з вайсковай амуніцыяй і службовымі сабакамі розных пародаў», што «развівае цікавасць маладога пакалення да вернасці Радзіме».
📍Чытайце болей па спасылцы
«Людзі выходзяць [з турмаў] – гэта добра. Але пытанне ў тым, каб не ператварыць людзей у тавар».
Як могуць адбыцца перамовы дэмакратычных сілаў і рэжыму на тле ціску? Спыталі паліталагіню Аліну Харысаву.
Што яна адказала, чытайце ў нашым матэрыяле
😎 Гурт Relikt выпусціў сінгл «Бурсонікі». Гэта адсылка да беларускамоўных коміксаў пачатку 90-х
Фронтмэн Relikt Аляксандр Дземідзенка ў дзяцінстве быў вялікім фанатам гэтай серыі коміксаў, ды й увогуле «фантастычных сусветаў».
«У той кнізе аб'ядналіся адразу два сусветы: беларускі і выдуманы, фантастычны. Гэта стала для мяне сапраўдным адкрыццём: у нас ёсць свой непаўторны космас, які можна бясконца даследаваць», – кажа Аляксандр у каментары для CityDog.
🎧 Свежы трэк ужо можна паслухаць на Spotify. У ягонай апрацоўцы прыняў удзел амерыканскі прадзюсар Марыа Кінтэра.
🤷♂️ Паламаныя дрэвы і пабураныя дахі
Такі след непагадзь пакінула ў вёсцы Вархі Гарадоцкага раёну. Паламаныя не толькі дрэвы і пабураныя дахі, але заваленая аўтадарога Невель-Віцебск. Паглядзіце. ☝️
🫶 Уладзіміра Някляева віншуюць журналісты Белсату
"Адзінота" — верш Уладзіміра Някляева на тэму вайны. Журналісты Белсату прачыталі гэты твор, каб павіншаваць паэта з 79-годдзем.
Паслухайце 🙌
🦌 Дзікія жывёлы ўсё часцей выходзяць да чалавека
Паглядзіце, хто завітаў у Магілёве ☝️
😨 На Віцебшчыне смерч зрываў дахі з дамоў і валіў дрэвы
Тэлеграм-канал @meteovibe піша пра тое, што ў асобных выпадках моцны вецер нават ламаў сцены пабудоваў. Паваленыя дрэвы цалкам перакрылі рух па дарозе Невель-Віцебск.
У самім абласным цэнтры, які ў гэтыя дні прымае «Славянскі базар», сёння назіралася магутная залева. Некаторыя вуліцы аказаліся падтопленымі.
💬 «Ну нельга ж сур'ёзна ўявіць, каб адэкватныя людзі не клапаціліся аб чысціні навакольнай прасторы добраахвотна, без кіруючых указанняў. А неадэкватныя раптам страпянуліся, прачытаўшы новую пастанову»
У траўні ў Беларусі ўвялі новыя правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Прапісалі там нават такія нюансы, як дапушчальны ўзровень травы ў агародзе!
🔍 Аляксандр Кныровіч у сваёй калонцы на нашым сайце спрабуе шукаць нейкі сэнс у гэтай пастанове (атрымліваецца не вельмі).
🤔 Жыхары сталіцы скардзяцца на пах нечыстотаў. Прычым ён адчуваецца ад Шабаноў да Зялёнага Лугу
У 2018 годзе непрыемны пах у горадзе чыноўнікі тлумачылі ўгнаеннямі, якія раскідваюцца па палях вакол гораду.
🔍 А што цяпер? Чытайце па спасылцы
🔹Страхавое таварыства «Кентаўр» часова пазбавілі ліцэнзіі. Калісьці ў офісах кампаніі ладзілі ператрусы па справе Бабарыкі
«Кентаўр» – параўнальна невялікая кампанія: страхавых унёскаў у яе ў 45 разоў менш за «Белдзяржстрах». Ейны ўласны капітал у кастрычніку 2024 года складаў 14,77 млн рублёў.
📍Вось у чым афіцыйная прычына прыпынення ліцэнзіі
😶🌫 Жывёліны, героі анімэ, вядомыя твары
Гэтая мастачка працуе з незвычайным матэрыялам.
Паглядзіце!
💁🏻♂️ Ігару Шуневічу не дасталася права палявання на мядзведзя. Розыгрыш праводзіла Беларускае таварыства паляўнічых, якім ён сам кіруе
Заяўкі на гэтую «латарэю» падалі 159 чалавек (сярод іх сам Шуневіч ды ягоная жонка), а ліцэнзіяў на адстрэл мядзведзя выдалі ўсяго сем.
Што ж, прынамсі, Шуневіч не стаў займацца фальсіфікацыямі, як яго былы бос 🫡
📍Чытайце падрабязней
🍴 Увага! Тут інфармацыя, якая будзе вам карыснай на штодзень: як знайсці найсмачнейшы кебаб
Наш госць, кухар Аляксей Масеціч, раскрывае чатыры кампанэнты, якія складаюць сапраўды смачны кебаб, а таксама дзеліцца лайфхакам, як даць рады з пошукам найлепшай кебабнай.
👀 Глядзіце «Раніцу з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Колькі сёлета каштуе сабраць дзіця ў школу ў Беларусі?
🔻Фехтавальнікаў з Беларусі ды Расеі дапусцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце свету
🔻Незадаволенасць Трампа Пуціным расце
🔻Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на двух чыноўнікаў "Талібану"
🔻Васкрасенскі агучыў умовы для выхаду на волю новых палітвязняў
🔻Гарадзенец, які збіў сабаку, атрымаў вялікі штраф
🔻ДТЗ каля Берасця: Opel перакуліўся
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Украіну ўначы атакавалі больш за 700 «шагэдаў» і дронаў-імітатараў
Да гэтага дадаліся 7 крылатых ды 6 аэрабалістычных ракет, што ў суме робіць гэтую начную атаку рэкорднай за ўвесь час. На шчасце (і на дзіва) абышлося без загінулых.
🔍 Глядзіце болей на старонцы
🧐 «CNN»: Трамп заявіў, што пагражаў Пуціну разбамбіць Маскву, а Сі Цзінь Піну – Пекін
Пра сваю жорсткую вонкавую палітыку ён распавядаў падчас прыватнай сустрэчы са спонсарамі ў мінулым годзе, калі балатаваўся на другі тэрмін.
«Калі ты пойдзеш ва Украіну, я разбамблю да чортавай маці Маскву»,
👍 Святлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Літвы Кандратовіч паразмаўлялі пра праблемы беларусаў па-беларуску
Уладзіслаў Кандратовіч адзначыў, што Літва працягне падтрымліваць беларусаў. Ён таксама паабяцаў, што памежныя пераходы застаюцца адкрытыя для пасажырскага злучэння.
Ціханоўская ўзняла пытанне праблемаў беларусаў пры атрыманні відаў на жыхарства і іншых дакументаў, прапанавала стварыць працоўную групу для аператыўнага вырашэння праблемаў. Кандратовіч запэўніў, што кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, і кожнае рашэнне можа быць абскарджана праз суд.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы