belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☝️Трое людзей патанулі на беларускіх вадаёмах цягам содняў: сярод іх 18-гадовы хлопец і 21-гадовая дзяўчына

Ад пачатку года ў сумную статыстыку загінулых на вадзе ўвайшлі больш за 100 асобаў, у тым ліку 5 дзяцей.

📍Як пазбегнуць бяды падчас купання?

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Літоўскія медыі анансуюць наступны раўнд перамоваў пра лёс палітвязняў. Ці можна чакаць адлігі?

🔸Беларусы каментуюць зварот Ціханоўскага. Сабралі рэакцыі

🔸Прадукцыя Беллегпраму можа канкураваць з кітайскімі вытворцамі. Што праўда, пры выкананні некаторых умоваў. Пра гэта заяўляюць чыноўнікі. Ці так насамрэч?

🔸Трамп падпісаў законапраект аб скарачэнні падаткаў і дзяржаўных выдаткаў, які ён сам назваў «вялікім прыгожым законам»

🔸Памёр актор Андрэй Бардухаеў-Арол. Пасля пратэстаў 2020 года ён быў вымушаны пакінуць Беларусь

🔸Тысячы беларусаў узялі ўдзел у Будслаўскім фэсце

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/NK523v-F38c

Читать полностью…

Белсат

🇵🇰 Пакістанскія чыноўнікі баяцца, што грамадзяне гэтай краіны пракладуць сабе праз Беларусь новы шлях нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз

Як сцвярджае «LeadPakistan», цікавасць да паездак пакістанцаў у Беларусь «істотна вырасла», прычым настолькі, што беларуская амбасада «вымушаная спыніць прыём заяваў».

👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце

Читать полностью…

Белсат

🤨 Расейскія прапагандысты выкарысталі відэа з сацсетак беларускі, што жыве ў ЗША, без ейнага ведама. Такім чынам яны хацелі паказаць, як «загнівае» Захад

Пра сітуацыю піша @currenttime.

Ганна жыла ў Менску, але прыкладна 1,5 года таму пакінула Беларусь і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША. Неяк яна зняла відэа з акна сваёй кватэры ў Нью-Ёрку: на ім відаць натоўп мужчын, якіх можна прыняць за бяздомнікаў альбо мігрантаў.

Неўзабаве Ганна даведалася, што на яе звалілася нечаканая «слава»: відэа разнеслі расейскія прапагандысцкія рэсурсы, а дзяўчыну назвалі «мадэллю Кацяй з Екацярынбургу», якая з'ехала з радзімы, а цяпер пакутуе ад рэаліяў жыцця ў Штатах. Цікава, што Ганна, для якой прапагандысты прыдумалі такую «ролю», нават ніколі не была ў Расеі.

«Вядома, калі ты жывеш у Амерыцы, ты хэйт ловіш адразу ад усіх – і ад тых, хто любіць Амерыку, і не любіць, і адтуль, і адгэтуль. Ад усіх! Я не адразу звыкла да гэтага хэйту, і спачатку ўсім спрабавала адказваць. Але потым я проста перастала рэагаваць на камэнтары», – расказала Ганна журналістам.

Людзі ж, што фігуравалі на знятым дзяўчынай відэа, паводле ейных словаў, ніякія не бяздомнікі – гэта гандляры, што прадаюць сумкі.

Ганна кажа, што гэта сітуацыя не паўплывала на ейную рэпутацыю, аднак заклікае быць уважлівымі да спробаў маніпуляцыі з боку прапаганды. А яшчэ не давяраць расейскім СМІ.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я хачу ў Беларусь, але не ў турму, а на волю»

Мантас Даніелюс, які перадаваў інфармацыю прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай і быў за гэта асуджаны віленскім судом, прапанаваў свой абмен на «прыхільнікаў Ціханоўскай».

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

👆Амаль 2,5 тысячы пілігрымаў з розных куткоў Беларусі. Як праходзіць Будслаўскі фэст-2025?

4 і 5 ліпеня ў Беларусі праходзіць традыцыйная ўрачыстасць – Будслаўскі фэст. Сёлета ўрачыстасць адбываецца пад дэвізам «Міласэрнасць Божая – давяраем Табе».

Паводле шматгадовай традыцыі, на Будслаўскі фэст ідуць пілігрымкі з розных куткоў Беларусі. Першымі сёлета прыйшлі вернікі з Ліды яшчэ апоўдні ў пятніцу – яны ішлі 9 дзён і пераадолелі каля 250 кіламетраў. За імі прыйшлі пілігрымкі з Маладзечна, Смаргоні, Баранавічаў, Глыбокага і іншых гарадоў.

Агульная колькасць пілігрымаў склала сёлета 2484 чалавекі. Самая далёкая пілігрымка – з Баранавічаў. Паломнікі прайшлі 293 км за дзевяць дзён. А самая вялікая па колькасці паломнікаў – з Маладзечна – у ёй удзельнічалі 363 асобы.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Больш за 1700 людзей пераследаваліся ў Беларусі з палітычных матываў з пачатку гэтага года

🔻Мужчына, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, будзе дэпартаваны

🔻Латвія і Літва не плануюць здымаць санкцыі з беларускага калію

🔻Падчас перамоваў з Зяленскім Трамп паабяцаў падтрымаць Украіну сродкамі супрацьпаветранай абароны

🔻Гамельчукі паскардзіліся на попел ад салюту на праўладным Дні незалежнасці

🔻Хлопец зламаў хрыбетнік, скокнуўшы ў Беразіну

🔻У Бераставіцкім раёне ў ДТЗ загінулі дзве асобы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці атрымаў нешта Лукашэнка ад Злучаных Штатаў узамен на вызваленне палітвязняў?

Літоўскія журналісты, якія разбіраліся ў гэтай тэме, сцвярджаюць, што пакуль нічога.

Аднак, паводле адной з крыніцаў, напачатку года амбасадарка ЗША ў Вільні Кара Макдоналд на сустрэчы з высокапастаўленым літоўскім палітыкам задавала пытанне, як Літва паставілася б да змякчэння санкцыяў супраць «Беларуськалія».

👀 Больш падрабязна чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

▪️Памёр актор Андрэй Бардухаеў, які пасля 2020 года быў вымушаны з’ехаць з Беларусі

Пра гэта паведамілі на сваіх старонках у Фэйсбуку акторы Валерыя і Ігар Сіговы.

Па словах Сіговых, Бардухаеў працяглы час змагаўся з хваробай.

«Доўгі час Андрэй і яго сям’я амаль нікому не распавядалі пра хваробу, спадзеючыся справіцца самастойна і калісьці падзяліцца радаснай навіной пра перамогу над цяжкім дыягназам. На жаль, цуду не адбылося…»

– гаворыцца ў допісе.

Андрэю Бардухаеву было 49 гадоў. Пасля пратэстаў 2020 года сям’я актораў была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Бардухаеў працягнуў выступаць у Польшчы.

Сіговы размясцілі ў пасце рэквізіты для дапамогі сям’і.

Читать полностью…

Белсат

🫠 Хто такія браты Канановічы, у падтрыманне якіх выказваецца беларуская прапаганда?

Мужчыны нарадзіліся ў Беларусі, але пазней пераехалі ва Украіну і засталіся там. Там браты ўступілі ў Камуністычную партыю, ад якой балатаваліся на мясцовых выбарах і раскідвалі прарасейскія ўлёткі. У 2014 годзе ўдзельнічалі ў розных «антымайданных» рухах, падтрымлівалі прарасейскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Што яшчэ пра іх вядома? Распавядаем у нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботняй раніцы, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹«Крыху падхалімская рыторыка»

Лукашэнка ўпершыню за 5 гадоў павіншаваў прэзідэнта ЗША.

🔹Гарадніцкі і Найдзёнаў у «Атлантыку»

Беларусы Варшавы адзначылі Дзень Нежалезнасці, слухаючы вершы Мікіты Найдзёнава ў выкананні Паўла Гарадніцкага, які стварыў з іх монаспектакль «Мужчыны плачуць».

🔹«Алесь Пушкін сядзеў праз дзве камеры па «прадоле»

Былы палітвязень і аўтар кнігі «Раз два тры чатыры два» – пра Валадарку, масла ў каве і пра тое, як пісаць пра страшнае не страшна.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😢«Мужчыны плачуць» — беларусы Варшавы зрабілі альтэрнатыўны Дзень Нежалезнасці

3 ліпеня ў варшаўскім кінатэатры «Atlantic» прагучалі вершы Мікіты Найдзёнава ў выкананні Паўла Гарадніцкага. Але гэта быў не проста літаратурны вечар — гэта быў спектакль, дзе паэзія стала тэрапіяй, а слёзы зрабіліся знакам мужнасці. Беларусы эміграцыі стварылі сваю традыцыю — святкаваць не дзяржаўнае, а душэўнае.

🎭 Чаму заля слухала з цішынёй, а ў фінале — выбухнула воплескамі — чытайце ў нашым рэпартажы

Читать полностью…

Белсат

🙈 Зноў нёс трызненні без паперкі, прыгадаў «інтэрв'ю з парсючком»

З нагоды дня вызвалення Менску ад гітлераўцаў Лукашэнка разразіўся эмацыйнай прамовай: расказаў чаго баіцца, нервова апраўдаўся за вызваленне беларускіх палітвязняў. А ў дадатак традыцыйна нахлусіў. І гэтым разам не толькі пра беларусаў – але і пра амерыканцаў.

Гэтыя тэмы глядзіце ў выданні праграмы «ПраСвет» 🎬

Читать полностью…

Белсат

💔 «Калі б не ён, мы б загінулі»

Сабака папярэдзіў сваіх гаспадароў падчас абстрэлу Кіева.

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

😔 Акцыя з плюшавымі мядзведзікамі, якая скончылася міжнародным скандалам

4 ліпеня 2012 года шведскія пілоты правялі акцыю супраць парушэння свабоды слова ў Беларусі. Яны скінулі з самалёта плюшавых мядзведзікаў на маленькіх парашутах, да якіх былі прымацаваныя таблічкі з патрабаваннем права да выказвання сваёй думкі і абароны правоў чалавека ў нашай краіне.

Што было далей, узгадваем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🇸🇪 «Швецыя і грамадства тут паказалі мне, што я магу жыць шчасліва»

Гарадзенец Мікалай прыехаў у Швецыю 9 гадоў таму. За гэты час ён прайшоў праз шмат чаго, каб дасягнуць поспеху «з нізоў».
 
▶️ Глядзіце ў новым выданні «Віду на жыхарства» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

📍За данаты пакаралі чарговага айцішніка – раней ён быў мадэратарам пратэставага чату Новай Баравой

Пра прысуд 37-гадоваму Андрэю Загорскаму даведалася @nashaniva.

Загорскага, які працаваў у EPAM, першы раз затрымалі яшчэ ў 2021-м годзе. Тады ў яго дома знайшлі паўтары тысячы улётак і сканфіскавалі тэлефон. Высветлілася, што ён мадэраваў чат «Новая Баравая 98%».

Напрыканцы 2024-га альбо на пачатку 2025-га года Андрэя зноў затрымалі і гэтым разам змясцілі ў СІЗА. Ці пражываў ён у Беларусі ў прамежку паміж першым і другім затрыманнямі, няясна.

Журналістам @nashaniva стала вядома, што айцішніка судзілі паводле двух артыкулаў: «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Дакладны прысуд невядомы, аднак яму пагражала ад 2-х да 8-мі гадоў калоніі.

Читать полностью…

Белсат

🖼 Ідэальная рэч для аматараў LEGO і тых, хто ў дзяцінстве любіў разглядаць дыван на сцяне перад сном

Мастак стварае з LEGO неверагодна рэалістычныя дываны.

Як вам?

Читать полностью…

Белсат

🤩 Так выглядаюць маланкі ў верхніх пластах атмасферы

Астранаўтка NASA Ніколь Аерс апублікавала гэтыя кадры ў сацсетцы X. Навукоўцы называюць такую з’яву «спрайтам».

Расказваем пра спрайты і паказваем іх у нашых «картках» ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️Прадстаўнікі дэмсілаў сустрэліся з кіраўніком польскага Упраўлення ў справах замежнікаў

Томаш Цытрыновіч запэўніў Паўла Латушку і Ганну Маціеўскую, што Польшча працягне спрашчаць легалізацыю для беларусаў (асабліва для тых, што з'ехалі з палітычных прычынаў).

Таксама плануюць скараціць тэрміны чакання выдачы ВНЖ – з гэтай мэтаю ўжо ўводзяцца новыя электронныя сістэмы.

📍Чытайце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 Ого, вось гэта сапраўдная старажытнасць!

Паглядзіце, што знайшлі ў Перу ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

💬 «Лукашэнка ў чарговы раз апынуўся ў такой пастцы, калі любы крок можна азначаць не толькі страту ўлады, але і страту жыцця»

❓Чаму самаабвешчаны кіраўнік Беларусі вызваліў Сяргея Ціханоўскага, але не спыняе рэпрэсіі цалкам?
❓Ці можа Лукашэнка чакаць «падвоху» ад пракрамлёўскай «пятай калоны» з сілавога блоку?
❓Ціханоўскі мае нейкі канкрэтны план барацьбы з Лукашэнкам?

👀 Новае выданне праграмы «Карані праблемаў» ужо чакае вашых праглядаў!

Читать полностью…

Белсат

🍯 Мядовая Мекка ў Аўгустове: «Бортнае братэрства» раскрывае свае сакрэты

Што такое борці, чаму мёд з іх нашмат даражэйшы за мёд з вулляў і ў чым унікальнасць ягонага смаку?

Група энтузіястаў расказала нам, як адраджае на польска-беларускім памежжы бортніцтва – старажытны занятак нашых продкаў, унесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

👀 Чытайце матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔺Яўгена Казанцава, які кінуў у бок Паўла Латушкі сметніцу, пастанавілі дэпартаваць з Польшчы

Таксама яму прызначылі штраф у памеры 6000 злотых (каля 1500 долараў) з аплатай судовых выдаткаў.

Расследаванне паводле гэтай справы праводзіць раённая пракуратура Варшавы. Дзеянні Казанцава кваліфікаваныя следствам паводле двух артыкулаў: «паклёп» і «замах на недатыкальнасць асобы». Афіцыйныя абвінавачванні беларусу выставілі 3 ліпеня.

Падчас допыту Казанцаў прызнаў сваю віну, раскаяўся і заявіў, што дзеяў у стане афекту, лічыць свой учынак неабдуманым і гатовы прынесці публічныя выбачэнні.

Читать полностью…

Белсат

💃🏼Хочаце пачаць раніцу з пазітывам? Гладзіце нашае шоу «Раніца з Белсатам»

У сённяшнім выданні распавядзем 5 беларускіх казак на новы лад, даведаемся, як беларусы бавяць лета ў Стакгольме, абмяркуем анамальную спёку і як яе перажыць і шмат іншага цікавага і прыгожага.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 4 ліпеня

✔️ Былы палітвязень і аўтар пра Валадарку, масла ў каве і пра тое, як пісаць пра страшнае не страшна

✔️ Трамп распавёў, што ні пра што не дамовіўся з Пуціным ў пытанні спынення вайны ва Украіне

✔️Ціханоўскі паскардзіўся, што яму заданацілі ўсяго 1000 еўра

✔️Быў заўважаны фэйкавы сайт Ціханоўскага

✔️Хельсінкскі камітэт знайшоў парушэнні ў працы фонду «BY_help»

✔️Пад відам перарэгістрацыі ў Беларусі зачышчаюць рэлігійныя арганізацыі

✔️ Украінскія памежнікі павіншавалі беларусаў з Днём Незалежнасці антыпуцінскім плакатам

✔️ Расея і Украіна 4 ліпеня абмяняліся ваеннапалоннымі

✔️ За вызваленне палітвязняў Лукашэнка атрымаў ад ЗША абдымкі і поціск рукі – LRT

✔️ Падчас расейскай атакі на Кіеў
пацярпела амбасада Польшчы. Варшава выказала пратэст

#Рэпрэсіі:

◽️«Вясна»: З пачатку году ў Беларусі 1700 «палітычных» затрыманняў

Читать полностью…

Белсат

«Крыху падхалімская рыторыка». Лукашэнка ўпершыню за 5 гадоў павіншаваў прэзідэнта ЗША

Неспадзяваная змена рыторыкі з боку Лукашэнкі можа здавацца драбязой, але за ёй хаваецца куды больш, чым проста святочны камплімент. Упершыню за гады ён звяртаецца не толькі да «народа», а асабіста да прэзідэнта ЗША — і гэта не выпадкова.

Такія жэсты, хай сабе і сімвалічныя, часта пракладваюць шлях да рэальных зменаў у міжнароднай палітыцы. Што стаіць за гэтым віншаваннем і ці сапраўды пачынаецца новы этап у дачыненнях Менску і Вашынгтона — чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

«Вясна»: З пачатку году ў Беларусі 1700 «палітычных» затрыманняў

Працягваецца пераслед журналістаў, праваабаронцаў і іншадумцаў. У месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 1164 палітвязні, з якіх 169 — жанчыны. Агульная колькасць асуджаных паводле палітычных справаў з 2020 года перавысіла 7 тысяч. Нягледзячы на вызваленне часткі вязняў, у тым ліку пасля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўніком ЗША, «Вясна» не бачыць прыкмет змякчэння рэпрэсій.

🔗 Падрабязней — па спасылцы

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸На што разлічвае Лукашэнка падлізваючыся да Трампа?

🔸Санкцыі застаюцца: Горадня Азот і завод Хімвалакно прайгралі апеляцыю ў судзе Еўразвязу

🔸37 краінаў-чальцоў АБСЕ заклікала афіцыйны Менск вызваліць усіх палітвязняў

🔸Падляшскія дэпутаты заклікаюць польскі ўрад адкрыць памежны пераход з Беларуссю

🔸Камітэт дзяржкантролю і пракуратура супраць іншых кантралёраў, якія інспектуюць агра-прадпрыемствы. Разбіраліся ў чым справа з дакументамі ад BELPOL

🔸Што рабіць, каб не стаць ахвяраю няшчаснага выпадку на вадзе?

🔸Святочнай імшою ў Будславе распачынаецца Будслаўскі фэст

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/fQ0RUEah-P4

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦Расея і Украіна 4 ліпеня абмяняліся ваеннапалоннымі

4 ліпеня адбыўся чарговы абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй у межах дамоўленасцяў, дасягнутых у Стамбуле 2 чэрвеня. Паводле Мінбароны Расеі, палонныя цяпер перабываюць у Беларусі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што вярнуліся абаронцы з розных рэгіёнаў, у тым ліку Данецку і Марыупаля, і падкрэсліў, што мэта Украіны — вызваліць усіх. Колькасць удзельнікаў абмену не раскрываецца.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал