Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☝🏻Тры прычыны, чаму Янка Купала не здзяйсняў самагубства
Янка Купала загінуў 28 чэрвеня 1942 года. Ён разбіўся ўпаўшы з дзясятага паверху ў лесвічным пралёце гатэля «Масква».
Беларускія падручнікі кажуць – гэта няшчасны выпадак, паводле афіцыйнай версіі СССР – самагубства.
🎥 Тры факты, якія гэта аспрэчваюць, глядзіце ў нашым відэа.
❗️Ціханоўскі ў Вільні: «хай слухаюць прыклады нашых вінтовак»
Падчас сустрэчы ў Вільні Сяргей Ціханоўскі выказаў здагадку, што пагаршэнне ягонага здароўя пасля вызвалення можа быць звязана з дзеяннямі супрацоўнікаў КДБ. Паводле яго слоў, яго маглі чымсьці «абкалоць» або «падсыпаць», каб пазбавіць жыцця. Ён назваў супрацоўнікаў КДБ «бясчэснымі» і «несумленнымі» людзьмі.
Ціханоўскі паведаміў, што пасля выхаду з турмы яго вага складала 79 кг, але цяпер знізілася да 76 кг, нягледзячы на нармальнае харчаванне. Ён адзначыў, што не можа знайсці лагічнага тлумачэння такому стану.
Таксама ён заявіў: калі з ім нешта здарыцца, грамадству варта будзе пераходзіць да больш радыкальных дзеянняў.
Сустрэча з Ціханоўскім адбываецца ў Вільні
У Вільні ідзе сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі, на якую сабраліся каля 200 чалавек. Святлана прыйшла з папкай, упрыгожанай партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.
На акцыі людзі праспявалі песню «Разбуры муры», а Сяргей прачытаў верш, напісаны ў зняволенні.
Былы палітвязень расказаў пра цяжкія ўмовы, у якіх утрымліваюць Мікалая Статкевіча, і адзначыў, што той адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
Ціханоўскі паведаміў пра свой намер сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім і заявіў, што цяпер мае пашпарт Новай Беларусі.
🇧🇾 Беларусаў у дыяспары заклікаюць стварыць арганізацыі за мяжой
Пасля 2020 года беларуская дыяспара ў Польшчы значна павялічылася, але застаецца неарганізаванай і разрозненай. Аляксей Дзікавіцкі лічыць, што цяпер — спрыяльны момант для стварэння самастойнай, устойлівай і апалітычнай структуры, якая б абараняла інтарэсы беларусаў за мяжой. Паводле яго, гэта мусіць быць ініцыятыва знізу, без грантаў і палітыкаў, інакш дыяспара проста знікне:
Гэтыя беларусы, якія будуць прыязджаць надалей, ім няма, куды падацца. Хаця б прыём землякоў – гэта важная рэч, якой павінна, заняцца дыяспара,
Сур’ёзнае ДТЗ у Менскім раёне: загінулі чатыры чалавекі
На трасе М2 каля вёскі Слабадшчына раніцай 28 чэрвеня адбылося смяротнае ДТЗ: «Mercedes» у стане ап’янення сутыкнуўся са «Skoda». Загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзве дзяўчынкі. Кіроўца «Mercedes» шпіталізаваны, на месцы працуюць праваахоўнікі.
Загінулыя — грамадзянкі Расеі: дзяўчынкі 7 і 13 гадоў, іхняя 43-гадовая маці і 75-гадовая бабуля. Вынік праверкі кіроўцы «Mercedes» — 1,67 праміле пры перарваным выдыху, таксама ўзятая кроў для аналізу — паведамляюць рэгіянальныя медыя.
🌤 Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 «Ідзе акупацыя будучыні». Беларускую адукацыю ўсё больш захоплівае «русский мир»
Беларусь аказалася амаль цалкам адарванай ад еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Але не ўсё страчана канчаткова, эксперт дае надзею.
🗞 У Менску прайшоў саміт «аб’яднання, якога няма». На што карыснае можа дамовіцца ЕАЭС?
Прапаганда называе гэта галоўнай падзеяй апошніх дзён, Суразмоўцы «Белсату» ставяцца да гэтага скептычна. Чаму тады столькі шуму вакол саміту ЕАЭС?
🗞 «Сам сабе агонь!» Найбольш эмацыйныя моманты сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім у Варшаве
Візіт Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаву выклікаў шквал эмоцыяў у асяроддзі беларускіх эмігрантаў у Польшчы. Вяртаемся да самых кранальных момантаў спаткання.
🗞 Беларускія музычныя фестывалі ў Польшчы, якія нельга прапусціць у 2025 годзе
Падборка сапраўдных беларускіх музычных фестываляў, якія цяпер, на жаль, магчымыя толькі ў эміграцыі
☝️Губопікі незадаволеныя вызваленнем Сяргея Ціханоўскага
Яны лічаць былога палітвязня сваім галоўным ворагам, з-за якога, нібыта, пацярпелі яны самі і іх сем'і.
"Яны пачынаюць разумець, што калі давядзецца, то дзеля сваёй ж... Лукашэнка здрадзіць усім".
🫡 Беларускае войска прапагандуе «рускі мір»
«За веру Христову, за народ русский» – пад такімі сцягамі ходзіць беларуская вайсковая тэхніка ў Слоніме. Гэтая атрыбутыка шырока выкарыстоўваецца ў расейскім войску, у тым ліку, падчас вайны ва Украіне.
Але не толькі войска прапагандуе ў Беларусі «рускі мір». Школьнікі з вайскова-патрыятычных клубаў маршыруюць пад лозунгамі «За веру, царя и еддиную русь».
Глядзіце рэпартаж ў праграме «Аб'ектыў».
🤨 Энтузіяст з ЗША пабудаваў монакола
А нам цікава, ці можна такое зрабіць з шынай ад беларускага трактара? 🙊
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 «Гэта пытанне жыцця і смерці». Сяргей Ціханоўскі падчас сесіі ААН па правах чалавека распавёў пра катаванні, заклікаў вызваліць усіх палітвязняў. Афіцыйная дэлегацыя з Менску не прысутнічала падчас выступу
🔸 Белы Дом хоча скараціць шэраг праграмаў, а сярод іх – па расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і ваенных злачынстваў ва Украіне
🔸 Саміт ЕАЭС у Менску. Ці ад удзелу ў гэтай арганізацыі для Беларусі больш плюсаў ці мінусаў?
🔸 Паўтара года калоніі. На такі тэрмін суд Завадскога раёну Менску асудзіў Максіма Урбановіча
🔸 У Бруселі завяршыўся саміт кіраўнікоў краінаў Еўразвязу. У выніковым камюніке Беларусь прыгадваецца ажно тройчы
🔸 Расея чарговы раз атакавала Днепрапятроўскую вобласць Украіны. Ёсць загінулыя і параненыя
🔸 У Беларусь прыбыў новы апостальскі нунцый
🔸 У адной з беларускіх вайсковых частак пад Слонімам побач з афіцыйнай сімволікай – расейская, у тым ліку імперскія сцягі і рэлігійныя выявы, такія, як у акупантаў на вайне ва Украіне
🔸 Пачаўся прыём дакументаў у ВНУ. Пакуль што толькі ад «мэтавікоў»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Спецслужбы заклікаюць дасылаць фота з сустрэч з Ціханоўскімі праз фэйкавы конкурс?
Як паведамляе Наша Ніва, перад сустрэчай Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Вільні з’явіўся новы фэйк. Па чатах беларусаў Літвы распаўсюджваецца відэа з дзяўчынай, згенераванай ШІ, якая заклікае дасылаць фота і відэа з нацыянальнай сімволікай нібыта для ўдзелу ў конкурсе 🤦♂️
Мяркуецца, што гэта чарговая правакацыя спецслужбаў дзеля збору даных пра беларусаў у эміграцыі. Падобныя выпадкі ўжо былі перад сустрэчай у Варшаве.
Максіма Урбановіча пакаралі зняволеннем на паўтара года
Суд Заводскага раёну Менску прызудзіў да пакарання Максіма Урбановіча. Яму далі паўтара года папраўчай калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Максім самастойна абараняў сябе на працэсе. Апроч абвінавачвання паводле 342 ч.2 яму яшчэ прыпісалі суму ўрону каля 10 000 долараў, які ён нібыта нанёс спыняючы дарожны рух у 2020-ым
— «Вы хочаце перамен?» — «Таак!» самыя эмацыйныя моманты сустрэчы з Ціханоўскім 😲
26 чэрвеня прайшоў візіт Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаву, якія выклікаў бурную рэакцыю ў асяроддзі беларускіх эмігрантаў у Польшчы.
🔗Самыя эмацыйныя моманты і атмасферныя фота — сабралі ў артыкуле
🏡🌲🦬 «Падляшша – гэта такі баланс паміж усім, што чалавеку патрэбна для жыцця»
У новым выданні «Падляшскіх вакацый» выпраўляемся разам з Уляй і Іллём на пошукі блакітных цэркваў і гатуем падляшскія варэнікі 🥟
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🐢 Незвычайнае відэа знятае ў Гомлі
Паглядзіце на нетыповую для Беларусі з'яву ☝️
❗️Асцярожна, на вашыя акаўнты палююць!
Падчас сустрэчы з Ціханоўскім у Вільні дзясяткі падазроных акаўнтаў, якія раней заклікалі шпіёніць за беларусамі, цяпер распаўсюджваюць фішынгавыя спасылкі нібыта на трансляцыю падзеі — перадае Наша Ніва.
Па спасылцы хаваецца сайт, які спрабуе выкрадаць дадзеныя Telegram-карыстальнікаў.
Адзін з гэтых жа акаўнтаў нядаўна прапаноўваў «падпрацоўку» — фатаграфаваць удзельнікаў сустрэчы за 1 еўра за твар. У распаўсюдзе шкодных спасылак задзейнічаныя некалькі акаўнтаў, якія таксама распаўсюджвалі фэйкавыя час і месца сустрэчы.
💻Каб гарантаваць бяспеку пераходзьце па спасылках толькі ад правераных крыніц!
📺 Кароткі агляд навінаў!
🔻 На 4 гады строгага рэжыму асудзілі бацьку-тырана з-пад Салігорску
🔻 У ДТЗ пад Менскам загінула 4 асобы, з іх - двое дзяцей
🔻Аляксандр Кабанаў падзяліўся інсайдам пра рэакцыю сілавікоў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага
🔻Чыноўнікам зладзілі тур па СІЗА, каб не кралі і не злоўжывалі
🔻Чыноўнікам зладзілі тур па СІЗА, каб не кралі і не злоўжывалі
🔻 Стала вядомая сума, якую выдаткуюць з бюджэту на свята 3 ліпеня
🔻 Жыхарам вёскі Махнавічы ўдалося адстаяць краму пасля відэазвароту
🔻МАРГ і буйныя гандлёвыя сеткі дамовіліся пакінуць да канца года сацыяльныя зніжкі на некаторыя тавары для пэўных катэгорый насельніцтва
🔻Што зменіцца з 1-га ліпеня?
🔻Беларуская зборная па футзале такі згуляе на Еўра-2026. Дзеля гэтага Славенія стане 3-й краінай, якая прыме чэмпіянат
🔻Чым адметная школа ў Іспаніі? Досвед сям'і Монічаў
🔻У Магілёве маладая пара папрасіла прынесці на вяселле не кветкі, а цацкі для хворых дзетак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
На поўдні Беларусі заўважылі тарнада😱
27 чэрвеня каля вёскі Людзяневічы ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці быў зафіксаваны мезацыкланальны тарнада катэгорыі EF0 — гэта самая слабая ступень па шкале Фудзіты з хуткасцю ветру 29–37 м/с.
Тарнада нанёс невялікую шкоду: паламаў галінкі дрэў і знёс некаторыя шыльды, але значных разбурэнняў не было. Відовішча, хаця і пужала мясцовых жыхароў, было ўражальным. Паветраная труба ўзнікла праз моцны рух ветру і высокую вільготнасці ўнізе трапасферы.
😡Расея атакавала беспілотнікамі Адэсу. Загінула сужэнская пара
Беспілотнік трапіў у 21-павярховы жылы дом, што прывяло да пажару, які ахапіў 7, 8 і 9 паверхі. Жыхары апынуліся заблакаванымі ў сваіх кватэрах.
Медыцынскай дапамогі спатрэбіліся 14 чалавек, сярод іх — трое дзяцей. Адзін з пацярпелых — 7-гадовы хлопчык, яшчэ адна трохгадовае дзіця атрымала атручванне прадуктамі гарэння. Узрост трэцяга дзіцяці пакуль не ўдакладняецца. Шасцёра пацярпелых шпіталізаваныя.
У выніку здарэння загінула сужэнская пара😢
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
Пачынаем суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі:
Як вылечыць кашаль і што шкодзіць лёгкім? Ці існуюць цуды? Як гучыць медычны стэндап? Шпацыруем па Мадрыдзе, п’ем гарбату на "Burning Man" і слухаем новыя беларускія песні.
Далучайцеся да нашага эфіру з Дзянісам Дудзінскім і Кацярынай Раецкай.
https://www.youtube.com/live/LRlKBNBv5TA
💥 #галоўнае за 27 чэрвеня
✔️Медыі: Трамп усё больш расчароўваецца ў Пуціне
✔️Адміністратыўка, калі не знойдзеш працу — міліцыя пагражае «дармаедам»
✔️У «ДНР» заявілі пра рост супрацы з Беларуссю
✔️Лукашэнка пра Іран: «У вашым супраціве вы не самотныя»
✔️Самыя эмацыйныя моманты сустрэчы з Ціханоўскім — фота і агляд
✔️Беларускую адукацыю ўсё больш захоплівае «рускі свет»
✔️Спецслужбы заклікаюць дасылаць фота з сустрэч з Ціханоўскімі праз фэйкавы конкурс?
✔️Праваабаронцы: падабона, цяпер ідзе аперацыя спецслужбаў супраць беларусаў Грузіі
✔️Саміт ЕАЭС у Менску: шоу без рэальнага сэнсу — аналітыка
#рэпрэсіі:
▫️Максіма Урбановіча пакаралі зняволеннем на паўтара года
▫️Адбыўся новы суд па справе «Гаюна»
🤷♂️ У школах адгаворваюць ад вучобы за мяжой
І павялічваюць колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ для абітурыентаў-мэтавікоў. Патрабаванні да паступлення ў такіх абітурыентаў мінімальныя, але па заканчэнні іх абавяжуць адпрацаваць пяць гадоў у месцах скіравання.
Так урадавыя чыноўнікі змагаюцца з непапулярнасцю адукацыі ў Беларусі. А яшчэ, як паведамляе «BELPOL», спрабуюць абмежаваць выезд моладзі за мяжу: у школы ўжо выклікалі бацькоў, каб яны адгаварылі дзяцей паступаць вучыцца за мяжу.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
Саміт ЕАЭС у Менску: шоу без рэальнага сэнсу
Хаця дзяржаўныя медыі ўзвялі саміт ЕАЭС у Менску да падзеі года, эканамісты і палітолагі бачаць у ім перадусім палітычны паказуху. Аляксандр Кныровіч і Павел Усаў называюць ЕАЭС пустой абалонкай без рэальнага эканамічнага патэнцыялу і з гасцямі з «клуба ізгояў».
Чаму гэты саюз не мае будучыні і для чаго гэты спектакл Лукашэнку — чытайце ў нашым аглядзе
Падабона, цяпер ідзе аперацыя спецслужбаў супраць беларусаў Грузіі
Беларусы ў Грузіі атрымліваюць у Telegram паведамленні з «узаемавыгаднымі прапановамі» ад невядомых асобаў, якія ведаюць іх імёны. Адрас адпраўнікоў — праспект Незалежнасці, 17 у Менску, дзе месціцца КДБ. Першыя паведамленні прыйшлі 18 чэрвеня, і рассылка працягваецца. Адна з тых, хто іх атрымаў, — трэнерка Марына Зялёная. Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, гэта можа быць псіхалагічная аперацыя КДБ для запалохвання дыяспары :
Такая актыўнасць адназначна сведчыць, што дыяспара ў беларускіх сілавікоў у аператыўнай распрацоўцы. Гэта можа быць інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя. Нават калі людзі не рэагуюць на паведамленні, гэта ўсё роўна нясе пэўны эфект запалохвання. КДБ як бы намякае: дыяспара ў полі нашага зроку
Адбыўся новы суд па справе «Гаюна»
У Магілёве асудзілі Віталя Чавусава на 4 гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «садзейнічаннi экстрэмісцкай дзейнасці» ў межах справы «Гаюна». Мужчыну абвінавацілі ў перадачы звестак пра вайсковую тэхніку праз чат-бот праекта.
Нагадаем, што пасля ўзлому бота ў лютым 2025 года сілавікі атрымалі доступ да Telegram ID карыстальнікаў. Пачаліся масавыя затрыманні, а сам праект спыніў працу 7 лютага.
🧐 Ведаеце, хто такія «бока»?
Напрыклад, яны сталі прататыпам культавай камп'ютарнай гульні.
Расказваем у відэа ☝️
«Ідзе акупацыя будучыні». Беларускую адукацыю ўсё больш захоплівае «рускі свет»
Беларуская адукацыя апынулася на мяжы — краіна ўсё глыбей ізалюецца ад Еўропы і паралельна інтэгруецца ў расейскую адукацыйную прастору. Адмова ад Балонскага працэсу, агульныя падручнікі з Расеяй, узмацненне ідэалагічнага кантролю і прысутнасці РПЦ — усё гэта сведчыць пра сістэмную каланізацыю😢
🔗Ці магчыма захаваць беларускасць і еўрапейскія каштоўнасці — чытайце меркаванне экспертаў у нашым матэрыяле
🇮🇷Лукашэнка пра Іран: «У вашым супраціве вы не самотныя»🤦♂️
Лукашэнка на пасяджэнні ЕАЭС асудзіў удары па Іране, але не назваў, хто іх нанёс. Ён адзначыў, што прэзідэнт Ірану не змог прыехаць праз «вядомыя абставіны». Лукашэнка назваў гэтыя ўдары небяспечным парушэннем міжнароднага права. Ён пажадаў іранскаму народу пераадолець цяжкасці і падтрымаў Іран у яго «супраціве»:
Я хачу, каб вы ведалі, што ў вашым супраціве вы не самотныя
📺 Кароткі агляд навінаў!
🔻 Сяргей Ціханоўскі правёў першую акцыю сумесна з жонкай Святланай Ціханоўскай
🔻 У Менску праходзіць Еўразійскі эканамічны форум. Пра што Аляксандр Лукашэнка гаварыў на ЕЭФ
🔻 Новы этап еўраінтэграцыі Украіны. Шлях да ЕЗ і 30 млрд еўра дапамогі
🔻 Расея і Украіна правялі новы абмен палоннымі ў Беларусі. Расейскія вайскоўцы засталіся ў РБ
🔻 Анжаліка Борыс з СПБ заклікала Лукашэнку вызваліць Анджэя Пачобута
🔻 Наколькі даражэюць цыгарэты ў Беларусі з 1 ліпеня
🔻 Куды ў Беларусі зніклі 24 тысячы рабочых за красавік і май 2025 года
🔻 Школьнік з Ляхавічаў узламаў футбольнае табло і напісаў матнае слова
🔻 Чарга за ежаю у Менску на Валгаградскай. Кавярня "Смажка" і смажанкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✈️Белавія будзе лётаць у Эміраты па карацейшым маршруце
«Белавія» праз закрыццё паветранай прасторы Ірану вымушаная была скарэктаваць маршрут з Менску ў Дубай і назад. Самалёты кампаніі ляталі праз Узбекістан з пасадкай для дазапраўкі ў Ташкенце, Але цяпер «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі, і рэйс Менск – Дубай – Менск будзе ажыццяўляцца бяспечнейшым і карацейшым маршрутам
🔗Падрябязней — па спасылцы