belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🇵🇱 Анджэй Дуда адказаў на пытанні «Белсату» пра вучэнні «Жалезны абаронца»

«Варта памятаць, што пасля папярэдніх вучэнняў „Захад“ Расея напала на Украіну. Мы ўсе гэта ўсведамляем, таму цяпер трэба выразна дэманстраваць нашу гатовасць і нашу сілу».

📍Чытайце болей на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

👍 Ваў, вось гэта сапраўдны ўраджай!

Паглядзіце ☝️

Зайздросцім усёй рэдакцыяй

Читать полностью…

Белсат

📍Глядзіце на «Белсаце» трансляцыю першага мітынга Сяргея Ціханоўскага пасля вызвалення

Заўтра ўвечары Святлана і Сяргей Ціханоўскія правядуць у Варшаве сустрэчу з беларусамі. На нашым канале можна будзе пабачыць жывую трансляцыю гэтай падзеі!

Калі: 26 чэрвеня а 19-й гадзіне польскага часу (20-я гадзіна беларускага)
Дзе: помнік Мікалаю Каперніку (Варшава, Кракаўскае прадмесце 1)

Читать полностью…

Белсат

⚓️ У еўрапейскіх гарадах быў заўважаны таямнічы вадалаз. Аказваецца, гэта справа рук беларускага мастака Міхася Мішука

Яго творы можна сустрэць на вуліцах Рыму, Парыжу, Капенгагену, Берліну, Лісабону, Вільні, Лондану, Варшавы і многіх іншых гарадоў Еўропы 🇪🇺

👀 Яшчэ больш цікавага і пазнавальнага глядзіце ў выданні «Раніца з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

💬 «Прыемна ўсведамляць, што можна загугліць што заўгодна і не баяцца, што цябе за гэта пасадзяць»

Журналісты gazetaby.com і @nashaniva паразмаўлялі з былымі палітвязнямі Кірылам Балахонавым і Сяргее Шэлегам, які адпусцілі на волю ў суботу разам з Сяргеем Ціханоўскім.

Яны расказалі пра вяртанне да звычайнага жыцця, пра тое, як зняволенне адбілася на здароўі ды пра свае далейшыя планы.

👀 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 NATO зладзіць у Польшчы вучэнні «Жалезны абаронца» – яны стануць адказам на расейска-беларускі «Захад»

Іх анансаваў польскі міністр абароны Владыслаў Касіняк-Камыш. Паводле міністра, ён загадаў правесці гэтыя вучэнні яшчэ ў пачатку года, каб прадэманстраваць моц NATO.

📍Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📍На Днепрапятроўшчыне стала яшчэ больш ахвяраў пасля ўчорашняга абстрэлу балістыкай

Сёння ў гэтым рэгіёне абвешчаны дзень жалобы.

Мінабароны Расеі ўдару па Дняпры не каментавала.

🔍 Глядзіце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🏦 Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання ўпершыню з вясны 2022-га. Як гэта паўплывае на крэдыты?

Тлумачачы прынятыя рашэнні, Нацбанк загаварыў пра «ўзмацненне макраэканамічнага дысбалансу», звязанага з тым, што прадукцыйнасць працы не паспявае за ростам заробкаў.

📍Чытайце матэрыял на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

Смерць беларуса Каспяровіча цяпер расследуе польская пракуратура

Хоць прыкметаў гвалтоўнай смерці не зафіксавалі, справу завялі па артыкуле аб ненаўмысным прычыненні смерці. Гэты артыкул прадугледжвае зняволенне на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

«На гэты момант эксперты не каментуюць, ці была смерць гвалтоўнаю і ці быў Зміцер К. цвярозы ў момант смерці. Расследаванне цяпер на самай ранняй стадыі, трываюць працэсуальныя дзеянні дзеля высвятлення акалічнасцяў смерці», – паведаміла «Белсату» пракуратура варшаўскага раёну Прага.

Што вядома па смерць беларускага актывіста ў Варшаве, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Радаслаў Сікорскі адказаў на пытанне «Белсату» пра вучэнні «Захад-2025»

Кіраўнік МЗС Польшчы распавёў на палях саміту NATO пра цяперашні стан Расеі і магчымыя пагрозы, звязаныя з вучэннямі ў Беларусі. Падрабязнасці – па спасылцы (праз VPN).

🔺 Карпянкоў мог атрымліваць хабар ад наркабізнесу ў 2010-х

Журналісты-расследавальнікі высветлілі, як цяперашні намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі кіраваў наркакантролем 20 гадоў таму. Чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі ў Польшчы

Дзе адбудзецца сустрэча – распавядзем на нашым сайце (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🙌 «Мы прыкладаем намаганні са свайго боку, а Злучаныя Штаты – са свайго».

Так пракаментавала вызваленне беларускіх палітвязняў Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу Кая Калас. А таксама адказала на пытанне ці варта найбліжэйшым часам чакаць вызвалення новых ахвяраў рэжыму.

«І гэта даволі складана. Мы ўдзячныя за тое, што ўдалося вызваліць гэтых палітвязняў, таму што вельмі важна, каб мы ведалі, што можам рухацца далей у гэтым напрамку» – адзначыла Кая Калас.


І дадала, што Еўразвяз працуе над тым, каб вызваліць палітычных вязняў у Беларусі. 👈

Читать полностью…

Белсат

😳 Няма бульбы? Расплацяцца гандляры

Штраф – так улады збіраюцца змагацца з дэфіцытам гародніны ў гандлі. І гэткім чынам — здымаюць з сябе адказнасць за дэфіцыт прадуктаў харчавання.

«Мне не вельмі зразумела, чаму яны абмяжоўваюцца толькі бульбай, капустачкай, яблыкамі… А калі раптам знікне масліца, тваражок, мяска? Што, для кожнага прадукту асобны закон прымаць і штрафаваць?»


Суразмоўцы Белсату таксама мяркуюць, што новыя карныя захады толькі зменшаць працаўнікоў на гэтым рынку. А значыць – кошты толькі падвышацца.
Больш на гэтую тэму чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Трамп адмовіўся ад дапамогі Пуціна

Пра гэта амерыканскі прэзідэнт паведаміў перад выездам у Нідэрланды на саміт NATO.

«Як вы ведаеце, Уладзімір патэлефанаваў мне. Ён спытаў: «Ці магу я вам дапамагчы з Іранам?». Я сказаў: «Не, мне не патрэбна дапамога з Іранам. Мне патрэбна дапамога з вамі». І я спадзяюся, што мы заключым пагадненне з Расеяй. На мінулым тыдні загінула шэсць тысяч жаўнераў».


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама прыбыў на саміт NATO і плануе сустрэчы кіраўнікамі дзяржаваў Еўразвязу, магчыма і з Дональдам Трампам. ☝️

Читать полностью…

Белсат

N.R.M ужывую проста цяпер!

Сёння, а 19.00 па менскім часе на YouTube-канале гурта пачаўся жывы выступ N.R.M.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы лідар гурта Піт Паўлаў.
Ён заклікае далучацца ўсіх да жывой трансляцыі і пісаць там пытанні.👇🏻

Читать полностью…

Белсат

У Менску з'явіўся помнік савецкаму міліцыянту

Бронзавую фігуру ў савецкай форме ўсталявалі каля новага будынку ГУУС. Такім чынам, міліцыянеры саступаюць па колькасці толькі вайскоўцам, абагнаўшы нават дактароў і ратавальнікаў

🔗Падрабязней — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

📍Польская паліцыя не лічыць смерць беларуса Змітра Каспяровіча гвалтоўнай

Каспяровіч, імаверна, упаў з лесвіцы, аднак здолеў падняцца, прайсці два паверхі і трапіць у свой пакой у доме, мяркуюць у паліцыі.

🔍 Падрабязней чытайце вось тут

Читать полностью…

Белсат

☝️«Марыя Габдуліна» і «Таццяна Лебедзева» шукаюць тых, хто за грошы здыме на фота акцыю Ціханоўскіх. Хутчэй за ўсё, гэта прадстаўнікі спецслужбаў

«Марыя» з «Таццянай» пракалваліся нават на такіх прымітыўных рэчах, як называнне саміх сябе ў перапісках у мужчынскім родзе.

Абедзве «жанчыны» заяўлялі, што матэрыялы патрэбныя рэдакцыі выдання «Port». Плаціць гатовыя былі па тым прайсе, які назаве сам фатограф (у тым ліку ў крыптавалюце).

Выданне «Portmedia» і праўда існуе (гэта расейскае эмігранцкае медыя), аднак у рэдакцыі абвяргаюць тое, што шукаюць фатографа-фрылансера для здымак на акцыі Ціханоўскіх.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Не давучыўся ва ўніверсітэце, аматар крымінальнай культуры, можа мець шызафрэнію

Кім з'яўляецца мужчына, які ледзь не забіў чужога дзіцёнка ў маскоўскім аэрапорце? Пакуль дакладна вядома толькі тое, што гэта грамадзянін Беларусі ды што ў момант свайго нападу ён знаходзіўся ў стане змененай свядомасці.

📍Паспрабавалі капнуць крыху глыбей

Читать полностью…

Белсат

😃 Вось што будзе, калі спалучыць экстрэмальны спорт з кемлівасцю

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 25 чэрвеня

Еўра сёння не гандляваўся, а вось долар і расейскі рубель пайшлі ў супрацьлеглыя бакі: амерыканская валюта адкацілася амаль на капейку, а расейская дадала больш як палову капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤯 Сцены гэтага дому хавалі нечаканы «сюрпрыз»

Паглядзіце, што там знайшлі 😳

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ На «Беларусьфільме» не хапае працаўнікоў. Адкрытыя ажно 30 вакансіяў

🔻Стала вядомая асоба грамадзяніна Беларусі, які пад уплывам наркотыкаў ледзь не забіў дзіця ў Шарамеццева

🔻Лукашэнка з Пуціным сустрэнуцца ў Менску

🔻Генпракурор Швед незадаволены ўзроўнем карупцыі ў Беларусі

🔻Беларусь перадала Нігерыі 1000 адзінак тэхнікі

🔻Святлана і Сяргей Ціханоўскія ў чацвер прымуць удзел у акцыі салідарнасці ў Варшаве

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Што сёння вядома пра Ігара Лосіка?

21 чэрвеня з’явілася інфармацыя пра ягонае магчымае вызваленне, але сярод тых, хто сапраўды выйшаў на волю, Ігара не было. Сёння роўна пяць гадоў, як ён сядзіць за кратамі.

Ад адмоваў выконваць незаконныя загады да галадаванняў і нанесеных сабе пашкоджанняў – узгадваем, як Ігар змагаўся за сваю годнасць у зняволенні. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

Украінскія дроны ўдарылі па Таганрогу – пашкоджаны спарткомплекс

Мінабароны Расеі паведаміла, што ў ноч на 22 чэрвеня было перахоплена 18 беспілотнікаў ЗСУ. З іх сем – над Растоўскай вобласцю і чатыры – над акупаваным Крымам.

Асноўны ўдар прыпаў на Таганрог. Паводле мясцовых уладаў, дроны ўдарылі па спартоваму будынку – там узнік пажар і часткова абрынулася сцяна.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 чэрвеня

✔️Расейскія дроны нанеслі ўдар па некалькіх сем’ях у Сумскім раёне

✔️Ізраіль і Іран абвясцілі пра замірэнне, але без ахвяр не абышлося

✔️Ігару Туру не падабаецца, што беларусы звяртаюцца да ўладаў праз сацсеткі

✔️Беларуса вінавацяць у нападзе на двухгадовае дзіця ў маскоўскім аэрапорце

✔️Ціханоўская выдала «чырвоную карту» — дакумент пра Беларусь для саміту NATO

✔️ Карпянкоў мог атрымліваць хабар ад наркабізнесу ў 2010-я расследаванне

✔️Дэпутат прызнаў хаос у дзяржаўным курсе Беларусі

✔️Расея стала бліжэй да
чэбурнэта

✔️Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў вучэнні «Захад-2025»

✔️ЕАБР спрагназаваў прыкметны рост цэнаў і курсу долара ў Беларусі


#рэпрэсіі

▪️
У Беларусі схуднеў на 26 кг і пастарэў на 10 гадоў — вызвалены палітвязень з Латвіі

▪️«Гэта менавіта забойства» Новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка

Читать полностью…

Белсат

☝️Расейцы навязваюць беларускім школьнікам «гісторыю саюзнай дзяржавы»

З такой ініцыятывай выступіў расейскі міністр адукацыі. Расейскае міністэрства ўжо дамагаецца фінансавання на друкаванне падручніка ад структураў так званай «саюзнай дзяржавы».

Адмыслоўцы мяркуюць, што гэткім чынам Расея працягвае каланізацыю Беларусі.
Паслухайце размову з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінету Паўлам Баркоўскім у праграме «Студыя Белсат».👈

Читать полностью…

Белсат

☝️На волі 14 палітвязняў. Што далей?

Вызваленне стала магчымым пасярэдніцтву Кіта Келага – пасланніка амерыканскага прэзідэнта. А гэта азначае, што Лукашэнка будзе вымагаць ад ЗША выгодаў для сябе.

Адмыслоўцы спрабуюць разгадаць што засталося за кулісамі і выказваюць меркаванні пра цану вызвалення. Да прыкладу:

Змякчэнне амерыканскіх санкцыяў адносна Беларусі.
• Уздзеянне амерыканцаў на еўрапейцаў, каб тыя змякчылі свае – больш значныя для Беларусі – санкцыі.
• Розныя формы прызнання Штатамі рэжыму Лукашэнкі, як то аднаўленне дзейнасці амбасады ЗША або ангажаванне Беларусі ў мірны працэс па Украіне.
• Дыверсіфікацыя міжнародных сувязяў, «каб уся беларуская палітыка не зводзілася да шашы Менск-Масква».

Як у гэтых мовах мусяць дзейнічаць беларускія дэмакратычныя сілы? Пра гэта чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў «Белсату» пра вучэнні «Захад-2025»

«Белсат» запытаў Радослава Сікорскага пра зменшаны маштаб вучэнняў Захад, і ці яны пагражаюць НАТО і Польшчы

🔗Поўны адказ палітыка — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Кіраўнікі краінаў NATO сабраліся на саміт. Распавядаем якія пытанні абмяркоўваюць і з чым прыехала Святлана Ціханоўская

🔸Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў. Расследаванне «Бюро»

🔸Новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка. Расследаванне праваабаронцаў

🔸Улады працягваюць жорсткімі захадамі рэгуляваць гандаль

🔹У Студыі з эканамістам пагаворым пра рост сярэдняга заробку, а таксама з намеснікам прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні АПК Паўлам Баркоўскім абмяркуем прапанову пуцінскіх і лукашэнкаўскіх ідэолагаў вывучаць у школах гісторыю «саюзнай дзяржавы»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/dIukF4JAMNg

Читать полностью…

Белсат

Грамадзянін Латвіі Дмітрыйс Міхайлаўс, які быў вызвалены разам з 13 іншымі палітвязнямі, расказаў латвійскаму выданню LSV.lv пра сваё зняволенне.

Читать полностью…
Подписаться на канал