belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Расейскія дроны нанеслі ўдар па некалькіх сем’ях у Сумскім раёне

Вядома пра трох загінулых, сярод іх 8-гадовы хлопчык. Цела дзіцяці дасталі з-пад завалаў разбуранага дома.

«Удар забраў жыцці людзей з розных сем’яў. Усе яны жылі на адной вуліцы. Леглі спаць у сваіх дамах. Але расейскія дроны назаўжды перапынілі іх сон», – паведамілі мясцовыя ўлады.

Яшчэ трох чалавек дасталі з-пад завалаў і шпіталізавалі.

Усяго ўначы расейцы атакавалі Украіну 97 беспілотнікамі розных тыпаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 23 чэрвеня

✔️Трамп заявіў, што ядравыя аб’екты ў Іране «знішчаныя»

✔️ БРЦ высветліў як «Горадня Азот» абыходзіць санкцыі

✔️Польшча пракаментавала адсутнасць Пачобута сярод адпушчаных палітвязняў

✔️22-гадовы беларус загінуў ва Украіне

✔️СБУ: пенсіянер збіраўся забіць Зяленскага, але быў затрыманы

✔️У «Воўчых норах» паставілі «патрыятычны» спектакль пра вайну. Чакалі Качанаву

✔️Генсек NATO пракаментаваў магчымасць нападу з Беларусі падчас вучэнняў

✔️У NATO дамовіліся выдаткоўваць на абарону 5 % ВУП

✔️ЕАБР назваў Расею вінаватаю ў запавольванні росту беларускай эканомікі

✔️Малдова не пусціла да сябе беларускіх і расейскіх спартоўцаў з-за пагрозы бяспецы


#рэпрэсіі

▪️Вызвалены эстонец
распавёў пра турму ў Беларусі

▪️Ціханоўскі падзяліўся ўражаннямі пра смерць Навальнага і падрабязнасцямі пра катаванні

Читать полностью…

Белсат

🇲🇩Улады Малдовы не дазволілі уезд 64 спартоўцаў з Беларусі

Малдова не дазволіла ўезд 64 спартоўцам з Беларусі, якія планавалі ўзяць удзел у чэмпіянаце Еўропы па кікбоксінгу. Рашэнне было прынятае праз пагрозу нацыянальнай бяспецы. У спісе з беларускага боку быў Дзмітрый Шакута, якога падазраюць у датычнасці да забойства Рамана Бандарэнкі

🔗Пра прычыны забароны — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Памежнікі абменьваюцца папрокамі, падарожнікі стаяць у чэргах

Да пяці дзён расцягваецца чаканне на мяжы Беларусі з Польшчай. Павялічваецца чарга і на мяжы з Літвой ды складае гадзіны.

Беларускія памежнікі ладзяць жорсткі догляд людзей і аўтамабіляў ды наўзаем абменьваюцца з замежнымі калегамі ў замаруджванні пропуску. Чэргі тым часам павялічваюцца як у бок Польшчы, так і Літвы.

На якіх пераходах і колькі даводзіцца чакаць чытайце на сайце Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

У NATO дамовіліся выдаткоўваць на абарону 5 % ВУП💪🏼

NATO рыхтуецца да самага амбітнага перагляду вайсковых выдаткаў за ўвесь час існавання альянсу.

Што гэта значыць для саюзнікаў і ЗША, і для Беларусі? Разбіраем, адкуль бяруцца гэтыя мільярды і чаму еўрапейская бяспека цяпер каштуе даражэй, чым калі-небудзь.

Да прыкладу, Польшча апошнім часам рэкордна нарошчвае выдаткі на абарону — больш за 4 % ВУП, палова з якіх ідзе на закуп зброі, але нават гэтыя мільярды выглядаюць сціпла на фоне расейскіх выдаткаў, што амаль утрая перавышаюць польскія.

🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Перамовы паміж ЗША і Беларуссю працягваюцца. Ці сапраўды нядаўняе вызваленне палітвязняў – толькі невялікі кавалачак супрацы? Якія выгады для кіраўніцтва ЗША і што Менск можа атрымаць узамен?

🔸Праваабаронцы распачынаюць тыдзень супраць катаванняў. Распавядаем наколькі зʼява актуальная для Беларусі ды што можна лічыць катаваннямі

🔸Савет міністраў замежных справаў у Бруселі. Асноўныя тэмы – вайна Ізраілю з Іранам, вайна ва Украіне, але запытаем удзельнікаў і пра беларускія падзеі, пра ўчорашняе вызваленне палітвязняў

🔸Што абмяркоўваюць на саміце краінаў NATO, і як ставяцца да вучэнняў «Захад-2025»?

🔸Як падсанкцыйная прадукцыя «Горадня Азот« трапляе на Захад на дзясяткі мільёнаў долараў. Расследаванне БРЦ

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/AM7qV9p9PVU

Читать полностью…

Белсат

🎭У «Воўчых норах» паставілі «патрыятычны» спектакль пра вайну. Чакалі Качанаву

У Івацэвіцкай калоніі №22 асуджаныя падрыхтавалі спектакль па п’есе Аляксея Дударава «Шэрагоўцы». Паводле MAYDAY.TEAM, першапачаткова паказ быў запланаваны да 9 траўня, але нечакана перанесены на 21 чэрвеня без тлумачэння прычын.

Да мерапрыемства калонія перанесла Дзень адкрытых дзвярэй, а ўдзельнікам з ліку асуджаных паабяцалі працяглае спатканне з роднымі. Сваякам загадалі прыехаць у святочным адзенні — чакалася, што на паказ прыедзе старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, а ўсё здымуць для тэлевізійнага сюжэту.📺

Аднак у выніку спектакль наведаў толькі міністр культуры Руслан Чарнецкі. Здымкі вяліся для праграмы «Зона Х», сюжэт анансаваны на пятніцу 18:45.

Спектакль пачаўся з вулічнай батальнай сцэны з акопамі і кардоннай тэхнікай — яго вырабілі самі асуджаныя. Паводле MAYDAY.TEAM, апошнія паўгода са сваякоў актыўна вымагалі паборы для калоніі💸

Читать полностью…

Белсат

СБУ: пенсіянер збіраўся забіць Зяленскага, але быў затрыманы

Паводле спецслужбаў, былы вайсковец на пенсіі з польскім грамадзянствам рыхтаваў замах на прэзідэнта Украіны ў аэрапорце Жэшава. СБУ сцвярджае, што мужчыну завербавала Расея.

Разглядаліся некалькі варыянтаў: адзін з іх – FPV-дрон, другі – снайперскі стрэл. Аднак дзякуючы супольным дзеянням СБУ і польскіх спецслужбаў замах быў сарваны.

Таксама СБУ заявіла, што перадухіліла забойства журналіста Гардона.

Читать полностью…

Белсат

🌍Паехаў у Лацінскую Амерыку без мовы, але з марай

Салігорскі падарожнік распавядае, як пачаліся яго прыгоды ў Гватэмале: шаманы, вулканы і традыцыі індзейцаў мая, што жывуць сярод маляўнічых ландшафтаў возера Атытлян.

Мова з нуля, скутар за $900, культурны шок і нечаканая гасціннасць.

✍️ Аўтарскі блог Аляксандра Гойшыка – чытайце на «Белсаце».

Читать полностью…

Белсат

Ціханоўскі падзяліўся ўражаннямі пра смерць Навальнага і падрабязнасцямі пра катаванні

Ціханоўскі распавёў інтэрв'ю агенцтву «The Associated Press», што пасля смерці Аляксея Навальнага ў расейскай калоніі падумаў: «Мабыць, хутка і я». Па яго словах, у турме яму часта казалі, што ён ніколі не выйдзе і памрэ ў калоніі.

Аднак, як адзначыў былы палітвязень, «сталася яўным, што нехта на самым версе сказаў: зрабіце так, каб ён не памёр тут, нам не патрэбная гэтая праблема». Ён назваў умовы ў зняволенні катаваннямі, паскардзіўся на холад, голад і адсутнасць меддапамогі:

Былі скурныя захворванні, ва ўсіх былі праблемы з ныркамі ад холаду. Кроў у мяне цякла з рота, з носа. Часам былі ў мяне сутаргі, усё гэта праз холад, гэты жудасны холад, калі сядзіш у гэтых карцарах. У турме няма аніякай медычнай дапамогі, наагул ніякай, каб вы ведалі


🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻 Сяргей Ціханоўскі анансаваў масавае вызваленне "беларусаў у няволі"

🔻Што рабіў Сяргей Ціханоўскі першым пасля пяці гадоў у зняволенні

🔻Кіраўнік КДБ Церцель распавёў пра тое, як абіралі беларусаў для вызвалення

🔻Жахлівая аварыя пад Рэчыцай

🔻Сабака пакусаў 6-гадовага хлопчыка з вёскі Маркуны Астравесцкага раёна

🔻Памёр 96-гадовы навуковец Радзім Гарэцкі

🔻Як атрымаць польскую візу беларусам? Памагатары не дапамагаюць

🔻Тэрарысты ўзарвалі праваслаўную царкву ў Дамаску ў Сірыі

🔻Масаваная паветраная атака расейцаў па Кіеве 23 чэрвеня

🔻Чэмпіён Беларусі па футболе "Дынама" застаўся без трэнера. Скрыпчанка ў адстаўку


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱Польшча пракаментавала адсутнасць Пачобута сярод адпушчаных палітвязняў

Польшча адзначыла, што Анджэй Пачобут быў у спісе прыярытэтных асобаў для вызвалення.

Ён таксама адзначыў, што перамовы вяліся пад кіраўніцтвам ЗША і выказаў спадзяванне, што гэта толькі пачатак:

ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоваў. Мы спадзяемся, што ў спіс трапіць болей польскіх грамадзянаў і палякаў з беларускім грамадзянствам


🔗Падрабязнаcці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🍃 БРЦ высветліў як «Горадня Азот» абыходзіць санкцыі

Падсанкцыйны «Горадня Азот» працягвае гнаць угнаенні ў Еўропу праз фірмы-пракладкі. За схемамі стаяць людзі Лукашэнкі.

БРЦ высветліў як працуе схема:

Для экспарту ў ЕЗ выкарыстоўваюць фірмы-пасярэднікі. Іх называюць «спецэкспарцёрамі». «Горадня Азот» нібыта здае ім у арэнду абсталяванне заводу, і афіцыйна тавар вырабляюць ужо спецэкспарцёры, а не прадпрыемства


🔗 Падрабязнасці —
чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Трамп заявіў, што ядравыя аб’екты ў Іране «знішчаныя»

«Як паказваюць спадарожнікавыя здымкі, усім ядравым аб’ектам у Іране нанесены велізарныя пашкоджанні. Знішчэнне – вось дакладны тэрмін!»realDonaldTrump/posts/114730186433008075">напісаў прэзідэнт ЗША.

Таксама Трамп дапусціў магчымасць змены ўлады ў Іране. Ён заявіў, што «хоць і непаліткарэктна выкарыстоўваць тэрмін “змена рэжыму”, іранскі рэжым не здольны зрабіць сваю краіну зноў вялікай», і дадаў: «чаму б яго не змяніць».

Вядома, што сёння прэзідэнт ЗША сустрэнецца са сваёй камандай па нацбяспецы, каб абмеркаваць вынікі амерыканскай атакі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Кацярына Андрэева «не зламалася» за кратамі

Наталля Дуліна, якая выйшла на волю 21 чэрвеня, адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі, дзе знаходзіцца і Кацярына Андрэева. Пасля вызвалення яна распавяла, што ёй вядома пра журналістку «Белсату». Чытайце на нашым сайце пра VPN.

🔺 Што прымусіла Лукашэнку вызваліць Ціханоўскага?

Палітычны аглядальнік Вадзім Мажэйка распавёў, навошта рэжым вырашыў пайсці на гэты крок. Чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

🔺 Якое было першае жаданне Ціханоўскага пасля вызвалення?

Былы палітвязень распавёў у эфіры «Белсату» пра свае першыя перажыванні і жаданні на волі. Падрабязней – па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 «Белсат» спытаў, як NATO ацэньвае пагрозу з боку Беларусі

Напярэдадні саміту альянсу Генсакратар Марк Рутэ адказаў «Белсату», ці лічыць NATO рэальнай пагрозу ўварвання з тэрыторыі Беларусі ва Украіну або краіны Балтыі? Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Малдова не пусціла да сябе беларускіх спартоўцаў

195 спартоўцам, пераважна грамадзянам Беларусі і Расеі, адмовілі ва ўездзе ў Малдову. Чаму – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 На Зяленскага рыхтавалі замах у польскім Жэшаве

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк расказаў, хто планаваў напад на прэзідэнта Украіны і якім чынам. Падрабязней – па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️«Блогер і палітык – не той, каго трэба вучыць публічнасці»

Так адмыслоўцы каментуюць спрэчкі, якія ўзніклі пасля прэсавай канферэнцыі Сяргея Ціханоўскага: ці не быў публічны выступ былога палітвязня заўчасным.

«Самыя першыя эмоцыі – самыя праўдзівыя, самыя верныя. Вось сапраўдны чалавек. Ён выйшаў праз пяць гадоў. Наагул страшна ўявіць пяць гадоў у адзіночцы. Пяць гадоў ты бачыш толькі гэтых катаў, катаў, катаў, катаў. Ты бачыш іх пяць гадоў», – кажа былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.


Больш меркаванняў чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🥀 Чым ёсць Купалле насамрэч? Якую папараць-кветку шукалі нашыя продкі?

У рубрыцы «Рачанец» з Віктарам Шукеловічам раскрываем галоўныя сэнсы свята самага доўгага дня і самай кароткай ночы

Яшчэ больш цікавага – у новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Ніколі не было – і вось ізноў»

Беларускія прадпрыемствы ізноў абыходзіць санкцыі, якія, нібыта, вельмі "ўзмацнілі" рэжым.

Так, падсанкцыйны «Горадня-Азот» праз шэрыя схемы пастаўляе сваю прадукцыю ў краіны Еўразвязу. Толькі гэтак прадпрыемству ўдаецца выжыць, бо гандаль з заакіянскімі сябрамі – стратны.

Гэта выявілі журналісты Беларускага расследвальніцкага цэнтру. Глядзіце рэпартаж у праграме «Аб'ектыў».

Читать полностью…

Белсат

Ці пачалася для беларусаў «Вялікая Айчынная вайна» 22 чэрвеня 1941 года?

Афіцыйныя Савецкія і цяперашнія беларускія гісторыкі цвердзяць, што да гэтай даты беларусы не ведалі вайны і бамбаванняў. Але што пра гэта кажуць рэальныя факты, калі адкінуць прасавецкую ідэалогію?

У новым выданні «Міфаў вайны» раскажам, калі на беларускія гарады пачалі падаць першыя бомбы, і як беларусаў выкарыстоўвалі ў вайне з Фінляндыяй.

Глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

Генсек NATO пракаментаваў магчымасць нападу з Беларусі падчас вучэнняў

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ адказаў на пытанне «Белсату», ці разглядае арганізацыя як рэальную пагрозу магчымасць новага расейскага ўварвання з тэрыторыі Беларусі.

Генеральны сакратар NATO упэўнены ў моцы альянсу:

Наш Альянс настолькі моцны сёння, што калі Расея паспрабуе штосьці зрабіць, яны ведаюць, што нашая рэакцыя будзе разбуральнай. Таму гэта будзе вельмі-вельмі неразумна з боку Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і ягонага памагатага ў Беларусі, у Менску зрабіць штосьці супраць нас


🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🌿 Чароўная ноч Купалля ўжо блізка!

Ці думалі вы калі-небудзь, што Купальская ноч — гэта нешта большае за вогнішчы, песні і пусканне вяночкаў?
Мы распавядзём пра старажытныя абрады і традыцыі летняга сонцастаяння, што жылі ў сэрцах нашых продкаў✨

Читать полностью…

Белсат

😮 Гэты мастак карыстаецца сапраўды нязвыклым матэрыялам

Паглядзіце, што атрымліваецца!

Читать полностью…

Белсат

✨ Каравай – не проста хлеб, каравай – гэта магія

Адзін з найважнейшых складнікаў рэцэпту традыцыйнага каравая – песня.

🎼 Паслухайце, пад які спеў гатуюць у падляшскай вёсцы Дабрывада.

Героі «Падляшскіх вакацыяў» Аня і Дзёня знаёмяцца з забытымі традыцыямі беларусаў.

🔗Глядзіце цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 23 чэрвеня

Долар крыху ўмацаваўся. Еўра падрос. Расейскі рубель страціў.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

22-гадовы беларус загінуў ва Украіне

Яго клікалі Уладзіслаў Губей. Паводле звестак украінскага праекта «Хочу жить», маладзён падпісаў кантракт з расейскім Мінабароны 22 сакавіка летась і быў забіты праз пяць месяцаў.

Хлопец быў вядомы тым, што ў 2020 годзе маладзён выратаваў двух дзяцей на пажары ў Маларыце

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸Ці прывядзе візіт Келага да «поўнай нармалізацыі» адносінаў ЗША і Беларусі?

Візіт амерыканскага прадстаўніка ў Менск і нечаканае вызваленне Сяргея Ціханоўскага выглядаюць як крокі да пераменаў.

Але ці сапраўды Захад гатовы пайсці насустрач, і што на гэта скажа Крэмль?

Эксперт тлумачыць, чаму гэтыя жэсты могуць быць толькі іллюзіяй зменаў — і хто насамрэч выйграе ад гэтай гульні.

🔗Пра гэта — у нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

«У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах»

Вызвалены эстонец распавёў пра турму ў Беларусі

Грамадзянін Эстоніі Алан Роя быў вызвалены разам з Ціханоўскім і яшчэ 12 палітвязнямі ў суботу, 21 чэрвеня. Увечары ён ужо прыляцеў дадому.

Паводле выдання Postimees, ён быў стомлены, але расчулены да слёз. Мужчына быў за кратамі са студзеня мінулага года. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі» і асудзілі да шасці з паловай гадоў з штрафам амаль 6000 еўра.

«Знаходзіцца за кратамі – гэта адно, але з 2021 года я фактычна быў закладнікам у Беларусі. Да мяне ставіліся вельмі дрэнна.

Хутчэй за ўсё, я зраблю гэта справай свайго жыцця і распавяду праваабарончым арганізацыям пра тое, у якіх умовах там утрымліваюць людзей. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах»
, – сказаў ён.

Роя распавёў, што яго арыштавалі ў Беларусі пасля стварэння дабрачыннага фонду для падтрымкі сем’яў, якія былі незадаволены вынікамі «выбараў» 2020 года. На ягоную думку, «мясцовы дыктатар загадаў пакінуць гэтых людзей без працы і без ежы». Сам ён адчуваў, што абавязаны дапамагчы гэтым сем’ям.

Читать полностью…

Белсат

Расейцы масава ўдарылі па Кіеве – ёсць загінулыя

Пасля атакі ракетамі і беспілотнікамі ў сталіцы Украіны абрынуўся пад’езд жылога дому. Загінулі шэсць чалавек, як мінімум 13 атрымалі раненні (сярод іх: двое дзяцей і цяжарная жанчына).

«Знішчаны цэлы пад’езд жылога шматпавярховіка. Разбор завалаў працягваецца. Паводле нашых даных, пад руінамі яшчэ могуць быць людзі», – заявіў кіраўнік МУС Украіны Ігар Клеменка.

Таксама паведамляецца, што пашкоджанні атрымала жыллёвая і медычная інфраструктура ў Кіеўскай вобласці. У выніку атак загінуў адзін чалавек, яшчэ васьмёра – параненыя.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 22 чэрвеня

✔️ЗША атакавалі Іран і цалкам знішчылі яго ядравыя аб’екты. У МАГАТЭ склікаюць экстранную нараду з-за ўдараў. А Іран у адказ падтрымаў перакрыцце Армузскага праліва

✔️ Емен можа ўступіць у ірана-ізраільскую вайну

✔️ У Офісе Святланы Ціханоўскай прайшла прэс-канферэнцыя беларускіх палітвязняў

✔️ Стала вядомае імя вызваленага палітзняволенага грамадзяніна Польшчы. Другі вызвалены ў Беларусі японец, імаверна, трэвел-блогер «Этэру»

✔️ Памёр былы палітвязень, асуджаны на тры з паловай гады калоніі за ўдзел у пратэстах 2010 года

✔️ У Беларусі прадаюць графскую сядзібу ўсяго за 14$

✔️ Больш за 15 чалавек загінулі пры тэракце Дамаску. Двое ўзброеных мужчын адкрылі агонь у праваслаўнай царкве, пасля чаго адзін з іх узарваў пояс смяротніка. Яшчэ некалькі дзясяткаў людзей былі параненыя

#рэпрэсіі

▪️Сяргей Ціханоўскі
расказаў, што Бабарыка і Калеснікава знаходзяцца на жэстачайшым рэжыме. А таксама пра вязняў, якія былі атрымалі экстрэмісцкі статус ужо ў калоніях за дапамогу іншым палітвязням, хоць спачатку былі асуджаныя паводле іншых артыкулаў

▪️Былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла «Белсату» пра зняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву

Читать полностью…
Подписаться на канал