Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Толькі праз 40 гадзінаў завяршылася выратавальная аперацыя ў Кіеве
Колькасць загінулых пасля расейскай атакі на 9-павярховы жылы дом — 23 асобы. Пуцін заяўляў, што гэта быў удар «па аб'ектах абаронна-прамысловага комплексу».
Усяго агульны лік ахвяраў атакі дасягнуў 28 чалавек. Гэта была самая маштабная камбінаваная атаку на Украіну за ўвесь час поўнамаштабнай вайны: 440 беспілотнікаў і 32 ракеты.
Іранскія ракеты ўпалі на больніцу ў Ізраілі
Пацярпела трэцяя па велічыні медустанова краіны – «Сарока», якая знаходзіцца ў Беэр-Шэве. Як мінімум 10 чалавек атрымалі раненні.
Усяго зранку Іран выпусціў не менш за 20 ракет па Ізраілі. Частка з іх трапіла ў будынкі ў Тэль-Авіве, Рамат-Гане і Холоне. Ёсць пацярпелыя ў цяжкім стане.
💥 #галоўнае за 18 чэрвеня
✔️ Кіт Келаг плануе прыехаць у Беларусь для сустрэчы з Лукашэнкам
✔️ Мінула 5 гадоў з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў
✔️ У Менск з Расеі прыляцеў пасажырскі самалёт ФСБ
✔️ Беларусь пачала раптоўныя вучэнні пад польскай мяжой
✔️ Гомельскі аблвыканкам вярнуў практыку бартару
✔️Папулярны перакладчык «DeepL» заблакавалі ў Беларусі
✔️ У Беларусі знайшлі срэбраны пояс, які належаў Вітаўту?
✔️Беларуска ў Ізраілі расказала «Белсату», якія настроі адносна вайны
✔️У Польшчы затрымалі беларуса, які быў у вышуку за хатні гвалт
#рэпрэсіі:
◽️Былы вязень Наваполацкай калоніі распавёў пра ўмовы ўтрымання палітвязняў
☝️Ад 6-й раніцы ў любое надвор'е чарга па талончык
Жыхар Гомеля размясціў у TikTok відэа, каб паказаць чаргу ў паліклініку, якая штодня збіраецца задоўга да адкрыцця.
«Людзі хворыя, жывуць далёка, транспарт яшчэ не ходзіць, ідуць пешшу ў чаканні і надзеі, што трапяць да лекара. Ніводнай лаўкі нават няма. Вось такое стаўленне да людзей».
☝️ Поўгектара маку скасілі на прыватнай сядзібе
Макавае поле выявілі ў вёсцы Сакольнікі Свіслацкага раёну. Гаспадар патлумачыў міліцыянтам, што не даглядаў зямлю, таму макавыя кветкі і павырасталі.
Мак у Беларусі вырошчваць забаронена. Нельга, каб кветкі раслі і «самавыпасам». Таму плантацыю скасілі, а 7,5 тон расліны знішчылі.
За вырошчванне маку ў Беларусі пагражае штраф да 20 базавых велічыняў. За продаж ці выраб наркотыкаў магчымае зняволенне да 15 гадоў.
Ці пакаралі гаспадара не паведамляецца. 🤷
🇮🇳Індыйцы ў беларускіх ВНУ: тысяча студэнтаў і дзяржаўны піяр
У беларускіх ВНУ навучаецца больш за тысячу студэнтаў з Індыі — гэта рэзкі рост у параўнанні з мінулымі гадамі. Дзяржаўныя СМІ падаюць гэта як поспех, але эксперты мяркуюць, што такім чынам улады спрабуюць зарабіць валюту і прыпудрыць праблемы з адтокам моладзі.
Падрабязнасці — чытайце ў артыкуле
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Спецпасланнік Трампа Кіт Келаг можа прыехаць у Менску. Могуць вызваліць групу палітвязняў?
🔸ЗША перакідваюць войскі бліжэй да Блізкага Усходу, Іран пагражае Штатам. Чарговы дзень Ізраільска-Іранскай вайны
🔸100 дзён ураду Турчына: якія вынікі?
🔸У Менску пахавалі парэшткі забітых людзей, знойдзеных ля лецішча Цанавы, як «ахвяры нацызму». Імаверна, іх расстралялі камуністы
🔸Пра лёс беларускіх палітвязняў размаўляем з еўрадэпутатам ад Нямеччыны Сяргеем Лагадзінскім
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/J5yNEUonSdk
«Суседкі выходзяць з кавусікам пасядзець разам, пабалакаць. Далёка не ўсе бягуць да бамбасховішчаў»
Жыхарка Хайфы Святлана Галіеўская расказала «Белсату», якія настроі адносна вайны бачыць у ізраільскім грамадстве:
Ізраільцянам заўжды здавалася, што вось мы маем ваенны досвед, мы ведаем, што такое жыць падчас вайны, і тыя абстрэлы – можна падумаць, што можна схавацца дзесьці ў калідоры кватэры, і ўсё будзе добра
🤦♂️ Сталін застаецца ў сэрцах расейцаў?
Крывавы дыктатар, адказны за мільёны смерцяў, перамог у апытанні пра самаю ўплывовую асобу ўсіх часоў. На другім месцы, вядома ж, Пуцін. Даследаванне правёў незалежны «Левада-Цэнтр».
Лічбы атрымаліся такімі:
42 % мяркуюць, што самы ўплывовы – Сталін, 31 % – за Пуціна, потым ідзе Ленін (28 %).
На чацвертым месцы ўжо не палітык, а пісьменнік Пушкін (24 %), пасля яго Пётр Першы (19 %), а за імператарам Расеі – касманаўт Юрый Гагарын (15 %).
Далей ідуць Кацярына Другая, Брэжнеў і нават Жырыноўскі. Але ёсць і замежнік! 8 % расейцаў лічаць уплывовым Альбэрта Айнштайна.
📸Каліфарнійская акадэмія навук абвясціла пераможцаў свайго фотаконкурсу BigPicture, які прысвечаны прыгажосці дзікай прыроды і праблемам яе захавання.
Годна?🧐
😐 Прэзідэнт Францыі выклаў відэа з саміту ў Канадзе
І ўсё было б звычайна, каб не фонавая музыка
Што гэта было – пішыце ў каментах (калі для вас гэта бяспечна)
💱 Курсы валютаў 18 чэрвеня
Долар страціў зусім крыху. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
💻 У Беларусі адбыўся выцек персанальных дадзеных
Пра гэта распавёў кіраўнік цэнтра абароны персанальных дадзеных Андрэй Гаеў:
Літаральна на мінулым тыдні мы атрымалі інфармацыю пра выцекі асабовых дадзеных, якія мелі месца. Самі кампаніі, падобна, яшчэ пра гэта не ведаюць. Прыкметы здарэння сведчыць, што выцекі адбыліся праз упаўнаважаных асоб гэтых арганізацый
Ці ведаеце вы, што на ўсходнім Палессі дагэтуль «праводзяць русалак»?
Гэта адбываецца ў Русальны тыдзень. Не чулі пра такі? Тады паслухайце, у новай рубрыцы «Рачанец» Віктар Шукеловіч распавядае ўсё пра народныя святы, абрады, прыметы і ўсё, завязанае з імі.
Яшчэ больш цікавага ў новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
«Вялікая сямёрка» прыняла заяву, якая можа дапамагчы многім беларусам за мяжой
Кіраўнікі сямі ўплывовых краінаў сабраліся ў Канадзе на саміце G7, каб абмеркаваць глабальныя праблемы. Усе чакалі новых санкцый супраць Расеі, але замест гэтага паднялі тэму, якая дакладна не спадабаецца Лукашэнку.
Што ж вырашылі лідары G7 – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤷♂️ У Беларусі публічна асудзілі студэнта з Афрыкі
Судовае пасяджэнне прайшло ў Гарадзенскім аграрным універсітэце. Падсудны – іншаземец з Кот-д’Івуару, які быў затрыманы за кіраванне аўто ў нецвярозым стане.
«На прыкладзе ўчынку маладога чалавека мы хочам, каб вы ўсвядомілі ўсю цяжкасць наступстваў парушэння заканадаўства і тым самым засцераглі сябе ад падобных дзеянняў», – адзначыў міліцыянт з Кастрычніцкага РАУС.
У выніку студэнта прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яго прымусова вышлюць з краіны, а да гэтага ён будзе знаходзіцца ў ізалятары.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Менск едзе спецпрадстаўнік Трампа
Дарадца прэзідэнта ЗША ў справах Украіны Кіт Келаг збіраецца наведаць Лукашэнку ўжо ў пятніцу, 20 чэрвеня. Чаго чакаць ад такога раптоўнага візіту – чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔺 «Вялікая сямёрка» прыняла заяву, якая можа дапамагчы многім беларусам за мяжой
У Канадзе адбыўся саміт G7, дзе абмяркоўвалі глабальныя праблемы. Усе чакалі новых санкцый супраць Расеі, але замест гэтага паднялі тэму, якая дакладна не спадабаецца Лукашэнку. Што гэта – чытайце на нашым сайце (праз VPN)
🔺 У беларускіх ВНУ вучацца больш за тысячу студэнтаў з замежнай краіны
Чатыры гады таму іх было 888, цяпер – больш за тысячу. Адкуль яны прыехалі – чытайце па спасылцы (праз VPN)
#штопачытаць
Іран заявіў, што збіў знішчальнік F-35. У якасці доказу выклаў фота самалёта даўжынёй каля 100 метраў, хаця рэальны мае 15 метраў у даўжыню. Інтэрнэт адрэагаваў імгненна і напоўніўся збітымі катамі, караблямі ды піццамі😃
Читать полностью…😎 На месцы апальнага амбасадара з'явіўся правераны
Даверчыя граматы ў Грузіі прынялі ад Мікалая Рагашчука, аднаго з колішніх кіраўнікоў лукашэнкаўскай адміністрацыі. Ён змяніў Анатоля Ліса, якога звольнілі за сына, бо яго ў Беларусі асудзілі за ўдзел у пратэстах і абвесцілі «экстрэмістам».
Лукашэнка заяўляе, што стасункі з Грузіяй у Беларусі паляпшаюцца. Да прыкладу, з 2021 году дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве КДБ Беларусі і Службы бяспекі Грузіі. А яшчэ Грузія не дала міжнароднай абароны ніводнаму беларусу з 2019 да 2024 году. ☝️
На добры летні вечар сабралі для вас атмасферную падборку самых звычайных і адначасова непаўторных беларускіх хатак😍
Читать полностью…💅Як адрозніваецца рынак б’юці‑паслугаў у Менску і Варшаве
«Белсат» параўнаў цэны ў двух сталіцах. На некаторыя паслугі кошты ў Варшаве могуць быць у разы вышэйшыя, але ці значна гэта, калі параўноўваць заробкі?
Манікюр у Варшаве ў сярэднім даражэйшы за менскі прыкладна на 20–30%,
Стрыжка ў часта каштуе менш за палову ад польскай цаны ў салоне падобнага ўзроўню💇🏼♀️
🔗Як яшчэ адрозніваюцца кошты — чытайце тут
❓Дарэчы, а вы ведалі, што беларускія касметолагі даволі папулярныя ў польскай сталіцы?
✈️У Менск з Расеі прыляцеў пасажырскі самалёт ФСБ
Сёння ў Менску прызямліўся пасажырскі самалёт ФСБ Расеі (рэгістрацыйны нумар RA-64534)
Як паведамляе iSANS (Міжнародная аналітычная сетка бяспекі), на борце, верагодна, знаходзіўся адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў ФСБ. Гэты самалёт ужо неаднаразова выкарыстоўваўся для пералётаў у Менск падчас закрытых сустрэч кіраўнікоў сілавых структур краін СНД.
Прыбыццё борта адбываецца на фоне чутак пра магчымы візіт у Беларусь спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША генерала Келага 🕵️♂️🇺🇸
👑 У Беларусі знайшлі срэбраны пояс, які належаў Вітаўту?
У далёкім 1993-м годзе каля вёскі Літва пад Маладзечнам проста ў полі знайшлі 600-гадовы скарб – які навукоўцы пазней назвалі «поясам Вітаўта». Што гэта за артэфакт і чаму ён застаецца таямнічым расказваем у выданні «Няпростыя рэчы»
Разам з Цімохам Акудовічам даведаемся пра найбольш каштоўныя артэфакты са спадчыны беларускага народу. Рэчы з пакручастаю гісторыяй, пра якія варта ведаць і якімі варта ганарыцца.
👀Глядзіце прэм’еру праграмы «Няпростыя рэчы» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
😢Папулярны перакладчык «DeepL» заблакавалі ў Беларусі
Перакладчыцкая платформа заблакаваная ў Беларусі і Расеі — карыстальнікі бачаць памылку з кодам 451, які сведчыць пра юрыдычныя абмежаванні.
Кампанія пацвердзіла, што свядома заблакавала сэрвіс у гэтых краінах, спасылаючыся на неабходнасць выканання міжнародных санкцый
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Вяртанне ў 90-ыя? Гомельскі аблвыканкам дазволіў бартар
«Белсат» даведаўся пра гэта з дакументаў, што атрымаў ад «BELPOL».
Бартар — гэта форма гандлю, пры якой тавары або паслугі абменьваюцца непасрэдна адзін на адзін без выкарыстання грошай.
Так бізнэсовец Аляксандр Кныровіч каментуе вяртанне бартэру:
Не варта ставіцца да гэтага як да нейкай дробязі, нечага выпадковага. Калі доўга змагацца з захворваннем, а бартар – гэта захворванне, а потым сказаць: ай усё, і вярнуць бартар, гэта азначае, што ты прагуляў. Гэта параза сістэмы дзяржкіравання, і гэта насамрэч рэвалюцыя.
⛓ «Пакуль яшчэ ходзіш, ніякай дапамогі, хутчэй за ўсё, не атрымаеш»
Былы вязень Наваполацкай калоніі дзе сядзяць Бабарыка, Лосік і Пачобут распавёў «Люстэрку» пра ўмовы ў калоніі. Спойлер: гэта жах😱
Былы зняволены кажа: «Я ведаю, якія там умовы — проста катаванне». Ён адзначае, што пасля змены начальства калоніі ў 2023 годзе «даваць па нагах, нырках, печані ўжо не было ў парадку рэчаў», але палітычных працягваюць дыскрымінаваць — напрыклад, дазваляюць толькі некалькі званкоў на месяц, а таксама прымушаюць працаваць звыш астатніх, выносіць смецце і не пускаюць у царкву.
Ён таксама распавёў пра смерць аднаго зняволенага ад сэрца, якому «нават ціск не памерылі — сказалі, каб не сімуляваў». Медычная дапамога амаль адсутнічае: «Бальнічны проста з тэмпературай нават не прасі — не атрымаеш». А ў карцарных умовах, дзе і трымаюць Бабарыку і Лосіка, людзі страчваюць вагу і сілы, бо нават пры харчаванні і адсутнасці рухаў «усё ідзе на абаграванне цела»
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Ізраіль vs Іран: засталося 48
А яшчэ:
🔻 Спецпрадстаўнік Трампа едзе ў Беларусь: навошта?
🔻 Гадавіна затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
🔻 У Беларусі прайшло чарговае паседжанне "камісіі для вяртання"
🔻 Зачыстка аграрыяў
🔻 Мікалай Лысянкоў – пра эфектыўнасць малочна-таварных комплексаў
гадзінаў
🔻 У NATO перастануць раскрываць падрабязнасці вайсковага падтрымання Украіны
🔻 Медыкі распавялі, якія інфекцыі беларусы найчасцей прывозяць з цёплых краёў
🔻 Вядомыя супернікі беларускіх футбольных клубаў у кваліфікацыі еўракубка
🔻 ІП забароняць прадаваць вэйпы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚨Беларусь пачала раптоўныя вучэнні пад польскай мяжой
Мінабароны Беларусі абвясціла пра пачатак вучэнняў «дзень у дзень». Яны пройдуць 18–27 чэрвеня. Адметна, што ў іх возьмуць удзел у тым ліку элітныя часткі — Сілы спецыяльных аперацыяў.
На іх, як анансуе Мінабароны, ваеннаабавязаныя «адновяць навыкі ў валоданні зброяй і тэхнікай, выканаюць практыкаванні стрэльбаў са стралковай зброі». Таксама будуць праведзеныя захады ў абвяшчэнні і прызыве ваеннаабавязаных у вайсковыя камісарыяты
📍Мінула 5 гадоў з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў
Пасля таго, як стала вядома пра затрыманне, сотні беларусаў стварылі ў цэнтры Менску жывы ланцуг салідарнасці.
🔗Падрабязна пра тое, як развівалася гісторыя Бабарыкаў — чытайце ў артыкуле
Кіт Келаг плануе прыехаць у Беларусь для сустрэчы з Лукашэнкам
Паводле Reuters, дарадца Трампа называе гэтую паездку крокам, які можа дапамагчы запусціць працэс мірных перамоваў па спыненні вайны Расеі супраць Украіны. Па інфармацыі «Нашай Нівы», візіт можа адбыцца ўжо ў пятніцу, 20 чэрвеня.
Апошні раз Беларусь афіцыйна наведваў дзяржсакратар Майк Пампэа яшчэ ў 2020 годзе. Аднак пасля «выбараў» 2020-га і масавай хвалі рэпрэсій, кантакты з амерыканскім бокам спыніліся.