belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😎 На месцы апальнага амбасадара з'явіўся правераны

Даверчыя граматы ў Грузіі прынялі ад  Мікалая Рагашчука, аднаго з колішніх кіраўнікоў лукашэнкаўскай адміністрацыі. Ён змяніў Анатоля Ліса, якога звольнілі за сына, бо яго ў Беларусі асудзілі за ўдзел у пратэстах і абвесцілі «экстрэмістам».

Лукашэнка заяўляе, што стасункі з Грузіяй у Беларусі паляпшаюцца. Да прыкладу, з 2021 году дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве КДБ Беларусі і Службы бяспекі Грузіі. А  яшчэ  Грузія не дала міжнароднай абароны ніводнаму беларусу з 2019 да 2024 году. ☝️

Читать полностью…

Белсат

На добры летні вечар сабралі для вас атмасферную падборку самых звычайных і адначасова непаўторных беларускіх хатак😍

Читать полностью…

Белсат

💅Як адрозніваецца рынак б’юці‑паслугаў у Менску і Варшаве

«Белсат» параўнаў цэны ў двух сталіцах. На некаторыя паслугі кошты ў Варшаве могуць быць у разы вышэйшыя, але ці значна гэта, калі параўноўваць заробкі?

Манікюр у Варшаве ў сярэднім даражэйшы за менскі прыкладна на 20–30%,
Стрыжка ў часта каштуе менш за палову ад польскай цаны ў салоне падобнага ўзроўню💇🏼‍♀️

🔗Як яшчэ адрозніваюцца кошты — чытайце тут

❓Дарэчы, а вы ведалі, што беларускія касметолагі даволі папулярныя ў польскай сталіцы?

Читать полностью…

Белсат

✈️У Менск з Расеі прыляцеў пасажырскі самалёт ФСБ

Сёння ў Менску прызямліўся пасажырскі самалёт ФСБ Расеі (рэгістрацыйны нумар RA-64534)

Як паведамляе iSANS (Міжнародная аналітычная сетка бяспекі), на борце, верагодна, знаходзіўся адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў ФСБ. Гэты самалёт ужо неаднаразова выкарыстоўваўся для пералётаў у Менск падчас закрытых сустрэч кіраўнікоў сілавых структур краін СНД.

Прыбыццё борта адбываецца на фоне чутак пра магчымы візіт у Беларусь спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША генерала Келага 🕵️‍♂️🇺🇸

Читать полностью…

Белсат

👑 У Беларусі знайшлі срэбраны пояс, які належаў Вітаўту?

У далёкім 1993-м годзе каля вёскі Літва пад Маладзечнам проста ў полі знайшлі 600-гадовы скарб – які навукоўцы пазней назвалі «поясам Вітаўта». Што гэта за артэфакт і чаму ён застаецца таямнічым расказваем у выданні «Няпростыя рэчы»

Разам з Цімохам Акудовічам даведаемся пра найбольш каштоўныя артэфакты са спадчыны беларускага народу. Рэчы з пакручастаю гісторыяй, пра якія варта ведаць і якімі варта ганарыцца.

👀Глядзіце прэм’еру праграмы «Няпростыя рэчы» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

😢Папулярны перакладчык «DeepL» заблакавалі ў Беларусі

Перакладчыцкая платформа заблакаваная ў Беларусі і Расеі — карыстальнікі бачаць памылку з кодам 451, які сведчыць пра юрыдычныя абмежаванні.

Кампанія пацвердзіла, што свядома заблакавала сэрвіс у гэтых краінах, спасылаючыся на неабходнасць выканання міжнародных санкцый

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Вяртанне ў 90-ыя? Гомельскі аблвыканкам дазволіў бартар

«Белсат» даведаўся пра гэта з дакументаў, што атрымаў ад «BELPOL».

Бартар — гэта форма гандлю, пры якой тавары або паслугі абменьваюцца непасрэдна адзін на адзін без выкарыстання грошай.

Так бізнэсовец Аляксандр Кныровіч каментуе вяртанне бартэру:

Не варта ставіцца да гэтага як да нейкай дробязі, нечага выпадковага. Калі доўга змагацца з захворваннем, а бартар – гэта захворванне, а потым сказаць: ай усё, і вярнуць бартар, гэта азначае, што ты прагуляў. Гэта параза сістэмы дзяржкіравання, і гэта насамрэч рэвалюцыя.


🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

«Пакуль яшчэ ходзіш, ніякай дапамогі, хутчэй за ўсё, не атрымаеш»

Былы вязень Наваполацкай калоніі дзе сядзяць Бабарыка, Лосік і Пачобут распавёў «Люстэрку» пра ўмовы ў калоніі. Спойлер: гэта жах😱

Былы зняволены кажа: «Я ведаю, якія там умовы — проста катаванне». Ён адзначае, што пасля змены начальства калоніі ў 2023 годзе «даваць па нагах, нырках, печані ўжо не было ў парадку рэчаў», але палітычных працягваюць дыскрымінаваць — напрыклад, дазваляюць толькі некалькі званкоў на месяц, а таксама прымушаюць працаваць звыш астатніх, выносіць смецце і не пускаюць у царкву.

Ён таксама распавёў пра смерць аднаго зняволенага ад сэрца, якому «нават ціск не памерылі — сказалі, каб не сімуляваў». Медычная дапамога амаль адсутнічае: «Бальнічны проста з тэмпературай нават не прасі — не атрымаеш». А ў карцарных умовах, дзе і трымаюць Бабарыку і Лосіка, людзі страчваюць вагу і сілы, бо нават пры харчаванні і адсутнасці рухаў «усё ідзе на абаграванне цела»

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

⬆️ Ізраіль vs Іран: засталося 48

А яшчэ:

🔻 Спецпрадстаўнік Трампа едзе ў Беларусь: навошта?

🔻 Гадавіна затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

🔻 У Беларусі прайшло чарговае паседжанне "камісіі для вяртання"

🔻 Зачыстка аграрыяў

🔻 Мікалай Лысянкоў – пра эфектыўнасць малочна-таварных комплексаў
гадзінаў

🔻 У NATO перастануць раскрываць падрабязнасці вайсковага падтрымання Украіны

🔻 Медыкі распавялі, якія інфекцыі беларусы найчасцей прывозяць з цёплых краёў

🔻 Вядомыя супернікі беларускіх футбольных клубаў у кваліфікацыі еўракубка

🔻 ІП забароняць прадаваць вэйпы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🚨Беларусь пачала раптоўныя вучэнні пад польскай мяжой

Мінабароны Беларусі абвясціла пра пачатак вучэнняў «дзень у дзень». Яны пройдуць 18–27 чэрвеня. Адметна, што ў іх возьмуць удзел у тым ліку элітныя часткі — Сілы спецыяльных аперацыяў.

На іх, як анансуе Мінабароны, ваеннаабавязаныя «адновяць навыкі ў валоданні зброяй і тэхнікай, выканаюць практыкаванні стрэльбаў са стралковай зброі». Таксама будуць праведзеныя захады ў абвяшчэнні і прызыве ваеннаабавязаных у вайсковыя камісарыяты

Читать полностью…

Белсат

📍Мінула 5 гадоў з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў

Пасля таго, як стала вядома пра затрыманне, сотні беларусаў стварылі ў цэнтры Менску жывы ланцуг салідарнасці.

🔗Падрабязна пра тое, як развівалася гісторыя Бабарыкаў — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Кіт Келаг плануе прыехаць у Беларусь для сустрэчы з Лукашэнкам

Паводле Reuters, дарадца Трампа называе гэтую паездку крокам, які можа дапамагчы запусціць працэс мірных перамоваў па спыненні вайны Расеі супраць Украіны. Па інфармацыі «Нашай Нівы», візіт можа адбыцца ўжо ў пятніцу, 20 чэрвеня.

Апошні раз Беларусь афіцыйна наведваў дзяржсакратар Майк Пампэа яшчэ ў 2020 годзе. Аднак пасля «выбараў» 2020-га і масавай хвалі рэпрэсій, кантакты з амерыканскім бокам спыніліся.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Беларусі рыхтуюць новыя змены адносна дронаў

Рэжым падрыхтаваў законапраект, які прадугледжвае новыя штрафы і нават крымінальную адказнасць, звязаную з выкарыстаннем беспілотнікаў. Падрабязней – па спасылцы (праз VPN).

🔺 БТ траціць мільёны рублёў на прапаганду за мяжой

«Бюро» высветліла, як прапагандысты выдаткоўваюць вялікія бюджэтныя сродкі на распаўсюд сваёй прапаганды адразу на некалькіх кантынентах. Як гэта працуе і дзе вяшчае БТ – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Беларус узяў тры прызы на конкурсе піяністаў у Валенсіі

Журы прысудзіла беларусу другое месца на 23-м Міжнародным конкурсе піяністаў імя Хасэ Ітурбі. Якую кампазіцыю ён выдатна выканаў і колькі атрымаў прэміі – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😎«КДБ пачаў паляванне на былых сілавікоў у выгнанні»

Пра гэта сцвярджае кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў на сваёй старонцы ў «Facebook».

«Рэжыму патрэбныя правераныя, вопытныя людзі. Нават калі ён калісьці сышоў – яго можна вярнуць, пераламаць, выкарыстаць. Добраахвотна ці не – не мае значэння», – падкрэслівае кіраўнік «BYPOL».


Улады маюць некалькі мэтаў: стварыць ілюзію, што вяртанне магчымае і бяспечнае; раздзяліць тых, хто ўцёк; узяць пад кантроль тых, хто вярнуўся і выкарыстоўваць іх у сваіх аперацыйных гульнях, праз шантаж зрабіць чалавека агентам.

Больш чытайце па спасылцы.👈

Читать полностью…

Белсат

☝️ «У 2025-м абвінавачваць тых, хто абраў міграцыю, – безадказна»

Такога меркавання трымаецца праўнік НАУ Міхаіл Кірылюк.

«

Цяпер галоўная прычына павялічанай устойлівасці рэжыму ў Беларусі не падтрыманне Лукашэнкі беларусамі (якой няма), а падтрыманне Лукашэнкі Пуціным.Адсюль мы бачым выснову – змяніць сітуацыю ў Беларусі можна толькі паслабляючы не толькі лукашэнкаўскі рэжым, але і пуцінскі. Хто ўвогуле ў свеце можа мець на гэта ўплыў?»


Палітык ставіць пытанні і спрабуе да адказ. Які? Чытайце на сайце Белсату

Читать полностью…

Белсат

☝️ Поўгектара маку скасілі на прыватнай сядзібе

Макавае поле выявілі ў вёсцы Сакольнікі Свіслацкага раёну. Гаспадар патлумачыў міліцыянтам, што не даглядаў зямлю, таму макавыя кветкі і павырасталі.

Мак у Беларусі вырошчваць забаронена. Нельга, каб кветкі раслі і «самавыпасам». Таму плантацыю скасілі, а 7,5 тон расліны знішчылі.

За вырошчванне маку ў Беларусі пагражае штраф да 20 базавых велічыняў. За продаж ці выраб наркотыкаў магчымае зняволенне да 15 гадоў.
Ці пакаралі гаспадара не паведамляецца. 🤷

Читать полностью…

Белсат

🇮🇳Індыйцы ў беларускіх ВНУ: тысяча студэнтаў і дзяржаўны піяр

У беларускіх ВНУ навучаецца больш за тысячу студэнтаў з Індыі — гэта рэзкі рост у параўнанні з мінулымі гадамі. Дзяржаўныя СМІ падаюць гэта як поспех, але эксперты мяркуюць, што такім чынам улады спрабуюць зарабіць валюту і прыпудрыць праблемы з адтокам моладзі.

Падрабязнасці — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Спецпасланнік Трампа Кіт Келаг можа прыехаць у Менску. Могуць вызваліць групу палітвязняў?

🔸ЗША перакідваюць войскі бліжэй да Блізкага Усходу, Іран пагражае Штатам. Чарговы дзень Ізраільска-Іранскай вайны

🔸100 дзён ураду Турчына: якія вынікі?

🔸У Менску пахавалі парэшткі забітых людзей, знойдзеных ля лецішча Цанавы, як «ахвяры нацызму». Імаверна, іх расстралялі камуністы

🔸Пра лёс беларускіх палітвязняў размаўляем з еўрадэпутатам ад Нямеччыны Сяргеем Лагадзінскім

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/J5yNEUonSdk

Читать полностью…

Белсат

«Суседкі выходзяць з кавусікам пасядзець разам, пабалакаць. Далёка не ўсе бягуць да бамбасховішчаў»

Жыхарка Хайфы Святлана Галіеўская расказала «Белсату», якія настроі адносна вайны бачыць у ізраільскім грамадстве:

Ізраільцянам заўжды здавалася, што вось мы маем ваенны досвед, мы ведаем, што такое жыць падчас вайны, і тыя абстрэлы – можна падумаць, што можна схавацца дзесьці ў калідоры кватэры, і ўсё будзе добра


🔗Пра тое, ці падтрымлівае ізраільскае грамадства ўрад і наколькі гатовае ваяваць — чытайце ў нашым інтэрв'ю

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♂️ Сталін застаецца ў сэрцах расейцаў?

Крывавы дыктатар, адказны за мільёны смерцяў, перамог у апытанні пра самаю ўплывовую асобу ўсіх часоў. На другім месцы, вядома ж, Пуцін. Даследаванне правёў незалежны «Левада-Цэнтр».

Лічбы атрымаліся такімі:

42 % мяркуюць, што самы ўплывовы – Сталін, 31 % – за Пуціна, потым ідзе Ленін (28 %).

На чацвертым месцы ўжо не палітык, а пісьменнік Пушкін (24 %), пасля яго Пётр Першы (19 %), а за імператарам Расеі – касманаўт Юрый Гагарын (15 %).

Далей ідуць Кацярына Другая, Брэжнеў і нават Жырыноўскі. Але ёсць і замежнік! 8 % расейцаў лічаць уплывовым Альбэрта Айнштайна.

Читать полностью…

Белсат

📸Каліфарнійская акадэмія навук абвясціла пераможцаў свайго фотаконкурсу BigPicture, які прысвечаны прыгажосці дзікай прыроды і праблемам яе захавання.

Годна?🧐

Читать полностью…

Белсат

😐 Прэзідэнт Францыі выклаў відэа з саміту ў Канадзе

І ўсё было б звычайна, каб не фонавая музыка

Што гэта было – пішыце ў каментах (калі для вас гэта бяспечна)

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 18 чэрвеня

Долар страціў зусім крыху. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

💻 У Беларусі адбыўся выцек персанальных дадзеных

Пра гэта распавёў кіраўнік цэнтра абароны персанальных дадзеных Андрэй Гаеў:

Літаральна на мінулым тыдні мы атрымалі інфармацыю пра выцекі асабовых дадзеных, якія мелі месца. Самі кампаніі, падобна, яшчэ пра гэта не ведаюць. Прыкметы здарэння сведчыць, што выцекі адбыліся праз упаўнаважаных асоб гэтых арганізацый

— такім чынам чыноўнік абвінаваціў у выцеках самі кампаніі.

Перыядычна атакі на інфармацыйныя сістэмы дзяржавы ладзяць «Кіберпартызаны». У першую чаргу яны накіраваныя на арганізацыі, датычныя да палітычных рэпрэсій у краіне, і прадпрыемствы, якія прыносяць даход «сям'і» Лукашэнкі. Але гэтым разам выцек закрануў кампаніі, што працуюць у сферы відэаназірання і будаўніцтва.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Ці ведаеце вы, што на ўсходнім Палессі дагэтуль «праводзяць русалак»?

Гэта адбываецца ў Русальны тыдзень. Не чулі пра такі? Тады паслухайце, у новай рубрыцы «Рачанец» Віктар Шукеловіч распавядае ўсё пра народныя святы, абрады, прыметы і ўсё, завязанае з імі.

Яшчэ больш цікавага ў новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

«Вялікая сямёрка» прыняла заяву, якая можа дапамагчы многім беларусам за мяжой

Кіраўнікі сямі ўплывовых краінаў сабраліся ў Канадзе на саміце G7, каб абмеркаваць глабальныя праблемы. Усе чакалі новых санкцый супраць Расеі, але замест гэтага паднялі тэму, якая дакладна не спадабаецца Лукашэнку.

Што ж вырашылі лідары G7 – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Украінскія выратавальнікі дасталі з-пад завалаў яшчэ пяць загінулых

Цяпер колькасць ахвяр расейскай атакі на Кіеў узрасла да 22-х. Колькасць пацярпелых на гэты момант – 134 чалавекі.

Нагадваем, учора Расея нанесла па Кіеве і Кіеўскай вобласці ўдар 175 беспілотнікамі і 14 ракетамі, у тым ліку балістычнымі. У Саламенскім раёне сталіцы з-за атакі абваліўся пад’езд дзевяціпавярховага жылога дома.

Разбор завалаў дагэтуль працягваецца. 18 чэрвеня ў Кіеве афіцыйна абвешчаны дзень жалобы.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 17 чэрвеня

✔️Ізраіль vs. Іран: чаму гэты канфлікт можа
змяніць свет

✔️Лукашэнка
параіў «хаця б па дзве баразёнкі высаджваць»

✔️«Белавія»
эвакуявала з Ірану грамадзянаў Беларусі. З ААЭ — не ўсіх

✔️Беларусу
далі пашпарт РФ за дапамогу расейскім войскам

✔️БТ
выдаткоўвае мільёны на прапаганду ў Азіі, Афрыцы і Еўропе

✔️У Петрыкаўскім раёне маланка забіла 71 карову. Пастух
выжыў цудам

✔️Алексіевіч
распавяла пра новую кнігу

✔️Расейка
паскардзілася, што эмігруе з Беларусі праз новы закон пра адукацыю

✔️ Беларусі ўзмацняюць адказнасць за дроны

✔️Свет забудзе пра Украіну праз Іран?

#рэпрэсіі:

◽️У Беларусі +4 палітвязні

Читать полностью…

Белсат

🥰 Бачылі калі-небудзь, што ўнутры гнязда вавёрачкі?

Жыхар Гомля аднаўляў домік гэтай жывёліны, бо той быў папсаваны праз непагадзь, і паказаў яго змесціва ў сацсетках.

Паказваем і вам, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😎 Вярнуцца ў Беларусь, але ці дадому

«Камісія па вяртанні» з 20 чыноўнікаў разгледзела 8 зваротаў грамадзян аб дазволе вярнуцца ў Беларусь. Ці атрымалі заяўнікі такі дазвол не паведамляецца. Але вядомыя выпадкі, калі ў выніку звароту і вяртання людзі ўсё роўна патраплялі за краты.

Паводле пракурора Шведа, ягоная камісія разгледзела 241 такі зварот, 30 грамадзянаў атрымалі станоўчы адказ, а вярнуліся толькі 20.

Сілавікі называюць розныя лічбы палітычных уцекачоў – ад 200 да 350 тысяч. Праваабаронцы кажуць пра паўмільёна і больш.

Читать полностью…
Подписаться на канал