belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🚁У Беларусі ўзмацняюць адказнасць за дроны

Падрыхтаваны законапраект прадугледжвае штрафы і крымінальную адказнасць за незаконны ўвоз, выраб, захаванне і выкарыстанне дронаў. Пры паўторным парушэнні — да 2 гадоў турмы. Гэта працяг забароны, уведзенай указам Лукашэнкі ў 2023 годзе.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Беларусь і Азербайджан маюць намер узмацняць вайсковую супрацу

У Менску адбыліся перамовы паміж міністрамі абароны абедзвюх краін. Чыноўнікі абмяняліся дыфірамбамі і анансавалі паглыбленне супрацы.

Нагадаем, што Азербайджан не ўваходзіць АДКБ, але менавіта з гэтай краінай Лукашэнка падтрымлівае адносіны, вітаючы перамогу Баку над армянамі ў Карабаху. Гэта выклікала абурэнне ў Арменіі – саюзніка Беларусі ў АДКБ – і было адной з прычынаў канфлікту паміж Менскам і Ерэванам. Тады Арменія заявіла пра выхад з АДКБ, паказаўшы, што такія саюзнікі ёй не трэба

Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Беларус, якому далі расейскі пашпарт за ўдзел у вайне быў судзімы ў абедзвюх краінах?🏛

«Белсату» стала вядома, што ў 2011годзе Антон Хілько быў асуджаны за ўхіленне ад набору на вайсковую службу ў Беларусі . Яму прызначылі паўтара года «хіміі». У Расеі жа ён засвяціўся ў вышуку Федэральнай службы судовых прыставаў. Але выявіць, ці адбываў ён пакаранне ў Расеі, пакуль не атрымалася. Хаця ў 2013-ым годзе на адной са старонак яго сацсетак было паведамленне «Хутка этап!!!»

🔗Падрабязасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Расейка паскардзілася, што эмігруе з Беларусі праз новы закон пра адукацыю📕

Наверное, Александр Григорьевич вообще не в курсе, что в Министерстве образования твориться ТАКОЕ


Расейка ў Тык-току абурылася, што ёй давядзецца з'ехаць з Беларусі праз немагчымасць навучаць дзіцёнка дома.

Не ўратвала жанчыну нават тое, што яна адкрыта падтрымлівае Лукашэнку

Читать полностью…

Белсат

Ці забароняць у Беларусі долар?

Андрэй Махоўскі, аўтар праграмы «Оптымум», патлумачыў, навошта ўлады Беларусі ўводзяць новыя абмежаванні валютных аперацый і як, замест дамінацыі еўра і долараў, у Беларусі расце залежнасць ад расейскага рубля

Глядзіце «Раніца з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

#грошы

Читать полностью…

Белсат

🎹Беларус узяў тры прызы на конкурсе піяністаў у Валенсіі

Журы прысудзіла беларусу Уладзіславу Хандогаму другое месца. Акрамя таго, хлопец атрымаў яшчэ дзве адмысловыя ўзнагароды: прыз глядацкіх сімпатыяў і прыз за найлепшае выкананне канцэрту Людвіга ван Бэтховэна

Читать полностью…

Белсат

💸БТ выдаткоўвае мільёны на прапаганду ў Азіі, Афрыцы і Еўропе

«Белтэлерадыёкампанія» штогод марнуе мільёны з бюджэту на спадарожнікавае распаўсюджванне сваёй прапаганды па ўсім свеце Згодна з дакументацыяй, толькі з 2022 года на гэта было выдаткавана амаль 8 мільёнаў рублёў.

Пра гэта заяўляе «Бюро» пасля вывучэння тэндарнай дакументацыі.

Падрабязнасці пра расследаванне — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

😋 Асцярожна! Ад гэтага відэа можна моцна захацець дранікаў

Паглядзіце, але мы вас папярэджвалі 🙊

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

⬆️ Чарга аўтамабіляў на выездзе з Беларусі ў Польшчу

А яшчэ:

🔻 Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі

🔻 Масавы абстрэл Кіеву. У выніку ўдару беспілотніка па шматпавярховіку загінулі 14 асобаў

🔻 Іран атакаваў Ізраіль

🔻 Беларусаў эвакуявалі з Ірану

🔻 У Заслаўі даследуюць падземны ход

🔻 Абітурыентка з Салігорску набрала 400 балаў на ЦТ

🔻 Пад Рэчыцаю ўратавалі больш за 200 кароў

🔻 Сітуацыя з польскімі візамі для беларусаў пагаршаецца?

🔻 "Кіберпартызаны" аб праблеме бяспекі Telegram

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Лукашэнка параіў «хаця б па дзве баразёнкі высаджваць»

Дыктатар параіў беларусам менш есці бульбы і выкарыстоўваць свае прысядзібныя ўчасткі каб перажыць крызу з гароднінай.

Таксама Лукашэнка чарговы раз сказаў, што карове трэба паставіць помнік. Ці звязана гэта з нядаўнім падзяжом жывёлы — не ўдакладняецца 🙃

🔗Падрабязней пра бягучыя «агранягоды» — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🚙 Куды паехаць у Беларусі гэтым летам? Запісвайце!

У гэтым відэа раскажам пра цікавыя мясціны, якія варта наведаць

Яшчэ больш цікавага і пазнавальнага — глядзіце ў выданні «Раніца з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔺Расейцы атакавалі Украіну беспілотнікамі і ракетамі

У Кіеве некаторыя ўдары прыйшліся ў два жылыя дамы ў Саломенскім раёне, у пяціпавярховым узнік пажар, у іншым адбылося абрушэння пад’езду. На цяперашні момант вядома пра 14 загінулых і мінімум 60 параненых.

У Адэсе раненні атрымалі не менш за 13 чалавек, сярод іх дзіця.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 16 чэрвеня

✔️Ізраіль і Іран
працягваюць абстрэльваць адно аднаго

✔️Запісу на польскую візу ў Менску цяпер даводзіцца
чакаць чатыры месяцы і даўжэй

✔️Колькі ў якую суму родным
абыходзіцца ўтрыманне вязня ў калоніі

✔️Продажы Беларуссю калію
абваліліся на 21,6 %

✔️КНДР
страціла ў Курскай вобласці 6000 вайскоўцаў — выведка

✔️Накіраваная ў суд справа супраць былога намесніка начальніка БЧ

✔️Шведскае медыя
паказала, як мадэрнізуюць сховішча ядравай зброі пад Асіповічамі

✔️Як беларускі вандроўнік
пачаў жыццё нанова ў Мексіцы

✔️Белстат: з эканомікай
так сабе

✔️У Беларусі пачаліся маштабныя праверкі стану сховішчаў

✔️У пункце пропуску «Беняконі» можа быць
ускладнены рух праз рамонт дарог

✔️Грузія
прапануе трохгадовы ВНЖ для айцішнікаў

#рэпрэсіі:

▫️Айцішніка асудзілі пасля вяртання з Польшчы за фінансаванне «экстрэмізму»

Читать полностью…

Белсат

☝️«Рэжым не хоча нарывацца на негатыўную рэакцыю Ізраіля»

Так адмыслоўцы каментуюць маўчанне афіцыйнага Менску на ўзброены канфлікт паміж Іранам і Ізраілем.
Толькі на чацвёрты дзень ваенных дзеянняў, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэўся з амбасадарам Ірану Алірэзай Санеі. Лукашэнка ж ваеннае супрацьстаянне сяброўскага Ірану з Ізраілем не каментуе.

Акрамя таго, у Іране ды Ізраілі застаюцца грамадзяне Беларусі, якія не могуць пакінуць краіны праз адмененых авіярэйсаў. Аднак "ратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў", – нагадваюць журналісты «Аб'ектыву».

Читать полностью…

Белсат

🐶 Бачылі калі-небудзь сабаку-байкера?

Калі не, дык вось – паказваем. Джэк-расэл тэр'ер Джэкі суправаджае свайго гаспадара паўсюль, разам яны праехалі ўжо 9000 км па Беларусі.

Распавядаем пра яго ў нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі +4 палітвязні

У лік палітзняволеных былі ўключаныя яшчэ чатыры асобы. Гэта Максім Урбановіч, Мікалай Ляпёшка, Аляксандр Невар і Максім Лепушэнка — паведамляе «Вясна».

Такім чынам, у краіне сёння афіцыйна прызнаныя палітвязнямі 1188 чалавек😢

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка зноў незадаволены беларусамі? Падчас наведвання Менскага раёну ён намагаўся патлумачыць, чаму на кіроўныя пасады прызначае сілавікоў, аднак выйшла не вельмі

🔸Канфлікт паміж Іранам і Ізраілем не сціхае

🔸Разглядаем дакумент ад Belpol з адмысловай нарады Мінпрыроды, у пытаннях перагляду планаў па выпуску экаўпакоўкі

🔸Чаму разам з барацьбой з засухай праводзяць прымаюць праграмы па далейшым асушэнні балотаў?

🔸Святлана Алексіевіч пра нашую рэчаіснасць: пра вайну, чаму мы застаемся ў сярэднявеччы, пра сучасную дэмакратыю і чаму нельга адступаць

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/2zU9JYSN9nY

Читать полностью…

Белсат

📊Беларуская эканоміка запавольваецца

У студзені – траўні ВУП Беларусі вырас на 2,5 %, але рост запавольваецца ўжо трэці месяц запар. Эканамістка Настасся
Лузгіна адзначае, што праблемы з кадрамі і запаволенне ў Расеі ўплываюць на сітуацыю. Найгоршыя вынікі паказвае сельская гаспадарка — там адмоўны рост, а асноўны рост забяспечвае будаўніцтва, якое актыўна падтрымлівае дзяржава.

Гадавы прагноз уладаў пра 4,1 % рост ВУПу выглядае недасягальным

Падрабязней — вось тут

Читать полностью…

Белсат

💨ІП-шнікам хочць забараніць прадаваць вэйпы

Такі законапраект быў вынесены на абмеркаванне. Паводле некаторых звестак каля 77 % аднаразовых электронных цыгарэтаў былі імпартаваныя ў Беларусь нелегальна і прадаваліся без сплаты акцызаў

🔗Што на гэтую прапанову адказаў урад — чытайце на ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

Алексіевіч падчас сустрэчы ў Варшаве распавяла пра новую кнігу

16 чэрвеня нобэлеўская лаўрэатка сустрэласяа з чытачамі ў Варшаве. Падчас двухгадзіннай гутаркі пісменніца дзялілася сваім перажываннем эміграцыі, літаратурнымі планамі і тым, як асэнсоўвае рэальнасць сёння.

🔗Сабралі моц яе думак у артыкуле па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

У Петрыкаўскім раёне маланка забіла 71 карову. Пастух выжыў цудам❤️

Калі пачалася навальніца, пастух схаваўся у драўляным вагончыку

У нейкі момант ён вырашыў праверыць, ці на месцы быдла, але ад удару страціў прытомнасць.😢

Мужчыну шпіталізавалі са скаргамі на слабасць, дрыжыкі, ламоту ў суставах і цягліцавыя болі ў канцавінах. Медыкі зафіксавалі ў яго фігуры Ліхтэнбэрга, а таксама парушэнне рытму сэрца.

🔗Падрабязней — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Беларусу далі пашпарт РФ за дапамогу расейскім войскам

І, дарэчы, ёсць верагоднасць, што ён быў асуджаны

Нарадзінец Беларусі Антон Хілько атрымаў грамадзянства Расеі за дапамогу расейскім войскам ва Украіне і ўдзел у вайне.

Праверылі ягоны старонкі ў сацесетках і знайшлі цікавыя паведамленні

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 17 чэрвеня

Долар страціў зусім крыху. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

«Белавія» эвакуявала з Ірану грамадзянаў Беларусі. З ААЭ — не ўсіх

Беларусы захраслі ў ААЭ, бо шэраг тамтэйшых авікампаніяў скасаваў вылеты ў Беларусь.

У МЗС адзначылі, што ў Генконсульства Беларусі ў Дубаі звярнуліся больш як 30 грамадзянаў. У ведамстве дадалі, што прапрацоўваюцца «розныя варыянты вяртання, у тым ліку з удзелам нацыянальнага авіяперавозніка», у тым ліку грамадзяне «могуць арганізаваць зваротны вылет на агульных падставах».

Генеральны дырэктар «Белавіі» Ігар Чаргінец заявіў, што рэйсы ў Дубай выконваюцца «з вялікай напругай»

Читать полностью…

Белсат

🇮🇷🇮🇱Ізраіль vs. Іран: чаму гэты канфлікт можа змяніць свет

«Белсат» пагутарыў з іраністам, гісторыкам і актывістам з Беларусі, якія жывуць у Ізраілі. Якія сапраўдныя прычыны гэтага супрацьстаяння, чым яно можа скончыцца і як паўплывае на сусветную палітыку і эканоміку? Калі вы штосьці прапусцілі — гэты матэрыял дапаможа скласці цэласную карціну.

Чытайце ў нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔺«Немагчымы смурод – дзеці скардзяцца на галаўныя болі, трэба нешта рабіць»

Жыхары мікрараёну Наўямесціс у Вільні скардзяцца на пахі з кітайскай амбасады. На тэрыторыі амбасады ёсць печ, і мясцовыя мяркуюць, што спальваюць у ёй не толькі паперу. Адна жанчына падзялілася відэа, на якім працаўнік амбасады ў масцы кідае паперу ў печ. Сярод падрыхтаванага для спальвання смецце на відэа ёсць і скрынка з дротам, пластыкам.

Людзі пісалі, што звярталіся ў розныя службы, але ніхто не можа дапамагчы, бо тэрыторыя амбасады недатыкальная: «За плотам – не літоўская дзяржава».

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹«Жалезная заслона вакол нашай краіны»

Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы.

🔹Падарожжа з заплечнікам: смачная гучная Мексіка ў стылі hip-hop

Мы пачынаем публікацыю блога салігорскага падарожніка, які здзейсніў кругасветку.

🔹«Для палітычных і хто не можа мяняць пашпарт – адразу міма»

Грузія прапануе трохгадовы ВНЖ для айцішнікаў: у беларусаў з'явіліся пытанні.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ У Латвіі затрымалі прарасейскага палітыка, які паказаў непрыстойны жэст у Сейме

Перад гэтым Аляксей Рослікаў выгукнуў: «Нас больш і руская мова – наша мова». Гэта адбылося падчас абмеркавання дэкларацыі аб ліквідацыі наступстваў русіфікацыі ў Латвіі.  Дэпутат таксама звінаваціў улады Латвіі, што законамі яны «бамбардуюць» расейскамоўныя сем'і.

Рослікава затрымала Служба дзяржбяспекі Латвіі. Ранней супраць яго распачалі крымінальную справу за «дапамогу Расеі ў дзеяннях супраць Латвіі і распальванне нацыянальнай варажнечы ды нянавісці», – паведамляе «Нямецкая хваля».

Аляксей Рослікаў – вядомы  прарасейскі палітык, які выступае супраць абавязковага вывучэння латышскай мовы і актыўна выкарыстоўвае расейскую мову ў Сейме Латвіі.

Читать полностью…

Белсат

Як у Беларусі караюць за залішнія сантыметры травы🌱

У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы: трава каля прыватнага дому не павінна перавышаць 20 см. Старшыні сельсаветаў ходзяць з рулеткамі, вымяраюць траву і выпісваюць прадпісанні 🤦‍♂️


Людзі абураюцца, бо правілы патрабуюць даглядаць не толькі ўласны двор, але і тэрыторыю вакол яго, нават калі гаспадары — пажылыя.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😳 "Для палітычных і хто не можа мяняць пашпарт – адразу міма"

Так беларусы каментуюць спрашчэнне выдачы віду на жыхарства, які рыхтуе Грузія. А менавіта – адразу трохгадовы тэрмін прапаноўваюць працаўнікам IT-галіны і іх сем'ям. Палітычныя беларускія ўцекачы ў гэты пералік не ўваходзяць.

Але нават ВНЖ не дае гарантыі, што па выезду з Грузіі дазволяць вярнуцца назад. Такія выпадкі з беларусамі ўжо здараліся.

Больш падрабязна пра беларусаў у Грузіі чытайце ў матэрыяле на старонцы Белсату.

Читать полностью…
Подписаться на канал