Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Ці забароняць у Беларусі долар?
Андрэй Махоўскі, аўтар праграмы «Оптымум», патлумачыў, навошта ўлады Беларусі ўводзяць новыя абмежаванні валютных аперацый і як, замест дамінацыі еўра і долараў, у Беларусі расце залежнасць ад расейскага рубля
Глядзіце «Раніца з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
#грошы
🎹Беларус узяў тры прызы на конкурсе піяністаў у Валенсіі
Журы прысудзіла беларусу Уладзіславу Хандогаму другое месца. Акрамя таго, хлопец атрымаў яшчэ дзве адмысловыя ўзнагароды: прыз глядацкіх сімпатыяў і прыз за найлепшае выкананне канцэрту Людвіга ван Бэтховэна
💸БТ выдаткоўвае мільёны на прапаганду ў Азіі, Афрыцы і Еўропе
«Белтэлерадыёкампанія» штогод марнуе мільёны з бюджэту на спадарожнікавае распаўсюджванне сваёй прапаганды па ўсім свеце Згодна з дакументацыяй, толькі з 2022 года на гэта было выдаткавана амаль 8 мільёнаў рублёў.
Пра гэта заяўляе «Бюро» пасля вывучэння тэндарнай дакументацыі.
Падрабязнасці пра расследаванне — чытайце тут
😋 Асцярожна! Ад гэтага відэа можна моцна захацець дранікаў
Паглядзіце, але мы вас папярэджвалі 🙊
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Чарга аўтамабіляў на выездзе з Беларусі ў Польшчу
А яшчэ:
🔻 Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі
🔻 Масавы абстрэл Кіеву. У выніку ўдару беспілотніка па шматпавярховіку загінулі 14 асобаў
🔻 Іран атакаваў Ізраіль
🔻 Беларусаў эвакуявалі з Ірану
🔻 У Заслаўі даследуюць падземны ход
🔻 Абітурыентка з Салігорску набрала 400 балаў на ЦТ
🔻 Пад Рэчыцаю ўратавалі больш за 200 кароў
🔻 Сітуацыя з польскімі візамі для беларусаў пагаршаецца?
🔻 "Кіберпартызаны" аб праблеме бяспекі Telegram
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Лукашэнка параіў «хаця б па дзве баразёнкі высаджваць»
Дыктатар параіў беларусам менш есці бульбы і выкарыстоўваць свае прысядзібныя ўчасткі каб перажыць крызу з гароднінай.
Таксама Лукашэнка чарговы раз сказаў, што карове трэба паставіць помнік. Ці звязана гэта з нядаўнім падзяжом жывёлы — не ўдакладняецца 🙃
🔗Падрабязней пра бягучыя «агранягоды» — чытайце тут
🚙 Куды паехаць у Беларусі гэтым летам? Запісвайце!
У гэтым відэа раскажам пра цікавыя мясціны, якія варта наведаць
Яшчэ больш цікавага і пазнавальнага — глядзіце ў выданні «Раніца з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔺Расейцы атакавалі Украіну беспілотнікамі і ракетамі
У Кіеве некаторыя ўдары прыйшліся ў два жылыя дамы ў Саломенскім раёне, у пяціпавярховым узнік пажар, у іншым адбылося абрушэння пад’езду. На цяперашні момант вядома пра 14 загінулых і мінімум 60 параненых.
У Адэсе раненні атрымалі не менш за 13 чалавек, сярод іх дзіця.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 16 чэрвеня
✔️Ізраіль і Іран працягваюць абстрэльваць адно аднаго
✔️Запісу на польскую візу ў Менску цяпер даводзіцца чакаць чатыры месяцы і даўжэй
✔️Колькі ў якую суму родным абыходзіцца ўтрыманне вязня ў калоніі
✔️Продажы Беларуссю калію абваліліся на 21,6 %
✔️КНДР страціла ў Курскай вобласці 6000 вайскоўцаў — выведка
✔️Накіраваная ў суд справа супраць былога намесніка начальніка БЧ
✔️Шведскае медыя паказала, як мадэрнізуюць сховішча ядравай зброі пад Асіповічамі
✔️Як беларускі вандроўнік пачаў жыццё нанова ў Мексіцы
✔️Белстат: з эканомікай так сабе
✔️У Беларусі пачаліся маштабныя праверкі стану сховішчаў
✔️У пункце пропуску «Беняконі» можа быць ускладнены рух праз рамонт дарог
✔️Грузія прапануе трохгадовы ВНЖ для айцішнікаў
#рэпрэсіі:
▫️Айцішніка асудзілі пасля вяртання з Польшчы за фінансаванне «экстрэмізму»
☝️«Рэжым не хоча нарывацца на негатыўную рэакцыю Ізраіля»
Так адмыслоўцы каментуюць маўчанне афіцыйнага Менску на ўзброены канфлікт паміж Іранам і Ізраілем.
Толькі на чацвёрты дзень ваенных дзеянняў, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэўся з амбасадарам Ірану Алірэзай Санеі. Лукашэнка ж ваеннае супрацьстаянне сяброўскага Ірану з Ізраілем не каментуе.
Акрамя таго, у Іране ды Ізраілі застаюцца грамадзяне Беларусі, якія не могуць пакінуць краіны праз адмененых авіярэйсаў. Аднак "ратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў", – нагадваюць журналісты «Аб'ектыву».
🐶 Бачылі калі-небудзь сабаку-байкера?
Калі не, дык вось – паказваем. Джэк-расэл тэр'ер Джэкі суправаджае свайго гаспадара паўсюль, разам яны праехалі ўжо 9000 км па Беларусі.
Распавядаем пра яго ў нашым відэа, паглядзіце!
Лайфхак! Як менш плаціць за камуналку💧
Ці ведалі вы, што ад аплаты некаторых дадатковых паслуга ЖКГ можна адмовіцца.
Ёсць асноўныя паслугі: вода-, цепла-, газа- і электразабеспячэнне, каналізацыя, абыходжанне з адходамі, тэхабслугоўванне жылога дома, яго прамежкавы і капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, тэхнічнае абслугоўванне ліфта — ад іх адмовіцца немагчыма.
🔗А вось ад усяго астатняга — так. Пра гэтыя паслугі — чытайце тут
#грошы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларусь у канфлікце на Блізкім Усходзе: рэакцыі ўлады і прапаганды, лёс стратэгічнай супрацы, візіт прэзідэнта Ірану
🔸Беларусы перавялі ў краіну больш за 250 мільёнаў долараў. Што гэта значыць
🔸Ці выцягне міжнародная супольнасць 2 буйных вайсковых канфлікты адначасова? Рэпартаж з паседжання G7
🔸Адразу 2 трывожныя лічбы для дабрабыту беларусаў
🔸Рэпартаж з канферэнцыі Рышэйп: у якіх кандыцыях дэмакратычныя сілы?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ULqClqhRSz8
У Беларусі пачаліся маштабныя праверкі стану сховішчаў
Без афіцыйнай прычыны МНС і МУС пачалі праверкі падвалаў, эвакуацыйных выхадаў і тэхнічных зонаў будынкаў — піша «BYPOL»:
У большасці выпадкаў аб'екты не адпавядаюць нават мінімальным патрабаванням: адсутнічае вентыляцыя, гермадзверы, запасы вады ці элементарныя сродкі абароны
🔫 Пратэст у Барсэлоне выглядае як перформанс
Але прычыны для дэманстрацыяў больш глыбокія...
Тлумачым у відэа ☝️
Алексіевіч падчас сустрэчы ў Варшаве распавяла пра новую кнігу
16 чэрвеня нобэлеўская лаўрэатка сустрэласяа з чытачамі ў Варшаве. Падчас двухгадзіннай гутаркі пісменніца дзялілася сваім перажываннем эміграцыі, літаратурнымі планамі і тым, як асэнсоўвае рэальнасць сёння.
🔗Сабралі моц яе думак у артыкуле па спасылцы
У Петрыкаўскім раёне маланка забіла 71 карову. Пастух выжыў цудам❤️
Калі пачалася навальніца, пастух схаваўся у драўляным вагончыку
У нейкі момант ён вырашыў праверыць, ці на месцы быдла, але ад удару страціў прытомнасць.😢
Мужчыну шпіталізавалі са скаргамі на слабасць, дрыжыкі, ламоту ў суставах і цягліцавыя болі ў канцавінах. Медыкі зафіксавалі ў яго фігуры Ліхтэнбэрга, а таксама парушэнне рытму сэрца.
🔗Падрабязней — па спасылцы
Беларусу далі пашпарт РФ за дапамогу расейскім войскам
І, дарэчы, ёсць верагоднасць, што ён быў асуджаны⛓
Нарадзінец Беларусі Антон Хілько атрымаў грамадзянства Расеі за дапамогу расейскім войскам ва Украіне і ўдзел у вайне.
Праверылі ягоны старонкі ў сацесетках і знайшлі цікавыя паведамленні
💱 Курсы валютаў 17 чэрвеня
Долар страціў зусім крыху. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
«Белавія» эвакуявала з Ірану грамадзянаў Беларусі. З ААЭ — не ўсіх
Беларусы захраслі ў ААЭ, бо шэраг тамтэйшых авікампаніяў скасаваў вылеты ў Беларусь.
У МЗС адзначылі, што ў Генконсульства Беларусі ў Дубаі звярнуліся больш як 30 грамадзянаў. У ведамстве дадалі, што прапрацоўваюцца «розныя варыянты вяртання, у тым ліку з удзелам нацыянальнага авіяперавозніка», у тым ліку грамадзяне «могуць арганізаваць зваротны вылет на агульных падставах».
Генеральны дырэктар «Белавіі» Ігар Чаргінец заявіў, што рэйсы ў Дубай выконваюцца «з вялікай напругай»
🇮🇷🇮🇱Ізраіль vs. Іран: чаму гэты канфлікт можа змяніць свет
«Белсат» пагутарыў з іраністам, гісторыкам і актывістам з Беларусі, якія жывуць у Ізраілі. Якія сапраўдныя прычыны гэтага супрацьстаяння, чым яно можа скончыцца і як паўплывае на сусветную палітыку і эканоміку? Калі вы штосьці прапусцілі — гэты матэрыял дапаможа скласці цэласную карціну.
Чытайце ў нас на сайце
🔺«Немагчымы смурод – дзеці скардзяцца на галаўныя болі, трэба нешта рабіць»
Жыхары мікрараёну Наўямесціс у Вільні скардзяцца на пахі з кітайскай амбасады. На тэрыторыі амбасады ёсць печ, і мясцовыя мяркуюць, што спальваюць у ёй не толькі паперу. Адна жанчына падзялілася відэа, на якім працаўнік амбасады ў масцы кідае паперу ў печ. Сярод падрыхтаванага для спальвання смецце на відэа ёсць і скрынка з дротам, пластыкам.
Людзі пісалі, што звярталіся ў розныя службы, але ніхто не можа дапамагчы, бо тэрыторыя амбасады недатыкальная: «За плотам – не літоўская дзяржава».
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Жалезная заслона вакол нашай краіны»
Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы.
🔹Падарожжа з заплечнікам: смачная гучная Мексіка ў стылі hip-hop
Мы пачынаем публікацыю блога салігорскага падарожніка, які здзейсніў кругасветку.
🔹«Для палітычных і хто не можа мяняць пашпарт – адразу міма»
Грузія прапануе трохгадовы ВНЖ для айцішнікаў: у беларусаў з'явіліся пытанні.
#штопачытаць
☝️ У Латвіі затрымалі прарасейскага палітыка, які паказаў непрыстойны жэст у Сейме
Перад гэтым Аляксей Рослікаў выгукнуў: «Нас больш і руская мова – наша мова». Гэта адбылося падчас абмеркавання дэкларацыі аб ліквідацыі наступстваў русіфікацыі ў Латвіі. Дэпутат таксама звінаваціў улады Латвіі, што законамі яны «бамбардуюць» расейскамоўныя сем'і.
Рослікава затрымала Служба дзяржбяспекі Латвіі. Ранней супраць яго распачалі крымінальную справу за «дапамогу Расеі ў дзеяннях супраць Латвіі і распальванне нацыянальнай варажнечы ды нянавісці», – паведамляе «Нямецкая хваля».
Аляксей Рослікаў – вядомы прарасейскі палітык, які выступае супраць абавязковага вывучэння латышскай мовы і актыўна выкарыстоўвае расейскую мову ў Сейме Латвіі.
Як у Беларусі караюць за залішнія сантыметры травы🌱
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы: трава каля прыватнага дому не павінна перавышаць 20 см. Старшыні сельсаветаў ходзяць з рулеткамі, вымяраюць траву і выпісваюць прадпісанні 🤦♂️
Людзі абураюцца, бо правілы патрабуюць даглядаць не толькі ўласны двор, але і тэрыторыю вакол яго, нават калі гаспадары — пажылыя.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
😳 "Для палітычных і хто не можа мяняць пашпарт – адразу міма"
Так беларусы каментуюць спрашчэнне выдачы віду на жыхарства, які рыхтуе Грузія. А менавіта – адразу трохгадовы тэрмін прапаноўваюць працаўнікам IT-галіны і іх сем'ям. Палітычныя беларускія ўцекачы ў гэты пералік не ўваходзяць.
Але нават ВНЖ не дае гарантыі, што па выезду з Грузіі дазволяць вярнуцца назад. Такія выпадкі з беларусамі ўжо здараліся.
Больш падрабязна пра беларусаў у Грузіі чытайце ў матэрыяле на старонцы Белсату.
🔍 Загадкавы артэфакт: пояс Вітаўта, які злучае ўсход і захад
У 1993 годзе проста ў полі каля вёскі Літва быў знойдзены таямнічы артэфакт XV стагоддзя, якім аказаўся пояс Вітаўта.
Разам з Цімохам Акудовічам даведаемся пра найбольш каштоўныя артэфакты са спадчыны беларускага народу. Рэчы з пакручастаю гісторыяй, пра якія варта ведаць і якімі варта ганарыцца.
👉 Глядзіце прэм’еру праграмы «Няпростыя рэчы» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🛢 Праз вайну Ізраілю з Іранам рэзка выраслі кошты на нафту
На выходных Ізраіль уразіў ключавыя энергетычныя абʼекты ў Тэгеране і яго ваколіцах.
Пацярпелі сярод іншага паліўны склад Шахран на поўначы іранскай сталіцы, які пастаўляе каля 8 мільёнаў літраў бензіну штодня, і нафтаперапрацоўчы завод Шахр-Рэй – адзін з найбуйнейшых у краіне.
Таксама Ізраіль уразіў участак самага буйнога радовішча газа ў свеце.
🔗Як гэта можа адбіцца на сусветнай эканоміцы — чытайце ў артыкуле
Белстат: з эканомікай так сабе
Эканоміка запавольваецца, назіраецца рост інфляцыі, фінансавыя паказчыкі кампаній пагаршаюцца, а гандаль страчвае тэмпы росту — гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных Белстатам.
❗️Прамысловасць расце слаба — усяго +1 %, запасы на складах павялічваюцца.
❗️Фінансавы стан прадпрыемстваў пагаршаецца — прыбытак амаль не расце, больш стратных кампаній, рэнтабельнасць падае.
❗️Запазычанасць расце — як дэбіторская, так і крэдыторская, хаця агульныя пазыкі крыху зменшыліся.
❗️Гандаль запавольваецца — рост рознічнага тавараабароту зніжаецца, аптовы — скарачаецца.
❗️Цэны імкліва растуць — інфляцыя ў траўні 7,1 %, асабліва на ежу (9,5 %), ёсць рызыка ўзмацнення цэнавага кантролю.
🔗Падрабязнасці — на нашым сайце
Як беларускі вандроўнік пачаў жыццё нанова ў Мексіцы🇲🇽
Аляксандр Гойшык — салігорскі падарожнік, які здзейсніў кругасветку, распавядае пра свае прыгоды ў Мексіцы:
Без планаў, без раскладу, але з адкрытым сэрцам і гатовасцю прыняць усё, што падорыць свет