Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🇮🇷🇮🇱Ізраіль vs. Іран: чаму гэты канфлікт можа змяніць свет
«Белсат» пагутарыў з іраністам, гісторыкам і актывістам з Беларусі, якія жывуць у Ізраілі. Якія сапраўдныя прычыны гэтага супрацьстаяння, чым яно можа скончыцца і як паўплывае на сусветную палітыку і эканоміку? Калі вы штосьці прапусцілі — гэты матэрыял дапаможа скласці цэласную карціну.
Чытайце ў нас на сайце
🔺«Немагчымы смурод – дзеці скардзяцца на галаўныя болі, трэба нешта рабіць»
Жыхары мікрараёну Наўямесціс у Вільні скардзяцца на пахі з кітайскай амбасады. На тэрыторыі амбасады ёсць печ, і мясцовыя мяркуюць, што спальваюць у ёй не толькі паперу. Адна жанчына падзялілася відэа, на якім працаўнік амбасады ў масцы кідае паперу ў печ. Сярод падрыхтаванага для спальвання смецце на відэа ёсць і скрынка з дротам, пластыкам.
Людзі пісалі, што звярталіся ў розныя службы, але ніхто не можа дапамагчы, бо тэрыторыя амбасады недатыкальная: «За плотам – не літоўская дзяржава».
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Жалезная заслона вакол нашай краіны»
Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы.
🔹Падарожжа з заплечнікам: смачная гучная Мексіка ў стылі hip-hop
Мы пачынаем публікацыю блога салігорскага падарожніка, які здзейсніў кругасветку.
🔹«Для палітычных і хто не можа мяняць пашпарт – адразу міма»
Грузія прапануе трохгадовы ВНЖ для айцішнікаў: у беларусаў з'явіліся пытанні.
#штопачытаць
☝️ У Латвіі затрымалі прарасейскага палітыка, які паказаў непрыстойны жэст у Сейме
Перад гэтым Аляксей Рослікаў выгукнуў: «Нас больш і руская мова – наша мова». Гэта адбылося падчас абмеркавання дэкларацыі аб ліквідацыі наступстваў русіфікацыі ў Латвіі. Дэпутат таксама звінаваціў улады Латвіі, што законамі яны «бамбардуюць» расейскамоўныя сем'і.
Рослікава затрымала Служба дзяржбяспекі Латвіі. Ранней супраць яго распачалі крымінальную справу за «дапамогу Расеі ў дзеяннях супраць Латвіі і распальванне нацыянальнай варажнечы ды нянавісці», – паведамляе «Нямецкая хваля».
Аляксей Рослікаў – вядомы прарасейскі палітык, які выступае супраць абавязковага вывучэння латышскай мовы і актыўна выкарыстоўвае расейскую мову ў Сейме Латвіі.
Як у Беларусі караюць за залішнія сантыметры травы🌱
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы: трава каля прыватнага дому не павінна перавышаць 20 см. Старшыні сельсаветаў ходзяць з рулеткамі, вымяраюць траву і выпісваюць прадпісанні 🤦♂️
Людзі абураюцца, бо правілы патрабуюць даглядаць не толькі ўласны двор, але і тэрыторыю вакол яго, нават калі гаспадары — пажылыя.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
😳 "Для палітычных і хто не можа мяняць пашпарт – адразу міма"
Так беларусы каментуюць спрашчэнне выдачы віду на жыхарства, які рыхтуе Грузія. А менавіта – адразу трохгадовы тэрмін прапаноўваюць працаўнікам IT-галіны і іх сем'ям. Палітычныя беларускія ўцекачы ў гэты пералік не ўваходзяць.
Але нават ВНЖ не дае гарантыі, што па выезду з Грузіі дазволяць вярнуцца назад. Такія выпадкі з беларусамі ўжо здараліся.
Больш падрабязна пра беларусаў у Грузіі чытайце ў матэрыяле на старонцы Белсату.
🔍 Загадкавы артэфакт: пояс Вітаўта, які злучае ўсход і захад
У 1993 годзе проста ў полі каля вёскі Літва быў знойдзены таямнічы артэфакт XV стагоддзя, якім аказаўся пояс Вітаўта.
Разам з Цімохам Акудовічам даведаемся пра найбольш каштоўныя артэфакты са спадчыны беларускага народу. Рэчы з пакручастаю гісторыяй, пра якія варта ведаць і якімі варта ганарыцца.
👉 Глядзіце прэм’еру праграмы «Няпростыя рэчы» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🛢 Праз вайну Ізраілю з Іранам рэзка выраслі кошты на нафту
На выходных Ізраіль уразіў ключавыя энергетычныя абʼекты ў Тэгеране і яго ваколіцах.
Пацярпелі сярод іншага паліўны склад Шахран на поўначы іранскай сталіцы, які пастаўляе каля 8 мільёнаў літраў бензіну штодня, і нафтаперапрацоўчы завод Шахр-Рэй – адзін з найбуйнейшых у краіне.
Таксама Ізраіль уразіў участак самага буйнога радовішча газа ў свеце.
🔗Як гэта можа адбіцца на сусветнай эканоміцы — чытайце ў артыкуле
Белстат: з эканомікай так сабе
Эканоміка запавольваецца, назіраецца рост інфляцыі, фінансавыя паказчыкі кампаній пагаршаюцца, а гандаль страчвае тэмпы росту — гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных Белстатам.
❗️Прамысловасць расце слаба — усяго +1 %, запасы на складах павялічваюцца.
❗️Фінансавы стан прадпрыемстваў пагаршаецца — прыбытак амаль не расце, больш стратных кампаній, рэнтабельнасць падае.
❗️Запазычанасць расце — як дэбіторская, так і крэдыторская, хаця агульныя пазыкі крыху зменшыліся.
❗️Гандаль запавольваецца — рост рознічнага тавараабароту зніжаецца, аптовы — скарачаецца.
❗️Цэны імкліва растуць — інфляцыя ў траўні 7,1 %, асабліва на ежу (9,5 %), ёсць рызыка ўзмацнення цэнавага кантролю.
🔗Падрабязнасці — на нашым сайце
Як беларускі вандроўнік пачаў жыццё нанова ў Мексіцы🇲🇽
Аляксандр Гойшык — салігорскі падарожнік, які здзейсніў кругасветку, распавядае пра свае прыгоды ў Мексіцы:
Без планаў, без раскладу, але з адкрытым сэрцам і гатовасцю прыняць усё, што падорыць свет
☢️Шведскае медыя паказала, як мадэрнізуюць сховішча ядравай зброі пад Асіповічамі
Свежыя спадарожнікавыя здымкі паказваюць: вайсковая база пад Асіповічамі актыўна мадэрнізуецца — з новай інфраструктурай і сістэмамі СПА. Эксперты мяркуюць, што Расея рыхтуе пляцоўку для ядзернай зброі і працягвае палітыку ядзернага шантажу.
🔗Дэталі па спасылцы
🚅Накіраваня ў суд справа супраць былога намесніка начальніка БЧ
Былога намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба абвінавачваюць у шматразовым атрыманні хабараў і арганізацыі незаконнага транзіту вугалю. Падчас следства канфіскавалі больш за 3 мільёны долараў, а ў справе фігуруюць і іншыя затрыманыя чыноўнікі БЧ.
Былы кіраўнік чыгункі Уладзімір Марозаў застаецца на волі і цяпер працуе ў лагістычнай кампаніі, якой, паводле звестак, раней сам жа даваў выгадныя ўмовы, што наносілі шкоду беларускай эканоміцы. Менавіта яго намеснікам быў Дулуба
🔗Падрабязнасці справы — па спасылцы
🙈 Не ведаем, як пракаментаваць, таму проста пакінем гэта тут
Паглядзіце!
🇰🇵КНДР страціла ў Курскай вобласці 6000 вайскоўцаў — выведка
Паводле брытанскай выведкі загінулі або былі параненыя звыш 6000 вайскоўцаў КНДР — гэта больш за палову з 11 000, разгорнутых у рэгіёне. Страты адбыліся галоўным чынам падчас масаваных пяхотных атак. КНДР афіцыйна пацвердзіла ўдзел сваіх войскаў у баях.
Галоўным чынам паўночнакарэйскія войскі былі задзейнічаныя ў баях на тэрыторыі Расеі ў Курскай вобласці.
🔗Падрабязнасці — тут
Айцішніка асудзілі пасля вяртання з Польшчы за фінансаванне «экстрэмізму»😢
42-гадовы IT-спецыяліст з Горадні Сяргей Салажэнцаў, які апошнія гады жыў і працаваў у Польшчы, быў арыштаваны пасля вяртання ў Беларусь, паведамляе «Наша Ніва»
У верасні 2024 года Сяргей у апошні раз адзначыўся ў LinkedIn. Прыкладна ў гэты час, мяркуючы па ўсім, ён быў затрыманы. Дакладна невядома, калі і пры якіх абставінах ён вярнуўся ў Беларусь. Паводле закона, якіму яго інкрымінавалі, яму пагражала да пяці гадоў «хіміі» або ад 3 да 5 гадоў калоніі. Дакладны прысуд невядомы. Цяпер яго імя дадалі ў абноўлены «спіс экстрэмістаў».
🔗Падрабязнасці чытайце тут
#рэпрэсіі
🚙 Куды паехаць у Беларусі гэтым летам? Запісвайце!
У гэтым відэа раскажам пра цікавыя мясціны, якія варта наведаць
Яшчэ больш цікавага і пазнавальнага — глядзіце ў выданні «Раніца з Белсатам» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔺Расейцы атакавалі Украіну беспілотнікамі і ракетамі
У Кіеве некаторыя ўдары прыйшліся ў два жылыя дамы ў Саломенскім раёне, у пяціпавярховым узнік пажар, у іншым адбылося абрушэння пад’езду. На цяперашні момант вядома пра 14 загінулых і мінімум 60 параненых.
У Адэсе раненні атрымалі не менш за 13 чалавек, сярод іх дзіця.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 16 чэрвеня
✔️Ізраіль і Іран працягваюць абстрэльваць адно аднаго
✔️Запісу на польскую візу ў Менску цяпер даводзіцца чакаць чатыры месяцы і даўжэй
✔️Колькі ў якую суму родным абыходзіцца ўтрыманне вязня ў калоніі
✔️Продажы Беларуссю калію абваліліся на 21,6 %
✔️КНДР страціла ў Курскай вобласці 6000 вайскоўцаў — выведка
✔️Накіраваная ў суд справа супраць былога намесніка начальніка БЧ
✔️Шведскае медыя паказала, як мадэрнізуюць сховішча ядравай зброі пад Асіповічамі
✔️Як беларускі вандроўнік пачаў жыццё нанова ў Мексіцы
✔️Белстат: з эканомікай так сабе
✔️У Беларусі пачаліся маштабныя праверкі стану сховішчаў
✔️У пункце пропуску «Беняконі» можа быць ускладнены рух праз рамонт дарог
✔️Грузія прапануе трохгадовы ВНЖ для айцішнікаў
#рэпрэсіі:
▫️Айцішніка асудзілі пасля вяртання з Польшчы за фінансаванне «экстрэмізму»
☝️«Рэжым не хоча нарывацца на негатыўную рэакцыю Ізраіля»
Так адмыслоўцы каментуюць маўчанне афіцыйнага Менску на ўзброены канфлікт паміж Іранам і Ізраілем.
Толькі на чацвёрты дзень ваенных дзеянняў, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэўся з амбасадарам Ірану Алірэзай Санеі. Лукашэнка ж ваеннае супрацьстаянне сяброўскага Ірану з Ізраілем не каментуе.
Акрамя таго, у Іране ды Ізраілі застаюцца грамадзяне Беларусі, якія не могуць пакінуць краіны праз адмененых авіярэйсаў. Аднак "ратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў", – нагадваюць журналісты «Аб'ектыву».
🐶 Бачылі калі-небудзь сабаку-байкера?
Калі не, дык вось – паказваем. Джэк-расэл тэр'ер Джэкі суправаджае свайго гаспадара паўсюль, разам яны праехалі ўжо 9000 км па Беларусі.
Распавядаем пра яго ў нашым відэа, паглядзіце!
Лайфхак! Як менш плаціць за камуналку💧
Ці ведалі вы, што ад аплаты некаторых дадатковых паслуга ЖКГ можна адмовіцца.
Ёсць асноўныя паслугі: вода-, цепла-, газа- і электразабеспячэнне, каналізацыя, абыходжанне з адходамі, тэхабслугоўванне жылога дома, яго прамежкавы і капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, тэхнічнае абслугоўванне ліфта — ад іх адмовіцца немагчыма.
🔗А вось ад усяго астатняга — так. Пра гэтыя паслугі — чытайце тут
#грошы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларусь у канфлікце на Блізкім Усходзе: рэакцыі ўлады і прапаганды, лёс стратэгічнай супрацы, візіт прэзідэнта Ірану
🔸Беларусы перавялі ў краіну больш за 250 мільёнаў долараў. Што гэта значыць
🔸Ці выцягне міжнародная супольнасць 2 буйных вайсковых канфлікты адначасова? Рэпартаж з паседжання G7
🔸Адразу 2 трывожныя лічбы для дабрабыту беларусаў
🔸Рэпартаж з канферэнцыі Рышэйп: у якіх кандыцыях дэмакратычныя сілы?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ULqClqhRSz8
У Беларусі пачаліся маштабныя праверкі стану сховішчаў
Без афіцыйнай прычыны МНС і МУС пачалі праверкі падвалаў, эвакуацыйных выхадаў і тэхнічных зонаў будынкаў — піша «BYPOL»:
У большасці выпадкаў аб'екты не адпавядаюць нават мінімальным патрабаванням: адсутнічае вентыляцыя, гермадзверы, запасы вады ці элементарныя сродкі абароны
🔫 Пратэст у Барсэлоне выглядае як перформанс
Але прычыны для дэманстрацыяў больш глыбокія...
Тлумачым у відэа ☝️
👴🏼🤔 Ці выкліча апошні «разнос» Лукашэнкі нейкія змены ў сістэме?
«Белсат» паразмаўляў з Вадзімам Мажэйкам чаму гэтая крытыка — хутчэй сімптом знямогі рэжыму, а не надзея на рэформы:
Гэта выглядае вартым жалю, – кажа Мажэйка пра нараду Лукашэнкі. – Я нават паспачуваў гэтым чыноўнікам: не хацелася б быць на іхным месцы, на такія планёркі хадзіць. Але ж гэта проста неэфектыўна! Сэнс планёркі і нарады ў тым, каб людзі маглі пакамунікаваць, абмяняцца інфармацыяй – не проста паківаць.
🐝 Пчолы-«угоншчыкі» былі заўважаны ў Менску
Можа яны проста хацелі пракаціцца? 🤔
Паглядзіце, што было далей!
💱 Курсы валютаў 16 чэрвеня
Долар панізіўся ледзь-ледзь. Еўра вырас зусім крыху. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Іран і Ізраіль працягваюць узаемныя абстрэлы
А яшчэ:
🔻 Зяленскі раскрытыкаваў Пуціна за пазіцыю наконт Ірану
🔻 "Reshape-2025": у Польшчы абмеркавалі будучыню Беларусі
🔻 Прасоўванне вайсковай тэхнікі на мяжы з Украінай
🔻 У Беларусі з'явіцца пункт захавання радыеактыўных адходаў
🔻 Чыноўнік прызнаў праблемы з заробкамі ў медыцыне
🔻 Кіроўцу аўтобуса затрымалі за кантрабанду
🔻 У Беларусі могуць павялічыць штрафы за смецце ў лясах
🔻 Пчолы "скралі" ровар у менчука
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Продажы Беларуссю калію абваліліся на 21,6 %💸
У сусветным гандлі каліем доля Беларусі з 2021 па 2024 год скарацілася з 9 % да 6 %. Што датычыць фізічных аб’ёмаў продажаў Беларуссю, то яны скараціліся з 5,1 млн да 4 млн тонаў, або на 21,6 %.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
◽️ Былы палітвязень у сваіх сацсетках распавёў, колькі ў якую суму родным абыходзіцца ўтрыманне вязня ў калоніі
У якасці прыкладу ён распавёў пра калоніі ўзмоцненага рэжыму дзе дазволеныя 3 прадуктовыя перадачы да 50 кг (кожная з іх каштуе 300 – 500 долараў), 2 бандэролі да 2 кг (кошт кожнай – да 320 да 550 рублёў), 2 пасылкі з рэчамі (кошт кожнай каля 150 долараў), а таксама медбандэролі, колькасць якіх не абмежаваная (у сярэднім кошт 150 – 200 рублёў) і грошы на рахунак.
Паводле былога палітвязня, у сярэднім утрыманне абходзіцца ў 300 долараў на месяц.
#лічбадня #рэпрэсіі