belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍Ахоўны статус бурага мядзведзя і рысі ў Беларусі панізяць – на іх можна будзе паляваць

Праўда, не круглы год і толькі ў пэўных раёнах.

👀 Шукайце падрабязнасці вось тут

Читать полностью…

Белсат

📷 Прыдушэнне пратэстаў у Каліфорніі, атака Ізраілю на Іран, вывяржэнне вулкану на Гаваях

Мінулы тыдзень быў багатым на разнастайныя падзеі. Сцісла падсумавалі іх у нашай традыцыйнай фотападборцы.

👀 Глядзіце таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

☝️Аб'екты расейскага ВПК у Калінінградскай вобласці засталіся без электрычнасці пасля дыверсіі ўкраінскіх спецслужбаў

Гэта не першы інцыдэнт у рэгіёне: у красавіку 2024 года на ваенна-марской базе ў Балтыйску гарэў расейскі ракетны карабель «Серпухаў».

📍Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🧐Можаце сабе ўявіць святкаванне дня народзінаў... цюленя?

А вось супрацоўнікам і наведнікам заапарку ў Вроцлаве і ўяўляць не трэба.

Паглядзіце, як прайшла «імпрэза» ў цюленяў!

Читать полностью…

Белсат

😨 У айчынных аптэках назіраецца дэфіцыт прэпарату, жыццёва важнага для некаторых цяжарных жанчынаў

Антырэзусны імунаглабулін беларускай вытворчасці, падобна, накіравалі ў Расею, дзе таксама быў дэфіцыт гэтага тыпу лекаў, паведамляе @euroradio. У самой жа Беларусі цяпер можна набыць толькі шведскі імунаглабулін, дый тое ён ёсць у вельмі малой частцы аптэкаў краіны.

📍Падрабязнасці шукайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Коля Лукашэнка вынайдзе цуда-лекі для свайго бацькі?

А таксама:

📍Падарункі беларусам ад кітайцаў
📍Найноўшы трактар BELARUS 5425 стане найлепшым у свеце?
📍20 чэрвеня – сусветны дзень эфектыўнасці

👀 Глядзіце свежы выпуск «Навінаў з будучыні» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🫤 Вось чаму ў музеях забараняюць чапаць экспанаты

У музеі Вероны турыст вырашыў не проста дакрануцца, а нават... сесці на экспанат.

Што адбылося далей, распавядаем у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

☝️Што там з бяспекаю «тэлегі» і ці можна давяраць Паўлу Дураву? Спыталі ў адмыслоўцаў

«Кіберпартызаны» патлумачылі нам (а разам з тым і вам), што такое «auth_key_id», якія звесткі можна праз яго адсочваць ды ці ёсць увогуле нешта новае ў свежым расследаванні пра Telegram, якое нарабіла столькі шуму.

👀 Глядзіце матэрыял на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

😳«Наша Ніва»: Хлопца, які распавядаў пра жахі жыцця ў Нідэрландах на БТ, імаверна, асудзілі паводле 2 артыкулаў

Арцёму Васільеву 23 гады. Ён жыў у Віцебску, а ў 2022 годзе з'ехаў за мяжу і падаўся на ўцякацтва ў Нідэрландах. Але праз некалькі месяцаў хлопец вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У верасні 2022 года ён з’явіўся ў прапагандысцкім сюжэце Ксеніі Лебедзевай на БТ. Сваё вяртанне ён тлумачыў наступным чынам:

«Я пераканаўся, што насамрэч у той краіне, з якой я прыехаў, у якой нарадзіўся і вырас, даволі шмат значных плюсаў, і яна сапраўды знаходзіцца на вяршыні еўрапейскага свету».


📍Мяркуючы па ўсім, Арцёма затрымалі паміж лістападам 2024-га і красавіком 2025 гадоў, паведамляе @nashaniva. Невядома, калі Арцёма асудзілі ў Беларусі, але 13 чэрвеня 2025 года яго імя з’явілася ў спісе «экстрэмістаў». Паведамляецца, што ўступіла ў сілу рашэнне суда, які пакараў Васільева за «удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і «ухіленне ад прызыву ў армію». Хлопцу пагражала да 3 гадоў калоніі.

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

Дзе беларусу ў Варшаве не толькі смачна паесці, але і сустрэць землякоў?

Сабралі для вас падборку 10 варшаўскіх бараў і рэстарацыяў, што маюць беларускія карані.

«Мяне мала цікавяць правілы, што прыдумляе банда»

Айцішнікі, якія з’ехалі з Беларусі, пра тое, што іх чакае ў ПВТ пры вяртанні.

«Маю права на сцяг!»

Беларусы ўзялі ўдзел у варшаўскім Парадзе роўнасці.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларускі праваабаронца звярнуўся да генпракурора Грузіі. Прычына – масавыя адмовы беларусам у наданні прытулку

У перыяд з 2019 па 2024 год Грузія выдала грамадзянам нашай краіны роўна нуль дазволаў на прытулак.

📍Падрабязнасці шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️«Wirtualna Polska»: беларускі крымінальны аўтарытэт «Міця Галей» сапраўды знаходзіцца ў Польшчы

Выданне піша пра гэта са спасылкаю на свае крыніцы ў паліцыі. Раней пра тое самае паведамляў Аляксандр Азараў з BYPOL.

Цікава, што «Міця Галей» нават не знаходзіцца ў статусе нелегала – у Польшчы ён перабывае на законных падставах.

👀 Глядзіце болей на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Праз 11 гадоў пасля легендарнай парады «не есці на ноч мяса з бульбай» Лукашэнка зноў уключыў «дыетолага»

Цяпер ён расказаў, колькі разоў на тыдзень можна ўжываць бульбу (і ў якім кулінарным выглядзе).

🔍 Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹У Варшаве сёння адбываецца ЛГБТ-прайд. У ім ёсць і беларуская калона

Ні пра якія інцыдэнты пакуль невядома: як агулам з нагоды прайду, так і з нагоды выкарыстання беларусамі ў гэтым шэсці бела-чырвона-белых сцягоў.

Каля тыдня таму, нагадаем, разгарэўся скандал, звязаны з удзелам беларусаў у аналагічным мерапрыемстве ў Вільні: тады ім пагражалі «наступствамі» за выкарыстанне нацыянальнага сцягу ў ЛГБТ-шэсці. Пагрозы, паводле журналістаў @nashaniva, сыходзілі ад аднаго з беларускіх ваяроў, што ваюе ў Інтэрнацыянальным легіёне. Пачытаць пра гэта падрабязней можна па спасылцы.

❓А як вы ставіцеся да выкарыстання бела-чырвона-белага сцягу на ЛГБТ-прайдах? Дарэчна гэта альбо не? Дзяліцеся меркаваннем у каментарах 👇

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнку зноў раз'юшылі бесгаспадарлівыя чыноўнікі і абасраныя недакормленыя каровы

Сёння самаабвешчаны кіраўнік краіны наведаў прадпрыемства «Беллакт» у Ваўкавыскім раёне. Прыходзіць да цямы пасля гэтага візіту тамтэйшыя чынушы будуць яшчэ доўга.

☝️Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔹5 гадоў пасля няўдалай беларускай рэвалюцыі. У Варшаве падсумавалі, што зрабілі дэмсілы і што прыхільнікам пераменаў у нашай краіне рабіць далей

Дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік ва ўступным слове сказала, што на канферэнцыі сабралі людзей, якім неабыякавая будучыня Беларусі і якія гатовыя інвеставаць у яе свае час і сілы.

🔍 Чытайце вялікі матэрыял у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

📍Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх медыкаў з іхным прафесійным святам

«Я ведаю, як цяжка цяпер працаваць у медыцыне. Беларускіх лекараў прымушаюць уціхую лячыць расійскіх вайскоўцаў, у той час як у нашай краіне паміраюць палітвязні, якім адмаўляюць у медычнай дапамозе».

🔍 Чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

💬 «Магчыма, да вайны далучацца еменскія хусіты, але іхныя магчымасці не такія значныя»

Усходазнаўца і рэдактарка ізраільскага выдання «Детали» Аляксандра Апельберг расказала «Белсату», у які бок можа далей пайсці гарачае супрацьстаянне Ізраілю ды Ірану, што выбухнула пару дзён таму.

👀 Чытайце ейнае меркаванне па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ У Менску адбываецца вядомы фэст «Вуліца ежа»

🔻Эскалацыя ізраільска-іранскага канфлікту

🔻Крымінальны аўтарытэт з Беларусі знаходзіцца ў Польшчы. Прычым на законных падставах

🔻Сетку фастфуду Döner King могуць прызнаць банкрутам

🔻Ініцыятыва «Maldzis» выкупіла рэдкую кнігу, якую надрукаваў Сімяон Полацкі

🔻Новы Airbus «Белавіі» выканаў першы рэйс у Стамбул

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці падтрымлівае дарадца Ціханоўскай нацыянальныя беларускія сцягі на гей-прайдах?

Напярэдадні Марш роўнасці адбыўся ў цэнтры Варшавы, і беларусы, якія ўзялі ўдзел у шэсці, прынеслі бел-чырвона-белыя сцягі. Тыдзень таму вялікі БЧБ-сцяг прысутнічаў і на аналагічным мерапрыемстве ў Вільні, што выклікала скандал.

🔍 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

✈️ Да самалёта кіраўніка РПЦ на ягоным шляху ў Калінінград наблізіўся натаўскі знішчальнік

«Якую небяспеку можа ўяўляць патрыярх, які ляціць да сваёй паствы? І знянацку з'яўляецца F-16, грозная натаўская машына, і ўсё набліжаецца да самалёта патрыярха», – паскардзіўся Кірыл.

📍Чытайце таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

📍Ізраіль ды Іран працягваюць абменьвацца абстрэламі. Лічба загінулых і параненых расце

Гэтай ноччу абстрэлу ў Ізраілі зазналі Ерусалім, Тэль-Авіў, Бат-Ям, Рамат-Ган, Рышон ды Рэхавот.

🔍 Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💃🏼 «Раніца з Белсатам»: пачніце нядзельную раніцу з пазітывам

Сёння Алеся Руднік і Франак Вячорка разам з нашымі вядоўцамі абмяркуюць візы, пашпарты, банкаўскія санкцыі, а таксама будучыню беларусаў і якія перамены нас чакаюць.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 чэрвеня

✔️Вайна паміж Ізраілем ды Іранам набірае абароты: Тэгеран сёння ўначы ўдарыў па Тэль-Авіве

✔️Беларускі праваабаронца звярнуўся да генпракурора Грузіі. Прычына – масавыя адмовы беларусам у наданні прытулку

✔️«Супольнасць чыгуначнікаў» папярэджвае: у Беларусь з Расеі будуць завозіць авіябомбы і ракеты розных тыпаў

✔️Польскія СМІ пацвердзілі інфармацыю BYPOL пра тое, што крымінальны аўтарытэт «Міця Галей» знаходзіцца ў Польшчы

✔️Дзе беларусу ў Варшаве не толькі смачна паесці, але і сустрэць землякоў? Расказваем пра бары і рэстарацыі польскай сталіцы з беларускім бэкграўндам

✔️У Беларусі запусцілі новы расейскі мэсэнджар. Але варта добра падумаць, ці рэгістравацца ў ім

✔️Беларускія айцішнікі-эмігранты расказалі, ці вернуцца працаваць у ПВТ на радзіму

✔️Лукашэнка ўчыніў разнос чыноўнікам на Гарадзеншчыне за безгаспадарлівасць. А потым параіў беларусам есці меней бульбы

✔️Ініцыятыва «MALDZIS» выкупіла ўнікальную кнігу асветніка Сімяона Полацкага

Читать полностью…

Белсат

💔 Відэа, якое кране кожнага

Хлопец паказаў, як гуляе са сваім сляпым кацянём. Паглядзіце 🫠

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Ці стане канфлікт на Блізкім Усходзе пачаткам трэцяй сусветнай вайны? Якім чынам канфлікт адгукнецца на нашым рэгіёне і як паўплывае на вайну ва Украіне?

🔸 Супольнасць чыгуначнікаў паведамляе пра перакідванне ў Беларусь расейскай зброі. Прынамсі два эшалоны мусяць прыехаць сёння.

🔸 Лукашэнка паехаў на Белакт і не супраць запусціць на прадпрыемстве цэх сухога дзіцячага малака. Аднак, нашую малочную прадукцыю ўсё меней удаецца прадаць, нават у Расею. Разбіраемся чаму так

🔸 У Беларусі могуць павялічыць штрафы за выкідванне смецця ў лясах

🔸 Дзень донара крыві – чаму важна здаваць кроў і ці сапраўды не стае матэрыялу ў Беларусі?

🔸 Ужо заўтра ў ЗША стартуе Клубны чэмпіянату свету па футболе – расказваем хто яго адкрывае, што агулам чакае заўзятараў і якія прызавыя атрымае пераможца?

🔸 У Варшаве прайшоў прайд роўнасці, у якім узялі ўдзел беларускія актывісты

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

📕 Старадрук «Жезлъ правленіѧ», якому больш за 350 гадоў, можа вярнуцца ў Беларусь

Ініцыятыва «MALDZIS», якая займаецца пошукам па ўсім свеце артэфактаў айчыннай культурнай спадчыны, выкупіла ўнікальную кнігу, якую выдаў Сімяон Полацкі. Яе абяцаюць з цягам часу перадаць у Полацк (калі ўлада ў Беларусі будзе належаць ужо не рэжыму Лукашэнкі).

📍Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

⛪️ Як пабудаваць новы касцёл на галоўнай плошчы гораду, калі гэта забараняюць царскія ўлады? Жыхары Беластоку ведаюць хітрыкі 😉

🙎‍♂️🙍‍♀️ Разам з героямі нашага новага чэлендж-шоу «Падляшскія вакацыі» адкрываем беларускае жыццё Беластоку – сталіцы таямнічага Падляшша.

📺 Глядзіце прэм'еру чэлендж-шоу «Падляшскія вакацыі» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

👀 Паглядзелі, як прайшлі выпускныя вечары ў беларускіх гарадах

У Магілёве зажыгаў гурт «На-На», у Гомлі зладзілі дыскатэку пад кавэр-бэнд.

Продаж алкаголю ў дні выпускных традыцыйна абмежавалі.

📍Чытайце больш на сайце

Читать полностью…
Подписаться на канал