belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «Это будут сумасшедшие деньги с нашего кармана. Мне и так не хватает денег, а сейчас ещё и это?»

Павук патэлефанаваў сяброўцы расейскага ўльтраправага аб'яднання НОД Галіне Бакштаевай, якая жыве ў Горадні, і прапанаваў заняцца справаю стварэння маўзалея Лукашэнкі. Але энтузіязму ў Галіны ў гэтым пытанні чамусьці не было...

👀 Глядзіце (і слухайце) размову цалкам у новым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😨 Берасцейскі губернатар прапанаваў «сутэнёрскую схему» з гароднінай

А таксама:

🔹Камбайн-мангал, што пячэ 300 кг мяса за гадзіну
🔹Зефір са смакам «Бела-Колы» ад «Красного Пищевика»
🔹Адкрыццё года: лавачка ў Маларыце ці фантан у Наваградку
🔹Лукашэнка пацягнуў не той кранік

Жыццё ў лукашэнкаўскай Беларусі не перастае падкідваць тэмы для жартаў вядоўцам «Хай Так TV» Міхасю Зую і Дзмітрыю Есяневічу.

👀 Глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 За парваныя экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі навучэнцаў прымусілі выбачацца каля манументу Перамогі

🔸 Як змянілася палітычная геаграфія Лукашэнкі: на гэтым тыдні асабліва апантана наладжвалі сувязі з афрыканскімі і паўднёваазіяцкімі краінамі, а вось Еўропа ўсё больш далёкая ад нас

🔸 Адкуль Белавія ўзяла свае Airbus і ці бяспечныя яны?

🔸 Што не так з прыездам прадстаўнікоў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Польшчу на наступным тыдні

🔸 Украіна залучыла ў спісы абмену гвалтоўна вывезеных дзяцей з акупаваных тэрыторыяў

🔸 Пратэсты ў ЗША ды публічная сварка Маска і Трампа

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Падлеткаў, якія пасля школьнага іспыту па гісторыі Беларусі парвалі зборнік экзаменацыйных білетаў, прымусілі выбачацца на камеру

Прычым для гэтага выбралі не абы-якую лакацыю.

📍Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤔 Нарадзінца Пінску, які скончыў Акадэмію МУС, судзілі па даволі рэдкім артыкуле

Пра гэта стала вядома выданню @nashaniva.

Артыкул, што інкрымінавалі Антону Табашнікаву, можа ўжывацца, калі чалавек, напрыклад, выехаў за мяжу без адпаведнага паведамлення і незаконна перамясціў сакрэтную інфармацыю.

🔍 Падрабязнасці шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

👁 – Ты чытаў Оруэла?
– Я ў ім жыву


Гэты жарт ведае амаль кожны беларус. «2+2=5», навамоўе, «Вялікі Брат», паліцыя думак, дваядумства і Міністэрства праўды – прыдуманыя Джорджам Оруэлам у кнізе «1984» выразы і ідэі, на жаль, зусім не страчваюць сваёй актуальнасці.

📖 76 гадоў назад выйшаў раман Оруэла «1984». Вырашылі параўнаць кнігу і сучасную Беларусь.

✏️ Напішыце ў каментарах, ці вы згодныя? А што б дадалі да нашага спісу?

📍Дарэчы, існуе беларускамоўная аўдыёверсія раману: пераклад выканаў Сяргей Шупа, а агучылі яго купалаўцы. Паслухаць можна тут

Читать полностью…

Белсат

📷 Масавыя абстрэлы Украіны, цісканіна ў Індыі, жаночы марш у Бухарэсце, хадж у Мекку

Падсумоўваем чарговы тыдзень нашай традыцыйнай фотападборкаю.

📍Глядзіце яе таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪 Нямеччына думае, адкуль браць зброю на выпадак вайсковай агрэсіі Расеі

Паводле ўнутранага аналізу Бундэсвэру, Расея можа быць здольная атакаваць краіну NATO і справакаваць надзвычайную сітуацыю ў альянсе ў 2029 годзе. Але для закупаў зброі засталося яшчэ менш часу – толькі тры гады.

👀 Глядзіце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Якая будучыня чакае Беларускі дом у Варшаве?

Паводле Алеся Зарэмбюка, сядзіба ўжо цягам паўгода існуе фактычна «ў доўг». Нягледзячы на гэта, Беларускі дом пакуль не будзе абвяшчаць краўдфандынг і прасіць пра дапамогу эмігранцкую супольнасць.

Чаму так? І колькі ўвогуле грошай трэба для нармальнага функцыянавання сядзібы?

📍Чытайце вялікую размову з Алесем Зарэмбюком па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Трамп увёў войскі для падаўлення пратэстаў супраць дэпартацыі мігрантаў

Паводле BBC, 2000 жаўнераў Нацгвардыі накіруюцца ў Лос-Анджэлес, дзе ўжо другі дзень запар адбываюцца сутыкненні паміж пратэстоўцамі і федэральнымі ўладамі. Паліцыя праводзіць затрыманні, ужывае газ і дубінкі.

Губернатар Каліфорніі назваў рашэнне пра ўвядзенне войскаў «правакацыйным», якое «толькі ўзмоцніць напружанне». У адказ Дональд Трамп абвінаваціў чыноўніка ў няздольнасці справіцца са сваімі абавязкамі.

Фота: Getty Images

Читать полностью…

Белсат

Украінскія дроны атакавалі хімічны завод у Расеі

Пад удар трапіла прадпрыемства «Азот» у Новамаскоўску (Тульская вобласць). Мясцовыя ўлады паведамляюць пра двух пацярпелых.

Таксама стала вядома, што дроны ЗСУ атакавалі Маскву. Мэр расейскай сталіцы заявіў пра знішчэнне дзевяці дронаў. У аэрапортах Внукава і Дамадзедава ўведзены абмежаванні.

Читать полностью…

Белсат

💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Як пачаць нядзелю з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.

Сёння пагаворым пра тое, як святкавалі Тройцу нашыя продкі, паглядзім выставу сучасных беларускіх мастакоў, даведаемся пра «Новую Беларусь» ад Паўла Лібера і шмат чаго іншага. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=unLQaeY8NaU

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Бацьку Ілана Маска знайшлі ў спісе ўдзельнікаў форуму імперцаў у Расеі

«Форум будучыні 2050» распачнецца ў Маскве ў панядзелак. Яго арганізоўвае інстытут «Царград», якім кіруе вядомы Аляксандр Дугін.

📍Чытайце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

Вось такія мы – беларусы ❤️

Жыхары нашай краіны чарговы раз паказалі, што заўсёды могуць прыйсці на дапамогу. Паглядзіце самі!

Читать полностью…

Белсат

Калі і пераязджаць – дык толькі гэтак!

У Кітаі захацелі перанесці цэлы квартал. Вось як гэта выглядала 🤪

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мы разлічвалі на гэтыя 20 тысяч ракетаў»

Уладзімір Зяленскі паскардзіўся ў інтэрв'ю, што Злучаныя Штаты перадалі дзясяткі тысяч ракетаў супрацьпаветранай абароны на Блізкі Усход, хаця раней абяцалі іх Украіне.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😢 Здаецца, робаты заменяць людзей і ў спорце

Глядзіце, што яны ўжо ўмеюць ☝️

Читать полностью…

Белсат

💪 У беларускай эмігранткі ў Грузіі ўзнікла спрэчка з мясцовым банкам. Вось што было далей

Марына Зялёная жыве ў Тбілісі ўжо больш за два гады. Цяпер у яе няма пашпарту, бо дакумент забралі на час разгляду прашэння аб прытулку. Праз адсутнасць пашпарту ў яе ўзніклі канфлікты з банкамі, развязваць якія давялося з дапамогаю паліцыі.

👀 Пачытайце, як гэта было і чым усё скончылася

Читать полностью…

Белсат

🫣 У Мазыры прыдумалі, як хутчэй разгрузіць тавар…

Відэа пра лагістычныя цэнтры ў Кітаі сталі рэальнасцю і ў нас

Читать полностью…

Белсат

Дрэвам і дахам зноў дасталася ад навальнічнага фронту, што накрыў Беларусь

У «Менскэнерга» заявілі, што ад наступстваў непагадзі найбольш пацярпела Меншчына. У прыватнасці, Пухавіцкі, Слуцкі, Маладзечанскі і Мядзельскі раёны.

📍Чытайце болей на сайце

Читать полностью…

Белсат

🏟 Нацыянальны футбольны стадыён урачыста адкрылі. Радасна, праўда?

Ідэя будавання чыста футбольнага стадыёну ў Менску была агучаная ў 2010 годзе. Аднак пазней яе некалькі разоў адкладалі. У 2017 годзе Лукашэнка папрасіў Сі Цзінь Піна пабудаваць арэну «з кітайскім каларытам».

Вось толькі для якіх мэтаў гэты стадыён цяпер выкарыстоўваць, да канца незразумела.

📍Спрабуем разабрацца, да чаго ж ён можа прыдасца

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Лукашэнка прапанаваў паставіць у Менску помнік Сі Цзінь Піну

🔻Арына Сабаленка саступіла ў фінале Roland Garros

🔻Польскія ўлады падоўжылі дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю да канца лета

🔻Чарговы абмен ваеннапалоннымі (а таксама целамі загінулых) паміж Украінай ды Расеяй не адбыўся

🔻Трамп спрабуе прыдушыць пратэсты ў Лос-Анджэлесе

🔻У Карэлічах узарвалі воданапорную вежу

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😨 На перадвыбарчым мітынгу ў Калумбіі ледзь не забілі сенатара ад апазіцыйнай партыі

Мігель Урыбэ Турбай застаецца ў крытычным стане, хоць аперацыя, якую яму зрабілі, скончылася паспяхова.

📍Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

Памятаеце «маўклівыя пратэсты» – 2011?

Яны адбываліся некалькі месяцаў па ўсёй краіне праз эканамічны крызіс і рост коштаў. Не было лозунгаў і лідараў, беларусы проста выходзілі на вуліцы і моўчкі пляскалі ў далоні

І нават на такія бяскрыўдныя рэчы рэжым Лукашэнкі рэагаваў жорсткімі затрыманнямі. Паглядзіце, як гэта было👆

Читать полностью…

Белсат

Reuters: Расея рыхтуе маштабны ўдар па Украіне

У бліжэйшыя дні чакаецца вялікая расейская атака ў адказ на аперацыю СБУ «Павуціна». Пра гэта паведамляе выданне Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Паводле іх, адказ Расеі можа быць рознымі тыпамі авіяцыі, уключаючы ракеты і беспілотнікі. Пад удар могуць трапіць урадавыя будынкі і СБУ.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Больш за 5,5 тысяч беларусаў сталі грамадзянамі Польшчы за год

Нашы суайчыннікі склалі 38% ад усіх замежнікаў, якія атрымалі польскі пашпарт. Хто яшчэ апынуўся ў лідарах – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Ва Украіне стане больш дронаў дзякуючы французам

Французскія кампаніі вырашылі наладзіць вытворчасць беспілотнікаў ва Украіне. Што павінен зрабіць Кіеў у адказ – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Беларускі мастак адкрыў у Варшаве «Дошку гонару»

Хто трапіў у спіс беларускіх герояў паводле мастака – чытайце ў рэпартажы з ягонай персанальнай выставы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 чэрвеня

✔️Беларуская сетка крамаў патрапіла ў моўны скандал у Казахстане

✔️Афіцыйная Вільня адрэагавала на тое, што ўзброеныя беларускія памежнікі парушылі мяжу Літвы

✔️Дзе патусіць гэтым летам у Беларусі? Сабралі падборку оўпэн-эйраў

✔️Арына Сабаленка не здолела перамагчы ў фінале прэстыжнага тэніснага турніру Roland Garros

✔️Гарадзенскі мастак Яраслаў Кірвель прэзентаваў у Варшаве сваю выставу партрэтаў. Ён малюе вядомых беларусаў

✔️Музычны этнапраект беларусаў Канады, у які ўваходзіць знакаміты Іван Кірчук, выдаў свой першы альбом

✔️Чаму сварацца Трамп з Маскам ды што з таго еўрапейцам і беларусам?

✔️Французскі міністр абароны анансаваў маштабную супрацу з Украінай у вырабніцтве беспілотнікаў

✔️Харкаў уначы перажыў магутны расейскі абстрэл

✔️У Лос-Анджэлесе мігранты б'юцца з паліцыяй. Яны незадаволеныя рэйдамі сілавікоў

#рэпрэсіі:

▫️У «спіс экстрэмістаў» дадалі жонку палітвязня з Глыбокага

▫️За «распальванне варожасці» асудзілі былога супрацоўніка міліцыі, які жыў у Афрыцы і вёў адтуль блог

Читать полностью…

Белсат

📍Больш за 5,5 тысяч беларусаў сталі ўладальнікамі польскіх пашпартоў цягам мінулага года

Апярэдзілі нашых суайчыннікаў у гэтым статыстычным рэйтынгу толькі ўкраінцы.

На лічбы звярнуў увагу pozirk.online.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Дзеянне буфернай зоны, якая існуе на польска-беларускай мяжы ўжо год, працягнулі яшчэ на 90 дзён

Зона застаецца пад асаблівым кантролем польскіх сілавых службаў, там нельга быць без спецыяльнага дазволу. Яна праходзіць уздоўж 60,67 км мяжы і ідзе ўглыб Польшчы на 0,2–2 км.

📍Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал