Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💁🏻♂️ Падлеткаў, якія пасля школьнага іспыту па гісторыі Беларусі парвалі зборнік экзаменацыйных білетаў, прымусілі выбачацца на камеру
Прычым для гэтага выбралі не абы-якую лакацыю.
📍Чытайце падрабязней
🤔 Нарадзінца Пінску, які скончыў Акадэмію МУС, судзілі па даволі рэдкім артыкуле
Пра гэта стала вядома выданню @nashaniva.
Артыкул, што інкрымінавалі Антону Табашнікаву, можа ўжывацца, калі чалавек, напрыклад, выехаў за мяжу без адпаведнага паведамлення і незаконна перамясціў сакрэтную інфармацыю.
🔍 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
👁 – Ты чытаў Оруэла?
– Я ў ім жыву
Гэты жарт ведае амаль кожны беларус. «2+2=5», навамоўе, «Вялікі Брат», паліцыя думак, дваядумства і Міністэрства праўды – прыдуманыя Джорджам Оруэлам у кнізе «1984» выразы і ідэі, на жаль, зусім не страчваюць сваёй актуальнасці.
📖 76 гадоў назад выйшаў раман Оруэла «1984». Вырашылі параўнаць кнігу і сучасную Беларусь.
✏️ Напішыце ў каментарах, ці вы згодныя? А што б дадалі да нашага спісу?
📍Дарэчы, існуе беларускамоўная аўдыёверсія раману: пераклад выканаў Сяргей Шупа, а агучылі яго купалаўцы. Паслухаць можна тут
📷 Масавыя абстрэлы Украіны, цісканіна ў Індыі, жаночы марш у Бухарэсце, хадж у Мекку
Падсумоўваем чарговы тыдзень нашай традыцыйнай фотападборкаю.
📍Глядзіце яе таксама на сайце
🇩🇪 Нямеччына думае, адкуль браць зброю на выпадак вайсковай агрэсіі Расеі
Паводле ўнутранага аналізу Бундэсвэру, Расея можа быць здольная атакаваць краіну NATO і справакаваць надзвычайную сітуацыю ў альянсе ў 2029 годзе. Але для закупаў зброі засталося яшчэ менш часу – толькі тры гады.
👀 Глядзіце болей на старонцы
🤔 Якая будучыня чакае Беларускі дом у Варшаве?
Паводле Алеся Зарэмбюка, сядзіба ўжо цягам паўгода існуе фактычна «ў доўг». Нягледзячы на гэта, Беларускі дом пакуль не будзе абвяшчаць краўдфандынг і прасіць пра дапамогу эмігранцкую супольнасць.
Чаму так? І колькі ўвогуле грошай трэба для нармальнага функцыянавання сядзібы?
📍Чытайце вялікую размову з Алесем Зарэмбюком па спасылцы
Трамп увёў войскі для падаўлення пратэстаў супраць дэпартацыі мігрантаў
Паводле BBC, 2000 жаўнераў Нацгвардыі накіруюцца ў Лос-Анджэлес, дзе ўжо другі дзень запар адбываюцца сутыкненні паміж пратэстоўцамі і федэральнымі ўладамі. Паліцыя праводзіць затрыманні, ужывае газ і дубінкі.
Губернатар Каліфорніі назваў рашэнне пра ўвядзенне войскаў «правакацыйным», якое «толькі ўзмоцніць напружанне». У адказ Дональд Трамп абвінаваціў чыноўніка ў няздольнасці справіцца са сваімі абавязкамі.
Фота: Getty Images
Украінскія дроны атакавалі хімічны завод у Расеі
Пад удар трапіла прадпрыемства «Азот» у Новамаскоўску (Тульская вобласць). Мясцовыя ўлады паведамляюць пра двух пацярпелых.
Таксама стала вядома, што дроны ЗСУ атакавалі Маскву. Мэр расейскай сталіцы заявіў пра знішчэнне дзевяці дронаў. У аэрапортах Внукава і Дамадзедава ўведзены абмежаванні.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць нядзелю з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.
Сёння пагаворым пра тое, як святкавалі Тройцу нашыя продкі, паглядзім выставу сучасных беларускіх мастакоў, даведаемся пра «Новую Беларусь» ад Паўла Лібера і шмат чаго іншага. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=unLQaeY8NaU
💁🏻♂️ Бацьку Ілана Маска знайшлі ў спісе ўдзельнікаў форуму імперцаў у Расеі
«Форум будучыні 2050» распачнецца ў Маскве ў панядзелак. Яго арганізоўвае інстытут «Царград», якім кіруе вядомы Аляксандр Дугін.
📍Чытайце болей вось тут
Вось такія мы – беларусы ❤️
Жыхары нашай краіны чарговы раз паказалі, што заўсёды могуць прыйсці на дапамогу. Паглядзіце самі!
🎾 Сабаленка засталася без тытулу ў Парыжы
У фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі (таксама вядомага як Roland Garros – гэта адзін з чатырох найпрэстыжнейшых тэнісных турніраў свету) беларуска была слабейшай за амерыканку Кока Гаўф.
Першы сэт 21-гадовая Гаўф Сабаленцы аддала, аднак пазней перамагла ў двух партыях запар і заваявала тытул пераможцы.
🙄 У Лос-Анджэлесе мігранты б'юцца з паліцыяй. Яны незадаволеныя рэйдамі сілавікоў
Раней падобныя зачысткі прайшлі ў шэрагу іншых гарадоў. Усё гэта часткі маштабнай барацьбы Доналда Трампа з нелегальнай іміграцыяй.
📍Чытайце падрабязнасці на сайце
💬 «Насамрэч партрэтаў куды болей. Улезлі не ўсе, нават Мікіта Мелказёраў не ўлез»
Наш карэспандэнт пабываў у Музеі вольнай Беларусі, дзе ўчора адбылося адкрыццё выставы партрэтаў «Дошка гонару». Усе карціны створаныя маладым гарадзенскім мастаком Яраславам Кірвелем. І кожны з іх, пры жаданні, можна набыць.
🔍 Чытайце рэпартаж з выставы і размову з мастаком па спасылцы
💪 У беларускай эмігранткі ў Грузіі ўзнікла спрэчка з мясцовым банкам. Вось што было далей
Марына Зялёная жыве ў Тбілісі ўжо больш за два гады. Цяпер у яе няма пашпарту, бо дакумент забралі на час разгляду прашэння аб прытулку. Праз адсутнасць пашпарту ў яе ўзніклі канфлікты з банкамі, развязваць якія давялося з дапамогаю паліцыі.
👀 Пачытайце, як гэта было і чым усё скончылася
🫣 У Мазыры прыдумалі, як хутчэй разгрузіць тавар…
Відэа пра лагістычныя цэнтры ў Кітаі сталі рэальнасцю і ў нас
⛈ Дрэвам і дахам зноў дасталася ад навальнічнага фронту, што накрыў Беларусь
У «Менскэнерга» заявілі, што ад наступстваў непагадзі найбольш пацярпела Меншчына. У прыватнасці, Пухавіцкі, Слуцкі, Маладзечанскі і Мядзельскі раёны.
📍Чытайце болей на сайце
🏟 Нацыянальны футбольны стадыён урачыста адкрылі. Радасна, праўда?
Ідэя будавання чыста футбольнага стадыёну ў Менску была агучаная ў 2010 годзе. Аднак пазней яе некалькі разоў адкладалі. У 2017 годзе Лукашэнка папрасіў Сі Цзінь Піна пабудаваць арэну «з кітайскім каларытам».
Вось толькі для якіх мэтаў гэты стадыён цяпер выкарыстоўваць, да канца незразумела.
📍Спрабуем разабрацца, да чаго ж ён можа прыдасца
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнка прапанаваў паставіць у Менску помнік Сі Цзінь Піну
🔻Арына Сабаленка саступіла ў фінале Roland Garros
🔻Польскія ўлады падоўжылі дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю да канца лета
🔻Чарговы абмен ваеннапалоннымі (а таксама целамі загінулых) паміж Украінай ды Расеяй не адбыўся
🔻Трамп спрабуе прыдушыць пратэсты ў Лос-Анджэлесе
🔻У Карэлічах узарвалі воданапорную вежу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😨 На перадвыбарчым мітынгу ў Калумбіі ледзь не забілі сенатара ад апазіцыйнай партыі
Мігель Урыбэ Турбай застаецца ў крытычным стане, хоць аперацыя, якую яму зрабілі, скончылася паспяхова.
📍Чытайце падрабязней
Памятаеце «маўклівыя пратэсты» – 2011?
Яны адбываліся некалькі месяцаў па ўсёй краіне праз эканамічны крызіс і рост коштаў. Не было лозунгаў і лідараў, беларусы проста выходзілі на вуліцы і моўчкі пляскалі ў далоні
І нават на такія бяскрыўдныя рэчы рэжым Лукашэнкі рэагаваў жорсткімі затрыманнямі. Паглядзіце, як гэта было👆
Reuters: Расея рыхтуе маштабны ўдар па Украіне
У бліжэйшыя дні чакаецца вялікая расейская атака ў адказ на аперацыю СБУ «Павуціна». Пра гэта паведамляе выданне Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.
Паводле іх, адказ Расеі можа быць рознымі тыпамі авіяцыі, уключаючы ракеты і беспілотнікі. Пад удар могуць трапіць урадавыя будынкі і СБУ.
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Больш за 5,5 тысяч беларусаў сталі грамадзянамі Польшчы за год
Нашы суайчыннікі склалі 38% ад усіх замежнікаў, якія атрымалі польскі пашпарт. Хто яшчэ апынуўся ў лідарах – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ва Украіне стане больш дронаў дзякуючы французам
Французскія кампаніі вырашылі наладзіць вытворчасць беспілотнікаў ва Украіне. Што павінен зрабіць Кіеў у адказ – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларускі мастак адкрыў у Варшаве «Дошку гонару»
Хто трапіў у спіс беларускіх герояў паводле мастака – чытайце ў рэпартажы з ягонай персанальнай выставы (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 7 чэрвеня
✔️Беларуская сетка крамаў патрапіла ў моўны скандал у Казахстане
✔️Афіцыйная Вільня адрэагавала на тое, што ўзброеныя беларускія памежнікі парушылі мяжу Літвы
✔️Дзе патусіць гэтым летам у Беларусі? Сабралі падборку оўпэн-эйраў
✔️Арына Сабаленка не здолела перамагчы ў фінале прэстыжнага тэніснага турніру Roland Garros
✔️Гарадзенскі мастак Яраслаў Кірвель прэзентаваў у Варшаве сваю выставу партрэтаў. Ён малюе вядомых беларусаў
✔️Музычны этнапраект беларусаў Канады, у які ўваходзіць знакаміты Іван Кірчук, выдаў свой першы альбом
✔️Чаму сварацца Трамп з Маскам ды што з таго еўрапейцам і беларусам?
✔️Французскі міністр абароны анансаваў маштабную супрацу з Украінай у вырабніцтве беспілотнікаў
✔️Харкаў уначы перажыў магутны расейскі абстрэл
✔️У Лос-Анджэлесе мігранты б'юцца з паліцыяй. Яны незадаволеныя рэйдамі сілавікоў
#рэпрэсіі:
▫️У «спіс экстрэмістаў» дадалі жонку палітвязня з Глыбокага
▫️За «распальванне варожасці» асудзілі былога супрацоўніка міліцыі, які жыў у Афрыцы і вёў адтуль блог
📍Больш за 5,5 тысяч беларусаў сталі ўладальнікамі польскіх пашпартоў цягам мінулага года
Апярэдзілі нашых суайчыннікаў у гэтым статыстычным рэйтынгу толькі ўкраінцы.
На лічбы звярнуў увагу pozirk.online.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
🇵🇱 Дзеянне буфернай зоны, якая існуе на польска-беларускай мяжы ўжо год, працягнулі яшчэ на 90 дзён
Зона застаецца пад асаблівым кантролем польскіх сілавых службаў, там нельга быць без спецыяльнага дазволу. Яна праходзіць уздоўж 60,67 км мяжы і ідзе ўглыб Польшчы на 0,2–2 км.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 «Белавія» пахвалілася новым Airbus A330-200. Як падсанкцыйны самалёт трапіў у Беларусь?
🔸 У Менску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён
🔸 У ноч на суботу Расея атакавала Украіну больш як двума сотнямі ракетаў і беспілотнікаў
🔸 Украінцы збілі Су-35 на Куршчыне
🔸 Ужо ў панядзелак на Белсаце стартуе новы сезон. Што глядзець?
🔸 Арына Сабаленка згуляе ў фінале Roland Garros
🔸 Парад Сірэнак у Варшаве
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
😊 На турэцкім тэлебачанні адбыўся перадоз мілаты
Калі і перапыняць эфір з-за тэрміновых навінаў, то толькі з-за такіх!
👀 Паглядзіце яшчэ раз на эпічную ўкраінскую аперацыю па падрыве расейскіх самалётаў!
Служба бяспекі Украіны паказала новыя кадры аперацыі «Павуціна», знятыя камерай, прымацаванай да беспілотніка.