Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💁🏻♂️ За студзень-красавік у Беларусі звольнілі на 13 тысяч асобаў болей, чым прынялі на працу
Пра гэта сведчаць лічбы Белстату. Праўда, некаторыя прадпрыемствы ў гэтай статыстыцы не ўлічваюцца.
🔍 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
☝️Гарадзенскі абласны суд агучыў завочны вырак для блогера і заснавальніка «Беларускага Гаюна» Антона Матолькі
Яму інкрымінавалі «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці» і пакаралі 20-цю гадамі калоніі (завочна). Таксама было вырашана спагнаць з Матолькі 2 тысячы базавых велічыняў штрафу (84 тысячы рублёў).
Матолька пакінуў Беларусь яшчэ ў ліпені 2020-га – да прэзідэнцкіх выбараў. Пасля ўзлому чат-бота «Беларускага Гаюна» і шэрагу затрыманняў людзей, якія пісалі ў яго, блогер амаль знік з публічнага поля.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнка паляцеў з візітам у Кітай, а Хрэнін – у Пакістан
🔻Старонка Лявона Вольскага ў Facebook стала «экстрэмісцкай»
🔻Апублікаваны план рэканструкцыі цэнтра Менску
🔻Больш за 100 беспілотнікаў атакавалі ўначы гарады Украіны
🔻Моцныя дажджы пройдуць на Гомельшчыне
🔻Вулкан Этна зноў нагадаў пра сябе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Аднойчы Кітай ужо апёкся з тым, што планаваў зрабіць з Беларусі еўрапейскі хаб: і інфраструктурны, і гандлёва-эканамічны»
Лукашэнка ў гэтыя дні наведвае Кітай, дзе сустрэнецца з Сі Цзінь Пінам. Пра што яны будуць гаварыць ды ці ёсць увогуле справа Кітаю да Беларусі ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі?
У каментары «Белсату» пра гэта расказвае кітаіст з Ляйпцыгскага ўніверсітэту Аляксей Чыгадаеў.
🔍 Чытайце ў нас на старонцы
✈️ «Удары [украінскіх дронаў па Расеі] паказваюць, што ў Расеі няма бяспечнага месца»
Як эксперты ацэньваюць аперацыю СБУ «Павуціна», да якой Украіна рыхтавалася паўгода і якую правяла 1 чэрвеня?
Сабралі меркаванні ў нашым артыкуле, пачытайце!
😳Купалаўскі ў ГУБАЗіКу і падземны тунэль
Чыноўнікі задумалі добраўпарадкаваць гістарычны цэнтр сталіцы. Што зменіцца цягам бліжэйшых 5 гадоў, распавядаем у нашым артыкуле.
💥 #галоўнае за 2 чэрвеня
✔️Новым прэзідэнтам Польшчы стане Караль Наўроцкі. Ён перамог з мінімальным адрывам
✔️Святлана Ціханоўская выказалася пра выбары ў Польшчы і павіншавала Наўроцкага з перамогаю
✔️У Стамбуле адбыўся другі раўнд перамоваў дэлегацыяў Украіны і РФ. Вось пра што дамовіліся гэтым разам
✔️Тлумачым, як будзе працаваць люстрацыя ад Офісу Ціханоўскай (у выпадку, калі дэмсілы прыйдуць да ўлады ў Беларусі)
✔️Лукашэнка паляцеў да Сі Цзінь Піна. Кітайскія медыі візіт амаль не анансуюць
✔️Разбіраемся, якім чынам цяпер грамадзяніну Беларусі можна атрымаць візу ў ЗША
✔️Высветлілі, адкуль узяліся грошы на скульптуру рыцара ў Валожыне, якая абурыла мясцовых
✔️Чаго можна чакаць ад Расеі ў адказ на аперацыю «Павуціна»?
✔️На базе сацсеткі X неўзабаве можа з'явіцца паўнавартасны мэсэнджар
✔️У Беларусі стварылі «забойцу ўсіх трактароў»
#рэпрэсіі:
▫️Полацкая журналістка Ціна Палынская не выходзіць на сувязь. Яна магла быць затрыманая
▫️«Экстрэмісцкі» статус атрымала Facebook-старонка Лявона Вольскага
▫️Палітзняволенаму Дзянісу Івашыну ўжо паўгода не дазваляюць рабіць тэлефонных званкоў родным
😳 Чаму цяжка абмяняць еўра і долары ў Беларусі?
Касіры знаходзяць хібы і прымаюць валюту з камісіяй ці не бяруць зусім, асабліва ў дзяржаўных банках.
У Нацыянальным банку праблему тлумачаць санкцыямі, з-за якіх, нібыта, цяжка выводзіць з ужытку дэфектныя купюры.
Але што рабіць беларусам? Адказ шукайце ў праграме "Аб'ектыў".
🤨 Асіповіцкія камунальнікі вырашылі спаганяць поўную аплату паслугаў ЖКГ з псіхічна хворых людзей
Іх проста ўключылі ў спісы «дармаедаў», якіх цяперашнія дзіўныя беларускія законы абавязваюць аплочваць камуналку ў поўным аб'ёме.
Такая нахабная «схема» абурыла нават лукашэнкаўскую пракуратуру.
📍Чытайце болей на сайце
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Візіт Лукашэнкі ў Кітай. На што спадзеў?
🔸 Перамовы ў Стамбуле і саміт «Бухарэсцкай дзявяткі» у Вільні. Ці наблізяць падзеі замірэнне ва Украіне?
🔸 Збіраем новыя падрабязнасці ўкраінскай атакі па расейскіх аэрадромах. Ці гэтая аперацыя паўплывае на змяншэнне расейскіх атак па Украіне?
🔸 Беларусы скардзяцца на складанасць памяняць старыя долары ў абменніках, на камісіі і на тое, што самыя абменнікі гэтыя купюры насельніцтву акурат выдаюць. І што рабіць, калі афіцыйна валюта не забароненая для звароту, але выклікае праблемы?
🔸 У Беларусі абрынуўся арматурны каркас на будоўлі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
⚖️ Тры этапы, адзін з якіх – самаачышчэнне
Якім чынам дэмсілы будуць праводзіць люстрацыю ў выпадку свайго прыходу да ўлады ў Беларусі? Вывучылі прэзентаваны Офісам Ціханоўскай дакумент.
🔍 Чытайце разбор на нашым сайце
💁🏻♂️ Высветлілі, адкуль узяліся грошы на скульптуру рыцара ў Валожыне, якая абурыла мясцовых
У райвыканкаме пераконваюць, што з бюджэту на гэта не выдаткавалі ні капейкі.
☝️Раней падобная сітуацыя ўзнікла ў Жлобіне: там мясцовыя жыхары не зразумелі «крэатыву» ў выглядзе скульптуры «сасіскі-канібала».
👀 А пра сітуацыю ў Валожыне чытайце падрабязней вось тут
🌳 Калі сапраўды любіш тое, што робіш, можа незаўважна прайсці 50 гадоў...
Паглядзіце!
💬 «Гэтыя самалёты перавялі на далёкія аэрадромы дзеля таго, каб іх не атакавалі ўкраінскія дроны. І вось мы бачым, што ўкраінскія дроны да іх дабраліся»
Вайсковы аналітык прааналізаваў у нашым расейскамоўным эфіры «Вот Так» учорашнюю аперацыю СБУ па знішчэнні расейскіх самалётаў.
А таксама паразважаў, які адказ можа даць на гэта Крэмль.
📍Тэкставая версія даступная па спасылцы
🔹Служба бяспекі Украіны расказала пра падрыў падводных апораў Крымскага мосту. Гэта ўжо трэці ўкраінскі ўдар па ім
Падкрэсліваецца, што абыйшлося без ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
📍Чытайце болей на сайце
💱 Курсы валютаў 3 чэрвеня
Долар і еўра сінхронна страцілі амаль па паўкапейкі. Тым часам расейскі рубель падрос прыкладна на столькі ж.
#курсвалютаў
🇩🇪 Нямецкі палітык заклікаў зачыніць «Расейскі дом» у Берліне
Ён таксама лічыць, што варта выслаць усіх дыпламатаў РФ з прычыны росту кібератак і дыверсіяў, у якіх абвінавачваюць Маскву.
📍Болей чытайце па спасылцы
💬 «Усяго шмат. Толькі смешна, што назва пральнага парашка “Persil” напісана расейскімі літарамі»
У адрозненні ад бульбы, са сродкамі гігіены ды бытавой хіміі ў беларускіх крамах праблемаў няма. Але што па коштах?
Мы параўналі цэны ў беларускай сетцы «Остров чистоты и вкуса» і ў польскім «Rossmann».
👀 Глядзіце, што з гэтага атрымалася
📍«Студэнты» з Афрыкі паспрабавалі незаўважна перапаўзці з Беларусі ў Літву. «Місія» правалілася
Шэсць парушальнікаў прадставіліся грамадзянамі Гамбіі, адзін – Маўрытаніі. Дакументаў ніхто з іх не меў.
🔍 Чытайце падрабязней на сайце
🫥 Віктар Хрэнін адправіўся з першым у гісторыі афіцыйным візітам у Пакістан
Прэс-служба Міністэрства абароны заяўляе, што гэты візіт «дасць магчымасць не толькі надаць імпульс рэалізацыі двухбаковых праектаў у ваеннай сферы, але і будзе садзейнічаць развіццю супрацы ў гандлёва-эканамічнай сферы з улікам асаблівай ролі арміі ў грамадстве і эканоміцы Пакістана».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✅ Як цяпер беларусу атрымаць візу ў ЗША і ці бяспечна туды ехаць?
Сабралі для вас падрабязную інструкцыю.
✅ Офіс Ціханоўскай прэзентаваў канцэпцыю люстрацыі для Беларусі
Каго закране працэдура, якім чынам і які орган будзе яе праводзіць?
✅ Гісторык, баксёр, футбаліст, у вышуку ў Расеі: новы прэзідэнт Польшчы – Караль Наўроцкі
Што пра яго вядома і што значыць для Беларусі?
#штопачытаць
☝️ Прыхільніца жорсткага курсу да Крамля ўзначаліла ААН
Гэта Аналена Бэрбак – былая кіраўніца Міністэрства замежных справаў Нямеччыны. Зараз яна абраная старшынёю Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. За кандыдатуру Бэрбак прагаласавалі 167 краінаў.
На чале МЗС Нямеччыны Аналена Бэрбак крытыкавала расейскую палітыку і выступала за жорсткі курс у дачыненні Крамля. Больш чытайце па спасылцы.👈
☝️ Караль Наўроцкі новы прэзідэнт Польшчы. Што гэта значыць для Беларусі?
Пра Караля Наўроцкага кажуць як пра чалавека, які «палітыкай не займаўся». У юнацтве гуляў у футбол, выступаў у некалькіх клубах, займаўся боксам. Перамогу на прэзідэнцкіх выбарах атрымаў з невялікай перавагай і пры падтрымцы партыі «Закон і справядлівасць».
Караля Наўроцкага называюць таксама еўрапейскім прыхільнікам Трампа. А якую палітыку новаабраны прэзідэнт павядзе адносна беларусаў і Беларусі? Пра гэта чытайце на сайце Белсату. 👈
🔹Дамовіліся пра новы абмен палоннымі, але спыняць агонь Расея не збіраецца. Вынікі сённяшняй сустрэчы ў Стамбуле
Гэта, хутчэй за ўсё, не апошняя сустрэча бакоў. Наступны раўнд перамоваў таксама пройдзе ў Стамбуле.
🔍 Падрабязнасці глядзіце вось тут
🦸♀️ Якую «пагрозу» ўбачылі ў кнізе «Энцыклапедыя для дзяўчатак»?
Абмяркоўваем разам з асветніцай Марынай Ментусавай жыццёва неабходныя навыкі падлеткаў.
👀 Яшчэ больш цікавага ў новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔹Першы беларускі добраахвотнік, які падпісаў кантракт з ЗСУ
З самага дзяцінства Аляксей Скобля меў падвышанае пачуццё справядлівасці. Ён захапляўся рэканструкцыяй гістарычных падзеяў, займаўся каратэ.
У 2015-м паехаў абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі, прычым праявіў сябе на першым жа заданні.
Аляксей загінуў за дзень да свайго 32-га дня народзінаў. Гэта адбылося падчас абароны Кіева. Пасмяротна беларусу нададзена званне Героя Украіны.
📍Глядзіце новы выпуск з нашай серыі «Ваяры і валанцёры» проста цяпер на канале «Белсат DOC»
📍Лукашэнка паляцеў да Сі Цзінь Піна. Кітайскія медыі візіт амаль не анансуюць
Лукашэнка яшчэ ў снежні 2024 года казаў, што «ёсць запрашэнне кітайскага кіраўніцтва пабываць у Кітаі», некалькі разоў пра гэта нагадваў і адзначаў, што гэта будзе «да выбараў». Але тады так і не дабраўся.
👀 Глядзіце падрабязней на старонцы
🔸«Залаты век» Беларусі – ужо пазаду ці яшчэ наперадзе?
Полацкае княства, ВКЛ, БССР, сучасная Беларусь... Які з гэтых перыядаў можна назваць найлепшым для большасці жыхароў нашых земляў?
Ці можа не варта настальгіраваць па мінулым або ўскладаць вялікія надзеі на будучыню, а жыць тут і цяпер? Мо час нашага жыцця – гэта і ёсць той самы «залаты век»?
👀 Сёння ў «Вусах Скарыны» Цімох Акудовіч разам са сваімі коцікамі падымае не столькі гістарычнае, колькі філасофскае пытанне. Глядзіце проста цяпер!
😳 У Беларусі стварылі «забойцу ўсіх трактароў» – BELARUS 5425
Завод МТЗ абяцае, што гэта будзе самы хуткі трактар у свеце – яго магутнасць дасягне 542 конскія сілы (дарэчы столькі ж у Maserati GranCabrio Trofeo 2024 года).
Паказаць цуд беларускай інжынерыі абяцаюць ужо заўтра, 3-га чэрвеня.