belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😎 Спевы, бітбокс і танцавальныя рухі ад... манашак

Паглядзіце на сясцёр з Бразіліі☝️

Читать полностью…

Белсат

⚖️Пажыццёва асуджаны забойца беларускі Лізы будзе абскарджваць прысуд

Гучнае злачынства са згвалтаваннем і забойствам беларускі Лізы ў Варшаве атрымала працяг. «Белсат» даведаўся, калі суд разгледзіць скаргу асуджанага Дор’яна С. Паводле адвакатаў, падчас суда не было даказана, што асуджаны знаходзіўся ў прытомным стане на момант здзяйснення злачынства.

🔗Калі збіраюцца разгледзіць апеляцыю чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

💪 Учынак варты павагі, які расчуліў усіх

Паглядзіце, што здарылася на дзіцячых спаборніцтвах ва Украіне ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚡️Зямлю накрыла магутная магнітная бура

Ёсць тут метэазалежныя? Сёння на зямлю прыйшла геамагнітная бура класу G3. 🧲

У час такіх касмічных з'яваў некаторыя людзі могуць адчуваць галаўны боль, стомленасць, павышаны ціск – асабліва тыя, хто адчувальны да зменаў надвор’я.⛅️

Таксама буры могуць выклікаць перабоі ў працы спадарожнікаў, GPS-навігацыі, радыёсувязі і энергетычных сістэмаў. Таксама магчымае з’яўленне палярнага ззяння нават у тых рэгіёнах, дзе яно звычайна не назіраецца. 💡

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

⬆️ "Спартак" анансуе падвышэнне коштаў на шакаладную прадукцыю

🔻 Стала вядома пра смерць былога палітвязня Валерыя Богдана

🔻 Аблава на медыі ў Беларусі

🔻 Пяць гадоў з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага

🔻 Заявы Лаўрова наконт міру з Украінай

🔻 Трамп выказаў расчараванне ў дзеяннях Пуціна

🔻З Беларусі паказушна высылаюць мігрантаў

🔻 Як рэжым Лукашэнкі выштурхоўвае беларусаў з краіны?

🔻 Лукашэнка прызнаў дэфіцыт яблыкаў

🔻Беларусь зарабляе ўсё менш валюты

🔻 «Двубой»: скандалы ў шэрагах дэмакратычных сілаў Беларусі


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❗️Выкладчык БНТУ памёр пры затрыманні

Відэа, на якім мужчына збягае ад міліцыянтаў праз дворык БНТУ з'явілася на адным з Менскіх тэлеграм-каналаў. Пазней стала вядома, што гэта быў адзін з выкладчыкаў універсітэту, якога прыйшлі затрымліваць. Паводле інфармацыі, якую атрымала «Наша Ніва» мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.

Читать полностью…

Белсат

🔎🇵🇱Польшча падавала ў міжнародны вышук беларускую шпіёнку

Дар’я Астапенка была асуджаная ў Польшчы на 20 месяцаў пазбаўлення волі за шпіянаж. Напрыканцы тэрміну яна падала апеляцыю на датэрміновае вызваленне і збегла.

«Белсат» даведаўся, што суд у Варшаве хадайнічаў аб яе міжнародным вышуку.

🔗Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Сістэма адукацыі і яе працаўнікі прымаюць тып мілітарысцкай камунікацыі»

Ужо з наступнага году 10-класнікі вымушаныя будуць праходзіць вучэбна-палявыя зборы. Гэта выклікала шмат пытанняў з боку бацькоў.

Навошта ўлады ўзбройваюць дзяцей, як гэта тлумачаць і да чаго гэта можа прывесці? Разбіраемся ў нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

👆Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа

Пра гэта сам мільярдэр напісаў у сетцы Х. Пасада Маска была часовай, і яго сыход не з'яўляецца нечаканым. Цікава тое, што Маск напісаў пра свой сыход праз дзень пасля таго, як заявіў, што «расчараваны» законапраектам аб бюджэце Доналда Трампа.

📍Гэты законапраект Трампа ўключае падатковыя льготы на некалькі трыльёнаў долараў і павелічэнне выдаткаў на абарону. На думку Ілана Маска, гэта «падрывае» працу, якую ён зрабіў для прэзідэнта па скарачэнні выдаткаў – спыніў фінансаванне замежнай дапамогі ЗША, а таксама скараціў каля 260 тысяч з 2,3 мільёнаў федэральных грамадзянскіх работнікаў.

Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 траўня

✔️Мядзведзеў прыгразіў Трампау трэцяй сусветнай вайной

✔️Вучэнні «Захад-2025» перанясуць углыб Беларусі

✔️Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў — «BELPOL»

✔️Зяленскі адмовіў Беларусь як перамоўную пляцоўку

✔️Беларусь рэзка пачала праядаць валюту

✔️Лукашэнка прапанаваў рамантаваць расейскія караблі ў Беларусі

✔️У замежніц, якія нараджаюць у Беларусі адбіраюць дзяцей

✔️ Вячорка расказаў чаму адразу не распавялі пра гісторыю з пашпартам прыкрыцця публічна

✔️Каханак Мельнікавай Лабееў напаў на Азаронка замест палітвязня Сасноўскага

✔️Мельнікава спрабавала атрымаць інфармацыю пра заяўкі ў BYSOL

Читать полностью…

Белсат

Беларуская мова, фемінізм і табу 💥

Госця новага выпуску «Мова нанова» — Марына Ментусава. Паразмаўлялі пра яе шлях да беларускай, як рэагаваць на хэйт, чаму людзі фіксуюцца на негатыве, і ці варта пераходзіць на расейскую ў складаных размовах 💬
А яшчэ — пра адукацыю, кансультаванне і жыццё з пазіцыяй.

У граматычнай частцы — Віктар Шукеловіч тлумачыць, чаму ў прыказках так шмат пра Вільню і чаму Дунай — самая папулярная рака ў Беларусі 🏞

Глядзіце новы выпуск «Мова нанова» ▶️
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺

Читать полностью…

Белсат

😳 Беларускаму рэжысёру адмовілі ў ПМЖ у Польшчы

Гэта Юры Сямашка, аўтар фільму «Лебядзіная песня Фёдара Озёрава», з якім сёлета быў на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

«Сёння атрымаў адмову па апеляцыі на рашэнне аб нявыдачы ПМЖ па Карце паляка. Прычына: пан не падаў дзеючы працоўны дагавор. Удзел з фільмам на «Берлінале» – не падстава не працаваць, мабыць", — кажа рэжысёр.


Зараз ён просіць дапамогі юрыдычнай і матэрыяльнай, каб вырашыць праблему.
Больш чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🙏 Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго былога палітвязня

Гэта 58-гадовы Валеры Богдан, які адбыў тры гады зняволення за каментары ў інтэрнэце, якімі "абразіў Лукашэнку". Палітрэпрэсаваны памёр праз 9 месяцаў па вызваленні напачатку году, але пра гэта стала вядома цяпер, — паведамляе "Наша Ніва".

Валеры Богдан нарадзіўся ў Расеі, вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, жыў у Берасці і Менску.
На старонках сваіх сацыяльных сетках былы палітвязень пісаў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах». ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤯Каханак Мельнікавай Лабееў напаў на Азаронка замест палітвязня Сасноўскага

«BYPOL» апублікаваў звесткі пра правакацыю спецслужбаў, у якой удзельнічаў Аляксей Лабееў — каханак Марыі Мельнікавай. Паводле паведамлення, спецслужбы інсцэніравалі напад на прапагандыста Рыгора Азаронка.

Палітвязень Зміцер Сасноўскі, які цяпер адбывае пакаранне за гэты напад, нібыта адмовіўся браць пісталет, зразумеўшы, што можа быць ліквідаваны. Тады зброю ўзяў Лабееў. У выніку Сасноўскага збілі супрацоўнікі КДБ і асудзілі, а агент Лабееў пакарання не атрымаў.

Чытаць цалкам

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Міністр абароны Хрэнін заявіў пра перанос вучэнняў «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны. Ці можа Менск незалежна ад Крамля прымаць такія рашэнні?

🔸 Мэтаю ўчорашніх палётаў расейскага Іл-20 у беларускім небе была не Украіна

🔸 Зяленскі: Расея прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі

🔸 «Ён гуляе з агнём!». Доналд Трамп другі раз за кароткі тэрмін жорстка выказаўся пра Пуціна

🔸 Лукашэнка даручыў вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і Расеі. А напярэдадні ўрад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную гародніну з «недружалюбных краінаў»

🔸 Мінздароўя стварыла камісію па расследаванні смерці 14-гадовай школьніцы ў Ельску

🔸 Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў за мяжою. І гэта не першая падобная гісторыя. У чым небяспека для палітуцекачоў? Наколькі праблема маштабная і як заставацца ў бяспецы?

🔸 «Менсктранс» змяніў правілы перасадкі людзей у аўтобусы на польскай мяжы

🔸 Моцныя дажджы прывялі да паводкаў у некаторых рэгіёнах Беларусі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

Што для беларусаў Вільня і Дунай?🗺

Расказваем, чаму ў беларускай мове Вільня – ідэал гораду і сінонім заможнасці, і адкуль нашыя продкі ведалі пра далёкі Дунай.💧

Даведайцеся больш у праграме «Мова нанова» на YouTub-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

📸«Жахі з фільму "Тэрмінатар" зробяцца рэчаіснасцю»

Баец палка Каліноўскага адкрыў фотавыставу ў Варшаве пад назвай «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў».

Вайна – гэта не тое, што можна пабачыць у фільмах, па тэліку ці на тэлеграм-каналах з відосамі

– кажа аўтар выставы Яўген Жураўскі.

«Белсат» пабываў на адкрыцці выставы і паразмаўляў з ваяром і фатографам👇🏻

🔗Рэпартаж з выставы — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Долар за тры. І што далей?

Грамадзяне, у якіх заробак, «паводле курсу», раптам пацяжэў на гэтыя 17 % (і дзе было $ 500, стала амаль $ 600), таксама не адчулі сябе багацейшымі, нават наадварот. Гэта бянтэжыць.


— так каментуе перакрочванне доларам псіхалагічнай мяжы Аляксандр Кныровіч.

Ягонае меркаванне пра падзенне курсу ўлюбёнай беларускай валюты — чытайце ў артыкуле

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

🔴 СК заявіў, што выкрыў базу карыстальнікаў «Новай Беларусі»

Паводле сілавікоў, дзейнасць удзельнікаў платформы «Новая Беларусь», у тым ліку актыўных карыстальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, «была спынена»

Стваральнік платформы Павал Лібер пракаментаваў затрыманні карыстальнікаў платформы:

пакуль што нам вядома пра два пакаяльныя відэа, запісаныя пад прымусам, і яшчэ адзін выпадак.


Паводле Лібера сілавікі прыйшлі да карыстальнікаў сервіса BY_MAPKA, які фармальна не прызнаны экстрэмісцкім:

беларускія сілавікі могуць прыходзіць да бізнесаў з баймапкі, думаючы, што гэта і ёсць «Новая Беларусь» і іх за гэта трэба пераследаваць. Баймапка – асобны самастойны прадукт з асобнай камандай, які злучае людзей і бізнесы/сэрвісы за мяжой. Усе дадзеныя там публічныя і адкрытыя, праект увогуле не палітычны.


Платформа «Новая Беларусь» створаная 2022 года як лічбавая экасістэма для беларусаў па ўсім свеце. Яна ўключае розныя сэрвісы: медычныя і юрыдычныя платформы, бізнэс-хаб, платформу ўзаемадапамогі і іншыя. У студзені 2023 года «Новая Беларусь» была прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».З 2025 года мабільнае прыкладанне змяніла назву на SVAE.

🔗Падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

Улетку ў Беларусі будзе на 20 дажджлівых дзён болей чым летась

А сярэдняя тэмпература, паводле метэаролагаў будзе на 2 °C ніжэй, чым у мінулым годзе🥶

🔗Чаго яшчэ чакаць ад летняга надвор'я сёлета — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Якія баравікі ў траўні?» - спытаеце вы.

А гэты беларус – паказвае!

Паглядзіце☝️

Читать полностью…

Белсат

😢«Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў»

Былы палітвязень Леанід Судаленка напісаў, што да ягонай 87-гадовай маці прыйшлі сілавікі. У выніку ў жанчыны рэзка пагоршыўся стан задроўя:

Маці забрала хуткая. Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў у яе хату. Пасля таго, як прымусілі жанчыну ў гадах падпісаць пратакол пра маю адсутнасць, хоць я пакінуў бацькоўскі дом яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я, але ж робяць выгляд, што шукаюць. Прыйшлі пакараць 87-гадовую маці за мяне!


Леанід Судаленка — старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна", праваабаронца з 20-гадовым стажам. У 2021 годзе ён быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за праваабарончую дзейнасць, а пасля вызвалення ў 2023 годзе выехаў за мяжу

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🎼 Вось гэта любоў да музыкі!

Піяніст з Адэсы працягнуў граць нават пад расейскімі абстрэламі.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Ад ядравых пагрозаў да паказной міралюбнасці

Чаму вучэнні «Захад» адсунулі ад межаў NATO?

🔹Тшаскоўскі vs Наўроцкі

Хто з кандыдатаў на прэзідэнцтва ў Польшчы найлепшы для Беларусі?

🔹«Гэта фішка беларускай улады»

Менск працягвае прадаваць падсанкцыйную драўніну ў Еўропу?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️Новыя напады на рэдакцыі незалежных медыяў у Беларусі

Спецслужбы прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае», — паведамляе "Наша Ніва".

На праўладных каналах паказалі відэа допытаў рэдактароў рэгіянальных незалежных медыя.

Паводле прапаганды, медыі атрымоўвалі грошы ад нямецкай амбасады «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».

Читать полностью…

Белсат

🤫 «Давайце не будзем у гэтую палеміку ўваходзіць…»

Андрэй Павук правярае ці гатовыя беларускія вайскоўцы і чыноўнікі адкрыта гаварыць і адказваць на пытанне «хто напаў на Ўкраіну?»

Глядзіце праграму «Шухер-шоу» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🌲 Санкцыі? Не чулі: Менск спакойна працягвае гандляваць падсанкцыйнай драўнінай

Пакуль Еўропа ўводзіць санкцыі, Беларусь працягваюе гандляваць прадукцыяй з «чорнага спісу». «Belsat» праверыў як так «цудоўным» чынам беларускае дрэва пераўтвараецца ў польскае, украінскае, эстонскае і латвійскае

🔍 Што знайшлі і чаму гэта важна — чытайце ў матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

❗️Мельнікава спрабавала атрымаць інфармацыю пра заяўкі ў BYSOL

Сузаснавальнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак распавёў пра падазорную размову з былой старшынёй Каардынацыйнай Рады Мельнікавай у 2024 годзе.

«Белсат» атрымаў каментар ад чальцоў КР, ці была гэта ініцыятывы Рады

Чытайце ў нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

Вячорка пра пашпарт прыкрыцця: «няма доказнай базы, каб прыцягнуць чалавека да адказнасці»

Франак Вячорка расказаў «Белсату» чаму адразу не распавялі пра гісторыю з пашпартам прыкрыцця публіча🛂

Падрабязнасці — па спасылцы⬅️

Читать полностью…

Белсат

😰У замежніц, якія нараджаюць у Беларусі адбіраюць дзяцей

Паводле інфармацыі «Hope and Humanity» маці-адзіночку з Конга з пратэрмінаванай візай не хацелі прыймаць у беларускай радзільнай, а праз 3 дні пасля нараджэння сказалі, што выклічуць міліцыю, пакуль яна не заплоціць за медычныя паслугі. Паводле актывістаў жанчыне нельга кантактаваць з дзіцём, пакуль не будзе поўнай аплаты рахунка.

Другі падобны выпадак здарыўся з жанчынай з Гвінеі:

«[Жанчына] нам напісала, што дырэктарка шпіталю сказала ёй, каб больш там не зʼяўлялася, пакуль не аплаціць рахунак. Дзяўчына знаходзіцца ў поўнай роспачы. Яе ўжо спрабавалі ўгаварыць адмовіцца ад дзіцяці»

— распавядае актывістка з «Hope and Humanity»

Дзіцё нарадзілася ўсяго на 24-ым тыдні і патрабавала дагляду. У выніку гэта каштавала 32 тысячы долараў😔

Чытайце цалкам — па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал