belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Ад ядравых пагрозаў да паказной міралюбнасці

Чаму вучэнні «Захад» адсунулі ад межаў NATO?

🔹Тшаскоўскі vs Наўроцкі

Хто з кандыдатаў на прэзідэнцтва ў Польшчы найлепшы для Беларусі?

🔹«Гэта фішка беларускай улады»

Менск працягвае прадаваць падсанкцыйную драўніну ў Еўропу?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️Новыя напады на рэдакцыі незалежных медыяў у Беларусі

Спецслужбы прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае», — паведамляе "Наша Ніва".

На праўладных каналах паказалі відэа допытаў рэдактароў рэгіянальных незалежных медыя.

Паводле прапаганды, медыі атрымоўвалі грошы ад нямецкай амбасады «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».

Читать полностью…

Белсат

🤫 «Давайце не будзем у гэтую палеміку ўваходзіць…»

Андрэй Павук правярае ці гатовыя беларускія вайскоўцы і чыноўнікі адкрыта гаварыць і адказваць на пытанне «хто напаў на Ўкраіну?»

Глядзіце праграму «Шухер-шоу» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🌲 Санкцыі? Не чулі: Менск спакойна працягвае гандляваць падсанкцыйнай драўнінай

Пакуль Еўропа ўводзіць санкцыі, Беларусь працягваюе гандляваць прадукцыяй з «чорнага спісу». «Belsat» праверыў як так «цудоўным» чынам беларускае дрэва пераўтвараецца ў польскае, украінскае, эстонскае і латвійскае

🔍 Што знайшлі і чаму гэта важна — чытайце ў матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

❗️Мельнікава спрабавала атрымаць інфармацыю пра заяўкі ў BYSOL

Сузаснавальнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак распавёў пра падазорную размову з былой старшынёй Каардынацыйнай Рады Мельнікавай у 2024 годзе.

«Белсат» атрымаў каментар ад чальцоў КР, ці была гэта ініцыятывы Рады

Чытайце ў нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

Вячорка пра пашпарт прыкрыцця: «няма доказнай базы, каб прыцягнуць чалавека да адказнасці»

Франак Вячорка расказаў «Белсату» чаму адразу не распавялі пра гісторыю з пашпартам прыкрыцця публіча🛂

Падрабязнасці — па спасылцы⬅️

Читать полностью…

Белсат

😰У замежніц, якія нараджаюць у Беларусі адбіраюць дзяцей

Паводле інфармацыі «Hope and Humanity» маці-адзіночку з Конга з пратэрмінаванай візай не хацелі прыймаць у беларускай радзільнай, а праз 3 дні пасля нараджэння сказалі, што выклічуць міліцыю, пакуль яна не заплоціць за медычныя паслугі. Паводле актывістаў жанчыне нельга кантактаваць з дзіцём, пакуль не будзе поўнай аплаты рахунка.

Другі падобны выпадак здарыўся з жанчынай з Гвінеі:

«[Жанчына] нам напісала, што дырэктарка шпіталю сказала ёй, каб больш там не зʼяўлялася, пакуль не аплаціць рахунак. Дзяўчына знаходзіцца ў поўнай роспачы. Яе ўжо спрабавалі ўгаварыць адмовіцца ад дзіцяці»

— распавядае актывістка з «Hope and Humanity»

Дзіцё нарадзілася ўсяго на 24-ым тыдні і патрабавала дагляду. У выніку гэта каштавала 32 тысячы долараў😔

Чытайце цалкам — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🙃Лукашэнка прапанаваў рамантаваць расейскія караблі ў Беларусі

Мала хто ведае, але ў Беларусі некалі быў Пінскі рачны флот, ад якога засталася пэўная інфраструктура. Пасля другой сусветнай вайны завод перыядычна ўдзельнічаў у ваенных заказах. Але цяпер Лукашэнка даручыў рэанімаваць ваенную вытворчасць для патрэбаў расейскай ваенкі:

Дзесьці пад Гомлем – у Мазыры і ў Пінску рамонтная база была. Ну, накшталт, нам гэта не трэба, не марская дзяржава, нешта парэзалі, нешта на металалом здалі. Калі ёсць аб'ёмы працы – людзі яшчэ засталіся, трэба падумаць пра тое, каб мы пачыналі работы і ў гэтым плане з нейкіх напрамкаў

Читать полностью…

Белсат

🤖 Такія памочнікі нам патрэбныя

Паглядзіце, што ўмее новы робат «Нуработ»☝️

А яшчэ ён міла выглядае 😊

Читать полностью…

Белсат

Спрэчкі і абвінавачванні ў агентурнай дзейнасці сярод беларускіх дэмсілаў — норм, ці не ок? 🤔

Беларуская апазіцыя шыкуе на гранты — кажуць адноыя, іншыя кажуць, што празрыстасці цалкам хапае. Беларуская апазіцыя больш маральная чым улады, альбо «абое рабое»? Ці сапраўды ёсць людзі, якія мэтанакіраваная працуюць на раскол апазіцыі, альбо гэта шчырыя заклікі да адказнасці перад народам?

Пра гэта Юрась Губарэвіч і Павал Усаў спрачаюцца ў новым «Двубоі» на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦Зяленскі адмовіў Беларусь як перамоўную пляцоўку

На прапанову Расеі зрабіць Беларусь перамоўнай пляцоўкі Зяленскі заявіў, што Расея б магла лепш сказаць, што проста не гатовая да іх або не хоча заканчваць вайну. З гледзішча прэзідэнта Украіны такая пляцоўка непрымальная бо:

Гэта несур'ёзна. Беларусь для нас на сёння ёсць краінай, з якой паляцелі ракеты, і, адпаведна, яна ёсць хаўруснікам краіны, якая на нас напала. І войскі заходзілі з Беларусі. Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі

— так Зяленскі пракаментаваў расейскую прапанову

Читать полностью…

Белсат

😱Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў — «BELPOL»

«Белсат» запытаўся ў «BELPOL» для чаго выдаюцца пашпарты прыкрыцця і колькі людзей іх можа мець.

Фармальна такі пашпарт нельга выкарыстоўваць за мяжой. І выдаецца ён часовы пад пэўныя задачы. Многія ўладальнікі ў вочы не бачаць гэтыя дакументы.

«Іншая справа, калі гэта штатны супрацоўнік ГРУ, і тады ён можа выехаць па ім за мяжу і вярнуцца назад. Такія прыклады ёсць», – адзначыў прадстаўнік «BELPOL».

Тут падрабязней👈🏻

Читать полностью…

Белсат

🥔У 2024 Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком бульбы ў Расею

Магчыма, гэта і стала прычынай бульбянога крызісу гэтай вясной💸

Разбіраемся тут👈🏻

Читать полностью…

Белсат

«Вельмі важна забраць у Пуціна еўрапейскі гаўбец – Беларусь»

Вонкавых прыкметаў акупацыі (згодна з міжнароднымі стандартамі) нібыта не відаць. Толькі гэта на першы позірк.

— мяркуе пра цяперашні стан суверэнітэту Беларусі актывіст БХД Сяргей Верамеенка.

Якую ролю ў імперскіх планах Расеі гуляе Беларусь — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔸Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Падмаскоўе

У Мінабароны РФ заявілі, што за ноч збілі і перахапілі амаль 300 украінскіх беспілотнікаў над тэрыторыямі Маскоўскага рэгіёну, Бранскай, Белгародскай, Уладзімірскай, Варонежскай, Іванаўскай, Калужскай, Курскай, Арлоўскай, Разанскай, Смаленскай, Цвярской, Тульскай вобласцяў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце 27 траўня паабяцаў «люстэркава адказваць на ўсе расейскія пагрозы і выклікі». Паводле яго, «яны там, у Расеі, павінны адчуваць выразна наступствы ад таго, што робяць супраць Украіны».

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 траўня

✔️Мядзведзеў прыгразіў Трампау трэцяй сусветнай вайной

✔️Вучэнні «Захад-2025» перанясуць углыб Беларусі

✔️Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў — «BELPOL»

✔️Зяленскі адмовіў Беларусь як перамоўную пляцоўку

✔️Беларусь рэзка пачала праядаць валюту

✔️Лукашэнка прапанаваў рамантаваць расейскія караблі ў Беларусі

✔️У замежніц, якія нараджаюць у Беларусі адбіраюць дзяцей

✔️ Вячорка расказаў чаму адразу не распавялі пра гісторыю з пашпартам прыкрыцця публічна

✔️Каханак Мельнікавай Лабееў напаў на Азаронка замест палітвязня Сасноўскага

✔️Мельнікава спрабавала атрымаць інфармацыю пра заяўкі ў BYSOL

Читать полностью…

Белсат

Беларуская мова, фемінізм і табу 💥

Госця новага выпуску «Мова нанова» — Марына Ментусава. Паразмаўлялі пра яе шлях да беларускай, як рэагаваць на хэйт, чаму людзі фіксуюцца на негатыве, і ці варта пераходзіць на расейскую ў складаных размовах 💬
А яшчэ — пра адукацыю, кансультаванне і жыццё з пазіцыяй.

У граматычнай частцы — Віктар Шукеловіч тлумачыць, чаму ў прыказках так шмат пра Вільню і чаму Дунай — самая папулярная рака ў Беларусі 🏞

Глядзіце новы выпуск «Мова нанова» ▶️
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺

Читать полностью…

Белсат

😳 Беларускаму рэжысёру адмовілі ў ПМЖ у Польшчы

Гэта Юры Сямашка, аўтар фільму «Лебядзіная песня Фёдара Озёрава», з якім сёлета быў на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

«Сёння атрымаў адмову па апеляцыі на рашэнне аб нявыдачы ПМЖ па Карце паляка. Прычына: пан не падаў дзеючы працоўны дагавор. Удзел з фільмам на «Берлінале» – не падстава не працаваць, мабыць", — кажа рэжысёр.


Зараз ён просіць дапамогі юрыдычнай і матэрыяльнай, каб вырашыць праблему.
Больш чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🙏 Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго былога палітвязня

Гэта 58-гадовы Валеры Богдан, які адбыў тры гады зняволення за каментары ў інтэрнэце, якімі "абразіў Лукашэнку". Палітрэпрэсаваны памёр праз 9 месяцаў па вызваленні напачатку году, але пра гэта стала вядома цяпер, — паведамляе "Наша Ніва".

Валеры Богдан нарадзіўся ў Расеі, вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, жыў у Берасці і Менску.
На старонках сваіх сацыяльных сетках былы палітвязень пісаў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах». ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤯Каханак Мельнікавай Лабееў напаў на Азаронка замест палітвязня Сасноўскага

«BYPOL» апублікаваў звесткі пра правакацыю спецслужбаў, у якой удзельнічаў Аляксей Лабееў — каханак Марыі Мельнікавай. Паводле паведамлення, спецслужбы інсцэніравалі напад на прапагандыста Рыгора Азаронка.

Палітвязень Зміцер Сасноўскі, які цяпер адбывае пакаранне за гэты напад, нібыта адмовіўся браць пісталет, зразумеўшы, што можа быць ліквідаваны. Тады зброю ўзяў Лабееў. У выніку Сасноўскага збілі супрацоўнікі КДБ і асудзілі, а агент Лабееў пакарання не атрымаў.

Чытаць цалкам

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Міністр абароны Хрэнін заявіў пра перанос вучэнняў «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны. Ці можа Менск незалежна ад Крамля прымаць такія рашэнні?

🔸 Мэтаю ўчорашніх палётаў расейскага Іл-20 у беларускім небе была не Украіна

🔸 Зяленскі: Расея прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі

🔸 «Ён гуляе з агнём!». Доналд Трамп другі раз за кароткі тэрмін жорстка выказаўся пра Пуціна

🔸 Лукашэнка даручыў вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і Расеі. А напярэдадні ўрад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную гародніну з «недружалюбных краінаў»

🔸 Мінздароўя стварыла камісію па расследаванні смерці 14-гадовай школьніцы ў Ельску

🔸 Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў за мяжою. І гэта не першая падобная гісторыя. У чым небяспека для палітуцекачоў? Наколькі праблема маштабная і як заставацца ў бяспецы?

🔸 «Менсктранс» змяніў правілы перасадкі людзей у аўтобусы на польскай мяжы

🔸 Моцныя дажджы прывялі да паводкаў у некаторых рэгіёнах Беларусі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Менску ратавальнікі рэанімавалі жывёлак

Паглядзіце, што здарылася!

Читать полностью…

Белсат

✈️Расейскія аэрапорты ўводзяць абмежаванні праз украінскія дроны

Гэта так ці іначай уплывае на працу авіакампаніяў, у тым ліку «Белавіі»

Нагадаем, што ў РФ заявілі, што з вечара 27 траўня да 7:00 28 траўня збілі і перахапілі 296 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу. Цягам ночы «Росавіяцыя» цалкам закрывала неба Масквы для самалётаў

Читать полностью…

Белсат

Беларусь рэзка пачала праядаць валюту

Гэта для ўладаў не тое што званочак, а я б сказаў, набат пра тое, што штосьці ў іхнай палітыцы не так

— каментуе сітуацыю эканаміст Дзмітрый Крук.

Што стала віною гэткаму ўхілу ў гандлі і куды ён можа завесці — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

У Кракаве адбылася прэм’ера фільму «Інга» – супольнай працы польскіх кінавытворцаў і «Белсату»

🟥 «Інга» рэж. Кшыштаф Капчыньскі, Польшча, 2025 г.

Фільм «Інга» – супольная вытворчасць «Белсату», фірмы «Eureka Media Architekci» і «Telewizja Polska». Стужку стварылі пры фінансавым падтрыманні Польскага інстытуту кінамастацтва. Яна апавядае пра лёс дзяўчынкі Інгі, якая ў пяць гадоў разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву. У Польшчы ў Інгі нараджаецца брат. Сям'я жыве мірна, падвешаная паміж рэальнасцю і марамі. Інга – праваднік у новай рэчаіснасці. Аднойчы ейны бацька едзе на радзіму, дзе ідзе вайна, каб развязаць старыя справы.

🎬 Трэйлер і падрабязнасці тут

☝️ Падпішыся на дакументальныя фільмы
belsat_doc">Белсат Док

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 28 траўня

Долар страціў зусім крыху. Еўра страціў зусім крыху. Расейскі рубель вырас зусім крыху.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Коратка пра навіны

⬆️ Беларускі фатограф у Варшаве – агент спецслужбаў

🔻 Беларусь і Расея пастанавілі знізіць параметры вайсковых вучэнняў «Захад-2025»

🔻 Урад зняў забарону на ўвоз у Беларусь гародніны з так званых несяброўскіх краінаў

🔻 Лукашэнкаўскія сілавікі пагражаюць коміку Івану Усовічу

🔻 Выцек асабістых звестак у "Еўрапошты"

🔻 Брэндавае адзенне ў абыход санкцыяў

🔻 Трамп змяняе рыторыку адносна Пуціна: "Ён гуляе з агнём"

🔻 Выбары прэзідэнта Польшчы: фаварыты вымушаныя дамаўляцца з ультраправым

🔻 «Спартак» павышае цэны на прадукцыю

🔻 Вікторыя Азаранка ўстанавіла новы рэкорд

🔻 Аварыя з маршруткаю каля Смалявічаў

🔻 Надвор'е на сёння: моцны вецер і залевы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔎 У справе Мельнікавай невядома самае галоўнае

Такое меркаванне агучыў шэф-рэдактар «The Insider» Цімур Алеўскі:

Мы не разумеем ейныя матывы дагэтуль. У нас ёсць шмат гіпотэзаў, але няма цвёрдага разумення, чаму Анжаліка дзейнічала так, як яна дзейнічала, і хто яе да гэтага прымушаў ці якія думкі ў яе былі ў галаве


Разбор варыянтаў матывацыі знікнення былой спікеркі КР — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Істотна вырасла смяротнасць ад пажараў

МНС апублікавала статыстыку па няшчасных выпадках, згодна з якой колькасць загінулых у пажарах у Беларусі з пачатку году вырасла з 252 да 300 чалавек.

Колькасць тых, каго удалося выратаваць скарацілася на 5,8% — з 207 да 195 чалавек.

🔗Як улады тлумачаць жахлівую статыстыку

Читать полностью…

Белсат

🔺Вучэнні «Захад-2025» перанясуць углыб Беларусі

Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Паводле яго, гэтыя вучэнні не нацэленыя супраць каго-небудзь, а перанос асноўных манеўраў углыб Беларусі сведчыць пра гатовасць да дыялогу і зніжэння напружанасці ў рэгіёне.

👆А вось у Літве мяркуюць, што Расея і Беларусь не могуць дазволіць сабе вялікія маштабы вучэнняў праз вайну ва Украіне. Начальнік штабу абароны Збройных сілаў Літвы Рэмігіюс Бальтрэнас заявіў:

«Ніхто не можа адмаўляць дрэнныя і злыя намеры Расеі і Беларусі, яны застаюцца, і мы бачым, што адбываецца, але «Захад» сёлета не будуць маштабнейшымі і больш пагрозлівымі, чым у 2021 годзе».

Читать полностью…
Подписаться на канал