Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🥔 Лукашэнка з Пуціным пагаварылі па тэлефоне пра бульбу
Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як Пуціну публічна далажылі, што ў Беларусі «скончылася бульба», а той нібыта «здзівіўся».
Яшчэ адзін камічны (і трохі трагічны) факт: сёння ўлады РБ знялі абмежаванні на ўвоз бульбы і цыбулі з «несяброўскіх дзяржаваў». Маўляў, гэта «дэманстрацыя адкрытасці, міралюбнасці і прынцыпу добрасуседства» у адказ на санкцыі.
🔍 Чытайце болей на сайце
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МУС: Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі за год павялічылася амаль у тры разы
🔸 Расеец з падробленым пашпартам спрабаваў праз Беларусь вывезці ў ААЭ выкрадзеную дачку
🔸 Перастрэлка расейскіх міліцыянтаў пад Воршай. Што гэта было?
🔸 Расследаванне БРЦ: журналісты знайшлі схему, паводле якой беларуская кампанія ў абыход санкцыяў пастаўляе брэндавае адзенне ў Расею
🔸 Рада Еўразвязу разглядае пытанне аб пазбаўленні Вугоршчыны права голасу
🔸 Bild: сёлета Расея заробіць ад экспарту ў Еўразвяз больш за 20 мільярдаў долараў
🔸 У Санкт-Пецярбурзе назвалі прычыну, па якой так часта гарэлі МАЗы ды іншыя аўтобусы
🔸 Мінінфармацыі прапанавала Расеі абменьвацца спісамі экстрэмісцкай літаратуры
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📍Трамп назваў Пуціна «вар'ятам» і задумаўся пра ўзмацненне санкцыяў супраць РФ. Расея нарошчвае паветраныя атакі на Украіну
Падсумоўваем апошнія падзеі на фронце расейска-ўкраінскай вайны і вакол яго.
Спойлер: нават ад гіпатэтычнага міру, здаецца, мы ўсе зноў вельмі далёка.
👀 Чытайце матэрыял на сайце
💁🏻♂️ Праз чэргі на мяжы «Менсктранс» «легалізаваў» перасадкі пасажыраў з аднаго аўтобуса ў іншы
На гарачай лініі нашаму карэспандэнту, які патэлефанаваў пад відам звычайнага пасажыра, расказалі, як будзе функцыянаваць такая сістэма.
Пасажыры ўжо даўно перасаджваліся са сваіх аўтобусаў у тыя, што стаяць бліжэй да шлагбаўму. Звычайна клалі за гэта ў кішэню кіроўцам пэўную суму грошай. Цяпер жа, відаць, перавозчыкі вырашылі, што гэтую тэндэнцыю лепш «ачоліць», чым «перамагчы».
👀 Падрабязнасці глядзіце ў матэрыяле на старонцы
💁🏻♂️ Грамадзянін РФ, што страціў апеку над дачкой і выкраў яе ў маці, хацеў вывезці дзяўчынку ў Эміраты
Аднак памежнікі звярнулі ўвагу на падробленыя дакументы, так што план расейца праваліўся.
👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы
🔹Гэта ён прыйшоў на месца Мельнікавай. Вялікая размова з новым спікерам Каардынацыйнай рады
У інтэрв'ю «Белсату» Арцём Брухан расказаў пра сэнс дзейнасці Каардынацыйнай рады, сваё бачанне вольнай Беларусі ды палітычнай сістэмы ў ёй, невылечную «шпіёнаманію» ў шэрагах апазіцыі ды пра шмат што яшчэ.
👀 Пераходзьце па спасылцы і чытайце! 🙂
🔹У 2020-м яна не цікавілася палітыкай ды верыла ў законнасць у Беларусі. А потым усё рэзка змянілася
Алена Жаркевіч стала назіральніцаю на выбарах-2020, каб давесці, што закон у Беларусі працуе. У гэтым пытанні яе спасцігла расчараванне, але не толькі яно: жанчыну некалькі разоў затрымлівалі, ёй свяціў вялізны турэмны тэрмін, таму давялося вымушана эміграваць ва Украіну.
Там спакойнае жыццё таксама працягнулася нядоўга – выбухнула вайна... Алена вывезла сына ў Польшчу, а сама пастанавіла застацца і дапамагаць людзям.
📍Глядзіце новы выпуск праекту «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «Белсат DOC»
💁🏻♂️ Усяго цягам месяца беларуская эканоміка страціла больш за 10 тысяч працаўнікоў
Прычым гэта афіцыйныя звесткі, якія публікуе Белстат.
На сёння ў беларускім банку вакансіяў налічваецца 208 тысяч пазіцыяў.
👀 Болей лічбаў шукайце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У менскім аэрапорце затрыманы грамадзянін РФ, што спрабаваў вывезці выкрадзеную дачку
🔻Пад Воршаю ўчынілі «дуэль» расейскія сілавікі. Адзін быў забіты
🔻У Беларусі вырасла лічба мігрантаў
🔻Раскрытае імя чарговага вінаватага ў захопе самалёту Ryanair з Пратасевічам
🔻У Польшчы пакаралі двума гадамі няволі беларуса, што шпіёніў на карысць спецслужбаў Лукашэнкі
🔻ФРГ дазволіла біць ракетамі Taurus углыб тэрыторыі РФ
🔻У Ліверпулі аўтамабіль пратараніў натоўп футбольных заўзятараў
🔻Пуціна здзівіў «бульбяны крызіс» у Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 У лясах ужо можна збіраць грыбы. Што адбываецца?
У сакавіку ў Берасці раптам масава выйшлі баравікі. У красавіку з’явіліся смаржкі і страчкі – шмат хто назбіраў грыбоў на Вялікдзень. У траўні беларусы пачалі знаходзіць у лясах таксама маслякі, падбярозавікі, падасінавікі, радоўкі, шампіньёны, курыныя грыбы...
🔍 Разбіраемся па спасылцы з гэтымі «грыбнымі сюрпрызамі»
Відэа: у Вялікай Брытаніі аўтамабіль жорстка пратараніў пешаходаў
Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці.
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Ліверпуль падчас традыцыйнага параду: футбалісты мясцовага клубу ехалі на адкрытым аўтобусе пасля перамогі з кубкам у руках. Калі людзі пачалі разыходзіцца, у натоўп урэзаўся аўтамабіль.
Кіроўцу затрымалі – ім аказаўся 53-гадовы мясцовы жыхар. Паводле паліцыі, прычыны здарэння пакуль невядомыя, але версія тэракту не разглядаецца.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Расеі пачалі сцвярджаць, што «СССР не распаўся»
Такую выснову ўжо агучваюць чыноўнікі на ўплывовых пасадах і нават прыводзяць «доказы». Чаму гэта цяпер ужо не смешна, а небяспечна – разважае палітолаг Аляксандр Фрыдман (праз VPN).
🔺 Адкуль у Беларусі бульбяны крызіс?
Беларусы ўжо некалькі месяцаў наракаюць: у крамах і на рынках амаль няма бульбы. А калі і знаходзіцца, то яна дарагая і нізкай якасці. У той жа час Кішынэў літаральна завалены смачнай беларускай бульбай. Няўжо ўсё ідзе на экспарт? Ці ёсць іншыя прычыны? Разабраліся ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Кіраўнік выведкі Украіны: «Ядравай зброі ў Беларусі няма»
Алег Івашчанка заявіў, што ў Беларусі сапраўды ёсць носьбіты ядравай зброі, але самой зброі няма і не будзе. Чаму ён так лічыць – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
🤔 Спрошчанага грамадзянства ў Польшчы засталося на тры дні?
Падоўжыць тэрмін атрымання польскага грамадзянства з 3 да 10 гадоў прапанавала партыя «Права і справядлівасць» (PiS). Зараз законапраект праходзіць грамадскае абмеркаванне.
«Гэта наш адказ на пагрозы, з якімі сутыкаецца Польшча. Нелегальныя мігранты павінны быць дэпартаваныя з нашай краіны», – заявіў намеснік старшыні PiS Марыюш Блашчак. І дадаў, што дэпартаваць варта нават легальных мігрантаў, калі яны чыняць злачынствы.
✌️ Рэпрэсаваныя беларускі будуць дапамагаць сабе самі
Для гэтага яны стварылі ініцыятыву «FreedomWoman», у склад якой увайшлі былыя палітзняволеныя. Пра патрэбы дапамогі жанчынам, якія выходзяць з-за кратаў, ініцыятаркі зведалі на сябе: аднавіць здароўе фізічнае і псіхалагічнае, вырашыць юрыдычныя пытанні і праблемы адаптацыі.
Чаму толькі жанчынам? Пра гэта заснавальніцы «FreedomWoman», былыя палітзняволеныя Антаніна Канавалава і Ірына Шчасная, распавялі ў эфіры праграмы «Студыя Белсат». Паслухаце. ☝️
💥 Стартаваў восьмы сезон папулярнага ў Беларусі мультсерыялу «Рык і Морці»
У сезон трапіла дзесяць эпізодаў, якія будуць выходзіць штотыдзень да 28 ліпеня. У новых серыях галоўных герояў зноў чакаюць прыгоды: яны сустрэнуць альтэрнатыўныя версіі сябе, наведаюць планету сектантаў і шмат іншага.
Дарэчы, мультсерыял ужо працягнуты да 12-га сезону і застанецца ў эфіры да 2029 года.
🥺 Робапёс хацеў пасябраваць з сапраўднымі гадаванцамі
Вось што з гэтага выйшла ☝️
🤔 Дадзеныя кліентаў «Еўрапошты», што ўваходзіць у структуру «Еўраопту», апынуліся ў адкрытым доступе
Цікава, што гэта адбылося менш як праз два тыдні пасля «маскі-шоу» сілавікоў у офісе кампаніі «Еўраторг».
🔍Чытайце падрабязней па спасылцы
🪭 Модніца сярод «начосаў». Якія брэнды любіць Наталля Пяткевіч
Можа, яна спадзяецца, што састарэлы Лукашэнка проста не адрозніць моднага луку ад элемаўскіх мадэляў? А магчыма, Наталлі Уладзіміраўне дазволена тое, што не дазволена іншым?
📍Чытайце калонку Віталя Бабіна на нашым сайце
💬 «Беларусам, вядома ж, варта апасацца, таму што рэжым ніяк не можа гэта кантраляваць»
Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў «Белсату» ўчорашнія падзеі ў Воршы, дзе двое паліцэйскіх з Расеі вырашылі пастраляць проста на дарожным скрыжаванні. Выжыў у выніку толькі адзін з іх, аднак нічога добрага яго далей таксама не чакае.
📍Чытайце каментар Уладзіміра Жыгара па спасылцы
🙊 Старажытная традыцыя, вядомая з XIX стагоддзя
Паглядзіце, як у чарговы раз праяўляецца эксцэнтрычнасць брытанцаў!
🐄 А вось так ратавалі кароваў у Швейцарыі
Паглядзіце, што здарылася☝️
💱 Курсы валютаў 27 траўня
Еўра сёння падрос на капейку, амаль столькі ж дадаў і долар. Курс расейскага рубля застаўся амаль нязменным.
#курсвалютаў
📜 Пісаць па-беларуску можна ажно ў трох алфавітах
...а першыя пісьмовыя помнікі беларускай мовы фіксуюцца яшчэ ў XI–XII стагоддзях!
🤓 Іншыя цікавосткі пра «матчыну мову» – у нашым відэа
Глядзіце болей на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🇵🇱 Расказваем пра скрайне правых кандыдатаў на польскіх прэзідэнцкіх выбарах
Абодва (Славомір Мэнцэн і Гжэгаж Браўн) ужо «адваліліся» з прэзідэнцкай гонкі пасля першага туру. Аднак сумарна яны набралі немалую колькасць галасоў, што сведчыць пра рост пэўных настрояў у польскім грамадстве.
Ці варта баяцца гэтых настрояў беларусам? І хто тая аўдыторыя, якая слухае і падтрымлівае Мэнцэна з Браўнам?
👀 Чытайце матэрыял пра гэта ў нас на старонцы
Прарасейскі кандыдат у прэзідэнты Румыніі сыходзіць з палітыкі
Кэлін Джарджэску абвясціў пра спыненне свайго ўдзелу ў палітычным жыцці і заявіў, што хоча засяродзіцца на сям’і. Ён падкрэсліў, што не ўваходзіць ні ў партыі, не плануе ствараць уласную і не імкнецца займаць дзяржаўныя пасады.
Аднак Джарджэску не выключыў свайго вяртання «калі з’явіцца магчымасць для Румыніі».
Нагадаем, Кэлін стаў вядомы сваімі антыўкраінскімі выказваннямі. Ён называў Украіну «выдуманай дзяржавай» і дапускаў прэтэнзіі Румыніі на частку ўкраінскіх тэрыторый у выпадку паразы Кіева. Яго знялі з прэзідэнцкай гонкі пасля таго, як Канстытуцыйны суд ануляваў вынікі першага тура праз умяшанне з боку Расеі.
Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Расеі ўжо гэтым тыдні
Прэзідэнт ЗША разглядае такую магчымасць у адказ на жорсткія расейскія ўдары па Украіне і павольны ход мірных перамоваў.
Як паведамляе The Wall Street Journal, санкцыі наўрад ці закрануць банкаўскі сектар, але могуць уключаць іншыя спосабы, каб прымусіць Пуціна пайсці на саступкі. У той жа час, Белы Дом мае і іншы сцэнар: Трамп не ўводзіць новыя санкцыі або нават адмаўляецца ад удзелу ў мірным працэсе.
А чаму Трамп дагэтуль устрымліваўся ад узмацнення ціску на Маскву? WSJ называе некалькі прычынаў. Якія – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
💥 #галоўнае за 26 траўня
✔️У Воршы ўчынілі страляніну расейскія сілавікі: адзін забіты, іншага затрымалі
✔️Вядомае імя яшчэ адной асобы, якую абвесцілі ў міжнародны вышук за пасадку самалёта з Пратасевічам
✔️Дэпутат мясцовага савета з Гарадзеншчыны здзейсніў самагубства
✔️Разбіраем прычыны «бульбянога крызісу» ў Беларусі
✔️Украінская выведка перакананая на 100%, што ядравую зброю ў Беларусь не перакідвалі
✔️Літва хоча спагнаць з Беларусі сотні мільёнаў еўра за «мігранцкі крызіс»
✔️Адраджаць СССР у Расеі ўжо хочуць не толькі канспіролагі. Небяспечны для Беларусі трэнд
✔️«Падарожжы дылетанта» вярнуліся! З тым самым культавым вядоўцам
✔️Трамп заявіў, што «Пуцін звар'яцеў»
✔️Эмануэль Макрон пасварыўся з жонкай на борце самалёту... і атрымаў ад яе аплявуху
#рэпрэсіі:
▫️Лукашэнкаўцы накінулі тэрмін брату Паўла Латушкі, бо знайшлі ў таго прыкметы «непадпарадкавання адміністрацыі»
▫️У Мачулішчах затрымалі наведвальніка вайсковай прысягі
Аднаму беламу шпіцу з Беларусі стане сумна ад гэтага відэа
Паглядзіце!
🐱 Калі вы думаеце, што каты не любяць спорт — паглядзіце на гэтага крутога пухнасціка
Маленькі сноўбардыст суправаджае сваю гаспадыню нават на крутых узгорках.
😥 Раней падобныя выставы асацыяваліся з савецкім ГУЛАГам ці нямецкімі канцлагерамі
На жаль, цяпер побыт тых месцаў зноў стаў рэальнасцю. Прычым рэальнасцю, якая ўсё ніяк не скончыцца і працягвае быць побач з намі, існаваць паралельна.
Журналісты «Белсату» наведалі выставу «Нічога асабліва новага», на якой выстаўленыя рэчы, што належаць беларускім палітзняволеным.
🔍 Чытайце рэпартаж па спасылцы