Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☝️Cілавікі працягваюць трэсці бізнес: цяпер дасталася буйной сетцы сэканд-хэндаў
Затрымалі 11 менеджараў, у некаторых з якіх адразу знайшлі прыкметы датычнасці да «экстрэмізму».
Аднак галоўныя прэтэнзіі высоўваюцца па «эканамічнай», а не па «палітычнай» лініі.
📍Чытайце на сайце, у чым справа
💱 Курсы валютаў 20 траўня
Па еўра гандляванняў сёння не было, а курсы долара і расейскага рубля змяніліся неістотна.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Трамп і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне
🔻Літва падала заяву супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе
🔻Лукашэнкаўцы агучылі лічбу асуджаных па палітычных матывах за апошнія 5 гадоў
🔻РБ падвоіла пастаўкі грузаў на акупаваныя тэрыторыі Украіны
🔻У Беларусі затрымалі латвійца, якому закідаюць первозку асабліва буйной партыі наркотыкаў
🔻МАРГ распавяло, хто з’еў усю бульбу і цыбулю
🔻Бондарава пайшла ў атаку на міністра культуры
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Назапасіўся інфляцыйны навес. Як толькі вы адпускаеце нешта каштоўнае, гэты навес адразу падае на вас»
Гародніна, мяса, малако... Разбіраемся з экспертам, што падаражэла ў Беларусі (і галоўнае – чаму). Спойлер – усё, як звычайна, праз штучнае стрымліванне цэнаў.
📍Падрабязней чытайце ў матэрыяле на нашым сайце
😡 У Беларусі прыбралі бюст Тадэвуша Касцюшкі
У Сяхновічах, дзе Касцюшка пражыў чатыры гады пасля вяртання з ЗША, знік ягоны бюст. Помнік стаяў каля адзінага дому, які калісьці належаў нацыянальнаму герою – цяпер там працуе раённы музей.
7 траўня, пасля рэканструкцыі залы Вялікай Айчыннай вайны, тг-канал «Спадчына» заўважыў на фотаздымках, што на месцы бюста – пустая клумба.
Калі менавіта быў прыбраны помнік і дзе цяпер захоўваецца, невядома. Імя Тадэвуша Касцюшкі таксама больш не згадваецца на сайце музею.
Трамп лічыць, што новыя санкцыі супраць Расеі могуць перашкодзіць заканчэнню канфлікту
Такое рашэнне прэзідэнт ЗША прыняў пасля размовы з Пуціным.
«Я думаю, што ёсць шанец нешта зрабіць, і калі пайсці на крок [пашырыць санкцыі], можна толькі пагоршыць сітуацыю», – патлумачыў Трамп, адказваючы на пытанні журналістаў.
У той жа час палітык не выключыў магчымасці павелічэння паставак зброі ва Украіну. Ён заявіў, што цягам 2–4 тыдняў ацэніць, ці дастаткова Украіна робіць дзеля дасягнення міру.
☝️ «Украіна не паддасца ўльтыматумам Расеі»
Такую пазіцыю Украіны ў магчымых перамовах з Расеяй пазначыў Уладзімір Зяленскі. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт паведаміў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу падчас тэлефоннай размовы, якая, у сваю чаргу, адбылася пасля размовы Трампа з Пуціным.
«Выводзіць нашыя войскі з нашых тэрыторыяў ніхто не будзе», – дадаў Уладзімір Зяленскі. Украіна таксама працягвае настойваць на поўным і безумоўным спыненні агню.
Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы Белсату.
🐠 Здаецца, нехта знайшоў сабе новага сябра... пад вадой
Паглядзіце на мілую сустрэчу 🥰
☝️«Перамовы паміж Расеяй і Украінай пачнуцца неадкладна»
Пра гэта заявіў Дональд Трамп на старонцы «TRUTH» пасля тэлефоннай размовы з Уладзімерам Пуціным.
Амерыканскі прэзідэнт называе размову вельмі добрай, а «тон і дух» – выдатнымі.
Якія могуць быць умовы расейска-украінскіх перамоваў Трамп не называе, спасылаючыся на тое, што «яны ведаюць падрабязнасці перамоваў, пра якія ніхто іншы не ведае».
Амерыканскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што Расея хоча болей гандлю і яе патэнцыял «бязмежны». І, што пра хуткія перамовы паміж Расеяй і Украінай ён паведаміў усім еўрапейскім лідарам.
Беларусы ў TikTok не перастаюць здзіўляцца цэнам на рынках
Рознага кшталту пытанні ў людзей узнікаюць не толькі да бульбы, а яшчэ да цыбулі, капусты і, нават, яблыкаў.
«Хохлікі дзерці», «глядзець ці скакаць, як хохлік» — ці ведаеце, што гэта значыць?
Даведайцеся больш новых незвычайных словаў і выразаў па-беларуску на штодзень разам з «Мова нанова» ☝🏻
▶️Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🚫 Колькасць асуджаных за пратэсты-2020 агучыў старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гора
...Выношвалі планы фізічнага адхілення кіраўніцтва краіны, змены канстытуцыйнага ладу і прывядзення да ўлады антынароднага марыянетачнага ўраду
«Крэмль, наносячы ўдар, праверыць пакт NATO, і, на маю думку, артыкул 5 не спрацуе»
Так польскі дывізійны генерал у адстаўцы Леан Камарніцкі каментуе верагоднасць нападу Расеі на краіны Балтыі бліжэйшымі часам. Пра тое, колькі часу патрэбна Захаду, каб падрыхтавацца да расейскай агрэсіі, і якое месца можа заняць Беларусь у новых ваенных нападах – чытайце ў нашым інтэрв'ю
✝️ Хрышчэнне Русі: міфы «Аповесці мінулых гадоў» і праўда пра візантыйскую місію
Паводле летапісу, князь Уладзімір доўга выбіраў веру і, у рэшце рэшт, спыніўся на візантыйскім праваслаўі. Але гістарычная рэальнасць значна складаней: з палітыкай, шлюбамі і вайсковымі паходамі.
🔸 Хрышчэнне Уладзіміра — шчырая вера, ці палітычны разлік?
🔸 Уладзімір ці Торвальд — хто прынёс хрысціянства на Беларусь?
🔸 Як хрысціянства прыйшло ў Полацк раней за Кіеў?
🔸 Хто такія русы, чаму яны хадзілі на Візантыю і пры чым тут баўгары?
👀 Цімох Акудовіч раскрывае праўду пра хрысціянства на беларускіх землях у новым выданні праграмы «Вусы Скарыны». Глядзіце проста цяпер!
Пасля агалоскі пра смерць вязня ў калоніі ўключылі ацяпленне
MAYDAY TEAM стала вядома пра ўключэнне ацяпленне ў івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Гэта адбылося пасля смерць аднаго зняволенага. Яму было 50 гадоў,
Напрыканцы красавіка праваабаронцы паведамлялі пра эпідэмію ковіду ў «Воўчых норах». Асуджаныя хварэлі цэлымі атрадамі, а лекавалі іх толькі парацэтамолам. Пра тое, што сімптомы хваробы вельмі нагадваюць каронавірусную інфекцыю, на волю перадалі самі зняволеныя.
Гэта быў іхны крык аб дапамозе, і ўжо тады яны асцерагаліся, што хтосьці можа не выжыць. Частка самых цяжкіх хворых была вывезеная ў Менск у Рэспубліканскую турэмную лякарню
🤯 Гэта ўжо не дзіцячыя гульні, але выглядае дужа крута
Паглядзіце, што прыдумалі ў ЗША ☝️
🔸Паглядзелі, якая з краінаў Шэнгену была летась найбольш шчодрай на візы для беларусаў
Некалі роўных не было Польшчы, але пасля так званай «візавай аферы» і ўвядзення больш жорсткіх правілаў колькасць адмоваў у польскіх консульствах істотна вырасла.
📍Вывучаем статыстыку па спасылцы
Уплывовыя дзяржавы могуць накласці на Ізраіль санкцыі праз голад у сектары Газа
Ізраіль увёў гуманітарную блакаду Газы 2 сакавіка, адрэзаўшы доступ да харчавання, медыкаментаў ды іншай дапамогі больш як двум мільёнам палестынцаў.
📍Пра наступствы гэтага кроку чытайце вось тут
💁🏻♂️ Забараніць забаранілі, а як рэалізаваць – не прыдумалі
Нашыя карэспандэнты пад выглядам прыватных асобаў патэлефанавалі ў Міністэрства адукацыі і ў адну з менскіх школаў, каб высветліць, як будуць увасабляць у жыццё забарону на карыстанне мабільнікамі для школьнікаў у часе заняткаў.
🔍 Чытайце па спасылцы, што нам расказалі
Ігар Лосік ужо пяты раз адзначае дзень нараджэння за кратамі
Сёння палітвязню спаўняецца 33 гады.
Нагадваем, Ігару Лосіку прызначылі 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і «распальванні варожасці».
15 сакавіка 2023 года Ігар нібыта адмовіўся «займацца прыборкай памяшкання», і яму прыгразілі змяшчэннем у ШІЗА. У адказ палітвязень парэзаў сабе руку і шыю лязом. За пяць гадоў за кратамі ён двойчы трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць несправядлівага прысуду і ціску ў калоніі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Літва падала заяву супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН
Упершыню ў гісторыі супраць Беларусі накіравана заява ў Міжнародны суд ААН. У чым літоўскія ўлады абвінавачваюць рэжым Лукашэнкі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Пуцін і Трамп размаўлялі па тэлефоне больш за дзве гадзіны
Што абмяркоўвалі палітыкі і да якіх высноў прыйшлі – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 У Менску ўпершыню за паўгода знізіліся цэны на кватэры
Колькі цяпер каштуе квадратны метр у сталіцы і ў якіх раёнах жыллё застаецца самым дарагім – даведайцеся на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 18 траўня
✔️Румынія абрала праеўрапейскага прэзідэнта
✔️У Польшчы адбыўся першы тур прэзідэнтскіх выбараў
✔️Рост коштаў у Беларусі сур'ёзна паскараецца
✔️Пазняк і Латушка выступілі на акцыі да Дня палітвязня
✔️Услед за гароднінай можа прапасці рыба?
✔️З Беларусі дэпартуюць 3 мараканцаў за вулічную бойку
✔️Літва падала супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН
✔️Трамп і Пуцін правялі тэлефонныя перамовы
✔️ Еўразвяз створыць абаронны крэдытны фонду на150 мільярдаў еўра
#Рэпрэсіі
▫️>6000 асуджаных за пратэсты-2020
❓Ці скрадзеныя звесткі карыстальнікаў «Новай Беларусі»?
Пра ўзлом платформы «Новая Беларусь» і крадзеж звестак усіх карыстальнікаў паведамляюць праўладныя тэлеканалы. Нібыта, гэта здарылася яшчэ напачатку года, а стваральнік платформы Павел Лібер спрабаваў «замяць» справу.
Наколькі праўдзівыя гэтыя заявы? Журналісты Белсату пацікавіліся ў самога стваральніка «Новай Беларусі» Паўла Лібера. Што ён адказаў? Чытайце на інтэрнэт-старонцы.👈
☢️ «Пабудавалі АЭС, з суседзямі пасварыліся, прадаваць электрычнасць няма куды... »
А страты на будаўніцтва кампенсуюць за кошт беларускіх спажыўцоў.
Менавіта з гэтай прычыны расце кошт электраэнергіі – так мяркуюць эксперты. А ў выніку растуць кошты на тавары і паслугі, да прыкладу, камунальныя.
Працяг тэмы чытайце на сайце Белсату. 👈
🔥 На фестывалі Burning Man пабудуюць беларускі лагер
І вось як ён будзе выглядаць!
Пляцоўка прастаіць восем дзён (увесь час фестывалю) у пустыні Блэк-Рок у штаце Невада.
«Наша пляцоўка называецца MARA, і ў нас ужо 35 беларусаў. На жаль, больш прыняць не можам, бо звычайна на першы раз выдзяляюць самы малы кавалак пустыні – 30×30 метраў», – напісаў адзін з арганізатараў Валер Астрынскі.
Burning Man – гэта штогадовы маштабны фестываль у ЗША. Акрамя музыкі, удзельнікі будуюць там намётавы горад і неверагодныя арт-аб’екты.
❗️Трамп і Пуцін завяршылі тэлефонныя перамовы
Будзе дапоўнена
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Раскажам чаму растуць цэны і хто вінаваты ў знікненні бульбы
🔸Літва падала пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН
🔸З 1 верасня ўсе школы Беларусі пераходзяць на новыя правілы. Абмяркуем плюсы і мінусы
🔸Раскажам пра першы тур польскіх выбараў ды як цяперашні расклад уплывае на беларусаў
🔸Пагаворым пра перамовы Трампа, Пуціна, Зяленскага і Джэй Дзі Вэнса ў Ватыкане
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/TsOxwvkTE4w
У Менску ўпершыню за паўгода знізіліся цэны на кватэры
Калі вам удалося трошкі зэканоміць, не купляючы бульбу і цыбулю апошнім часам, то запрашаем прачытаць гэты артыкул — можаце прыцаніцца
🐝 На чырвонай дарожцы ў Канах можна пабачыць і такое
Паглядзіце, як можна эфектна трапіць у кадр 🙈
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ Падарунак ад Лукашэнкі для Папы Рымскага Льва XIV
🔻 Рост індэксу спажывецкіх цэнаў у Беларусі паскорыўся
🔻 У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання не баяцца травеньскіх замаразкаў
🔻 Сіноптыкі абяцаюць, што халоднае надвор'е ў Беларусі ўрэшце зменіцца
🔻 У Ватыкане Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам
🔻 Аляксандр Фрыдман – пра мінусы для рэжыму Лукашэнкі ад спынення вайны ва Украіне
🔻 Правілы пазыкаў у Беларусі плануюць сур'ёзна змяніць
🔻 Прэзідэнта Польшчы абяруць у другім туры выбараў
🔻 Рубрыка "Белсат онлайн"
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻