Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🇪🇺Еўразвяз створыць абаронны крэдытны фонду на150 мільярдаў еўра
Стварэнне фонду было адным са стратэгічных прыярытэтаў польскага старшынства ў Радзе ЕЗ, і Польшча актыўна прасоўвала ідэю з пачатку года.
Як будзе працаваць фонд — чытайце тут
З Беларусі дэпартуюць 3 мараканцаў за вулічную бойку 🇲🇦
Пра гэта паведаміла МУС Беларусі.
Замежнікаў, якія ўчынілі бойку ў Гомлі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, пасля чаго іх вырашылі выслаць з краіны.
У апублікаваным роліку МУС паказаныя кадры публічнай «высылкі» перад іншымі замежнымі студэнтамі.
Што вы думаеце пра гэты выпадак?
💱 Курсы валютаў 19 траўня
Долар саслабеў нязначна. Еўра страціў 2.7 капейкі. Расейскі рубель нязначна падрос.
#курсвалютаў
Польшча не ўпусціла ў Беларусь шыны для самалётаў
Вось такую кантрабанду выявіла польская мытня на пункце пропуску ў Карошчыне (Казловічы).
Агульная вага шынаў для падсанкцыйных самалётаў «Boeing» склала 5 тонаў.
Транзіт гэтага тыпу тавараў праз тэрыторыю Беларусі і Расеі падлягае санкцыям Еўразвязу
❗️Танныя камуналка і праезд у транспарце – усё?
❗️Праблемы з гароднінай могуць захавацца да восені
❗️Інфляцыя б'е рэкорды
Свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам – ужо на канале «Белсат NEWS»!
👀 Глядзіце проста цяпер
💸Рост коштаў у Беларусі сур'ёзна паскараецца
Паводле Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР), інфляцыя ў Беларусі працягвае расці хутчэй за прагнозы ўладаў:
📈 Гадавая інфляцыя ў сакавіку склала 5,9%,а ўжо ў красавіку — 6,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.
З пачатку 2025 года кошты выраслі на 3,8%, хаця ўрад планаваў не больш за 5% на ўвесь год.
👉 Гэта азначае, што пры такіх тэмпах улады рызыкуюць не стрымаць уласны інфляцыйны прагноз — і спажыўцы ўжо адчуваюць рост коштаў на тавары і паслугі.
У першым туры выбараў у Польшчы перамагае Рафал Тшаскоўскі
Мэр Варшавы і прадстаўнік «Грамадзянскай кааліцыі» ужо набраў 31,2 % галасоў. За ім ідзе Караль Наўроцкі з «Права і справядлівасці» – у яго 29,7 %. Цяпер у Польшчы чакаецца другі тур.
Як прайшло галасаванне і хто каго падтрымае ў наступным туры выбараў – коратка распавядаем ПА СПАСЫЛЦЫ (патрэбны VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Ізраіль пачаў маштабную аперацыю ў сектары Газа
Якія задачы ставіць перад сабой ізраільскае камандаванне і як выглядае наступ, у якім удзельнічаюць не толькі рэгулярнае войска, але і рэзервісты? Падрабязнасці – па спасылцы (неабходны VPN).
🔺 Новы Папа заступіў на пасад – што ён паабяцаў чалавецтву?
Папа Леў XIV афіцыйна распачаў свой пантыфікат і выступіў са зваротам. Што чакаць ад новага кіраўніка Ватыкану – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Як беларусы палююць на «Слана» Сашы Філіпенкі?
У Варшаве прайшоў міжнародны кніжны кірмаш, дзе гучна заявілі пра сябе і беларускія аўтары. Асаблівы фурор выклікала кніга «Слон» Сашы Філіпенкі, якая хутка стала хітом. «Белсат» наведаў кірмаш і паказвае, як беларусы палююць на новую працу пісьменніка. Чытайце і глядзіце праз VPN.
#штопачытаць
Бондарава здала міністра-фашысцюгу 🙈
Паслухайце, за што прарасейская актывістка прапанавала зняць міністра культуры Чарнецкага ☝🏻
🤭 Больш навінаў з эмацыйнымі каментарамі вядоўцаў сатырычнага шоу «Хай так TV» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🇺🇦🇺🇸Зяленскі сустрэўся з Вэснам і Руб'ёў у Рыме
«Закранулі пытанне неабходнасці санкцый супраць Расеі, двухбаковага гандлю, абарончага супрацоўніцтва, сітуацыі на полі бою і будучага абмену палоннымі. Ціск на Расею павінна працягвацца» — падсумаваў Зяленскі ў сваім канале
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Перамовы пра замірэнне ва Украіне абмяркуем з Аляксандрам Фрыдманам. Ці выгадны рэжыму працяг канфлікту і ці не стане Беларусь суцяшэннем для Пуціна ў выпадку замірэння
🔸Беларусаў чакае галодны год? Вывучаем дакумент ад Белполу пра шкоду, якую нанеслі замаразкі
🔸З Юрасём Зянковічам размаўляем на тэму падтрымання і ратавання палітвязняў з турмаў
🔸Паглядзім як прайшла інаўгурацыя Папы Рымскага
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/_4y2BBVChg4
Якія беларускія перлы можна адшукаць на кніжным кірмашы ў Варшвае
«Белсат» зноў завітаў на Варшаўскі кніжны кірмаш і паразмаўляў з рознымі беларускімі аўтарамі, перакладчыкамі і чытачамі.
А таксама паглядзелі, як пачынаецца продаж новага раману «Слон» Сашы Філіпенкі
Чытайце падрабязна ў нашым рэпартажы
📸Галоўныя фатаграфіі тыдня
Вось у гэтым матэрыяле сабралі для вас найбольш цікавыя і ўражвальныя фота ад міжнародных агенцыяў за мінулы тыдзень
🚫Гандляроў Свята-Елісавецінскага манастыра зноў пагналі прэч
17 траўня ў цэнтры Рыма каля касцёла Мадонна Перпетуо Соккорсо заўважылі сясцёр мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра, якія гандлявалі царкоўнымі рэчамі. Як паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія», гэта выклікала абурэнне ўкраінскіх і беларускіх вернікаў, бо манастыр адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны.
Вернікі звярнуліся да кіраўніцтва касцёла, і дзякуючы іх дзеянням манахінь папрасілі пакінуць тэрыторыю. Касцёл належыць ордэну рэдэмптарыстаў, да якога далучаныя два грэка-каталіцкія святары з акупаванага Бердзянска, якія перажылі палон у РФ.
Манастыр у Мінску рэгулярна ладзіць канцэрты і зборы сродкаў для расійскай арміі, прадстаўляючы гэта як «гуманітарную дапамогу». Пры гэтым ён актыўна ўдзельнічае ў хрысціянскіх выставах у Еўропе, хоць усё часцей сутыкаецца з адмоваю арганізатараў.
🇻🇦У Ватыкане прайшла інтранізацыя новага папы рымскага Льва XIV
Урачыстая цырымонія адбылася на Плошчы Святога Пятра ў Рыме. Новы пантыфік прывітаў вернікаў і адслужыў Імшу ў базыліцы.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі розных краін: Украіну прадстаўляе прэзідэнт Зяленскі, ЗША — віцэ-прэзідэнт Джэй-Дзі Вэнс, Расею — міністр культуры. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергіенка
Пасля заканчэння цырымоніі запланаваная сустрэча Пантыфіка з Зяленскім — Reuters
🟥 86 % усіх школьнікаў уваходзяць у піянерскую арганізацыю
Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Цэнтральнага савету ГА «БРПА» Юлія Шынкарэнка.
#лічбадня
🐟Услед за гароднінай можа прапасці рыба?
Сёлетняе надвор'е стварае праблемы не толькі праз замаразкі. У Беларусі назірацца таксама і трывожна нізкі ўзровень ападкаў, што можа крытычна паўплываць на рыбныя гаспадаркі.
Напрыклад у рыбгасе «Сялец» Бярозаўскага раёну ў якім вырошчвалі чвэрць аб’ёмаў беларускай рыбы былі вымушаныя перайсці на ашчадны метад вырошчвання рыбы і асушыць чатыры сажалкі.
Як непагода ўплывае на Беларусь — чытайце тут
«У блакаду Ленінграда вы, напэўна, у першыя б содні замерзлі»
— гэтак праўладныя «боты» ў чатах натхняюць пацярпець адсутнасць ацяплення ў Мазыры.
Незадаволеныя жыхары Мазыра пачалі скардзіцца на адсутнасць рэакцыі камунальнікаў на халадэчу ў мясцовым чаце. Крытычныя паведамленні выдаляліся і выклікалі адказную рэакцыю ў праўладных «інтэрнэт-актывістаў»
Падрабязнасці гісторыі — тут
🎤Пазняк і Латушка выступілі на акцыі да Дня палітвязня
У акцыі таксама ўзялі ўдзел былыя палітвязні. Выступоўцы прамаўлялі на фоне 1172 фотаздымкаў зняволеных, замацаваных на імправізаваных кратах.
У чым пагаджаюцца і ў чым супярэчаць пазіцыі палітыкаў — чытайце ў нашым рэпартажы
Унікальны для Беларусі храм адкрылі 18 траўня
Будаўніцтва першага храма ААЦ трывала са жніўня 2022 года і скончылася ў красавіку сёлета.
Бажніца пабудаваная з армянскага вулканічнага каменя туфу. Гэты камень адмыслова прывезены з Арменіі. Унутраная аздабленне таксама з армянскага каменя-траверціну. Гэта заўсёды будзе нагадваць нам часцінку Радзімы. Усе абразы прывезены з Арменіі
Джо Байдэну дыягнаставалі рак падкарэннай залозы
Дыягназ быў пастаўлены 16 траўня. Паводле лекараў, у экс-прэзідэнта агрэсіўная форма анкалагічнага захворвання, якое характарызуецца метастазамі ў косці.
Доналд Трамп выказаў падтрыманне свайму галоўнаму канкурэнту на выбарах:
«Мэланія і я засмучаныя навіною пра нядаўні медычны дыягназ Джо Байдэна. Мы выказваем самыя цёплыя і найлепшыя пажаданні [жонцы былога прэзідэнта] Джыл ды іхнай сям’і, а Джо жадаем найхутчэйшага і спрыяльнага выздараўлення», – realDonaldTrump/posts/114530973523345791">напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.
У прэс-службе Байдэна заявілі, што рак адчувальны да гармонаў, што дазваляе эфектыўна яго лячыць. Цяпер сям’я Байдэна вывучае варыянты лячэння разам з лекарамі.
🇷🇴 Прэзідэнтам Румыніі будзе мэр Бухарэсту Нікушор Дан
Ягоны супернік – еўраскептык Джорджэ Сім'ён, які актыўна выступаў супраць падтрымкі Украіны, атрымаў 46,4 % галасоў.
Яшчэ раней Сімʼён абвяшчаў сябе пераможцам, але цяпер адзначыў, што адчувае «горкі смак паразы» і заклікаў працягваць «барацьбу за справядлівасць, за праўду, за натуральную сямʼю, хрысціянскую веру і свабоду».
Падрабязней пра тое, хто такі Нікушор Дан і якія ў яго погляды – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 18 траўня
✔️Ці заменіць нас штучны інтэлект?
✔️Уначы Расея запусціла па Украіне 273 беспілотнікі
✔️ Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік
✔️У Ватыкане прайшла інтранізацыя новага папы рымскага Льва XIV
✔️ Гандляроў Свята-Елісавецінскага манастыра зноў пагналі прэч
✔️Якія беларускія перлы можна адшукаць на кніжным кірмашы ў Варшавае
✔️Мінабароны прыгразіла «Арэшнікам» і ядравай зброяй на вучэннях
✔️Ізраіль пачаў маштабную аперацыю ў сектары Газа
Дураў паведаміў, што адна з краін Еўропы спрабавала ўмяшацца ў працу Telegram
Паводле Дурава «Заходнееўрапейскі ўрад... звярнуўся да Telegram з просьбай прымусіць заглушыць кансерватыўныя галасы ў Румыніі»
Што гэта за заходнееўрапейская краіна, Дураў не напісаў, але побач са словамі пра яе ўрад паставіў эмодзі з намёкам
Падрабязней — па спасылцы
Ізраіль пачаў маштабную аперацыю ў сектары Газа
Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, дзясяткі баевікоў ужо знішчаныя, інфраструктура «Хамасу» – як на паверхні, так і пад зямлёй – разбураная. Цяпер асноўную ролю выконваюць сухапутныя сілы.
Падрабязнасці чытайце — на нашым сайце
«Безумоўна, вучэнні гэтыя ніякія не абарончыя»
Паводле заяваў уладаў на сёлетніх вучэннях «Захад-2025» можа быць адпрацаванае прымяненне «Арэшніка» і тактычнай ядравай зброі.
Ці пагражаюць гэтыя вучэнні Украіне, альбо іншым суседзям — узялі каментар палітычнага аналітыка Віталя Цыганкова
🐶 Можаце ўявіць сабе кавярні і навучальныя ўстановы выключна для сабакаў?
А Ў Кітаі гэта ўжо рэальнасць! Як эканоміка краіны падладжваецца пах хатніх гадаванцаў, глядзіце ў нашым відэа!
◼️Якім быў загінулы беларускі ваяр Аляксей Аўдзей?
Узгадваем добраахвотніка ў нашым відэа.
⚽️ Якім футбалістам быў Лукашэнка і чаму ён змагаецца з бяссонніцай?
А таксама:
📍 Новы Нацыянальны стадыён у Менску
📍 Як беларусы высмеялі адкрыццё фантана чыноўнікамі
📍 "Sperm Racing" у Лос-Анджэлесе
📍 Афёра з "BELEXPO"
👀 Глядзіце свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE» па спасылцы
🤩 За каго заўзелі на сёлетнім Еўрабачанні музыкі NAVIBAND
Паслухайце, за каго галасавалі былыя ўдзельнікі Еўрабачання і чым быў адметны сёлетні конкурс. Таксама ў студыі шоу «Раніца з Белсатам» музыкі падзяліліся цікавінкамі пра свой новы альбом 💿
▶️ Глядзіце размову цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»