Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😨 Ого!
Проста паглядзіце, што інжэнер з Японіі робіць са звычайнага кардону ⬆️
🥲 Мы плакалі, калі рабілі гэтае відэа
Амерыканскі фермер зладзіў для парсюкоў сапраўдную забаву 🕺
Паглядзіце, навошта ён гэта рабіў ☝️
💪 Робаты выратуюць свет
Паглядзіце, як робасабакаў навучылі працаваць у Кітаі
🔹Лукашэнку можа напаткаць лёс Піначэта?
Рада Еўропы ўзялася за стварэнне спецтрыбуналу, які будзе разглядаць, сярод іншага, саўдзел у агрэсіі супраць Украіны Лукашэнкі ды ягоных памагатых.
❓Наколькі рэальны шанец таго, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі паўстане перад такім судом?
❓Як праца трыбуналу можа ўдарыць па сістэме?
❓Ці ўжо сабралі доказы злачынстваў?
🔍 Сяргей Пеляса шукае адказы на гэтыя пытанні разам з Паўлам Латушкам у свежым выданні праграмы «ПраСвет» на канале «Белсат NEWS»
🥔 Добрая навіна: бульба вярнулася ў беларускія крамы. Але ёсць і дрэнная
А яна ў тым, што паралельна ўзнік дэфіцыт яшчэ адной гародніны, з якой гістарычна нашая краіна таксама ніколі не мела праблемаў.
🔍 Разбіраемся ў сітуацыі разам з экспертам
📍Адпомсціў за прыяцеля. Жыхар Баранавічаў знішчыў машыну супрацоўніка ўнутраных войскаў МУС
Распачатая крымінальная справа, падпальшчык можа апынуцца ў няволі на тэрмін да 10 гадоў.
👀 Глядзіце падрабязнасці ў нас на сайце
🐸 Незвычайны храм-музей жабак у Японіі
Паглядзіце на шыкоўную калекцыю!
(Не, да сеткі польскіх «Жабак» яны не адносяцца 🙊)
🤔 «Прафанацыя перамоваў»: сустрэча ўкраінскай і расейскай дэлегацый у Турцыі наўрад ці скончыцца нечым пазітыўным
Калі адбудзецца ўвогуле. Бо пакуль няма пэўнасці нават наконт гэтага.
Зяленскі ўжо ў Анкары, дзе сустракаецца з Эрдаганам. Расейская дэлегацыя ў Стамбуле, але без Пуціна.
☝️Навошта гэта ўсё патрэбна? Чытайце меркаванне палітолага
☝️Размаўляем з Валерам Кавалеўскім пра тое, ці можа ААН неяк паўплываць на сітуацыю ў Беларусі
У многіх стаўленне да гэтай арганізацыі досыць скептычнае: маўляў, войны прадухіляць яна не можа, спыняць дыктатарскія рэжымы таксама.
Валер Кавалеўскі лічыць, што не ўсё так трагічна.
📍Пачытайце, што ён расказаў у каментары «Белсату»
🌲 Хлопец паставіў рэкорд у добрай справе
Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️
💁🏻♂️ Беларускае грамадства не надта задаволенае эканамічнай сітуацыяй, але захоўвае аптымізм
На брыфінгу «Маніторынг эканомікі Беларусі» даследчы цэнтр BEROC прэзентаваў вынікі свайго апытання, якія адлюстроўваюць цяперашні дабрабыт беларусаў ды ўзровень іхнай упэўненасці ва ўстойлівасці айчыннай эканомікі.
📍Разбіраемся ў лічбах у нашым матэрыяле
💬 «Турэмшчыка, які прынцыпова не разумеў беларускай мовы, прыбралі з калоніі, бо ў яго нейкі сваяк хадзіў на пратэсты ў 2020-м»
Госць новага выпуску праграмы «МоваНанова» – Аляксандр Івулін.
Вёска з лецішчам Янкі Купалы, перамога ў школьным конкурсе касцюмаў з беларускамоўным вершам, стаўленне да беларускай мовы «на зоне», паварот да беларушчыны пасля пераезду ў Варшаву. Пра ўсё гэта (і не толькі) Аляксандр расказаў новаму вядоўцу «МовыНанова» Мікіце Мелказёраву.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
Сілавікі арыштавалі адміністратарку беларускай Вікіпедыі
Вольга Сітнік знікла 17 красавіка – ейныя калегі заўважылі, што дзяўчына раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. «Наша Ніва» даведалася, што яе пасадзілі на 10 содняў у Акрэсціна.
Беларуска з 2009 года піша ў Вікіпедыю пра традыцыйную культуру і прыроду нашай краіны. За які менавіта матэрыял затрымалі Вольгу – невядома.
Зусім нядаўна, 13 сакавіка, быў затрымалі яшчэ адзін рэдактар беларускай Вікіпедыі – Kazimier Lachnovič, які пісаў «тарашкевіцай». А ў снежні 2024-га быў затрыманы Stary Jolup, актыўны рэдактар раздзела альтэрнатыўным правапісам.
Пуцін не прыедзе на перамовы ў Стамбул
Замест сябе ён адправіў чыноўнікаў другога рангу. Узначаліць дэлегацыю Уладзімір Мядзінскі.
«Гэта нават не дыпламаты-пенсіянеры Ушакоў і Лаўроў, якіх Пуцін пастанавіў паберагчы. Гэта адкрытая прафанацыя, здзек са здаровага сэнсу і, дарэчы, аплявуха Лулу і Эрдагану [прэзідэнты Бразіліі і Турцыі]», – напісаў палітычны аглядальнік Фрыдман.
Трамп таксама не збіраецца прылятаць, але будзе амерыканская дэлегацыя (дзяржсакратар Маркаў Руб'ёў і дыпламаты Стыў Ўіткаф і Кіт Келаг).
Зяленскі ўжо ў Турэччыне. Ён сёння сустрэнецца ў Анкаре з прэзідэнтам Эрдаганам.
☝️ Замест зніклай Мельнікай выбралі новага спікера
Кардынацыйную Раду ўзначаліць Арцём Брухан – паплечнік Паўла Латушкі.
У 2017– 2020 годзе Брухан працаваў у Берасцейскім аблвыканкаме.
Больш чытайце па спасылцы.
📍«Мігранцкія хронікі»: у польскім памежным аўтамабілі выбілі шыбы, а ўлады РБ раптам вырашылі дэпартаваць студэнтаў з Самалі за іхны намер патрапіць у Еўразвяз
Самалійцам яшчэ і ўляпілі забарону на ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў (нешта падказвае, што гэта іх не надта засмуціла).
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце
📍Памятаеце літоўца, які сябраваў з прапагандысткай Лебедзевай ды зліваў ёй інфармацыю? Віленскі суд пакінуў вынесены яму вырак у сіле
У верасні Мантас Даніелюс быў прызнаны вінаватым і быў накіраваны ў турму на 9 гадоў. Спроба зменшыць гэты тэрмін праз апеляцыю не дала плёну.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Перамовы ў Стамбуле: няма ні Пуціна, ні Зяленскага, ні Трампа. Да чаго могуць дамовіцца?
🔸Лукашэнка асабіста правёў у аэрапорт прэзідэнта Зімбабвэ
🔸Следам за праблемамі з бульбай у беларускіх крамах узнік дэфіцыт цыбулі. Разбіраемся, што адбываецца
🔸Злітыя дакументы BELPOL пра няшчасныя выпадкі на беларускіх прадпрыемствах
🔸Меней шлюбаў, болей разводаў ды сем'яў у сацыяльна небяспечным становішчы... Не вельмі аптымістычны сюжэт да Міжнароднага дня сям'і
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🪙 Даходы жыхароў сталіцы ў першым квартале выраслі на 11%
І гэта найгоршы паказчык у Беларусі. А дзе зафіксавалі найлепшы?
📍Шукайце адказ па спасылцы
«Я Украінай наогул не цікавіўся і я не верыў, што будзе поўнамаштабнае ўварванне»
Калі расейцы захапілі Крым, беларус «Пан Зубр» пастанавіў бараніць Украіну. Вось ужо адзінаццаты год беларускі добраахвотнік ваюе.
🎞 Глядзіце гісторыю цалкам у праекце «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
💬 «Стратэгія тысячы парэзаў замененая стратэгіяй тысячы канферэнцыяў і тысячы візітаў»
Пацікавіліся, ці зменіцца курс Каардынацыйнай рады пасля абрання новага спікера.
☝️Пачытайце, што мяркуе спікер КР мінулага склікання Андрэй Ягораў
💁🏻♂️ За 10 гадоў колькасць беларускіх школьнікаў, якія навучаліся на беларускай мове, упала на траціну
На гэта звярнула ўвагу выданне «Позірк», прааналізаваўшы звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
🔍 Шукайце болей сумных лічбаў па спасылцы
🇱🇹 Ініцыятыва МЗС Літвы: замацаваць у законах магчымасць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць РФ і РБ
Думкі пра гэта ўзніклі ў літоўскім знешнепалітычным ведамстве праз няпэўнасць адносна падаўжэння агульнаеўрапейскіх санкцыяў супраць Расеі.
📍Чытайце падрабязней, як гэта можа працаваць
💱 Курсы валютаў 15 траўня
Еўра пасля ўчорашняга скачку адкаціўся больш як на тры капейкі. Долар таксама здаў пазіцыі, але неістотна. Расейскі рубель крыху вырас.
#курсывалютаў
☝️Прызначылі дату судовага паседжання па крымінальнай справе Ніны Багінскай
Аснову абвінавачання супраць жанчыны складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
📍Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Пуцін не прыляціць у Турцыю, каб сустрэцца з Зяленскім
🔻110 расейскіх БПЛА атакавалі Украіну гэтай ноччу
🔻Смяротная дарожная аварыя ў Чавускім раёне
🔻Рэжым палюе на аўтараў беларускай «Вікіпедыі»
🔻Арцём Брухан – новы спікер Каардынацыйнай рады
🔻Смерч у Ганцавічах
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Гэта было заданне райвыканкаму»
На Жлобінскім мясакамбінаце нашаму карэспандэнту, які прадставіўся прыватнай асобаю, расказалі, як паўстала скандальная «сасіска-канібал», з якой другі дзень смяецца байнэт.
☝️Вось як тлумачаць з'яўленне гэтай дзіўнай скульптуры
Невядомыя ў вайсковай форме зноў маглі дапамагчы мігрантам трапіць у Польшчу
Польскія памежнікі паказалі відэа, дзе група людзей спрабуе незаконна перайсці мяжу. Яны выкарыстоўвалі шліфавальную машыну, каб разбурыць агароджу, а таксама драбіны.
Сярод гэтых людзей памежнікі заўважылі двух чалавек у форме. Трое мігрантаў змаглі пераадолець агароджу, а тыя дзве асобы вярнуліся ў Беларусь.
Вядома, што ўсіх траіх затрымалі. Імі аказаліся грамадзяне Афганістану і Пакістану.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Новым спікерам Каардынацыйнай рады абраны Арцём Брухан
На замену зніклай Анжалікі Мельнікавай Каардынацыйную раду цяпер узначаліць Арцём Брухан – паплечнік Паўла Латушкі. Як праходзіла галасаванне – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Еўропа афіцыйна запусціла стварэнне трыбуналу за напад на Украіну
Трыбунал можа «запоўніць нішу» там, дзе Міжнародны крымінальны суд не мае юрысдыкцыі. Як гэта можа паўплываць на прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі – чытайце на нашым сайце праз VPN.
🔺 Еўразвяз узгадніў 17-ы пакет санкцый супраць Расеі
З якімі абмежаваннямі цяпер сутыкнуцца Пуцін і ягоныя паплечнікі – чытайце ў нашым матэрыяле праз VPN.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 14 траўня
✔️Кампанія «БелДжы» ініцыявала змену парадку ўвозу аўтамабіляў у Беларусь. Разбіраемся, навошта
✔️Праверылі, ці рэальна беларускай сям'і пражыць тыдзень на 100 рублёў. Вось што атрымалася
✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ПАРЕ
✔️У Міністэрстве спорту і турызму прыдумалі яшчэ больш абмежаванняў для экскурсаводаў
✔️Тэма пераезду наймітаў ПВК Вагнэра ў Беларусь зноў стала актуальнаю
✔️Еўра істотна скакануў уверх адносна беларускага рубля
✔️Азаронак абурыўся, што беларусы наракаюць на адсутнасць у крамах якаснай бульбы
✔️Сілавікам стане яшчэ прасцей атрымаць доступ да паштовых пасылак беларусаў
✔️Беларусы сабралі за ноч 10 тысяч долараў для лекавання пісьменніцы Святланы Курс
✔️Чыноўнікі Еўразвязу ўхвалілі 17-ты пакет санкцыяў супраць РФ
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы даведваюцца пра новыя затрыманні па «справе Беларускага Гаюна»
▫️У 45 гадоў памерла былая палітзняволеная Тамара Каравай
▫️Палітвязень Уладзімір Мацкевіч сустракае за кратамі свой чацвёрты дзень народзінаў. Сёння яму споўнілася 69 гадоў