belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Праз 10 гадоў Расею афіцыйна прызналі адказнай за катастрофу рэйса MH17

У 2014 годзе над Данбасам быў збіты пасажырскі Boeing авіякампаніі Malaysia Airlines. У выніку загінулі 298 чалавек. Толькі цяпер Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі прызнала, што Расея парушыла канвенцыю і ўжыла зброю супраць грамадзянскага самалёта.

Скаргу на Расею ў ІКАО ў сакавіку 2022 года падалі Аўстралія і Нідэрланды – грамадзяне гэтых краін складалі большасць сярод загінулых. У чэрвені 2024 года Расея абвясціла, што спыняе ўдзел у разглядзе справы, бо не прызнае кампетэнцыю ІКАО.

Да чаго прыйшлі міжнародныя следчыя і хто вінаваты (гэтае прозвішча вам добра вядома) – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Мельнікаву абвінавацілі ў крадзяжы $150 тысяч

Стала вядома, як сыходзілі грошы з рахунку фонду «Białoruś Liberty», якім кіравала Мельнікава. Падрабязней пра сумы чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Былы палітвязень арганізоўвае незвычайны аўкцыён

Зянковіч, які нядаўна выйшаў на волю, анансаваў аўкцыён з дзіўным падарункам яму ад Лукашэнкі. Што гэта – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 У Лукашэнкі новы стратэгічны партнёр

Да самаабвешчанага прыляцеў лідар адной камуністычнай краіны, якога сустракалі як Пуціна ці Сі. З кім цяпер Лукашэнка хоча завесці сяброўства – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🙏 Палітзняволеная памерла неўзабаве па выхадзе з турмы

Гэта 39-гадовая Ганна Кандраценка. Тры гады калоніі яна адбыла паводле крымінальнай справы аб знявазе ў каментарах.
Анкалагічнае захворванне ў палітзняволенай выявілі ў турме, але датэрмінова так і не вызвалілі.

Пасля турмы Ганна пражыла крыху больш за паўгода.
Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🔥 Цукеркі ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў

Такую канвертацыю свайго падарунку плануе арганізаваць нядаўні палітвязень – ураджэнец Беларусі і грамадзянін ЗША Юры Зянковіч.

Спадар Зянковіч паведаміў, што цукеркі ў каробцы з дзяржаўным гербам яму падарыў Лукашэнка. Зараз былы палітвязень хоча зладзіць аўкцыён па продажы гэтых цукерак, а грошы накіраваць на падтрымку палітвязняў.

Пра каго і што яшчэ паведаміў Юры Зянковіч чытайце па спасылцы.👈

Читать полностью…

Белсат

🗺 Беларускае Панямонне — гэта скрыжаванне гандлёвых шляхоў і розных культур

Беларусы, палякі, літоўцы, татары, габрэі — усе яны пакінулі свой след у строі Панямоння. Гэтая культурная сумесь нарадзіла ўнікальную моду, дзе кожны элемент — ад кашулі да гарсэта — мае глыбокі сэнс 💃

Што насілі нашыя продкі напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя? Чым адрознівалася мода моладзі ад убрання сталых людзей?👗

👀 Кацярына Ваданосава і ейная праграма «Нітка Зорка» зноў спяшаюцца пагрузіць вас у свет гістарычнай моды 👇🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 БСДП (Грамада) прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Нагадаем, што яшчэ 20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі вынес рашэнне аб ліквідацыі БСДП (Грамада).

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Чаго чакаць ад перамоваў аб замірэнні ва Украіне

🔸Новыя падрабязнасці ў справе зніклай Анжалікі Мельнікавай

🔸Лукашэнка праводзіць перамовы з генсекам В’етнаму

🔸Мінтранспарту прапаноўвае ўсталяваць камеры відэаназірання ва ўсім грамадскім транспарце

🔸ЗША і Кітай дамовіліся ўвесці мараторый на значнае павышэнне імпартных тарыфаў ува ўзаемным гандлі

🔸Голас «Белсату» у Радзе Еўропы

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/BvELIh1l67w

Читать полностью…

Белсат

😢Цэнтр беларускай салідарнасці спыняе прававую дапамогу праз брак фінансаў

ЦБС працягвае шукаць фінансы для аднаўлення дзейнасці, але працэс няпросты.

Каманда працягне займацца адукацыйнымі праектамі для дыяспары🥹

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪Нямеччына прагразіла дадатковымі санкцыямі, калі Расея сёння не спыніць агонь

Прадстаўнік нямецкага ўраду Штэфан Карнеліус заявіў, што ў Берліне чакаюць рашэння Масквы да канца дня: «Час пайшоў. У нас засталося 12 гадзін»

Нямеччына чакае ад Расеі неадкладнага замірэння, а пасля гатовасці да перамоваў. Украіна гатовая. Зараз зразумела: Расея мусціь зрабіць крок насустрач

— адзначыў Нямецкі міністр замежных спраў Ёган Вадэфуль

На гэта прарэагаваў прэс-сакратар Пуціна Пяскоў, сказаўшы, што з Расеяй нельга размаўляць «мовай ультыматумаў»

Кітай таксама падштурхоўвае Расею да замірэння. Такім чынам, на фоне еўрапейскага ціску і падтрымкі з боку Кітая Расея апынулася перад выбарам: або перамір’е, або новы віток міжнароднай ізаляцыі.

Нагадаем, што Расея не прыняла трыццацідзённае замірэнне, прапанаванае Украінай і еўрапейскімі лідарамі. У адказ Пуцін прапанаваў узнавіць прамыя перамовы паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле 15 траўня. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турэччыне.

Читать полностью…

Белсат

😲 Не, гэта не новы баявік

Цяжка паверыць, але гэтак ратуюць сады.

Тлумачым, што адбываецца, паглядзіце!

🥶 Дарэчы, і на гэтым тыдні травеньскага цяпла чакаць не варта. Белгідрамет прагназуе халоднае надвор'е, начныя замаразкі ды моцныя дажджы.

Читать полностью…

Белсат

Андрэй Горват выдаў новую кнігу

Новая кніга «ДОМ» прысвечаная Нараўлянскаму палацу Горватаў, які аўтар спрабаваў аднавіць і стварыць там культурную прастору.

Гэ­та лі­та­ра­тур­нае да­сле­да­ван­не, у якім біягра­фія па­ла­ца пе­ра­пля­таец­ца з маёй аса­біс­тай гіс­то­рыяй. Так­са­ма гэ­та апо­вед пра лю­дзей, якія на­зы­ва­лі па­лац сваім до­мам, і пра эпо­хі, што пра­но­сі­лі­ся за яго вок­на­мі.

— піша аўтар пра новы твор.

Андрэй Горват стаў вядомы дзякуючы кнізе «Радзіва “Прудок”, заснаванай на яго шчырых запісах у Facebook пра жыццё ў палескай вёсцы.

Читать полностью…

Белсат

🌪 У Беларусі зноў заўважылі з'яву, падобную да смерчу

Што гэта такое насамрэч і чаму ўсё часцей яны зʼяўляюцца ў нашай краіне, распавядаем у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 12 траўня

Долар страціў 2.3 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель дадаў 2.5 капейкі.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Трое содняў у чарзе – катастрафічная сітуацыя на беларуска-польскай мяжы

🔻Зяленскі выклікаў Пуціна ў Турцыю

🔻Замест спынення агню – новыя атакі БПЛА па Украіне

🔻Праз год пачнуць будаваць кальцавую, чацвёртую галінку сталічнага метро

🔻Пажар у будтрэсце ў Воршы

🔻Беларуская нафтавая вышка развалілася ў Расеі

🔻Беларусы саступілі зборнай Бразіліі ў фінале ЧС па пляжным футболе


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🥔🔍Вінаватыя ў знікненні бульбы знойдзеныя!

Марг Беларусі знайшоў вінаватых, і гэта не «беглыя».
Увогуле навіны пра знікненне бульбы ў Беларусі падобныя на сюр. Бо ўлады кажуць, што запас бульбы ёсць. Пры гэтым па краіне былі арганізаваныя праверкі па яе наяўнасці.

У выніку, стала крайняй усяго адна фермерская гаспадарка❗️

Читать полностью…

Белсат

◾️ У Варшаве ад нечаканай хваробы памерла беларуска Ніна Маргаева

Ёй было ўсяго 40 гадоў.

Тры гады таму яна з непаўналетнім сынам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны. Праз год у яе дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз, які з’яўляецца невылечным.

Ніна яшчэ ў Менску заснавала мастацкую студыю PLOT. У 2020 годзе яна падпісала «Адкрыты ліст дзеячаў культуры супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў».

У беларускі застаўся сын, якому цяпер 13 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 12 траўня

✔️ Зяленскі адказаў Пуціну на ідэю перамоваў замест замірэння

✔️ Кальцавую лінію метро ў Менску пачнуць
будаваць ужо налета

✔️ Падпал гандлёвага цэнтру ў Варшаве замовілі спецслужбы РФ

✔️ Польшча закрывае расейскае консульства

✔️ Інфляцыя ў Беларусі абганяе план

✔️ Кітай і ЗША знізяць мыты. Часова

✔️ Аліна Коўшык заклікала ўзмацніць падтрымку беларускіх медыяў

✔️Нямеччына прагразіла дадатковымі санкцыямі, калі Расея сёння не спыніць агонь

❗️«Кіберпартызаны» даведаліся лёс грошай фонду Мельнікавай. Яе абвінавацілі ў крадзяжы $150 000

#рэпрэсіі

▫️БСДП (Грамада) прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Читать полностью…

Белсат

☝️«Мельнікава выводзіла грошы на асабісты рахунак невялікімі сумамі цягам лютага і сакавіка»

Пра гэта паведаміла прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец. Яна таксама дадала, што агулам з рахунку фонду «Białoruś Liberty» Мельнікава забрала 150 тысячаў долараў.

З нагоды крадзяжу новы кіраўнік фонду  Віталь Пацехін звярнуўся ў праваахоўныя органы Польшчы.
Падрабязнасці чытайце на сайце Белсату.

Читать полностью…

Белсат

🙌 У абарону беларусаў: рэдактарка Белсату выступіла ў Радзе Еўропы

Яна заклікала падтрымаць незалежныя беларускія медыі, каб «Не даць Лукашэнку і Пуціну заглушыць галасы беларусаў». 

Гэтыя словы прагучалі падчас працы міжнароднай канферэнцыі па правах чалавека ў інтэрнэце. 

Больш глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».👈

Читать полностью…

Белсат

🤨 Знайшоўся галоўны фанат «Зорных войнаў»

Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸🇺🇦Трамп можа прыляцець на мірныя перамовы Зеленскага і Пуціна.

«Я думаў пра тое, каб паляцець туды. Я не ведаю, дзе буду ў чацвер — у мяне так шмат сустрэч, але я сапраўды разглядаў магчымасць паляцець

сказаў Трамп журналістам у Белым доме.

З 13 па 16 траўня ў Доналда Трампа запланаваныя візіты ў Саудаўскую Аравію, Катар і ААЭ, таму ён будзе непадалёк ад Турэччыны, дзе могуць адбыцца перамовы паміж Пуціным і Зяленскім.

Читать полностью…

Белсат

🎬 «Пан Зубр: Волат і Брэст памерлі героямі, а Пацук трапіў у КДБ…»

🟥 Пан Зубр нарадзіўся ў Менску. Дзяцінства правёў у дварах. Да пэўнага моманту сітуацыя ва Украіне не цікавіла хлопца, пакуль ягоны сябра не паказаў, як збіваюць студэнтаў на Майдане. Як толькі надарылася магчымасць, наш герой вырушыў туды.

🟥 Калі быў захоплены Крым, хлопец пастанавіў бараніць Украіну. Вось ужо адзінаццаты год беларускі добраахвотнік ваюе.

🟥 У гэтым выпуску ён раскажа, як пачыналася ягоная поўнамаштабная вайна і як ён абараняў Кіеў.

🟥 Разам са здымачнай групай Пан Зубр наведае мясцовых жыхароў. Падрабязней – у новым выданні праекту «Ваяры і валанцёры».

Читать полностью…

Белсат

❗️«Кіберпартызаны» даведаліся лёс грошай фонду Мельнікавай

«Кіберпартызаны» атрымалі доступ да рахункаў фонду «Białoruś Liberty» і апублікавалі інфармацыю пра апошнія пераводы. Першая падазроная аперацыя адбылася 22 студзеня 2025 года, а далей — болей😱

Падрабязнасці тут

Читать полностью…

Белсат

🤗 Гэта самая мілая бойка, што вы сёння ўбачыце

Спадзяемся, бакі канфлікту знайшлі мірнае рашэнне 🙊

Читать полностью…

Белсат

«Не дазваляйце Лукашэнку і Пуціну заглушыць свабодныя галасы беларусаў»

Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык заклікала ўзмацніць падтрымку беларускіх медыяў на канференцыі ў штаб-кватэры Рады Еўропы ў Страсбуры.

Беларускія журналісты сутыкаюцца з рэпрэсіямі, фінансавымі цяжкасцямі і тэхнічнымі перашкодамі — ад цэнзуры да алгарытмаў сацсетак, што ігнаруюць кантэнт на беларускай мове.

Якія яшчэ выклікі стаяць перад незалежнай журналістыкай чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤡На «Гродна Азот» — дэфіцыт кадраў, нават сярод кіраўніцтва

А вінаваты ў ім — плагіраф. Пра гэта «Нашай Ніве» распавялі супрацоўнікі прадпрыемства.

Цяпер на прадпрыемстве бракуе больш за 700 работнікаў. Паліграф выкарыстоўваецца пры найме на кіруючыя пасады, а таксама ў выпадках, калі ўзнікаюць сумневы ў лаяльнасці супрацоўніка да дзеючага палітычнага рэжыму.

Цікава, што паліграф ужываюць і дзеля прадухілення ўцечкі інфармацыі пра тое, як кіраўніцтва абыходзіць санкцыі.

У выніку абсталяванне прастойвае, затое ўсё «ідэалагічна выверана».

Читать полностью…

Белсат

😳Кныровіч будзе балатавацца ў спікеры КР

Пры гэтым, паводле Аляксандра Кныровіча Каардынацыйная Рада сёння «нагадвае стартап з непрадказальнаю будучыняй», і ўзначаліць змены ўнутры Беларусі яны не здолеюць. 😓

«Важна не ставіць завышаных мэтаў, не павялічваць градусу пафасу, а засяродзіцца на рэальна дасягальным»,

– напісаў бізнесовец у сваім тэлеграме

А што вы думаеце пра КР❓

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸🇨🇳Кітай і ЗША знізяць мыты. Часова

з 14 траўня на 90 дзён тарыфы знізяцца з 145 % да 30 % (ЗША) і са 125 % да 10 % (Кітай). Бакі яшчэ працягнуць перамовы.

Як гэта паўплывае на сусветную эканоміку чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

💸 Інфляцыя ў Беларусі абганяе план

З пачатку года цэны выраслі на 3,8 %, хоць на ўвесь 2025-ы планавалася не больш за 5 % 🫠

🔗 Што адбываецца з цэнамі

Читать полностью…

Белсат

🔴 Польшча закрывае расейскае консульства

Міністр замежных справаў Радослаў Сікорскі паведаміў у сацсетцы X, што ануляваў дазвол на працу расейскага консульства ў Кракаве праз след расейскіх спецслужбаў у справе леташняга падпалу гандлёвага цэнтру ў Варшаве на вуліцы Марывільскай.

Рэакцыя Расеі👇🏻
Па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал