Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Андрэй Горват выдаў новую кнігу
Новая кніга «ДОМ» прысвечаная Нараўлянскаму палацу Горватаў, які аўтар спрабаваў аднавіць і стварыць там культурную прастору.
Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з маёй асабістай гісторыяй. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
🌪 У Беларусі зноў заўважылі з'яву, падобную да смерчу
Што гэта такое насамрэч і чаму ўсё часцей яны зʼяўляюцца ў нашай краіне, распавядаем у нашым відэа.
💱 Курсы валютаў 12 траўня
Долар страціў 2.3 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель дадаў 2.5 капейкі.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Трое содняў у чарзе – катастрафічная сітуацыя на беларуска-польскай мяжы
🔻Зяленскі выклікаў Пуціна ў Турцыю
🔻Замест спынення агню – новыя атакі БПЛА па Украіне
🔻Праз год пачнуць будаваць кальцавую, чацвёртую галінку сталічнага метро
🔻Пажар у будтрэсце ў Воршы
🔻Беларуская нафтавая вышка развалілася ў Расеі
🔻Беларусы саступілі зборнай Бразіліі ў фінале ЧС па пляжным футболе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥔🔍Вінаватыя ў знікненні бульбы знойдзеныя!
Марг Беларусі знайшоў вінаватых, і гэта не «беглыя».
Увогуле навіны пра знікненне бульбы ў Беларусі падобныя на сюр. Бо ўлады кажуць, што запас бульбы ёсць. Пры гэтым па краіне былі арганізаваныя праверкі па яе наяўнасці.
У выніку, стала крайняй усяго адна фермерская гаспадарка❗️
Высветлілася прычына пажару на свідравой устаноўцы «Беларуснафты»
Паводле следчых прычынай пажару стала парушэнне правілаў бяспекі супрацоўнікамі.
У выніку здарэння пацярпелі трое працаўнікоў, а сама знішчаная буравая вышка каштуе $10-30 млн.
🚇 Кальцавую лінію метро ў Менску пачнуць будаваць ужо налета. Якой яна будзе?
Пра гэта распавёў галоўны інжынер прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.
Паводле яго, новая лінія метро будзе складацца з 17 станцый, 6 з іх будуць утвараць перасадачныя вузлы са станцыямі астатніх лініяў.
👆Плануецца, што чацвёртая лінія стане кальцавой з наступнымі станцыямі: Цівалі, Альшэўская, Вяснянка, Старавіленская, Кіеўскі сквер, парк Сяброўства Народаў, Політэхнічная, Дом друку, Платонава, Уральская, Даўгабродская, аўтавакзал Усходні, Козырава, Праспект Міру, Лакаматыўная, Берасцейская, Тучынка.
Добрага панядзелку, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ «Разбуральная гульня»
Чаму Пуцін адмаўляецца ад 30-дзённага замірэння?
⭕️ Клуб Дзмітрыя Лукашэнкі збірае сотні мільёнаў карупцыйных долараў – расследаванне «BELPOL»
«Белсат» пераказвае выкрытую схему.
⭕️ «У маім жыцці не было нічога лішняга»
Гісторыя актывісткі і былой лекаркі Кацярыны Марэцкай.
#штопачытаць
❗️Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі няма бульбы. Ці толькі зрабіў выгляд?
❗️Чаму 15 мільёнаў пайшло на парад, а ветэранам дасталіся крошкі?
❗️Аб'ёмы продажу новых аўтамабіляў у Беларусі працягваюць падаць
Свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам – ужо на канале «Белсат NEWS»!
👀 Глядзіце проста цяпер
☝️Свідравая ўстаноўка «Беларуснафты» ў Сібіры абвалілася ў выніку сур'ёзнага пажару
Як паведамляе @flagshtok, інцыдэнт адбыўся з прычыны загарання газу, які паступаў праз свідравіну. Папярэдне, не абышлося без пацярпелых.
У самой «Беларуснафце» здарэнне пакуль не каментавалі.
💬 «Ён атрымлівае ад гэтых гульняў асалоду, бо думае, што пераможа ў любым выпадку»
Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць перамовы, аднак без спынення баявых дзеянняў. Чаму ён не хоча ісці на 30-дзённае перамір'е, на якім настойваюць украінскі і еўрапейскі бакі?
🔍 Разбіраемся з экспертамі ў нашым матэрыяле
😋 У вёсцы Поразава (Свіслацкі раён) чакаецца адкрыццё Дома банкухі
Пра гэта піша hrodna.life.
А што ж такое банкуха? Чытайце ў нашых картках!
🐶 Бачылі калі-небудзь сабаку, які ўмее граць на музычных інструментах?
Здаецца, сабакі ўжо даказалі, што ўмеюць усё: ратаваць людзей і іншых сабакаў, займацца ёгай, катацца на скейтбордзе... Аказваецца, яны ўмеюць і граць музыку!
Гэта даказваюць сабака Анабэль і ейны чалавек Хэці.
Як вам?
Павел Севярынец знаходзіцца ў няволі 1800 дзён
Ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020-га. У траўні 2021-га суд пакараў Севярынца 7 гадамі калоніі. Большую частку прысуджанага тэрміну палітычны актывіст ужо адбыў.
#рэпрэсіі
📷 Свет даведаўся імя новага Папы, Індыя і Пакістан абменьваюцца абстрэламі, у Маскве прайшоў парад
Сабралі наш традыцыйны топ фатаздымкаў тыдня, якія падсумоўваюць тое, чым жыў свет у апошнія 7 дзён.
👀 Глядзіце таксама на нашым сайце
🤡На «Гродна Азот» — дэфіцыт кадраў, нават сярод кіраўніцтва
А вінаваты ў ім — плагіраф. Пра гэта «Нашай Ніве» распавялі супрацоўнікі прадпрыемства.
Цяпер на прадпрыемстве бракуе больш за 700 работнікаў. Паліграф выкарыстоўваецца пры найме на кіруючыя пасады, а таксама ў выпадках, калі ўзнікаюць сумневы ў лаяльнасці супрацоўніка да дзеючага палітычнага рэжыму.
Цікава, што паліграф ужываюць і дзеля прадухілення ўцечкі інфармацыі пра тое, як кіраўніцтва абыходзіць санкцыі.
У выніку абсталяванне прастойвае, затое ўсё «ідэалагічна выверана».
😳Кныровіч будзе балатавацца ў спікеры КР
Пры гэтым, паводле Аляксандра Кныровіча Каардынацыйная Рада сёння «нагадвае стартап з непрадказальнаю будучыняй», і ўзначаліць змены ўнутры Беларусі яны не здолеюць. 😓
«Важна не ставіць завышаных мэтаў, не павялічваць градусу пафасу, а засяродзіцца на рэальна дасягальным»,
🇺🇸🇨🇳Кітай і ЗША знізяць мыты. Часова
з 14 траўня на 90 дзён тарыфы знізяцца з 145 % да 30 % (ЗША) і са 125 % да 10 % (Кітай). Бакі яшчэ працягнуць перамовы.
Як гэта паўплывае на сусветную эканоміку чытайце тут
💸 Інфляцыя ў Беларусі абганяе план
З пачатку года цэны выраслі на 3,8 %, хоць на ўвесь 2025-ы планавалася не больш за 5 % 🫠
🔗 Што адбываецца з цэнамі
🔴 Польшча закрывае расейскае консульства
Міністр замежных справаў Радослаў Сікорскі паведаміў у сацсетцы X, што ануляваў дазвол на працу расейскага консульства ў Кракаве праз след расейскіх спецслужбаў у справе леташняга падпалу гандлёвага цэнтру ў Варшаве на вуліцы Марывільскай.
Рэакцыя Расеі👇🏻
Па спасылцы
🔺Падпал гандлёвага цэнтру ў Варшаве замовілі спецслужбы РФ
Міністр юстыцыі Польшчы Адам Бондар і міністр унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Семоняк выступілі з супольнай заявай адносна вынікаў расследавання пажару ў гандлёвым цэнтры ў Варшаве, які адбыўся ў мінулым годзе:
«Мы ведаем, што пажар узнік у выніку падпалу, замоўленага расейскімі спецслужбамі. Мы валодаем глыбокімі ведамі аб парадку і ходзе падпалу, а таксама пра тое, як ён быў задакументаваны злачынцамі. Іх дзейнасць арганізоўвалася і накіроўвалася выяўленай асобай, якая знаходзіцца ў Расейскай Федэрацыі. Частка злачынцаў ужо затрыманая, астатнія выяўленыя і вышукваюцца»,
👆«Чакаю ў Турэччыне». Зяленскі адказаў Пуціну на ідэю перамоваў замест замірэння
Падчас свайго вечаровага звароту 11 траўня прэзідэнт Украіны заявіў, што будзе 15 траўня ў Турэччыне для сустрэчы з Пуціным:
«Я буду ў гэты чацвер, 15 траўня, у Турэччыне – і чакаю Пуціна ў Турэччыне. Асабіста. І спадзяюся, што Пуцін гэтым разам не будзе шукаць прычын, чаму ён нешта не можа. Мы гатовыя размаўляць, каб скончыць вайну».
💥 #галоўнае за 11 траўня
✔️У Сібіры здарыўся сур'ёзны пажар на свідравой устаноўцы «Беларуснафты»
✔️Пуцін прапанаваў Украіне вярнуцца да прамых перамоваў у Стамбуле, але без спынення агню на фронце. Што можа за гэтым хавацца?
✔️Трамп заклікаў Зяленскага «неадкладна» пагадзіцца на гэтую прапанову. Зяленскі сказаў, што будзе «асабіста чакаць Пуціна ў Стамбуле»
✔️«BELPOL» выпусціў расследаванне пра адмыванне грошай у «Прэзідэнцкім спартовым клубе»
✔️Над Беларуссю пасля працяглай паўзы зноў быў зафіксаваны беспілотнік
✔️Трое содняў, каб выехаць з Беларусі. Сітуацыя на мяжы зноў катастрафічная
✔️У вёсцы на Магілёўшчыне прыбралі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі
✔️Вялікая размова пра беларускую медыцыну і эміграцыю з былой лекаркай Кацярынай Марэцкай
✔️Зборная Беларусі па пляжным футболе прайграла бразільцам у фінале чэмпіяната свету
📍Трамп заклікаў Украіну неадкладна пагадзіцца на прапанову Пуціна аб перамовах у Турэччыне
Зяленскі ўжо заявіў, што «асабіста будзе чакаць Пуціна ў Стамбуле».
👀 Глядзіце падрабязнасці ў нас на сайце
🥈Зборная Беларусі па пляжным футболе стала срэбным прызёрам сусветнага першынства
У фінале каманда, якую трэнуе іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада, саступіла зборнай Бразіліі. Гульня скончылася з лікам 4:3 на карысць паўднёваамерыканцаў.
У складзе беларусаў забілі Яўген Новікаў і двойчы Ігар Брыштэль.
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Абмяркуем з Уладзімірам Жыгарам новае расследаванне Белпол пра спартовы клуб Лукашэнкі ды маштабную карупцыю
🔸З Віталём Портнікавым размаўляем пра перспектывы перамоваў Украіны і Расеі, апошнія заявы Зяленскага, еўрапейскіх лідараў і Пуціна
🔸Параўнаем, як выглядаў і што казаў Лукашэнка на парадах у Маскве і Менску
🔸Праз тыдзень прэзідэнцкія выбары ў Польшчы – хто кандыдаты і як могуць змяніцца стасункі з рэжымам Лукашэнкі з прыходам новага кіраўніка?
🔸Першы візіт Офісу Ціханоўскай у ЗША пры новай адміністрацыі абмяркуем з Дзянісам Кучынскім
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/eGjhtWrVmF0
🤔 Касцюшкава засталося без Касцюшкі. На Магілёўшчыне кудысьці знікла шыльда ў гонар кіраўніка паўстання 1794 года
Пра гэта піша reform.news са спасылкаю на сваіх чытачоў.
Імаверна, шыльду прыбралі ў межах працаў па добраўпарадкаванні навакольных помнікаў. Ёсць варыянт, што яе пакуль проста не вярнулі на месца.
Цікава, што назву Касцюшкава вёска ў Горацкім раёне атрымала ў савецкія часы – у 1969 годзе. Раней яна называлася Трыгубава.
📍У адміністрацыі турэцкага кіраўніка пацвердзілі, што гатовыя арганізаваць у Стамбуле перамовы паміж РФ ды Украінай
Аднак пакуль незразумела, ці адбудуцца яны ўвогуле. Зяленскі і еўрапейскія лідары хочуць спачатку поўнага спынення агню, Пуцін жа на такі варыянт не пагаджаецца: у ягонай версіі перамовы мусяць ісці паралельна з баявымі дзеяннямі.
🔍 Падрабязнасці чытайце на нашым сайце
😲 І як такое есці?
У Аргентыне кухар прыгатаваў шніцаль з... выяваю новага Папы Рымскага.
Вось, як гэта выглядае 🔍
🔹У Менску віталі хлебам-соллю прэзідэнта Зімбабвэ
Ён плануе сустрэцца не толькі з Лукашэнкам, але і з «мясцовымі прадпрымальнікамі». Нагадаем, што менавіта ў Зімбабвэ рэалізоўваюць шэраг схемаў набліжаныя да самаабвешчанага кіраўніка Беларусі бізнесоўцы.
👀 Глядзіце падрабязней на старонцы