Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤨Моладзь з каледжу спрабуюць завабіць у турму
Жодзінскі турэмшчык прыйшоў у гандлёвы каледж у Магілёве, каб заклікаць навучэнцаў ісці на працу ў месца зняволення. А менавіта – у турму №8 Жодзіна, вядомую тым, што праз яе прайшлі сотні беларускіх палітвязняў.
З чым звязаны дэфіцыт кадраў не паведамляецца, але будучым гандлярам турэмны рэкруцёр паабяцаў шмат выгодаў.
Якіх – чытайце на сайце Белсату.
😶🌫️ #галоўнае за 5 траўня
🔎 У Румыніі ў першым туры выбараў перамог лідар ультраправай партыі
🔎 Як мігранты ідуць у ЕЗ: вербаванне на фронт і кальян у беларускім лесе — расследаванне «Белсата»
🔎 Пакістанскія эмігранты ў Бабруйску: рэакцыя сацсетак
🔎 Колькасць працуючых пенсіянераў вырасла на 17% з пачатку года
🔎 Пракуратура накіравала ў суд справу беларуса, якія надрукаваў зброю на 3D-прынтары
🔎 Албанія часова аднавіла раней скасаваны для беларусаў бязвіз
🔎 Літва плануе пабудаваць абаронную лінію «Вітаўта» на мяжы з Беларуссю і Расіяй
🔎 Сальда знешняга гандлю ў першым квартале прасела да $ -1,6 млрд
🔎 У адказ на просьбы вярнуць ацяпленне беларуская чыноўца дала феерычны адказ
#рэпрэсіі:
▫️ Былы палітвязень Зянковіч праходзіць рэабілітацыю ў Тэхасе.
▫️Беларуская прапаганда паказала асуджанага за шпіянаж грамадзяніна Польшчы
▫️YouTube-канал BRUTTO прызнаны «экстрэмісцкім»
🇺🇸💲Ці перамог бы СССР без Лэнд-лізу?
Савецкія і сучасныя падручнікі гісторыі прымяншаюць ролю дапамогі ЗША ў барацьбе краіны саветаў супраць фашысцкай Нямеччыны. У новым выпуску праграмы «Міфы вайны» разбіраемся, што насамрэч даў Лэнд-ліз Савецкаму Саюзу.
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
Пра перавод расейскага ЗРК С-300/400 з тэрыторі Беларусі паведаміла выданне «Флагшток» са спасылкай на ўкраінскі маніторынгавы канал
ℹ️ С-300 і С-400 — гэта расейскія зенітна-ракетныя сістэмы далёкага дзеяння, прызначаныя для знішчэння самалётаў, ракет і іншых паветраных цэляў.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларусь накрывае хваля небяспечных прыродных з’яваў
🔸Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасцю
🔸Візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША і агляд падзеяў замежжа
🔸У Студыі паразмаўляем пра візіт Турчына ў Азербайджан і пра беларускіх пенсіянераў: ці сапраўды яны масава пайшлі працаваць і развязалі кадравую праблему?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/xkdsmlaJGKk
🤑За першы кваратл 2025 года Беларусь імпартавала тавараў на $1,6 млрд больш, чым экспартавала.
Гэта ўдвая большы мінус, у параўнанні з тым самым перыядам летась.
Гэтыя і іншыя звесткі апублікаваў Белстат. Што яшчэ вядома:
📉 Экспарт скараціўся на 5 %, імпарт вырас на 3,2 %. Найгоршая сітуацыя — у гандлі з краінамі па-за СНД: мінус $1,8 млрд.
🇷🇺 Расея — галоўны партнёр, але попыт там падае: спажыванне скарачаецца праз высокія працэнты і інфляцыю.
🌍 Нават гандаль з СНД губляе прыбытковасць: сёлета профіту ўсяго $157 млн супраць $414 млн летась.
💰 Дзе браць валюту — адкрытае пытанне. Улада можа пайсці або па пазыкі, або на абмежаванне імпарту.
У працяг «камунальнай тэмы» 🚰
Ёсць верагоднасць, што пасля скаргаў на холад не толькі ацяпленне не вернуць, але яшчэ і гарачую ваду адключаць — бо хутка пачынаецца сезон планавых адключэнняў 😿
Цікава, што многія беларусы, якія жывуць за мяжой, ужо і забыліся пра два тыдні з тазікам і рондалем. Бо ў многіх краінах, напрыклад, у Польшчы, такая практыка проста адсутнічае.
Чаму так? Чытайце ў нашым матэрыяле.
🤯 У масоўку новага кліпа Томі Кэша ў Вільні «набіралі» выключна беларусаў
А што гэта было на самой справе – глядзіце ў відэа☝️
На мяжы з Польшчай зноўку
🚚 🚙 🚕 🏎 🚗 🚛 🚙
Вось актуальныя звесткі з памежных пераходаў на выезд з Беларусі:
🇵🇱 «Берасце – Тэрэспаль» (Польшча). У чарзе 1380–1485 легкавікоў, 15–20 аўтобусаў.
🇱🇹 «Беняконі – Шальчынінкай» (Літва). Апоўначы была чарга з 40 легкавікоў, на раніцу знікла, чаргі аўтобусаў і не было.
🇱🇹«Каменны Лог – Мядзінінкай»ю Апоўначы была чарга з 70 легкавікоў, на раніцу знікла, чаргі аўтобусаў не было.
🇱🇻«Грыгараўшчына – Патэрніекі» (Латвія). Няма чаргі легкавікоў і аўтобусаў.
Поўны маніторынг беларускіх памежных пераходаў глядзіце тут
😳 Беларус надрукаваў пісталет-кулямёт на 3D-прынтары
Як паведамляе пракуратура Берасейскай вобласці, 33-гадовы жыхар Бярозаўшчыны самастойна вырабіў 9-мм пісталет-кулямёт. Большасць частак зброі былі надрукаваныя на 3D-прынтары, за выключэннем металічных дэталяў, якія ён зрабіў з падручных матэрыялаў.🔫
Таксама ён незаконна перарабіў пнеўматычную вінтоўку і захоўваў выбуховыя рэчывы. Паводле яго словаў, усё гэта — з «асабістай цікавасці». Супраць яго была распачатая крымінальная справа за незаконны выраб зброі.
Цяпер справа накіраваная ў суд. Абвінавачаны працягвае заставацца пад хатнім арыштам.
📺 Агляд навінаў за 5 хвілін
⬆️ У школьнікаў адбяруць мабільнікі
А яшчэ:
⭕️ Затрыманні топ-менеджараў Мазырскага НПЗ
⭕️ Смяротныя ДТЗ у Менскай вобласці. Сярод загінулых падлеткі
⭕️Расея абстраляла Канатоп ды іншыя гарады Украіны
⭕️ На выбарах у Румыніі лідаруе папуліст-нацыяналіст
⭕️ Штурм «Дому культуры тэкстыльнікаў» у Горадні
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
Не аднымі эмігрантамі!👨🏼🦳
На дадзены момант у Беларусі працуюць110 тысяч чалавек, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. Гэта на 16 тысяч больш, чым на пачатку года. Пра гэта паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.
Да 2025 года працуючыя пенсіянеры атрымлівалі зменшаную пенсію. Але з 1 студзеня гэтыя абмежаванні былі зняты. Такім чынам беларускія ўлады спрабуюць змагацца з дэфіцытам кадраў.
Літаральна з першых месяцаў рэалізацыі ўказу мы ўбачылі рост працуючых пенсіянераў. У першыя месяцы было плюс 10 тысячаў, далей плюс 6 тысячаў. Насамрэч, зацікаўленасць асобаў старэйшага пакалення ў працы, у працягу працоўнага шляху ёсць,
🇵🇰🦫Пакістанцы ў Бабруйску: тыкток з замежнікамі збірае сотні тысяч праглядаў і сотні каментароў беларусаў
У TikTok bobr.by_?referer_url=nashaniva.com%2F367185&refer=embed&embed_source=121374463%2C121468991%2C121439635%2C121433650%2C121404358%2C121497414%2C121477481%2C121351166%2C121487028%2C73347566%2C121331973%2C120811592%2C120810756%2C121503376%3Bnull%3Bembed_masking&referer_video_id=7500293895553633544">вірусіцца відэа, на якім карэспандэнт лакальнага бабруйскага медыя Bobr.by_ размаўляе па-ангельску з замежнікамі ў краме. Паводле слоў хлопцаў, яны з Пакістана і працуюць на пілараме па гадавым кантракце. У каментарах пад відэа розныя рэакцыі: ад пазітыўных да насцярожаных. Некаторыя карыстальнікі абураюцца, што ў мігрантаў не запыталі пра заробак.
😡«Тое, што адбываецца цяпер, – гэта вярбоўка арабскіх мігрантаў у Расеі і іх адпраўка на перадавую ва Украіну»
Раней мы пісалі пра тое, што нелегальныя мігранты не саромеюцца публікаваць відэа, на якіх яны ламаюць плот на беларуска-польскай мяжы. Гэтыя відэа і іншыя падрабязнасці маршруту ў ЕЗ праз Беларусь публікуюць у цэлай сетцы Telegram-каналаў і Tiktok-акаўнтаў. Мы зноў вывучылі некаторыя з іх.
Пра тое, як мігранты спрабуюць перасекчы мяжу з ЕЗ, чытайце ў нашым артыкуле
👆У Румыніі ў першым туры выбараў перамог лідар ультраправай партыі
39-гадовы лідар ультраправага «Альянсу за аб’яднанне румынаў» Джордж Сіміён атрымаў 40,96% галасоў, на другім месцы апынуўся мэр Бухарэсту Нікушор Дан з 20,99% галасоў. Кандыдат ад кіруючай кааліцыі Крын Антанэску заняў трэцяе месца з 20,07% галасоў.
Джордж Сіміён вядомы тым, што мае нацыяналістычныя погляды, падтрымлівае палітыку Доналда Трампа, выступае супраць дапамогі Украіне, хоць асуджаў агрэсію Расеі і называў Пуціна ваенным злачынцам.
☝️Трамп кліча на дапамогу Эрдагана
Перадусім – каб спыніць вайну ва Украіне. Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што размаўляў пра гэта з прэзідэнтам Турцыі па тэлефоне.
Вайну Расеі з Украінай Дональд Трамп назваў «дурной, але смяротнай» і спадзяецца з дапамогай Турцыі спыніць яе проста «цяпер».
Больш чытайце па спасылцы. 👈
😲 Ого, што ўмеюць гэтыя музыкі!
Паглядзіце, як музычны дуэт падбірае музыку з заплюшчанымі вачыма.
Пазнаеце мелодыю?
🤦🏼Яны прымушалі танчыць Менск-арэну пад спевы на вершы Коласа і Купалы, а цяпер — «экстрэмісты»
Суд Ганцавіцкага раёну прызнаў YouTube-канал BRUTTO NOSTRA «экстрэмісцкім».
Таксама, у жніўні 2024-га ўлады прызналі «экстрэмісцкаю» песню «Ляпіса Трубяцкога» на верш Янкі Купалы «Не быць скотам».
#рэпрэсіі
🌐 У Расеі адбываюцца масавыя збоі ў працы інтэрнэту праз падрыхтоўку да 9 траўня.
Магчымыя абмежаванні доступу ў інтэрнэт у сувязі з мерамі бяспекі падчас святочных мерапрыемстваў
🇵🇱🎤 Інтэрв’ю з Томашам Берозам, асуджаным у Беларусі на 14 гадоў зняволення, з’явілася на адным з прапагандысцкіх рэсурсаў.
На кадрах Бероза ў турэмнай робе, але без звыклай біркі з інфармацыяй пра артыкулы, тэрмін і дату вызвалення.
У інтэрв’ю ён распавядае пра затрыманне, шматразова заклікае польскія ўлады дапамагчы вярнуцца дадому і распавядае, як яму цяжка знаходзіцца ў зняволенні.
Паводле афіцыйных звестак, прысуд быў вынесены ў чэрвені 2023 года, але стала пра гэта вядома толькі праз год. Цяпер Бероза адбывае пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Раней беларускія медыя ўжо публікавалі падобныя інтэрв’ю з некаторымі палітвязнямі, пасля чаго іх адпускалі і дазвалялі выехаць за мяжу.
Ці будзе так і гэтым разам? 🤔
Літва плануе пабудаваць лінію абароны на мяжы з Беларуссю і Расіяй і назваць яе ў гонар князя Вітаўта.
Паводле папярэдніх ацэнак, гэта можа каштаваць каля 1 мільярда еўра.
Ініцыятыва належыць Саюзу Айчыны — Хрысціянскім дэмакратам Літвы, партыі, якая прадстаўляе кансерватыўны лагер.
Наша ваенная інжынерыя адрадзілася. Мы прапануем іншую ідэю, іншы напрамак, як мы маглі б умацаваць мяжу так, каб праціўніку было надзвычай цяжка пранікнуць на нашу тэрыторыю, каб ён сутыкнуўся з велізарнымі перашкодамі, каб мы запаволілі яго прасоўванне
🥶У той час, калі ў Беларусі зноў пахаладанне і мінусавая тэмпература, беларускія ўлады тлумачаць сваё адмову вяртаць ацяпленне ў вельмі крэатыўны спосаб👇🏻
Усе перлы чыноўнікаў тут
🇦🇱 Албанія спачатку скасавала бязвіз для беларусаў, а цяпер вярнула яго. Але толькі да канца турыстычнага сезона.
Такую інфармацыю апублікавала Міністэрства замежных спраў Албаніі. Раней паведамлялася, што краіна прыпыняе дзеянне бязвізавага рэжыму з Беларуссю.
Паводле Белстата, у 2024 годзе краіну наведалі толькі 67 арганізаваных турыстаў з Беларусі. Найхутчэй гэта звязана з санкцыямі супраць «Белавія»: у 2019 годзе ў Албанію ездзілі 3985 арганізаваных турыстаў.
Цяпер грамадзяне Беларусі могуць трапіць без візы толькі ў 42 краіны, а ў рэйтынгу пашпартоў беларускі дакумент займае найгоршае месца ў Еўропе.
👆Вось, як выглядаюць партрэты жывёлінаў з вірусных відэа
Карыстальнік instagram жывёлін, якія трапілі ў смешныя сітуацыі.
Паглядзіце, што атрымліваецца!
💱 Курсы валютаў 5 траўня
Долар саслабеў нязначна. Еўра заўважна аслабеў, а расейскі рубель трохі ўмацаваўся.
#курсывалютаў
🎹Сёння народзіны стваральніка першай беларускай оперы — Станіслава Манюшкі!
Знакаміты кампазітар нарадзіўся роўна 206 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне.
Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.
Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў.
Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️
🚔🇵🇱 Паліцыя Варшавы хацела спыніць BMW для шараговага кантролю... Але кіроўца не спыніўся, а, наадварот, пачаў набіраць хуткасць. Распачалася пагоня, якая скончылася ДТЗ і затрыманнем беларуса ў адурманеным стане💊
Падрабязнасці чытайце на нашым сайце
Былы Палітвязень Юрась Зянковіч у Тэхасе. Ён праходзіць рэабілітацыю па ўрадавай праграме ЗША🇺🇸
Пра гэта «Нашай Ніве» распавяла жонка Юрася Зянковіча Алена Дзенісавец:
Урад ЗША мае спецыяльную праграму рэабілітацыі. Яна ўключае медыцынскае абследаванне, псіхалагічную дапамогу, дапамогу з уладкаваннем на працу, падтрымку сям’і і гэтак далей. Усе людзі, каго ўрад ЗША вызваляе з палону, праходзяць яе. І потым іх яшчэ падтрымліваюць некалькі гадоў. Вось Юрась цяпер удзельнічае ў такой праграме
😶Трамп прапанаваў аднавіць, істотна павялічыць і зноў адкрыць турму Алькатрас
Трамп хоча, каб у гэтай турме ўтрымліваліся самыя небяспечныя злачынцы, і каб яна стала «сімвалам закону, парадку і правасуддзя». У адзін шэраг са злачынцамі, якіх нібыта трэба закрыць у Алькатрасе, прэзідэнт ЗША згадвае суддзяў, якія «баяцца рабіць сваю працу і дазволіць пазбавіцца ад злачынцаў, якія прыбылі ў краіну нелегальна».
Таксама Трамп загадаў Міністэрству гандлю і Гандлёваму прадстаўніцтву краіны распачаць працэдуру ўвядзення 100% мытаў на ўсе фільмы, знятыя за межамі ЗША. Ён абвінаваціў іншыя краіны ў «скаардынаваных дзеяннях», накіраваных супраць амерыканскай кінаіндустрыі.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Чаму дзеянні Будапэшту пад кіраўніцтвам Віктара Орбана ставяць пад сумнеў будучыню ЕЗ
Вугоршчына пад кіраваннем Віктара Орбана канчаткова замацавалася ў статусе «траянскага каня» унутры Еўрапейскага Звязу.
🔺«Я ўвесь час кажу: святыя – сярод нас!»
Мастачка Ксіша Ангелава – пра сваё «містычнае вар'яцтва», святыя абразы і святасць палітвязняў.
🔺«Чыноўнікі моляцца, каб пакістанцы не прыехалі»
Чаго чакаць ад мігрантаў з ісламскае краіны?
#штопачытаць