Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Ці гатовы Лукашэнка дзяліцца ўладай з чыноўнікамі?
У новым выданні «Двубою» спрачаюцца Паўлюк Быкоўскі і Валер Кавалеўскі, чаму Лукашэнка стаў менш крытыкаваць чыноўнікаў, як змяняецца ўрад Беларусі.
▶️ Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🤔 Кіраўнік «BYPOL» лічыць, што Мельнікава паляцела адпачываць на Кубу, там яе затрымалі і перадалі ў Беларусь
Тое, што цяпер адбываецца, пацвярджае нашую версію, – кажа Аляксандр Азараў. – Мы думаем, яна выехала адпачываць на Кубу.
💭 «Сталінізацыя Расеі – гэта ўжо не проста пагроза, а рэчаіснасць»
Вестка пра перайменаванне пакуль толькі валгаградскага аэрапорту, а не самога гораду, у «Сталінград» не прагучала як гром з яснага неба.
Але ў Беларусі пакуль далей «лініі Сталіна» ў гэтым пытанні не рушылі наперад.
Чытайце аўтарскую калонку Любові Лунёвай ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Палітвязень Юрась Зянковіч, які мае грамадзянства ЗША, выйшаў на волю
✔️ Вашынгтон і Кіеў падпісалі пагадненне аб доступе да ўкраінскіх прыродных рэсурсаў
✔️ Беларусаў будуць саджаць за БПЛА
✔️ У Іванаўскім раёне месцяцца найпрыгажэйшыя плантацыі цюльпанаў
😡 Часам не да законаў?
Дзмітрый Баскаў з’явіўся на закрыцці хакейнага сезону на Bentley без нумароў, заўважыла Трыбуна.
Таксама, паводле беларускіх ПДР, шкло аўтамабіля павінна прапускаць 70% святла.
Нагадаем, у 2020 годзе Баскаў быў на Плошчы Пераменаў у момант, калі быў забіты Раман Бандарэнка.
За гэта ніякай адказнасці ён не панёс.
🤔 Інвестары незадаволеныя палітычнай атыўнасцю Ілана Маска
Як паведамляе «The Wall Street Journal» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, у кампаніі «Tesla» пачалі шукаць новага генеральнага дырэктара, які можа змяніць Ілана Маска.
Паводле выдання, такое рашэнне абмяркоўвалася на фоне падзення акцый і нарастання крытыкі з боку інвестараў, занепакоеных тым, што тойзанадта шмат увагі надае палітыцы.
Маск заявіў, што з траўня скароціць сваю прысутнасць у працы з дзяржаўнымі структурамі, пакідаючы сабе «адзін-два дні на тыдзень для дзяржаўных спраў».
Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
◼️ Пайшла з жыцця найстарэйшая жанчына ў свеце
У Бразіліі памерла манахіня Іна Канабара Лукас — ёй было 116 гадоў і 326 дзён. Паводле дакументаў, яна нарадзілася 8 чэрвеня 1908 года!
Іна была праўнучкай бразільскага генерала, які загінуў у 1923-м. У 20 гадоў яна пераехала ў Мантэвідэа (сталіца Уругвая) і стала манахіняй. Пазней выкладала партугальскую мову і матэматыку ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Пасля ейнай смерці, тытул найстарэйшай жанчыны ў свеце перайшоў да брытанкі Этэль Кейтарам, якой сёння 115 гадоў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Юрась Зянковіч на волі
Амерыканскі юрыст быў арыштаваны ў Маскве ў 2021 годзе за «замах на Лукашэнку». Яго даставілі ў Менск і асудзілі на 11 гадоў калоніі. Як пракаментаваў раптоўнае вызваленне Юрася амерыканскі бок – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Што зменіцца ў Беларусі ў траўні?
Ад амністыі да павелічэння выплат і падтрымкі ветэранаў – сабралі на нашым сайце галоўныя змены ў краіне, што ўступяць у сілу з 1 траўня. Чытайце (праз VPN).
🔺 Мікіта Мелказёраў далучыўся да «Белсату»
Першы выпуск праграмы з яго ўдзелам ужо даступны на нашым сайце. Глядзіце (праз VPN).
#штопачытаць
☝️У Беларусь ідзе холад і замаразкі
Пахаладанне сіноптыкі прагназуюць на першыя дні траўня і з гэтай нагоды абвяшчаюць памаранчавы ўзровень небяспекі.
Вецер і замаразкі перадусім небяспечныя далікатным раслінам, кветкам і дрэвам, якія пачынаюць квітнець.
Парады як іх захаваць чытайце на сайце Белсату і карыстайце.
💥 #галоўнае за 30 красавіка
✔️ Пакістан заявіў, што Індыя збіраецца атакаваць краіну бліжэйшыя 24 – 36 гадзінаў
✔️ Суд у ЗША абавязаў адміністрацыю Трампа выплаціць 12 мільёнаў долараў «Радыё Свабода»
✔️ Беларусь становіцца алмазнай краінай?
✔️ У Расеі затрымалі «украінскіх агентаў» сярод іх ёсць беларус
✔️ У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам, які ехаў ваяваць у Беларусь
✔️ Ці хацелі б вы мець магчымасць служыць у войску ЕЗ па кантракце. Апытанка
✔️ У Ізраілі ўспыхнулі страшныя пажары
✔️ У Ватыкане адбылася размова паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і менскімі ўладамі
✔️ Некаторыя цукеркі ў беларускіх крамах абагналі па кошце мяса
🐶 Сустрэліся самы малы ды самы вялікі сабака ў свеце
Рост дога Рэджы – больш за метр, а чыхуахуа Перл усяго 9 сантыметраў.
Толькі паглядзіце, як яны выглядаюць разам!
📌 Амністыя без палітвязняў, рост заробкаў педагогаў і новыя правілы ўезду ў Тайланд
Апошні месяц вясны прынясе беларусам шэраг змяненняў.
👉 «Белсат» зрабіў агляд, якіх змяненняў чакаць беларусам у траўні
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Сто дзён ад інаўгурацыі Трампа. Якія высновы можна зрабіць? Якія абяцанні выканаў, а якія не? І як прэзідэнцтва Трампа ўплывае на Беларусь?
🔸Ад траўня вырасце бюджэт пражытковага мінімуму, а гэта азначае рост некаторых відаў пенсіяў і дапамогі на дзяцей. Што яшчэ зменіцца?
🔸«Да вызвалення або да канца»: Палітзняволеная Вікторыя Кульша распачала шостую па ліку галадоўку – гэтым разам бестэрміновую
🔸МЗС Літвы адказала Беларускай чыгунцы на прапанову аднавіць пасажырскія зносіны з Беларуссю
🔸Агляд падзеяў замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/kKWVzvDnHlM
💚 Чэрхан – гэта мангольскі тэрмін, які азначае «саляное балота»
Паглядзіце на цуд прыроды!
🤔 Хто сапраўдны пераемнік Лукашэнкі?
Беларусь рыхтуецца да транзіту ўлады? Хто сапраўдны пераемнік Лукашэнкі і што за спрэчкі адбываюцца паміж чыноўнікамі і сілавікамі?
👉 Пра гэта ў новым выпуску «Двубой» дыскутуюць палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі і кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі.
🔻 Усе яны трапілі за краты за выказванне палітычных поглядаў, ці крытыку ўладаў
Сярод новых прызнаных палітвязняў – Аляксандр Ляўковіч, Андрэй Філін, Уладзімір Цыбульскі, Дзмітрый Іванчыкаў і Андрэй Лагвіненка, якія атрымалі тэрміны за «абразы Лукашэнкі» і прадстаўнікоў улады.
Таксама палітвязнямі прызнаныя Ірына Суржык і Сяргей Зелянкоўскі — за «заклікі да санкцый», а Таццяна Шымко — за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні».
Такім чынам, на сённяшні дзень у краіне 1206 афіцыйна прызнаных палітычных зняволеных.
#рэпрэсіі
💭 «Гэта не махавік, а карусель – круцішся-круцішся, а ўсё апынаешся там, дзе быў»
Адной з важных характарыстык палітычнай сістэмы Беларусі стала пераразмеркаванне адказнасці, але не паўнамоцтваў.
Так чыноўнікі ператвараюцца ў своеасаблівых «ахвярных казлоў», якія адказваюць за пралікі «таго, хто крыху вышэй за Бога».
Чытайце свежую аналітыку НА САЙЦЕ
🤬 Учора быў апошні сеанс. Работнікаў Дому кіно звольнілі.
Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсату».
Дом кіно месціўся ў будынку былога кінатэатру «Партызан» з 2005 года. Кінатэатр быў папулярным месцам адпачынку менчукоў.
Чытайце цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ
🏖 Беларускія тураператары прапануюць экзатычныя кірункі
Паводле Белстату, у 2024 годзе за мяжу выехалі амаль 618 тысячаў беларускіх турыстаў.
Найбольш папулярнымі краінамі для турызму сталі Турцыя, Расея і Егіпет. За імі ідуць Італія, Грэцыя, Польшча, ААЭ і Грузія.
Ёсць у турфірмаў і даволі арыгінальныя прапановы адпачынку. Напрыклад, тур у Арктыку, на Паўночны полюс на 7 дзён.
Паглядзелі прапановы ПА СПАСЫЛЦЫ
🍕 Ого! Італьянец гатуе піцу з печы ў вёсцы пад Смалявічамі
Глядзіце асцярожна – можна захацець кавалачак 😃
1 траўня Расея атакавала Украіну ракетамі і дронамі
У Адэсе загінулі двое чалавек, яшчэ 15 былі параненыя. У розных рэгіёнах разбураныя прыватныя і шматпавярхоўныя дамы, а таксама пашкоджаная інфраструктура.
Паводле ЗСУ, расейскія войскі выпусцілі пяць балістычных ракет «Іскандэр-М» і 170 беспілотнікаў.
🇺🇦 Кіеў усё ж падпісаў пагадненне з ЗША па прыродных рэсурсах
Эксперты ўжо называюць дакумент гістарычным, які адкрывае дзверы для «глабальных інвестыцый». Але ці застануцца карысныя выкапні ва ўласнасці Украіны?
Коратка тлумачым 9 галоўных пунктаў пагаднення – ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☝️«Вашынгтону не да палітвязняў у Беларусі»
«Ні адзін прэзідэнт не рабіў так шмат і так хутка для бяспекі амерыканцаў за мяжой», – так дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пракаментаваў вызваленне з турмы ў Беларусі палітзняволенага Юрася Зянковіча.
Гэтая падзея супала з адзначэннем 100-дзённага тэрміну Дональда Трапма на пасадзе прэзідэнта ЗША. Аднак, пра палітзняволеных грамадзян Беларусі амерыканскі прэзідэнт і ягоная адміністрацыя не ўзгадваюць.
Адной з прычынаў ёсць вайна ва Украіне, якая прыцягвае ўвагу свету, але не толькі. Паслухайце што кажа амерыканіст Антон Пянькоўскі.
Усю размову слухайце з праграме «Студыя Белсат».👈
🙏 Палітзняволеная Вікторыя Кульша распачала бестэрміновую галадоўку
Галадоўка Вікторыі Кульшы – шостая за гады зняволення і гэтым разам «да канца». Пра гэта паведаміла Паліна Шарэнда-Панасюк – былая палітзняволеная, якая сустракала Вікторыю ў СІЗА-3 Гомеля.
Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, у палітзняволенай Вікторыі Кульшы моцна падарванае здароўе сістэматычным ціскам адміністрацыі калоніі. Чаму? Паслухайце што пра гэта ведае і кажа Паліна.
Болей даведвайцеся з праграмы Белсату «Аб’ектыў».👈
#рэпрэсіі Асноўнае за 30 красавіка
🔻 Аб'яднаны пераходны кабінет могуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй
🔻 Вікторыя Кульша распачала бестэрміновую галадоўку
🔻 Ксяндза Анджэя Юхневіча абвінавацілі ў педафіліі і пакаралі 13цю гадамі турмы
🔻 Папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🔻 Палітзняволенага Яна Папковіча другі раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔻 У Беларусі прынялі амністыю для 7,5 тысяч зняволеных
⚡️ Палітзняволены Юрась Зянковіч выйшаў на свабоду
Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа:
«Дзякуючы кіраўніцтву ЗША Беларусь вызваліла яшчэ аднаго незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША. Ні адзін прэзідэнт не рабіў так шмат і так хутка для бяспекі амерыканцаў за мяжой»
▪️ У Беларусі прынялі праект закона аб амністыі «да Дня Перамогі»
Пад яго папалі 7,5 тысячаў асуджаных... аднак палітвязняў яна не датычыцца.
Гэта ўжо чацвёртая амністыя з 2020 года, якая не распаўсюджвацца на палітычных зняволеных.
👉 Падрабязней
#рэпрэсіі
🤔 Што складанага ў беларускай мове?
Чаму менскія школьнікі разгубіліся, пачуўшы жывую беларускую мову? І чаму беларускія пурысты асабліва не любяць русізмы?
👉 Пра ўсё гэта ў новым выданні праграмы «Мова нанова» з новым сувядоўцам Мікітам Мелказёравым.
🤬 Ксяндза Анджэя Юхневіча абвінавацілі ў педафіліі і пакаралі 13цю гадамі турмы
Уканцы 2024 года абвінавачванні па палітычных артыкулах змянілі на педафілію
Выданню Кatolik.lіfe 30 красавіка стала вядома ад былых прыхаджанаў, што святара прыгаварылі да 13 гадоў зняволення.
Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачанні і спрабаваў даказаць сфабрыкаванасць справы.
☝️ Гэта ўжо другі сур'ёзны прысуд служачым каталіцкай царквы ў Беларусі за апошні месяц. Так, ксёндз з Валожыну Генрых Акалотавіч атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве»
#рэпрэсіі
🤔Як адвучыць сабаку брахаць на суседзяў?
Гаспадыня гэтага хвастатага прыдумала крэатыўны і вельмі мілы спосаб.
Які? Глядзіце ў нашым відэа!