Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤔 Лукашэнка прапанаваў засяліць у Беларусь 150 тысяч пакістанцаў
У якой вобласці гэта можа адбыцца? А чаму растуць цэны на бульбу і яблыкі?
👉 Пра эканоміку РБ спрачаліся вядоўца праграмы « атмасфера» на «Белсаце» Аляксандр Кныровіч і галоўны рэдактар партала «Plan B» Вольга Лойка ў новым выпуску праграмы «Двубой»
🧬 Генетычныя тэсты – карысць або рызыка?
Сёння Дзень ДНК, мы ўзгадваем пра адзін з самых папулярных трэндаў – генетычныя тэсты.
У Беларусі ўсё больш людзей зацікаўлены ў выяўленні сваіх генаў і паходжання. Але ці ўсе яны сапраўды карысныя?
Пра гэта «Белсату» расказаў навуковец, аналітык тэхналогіяў Сяргей Бесараб – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🏖 Выспы, неаготыка і рэкі з белым пяском
Ужо на гэтым тыдні беларусаў чакаюць доўгія выходныя.
Нядаўна «Белсат» расказваў, куды танна злётаць з візай, а цяпер прапануем пяць маршрутаў, 👉 куды паехаць па Беларусі.
📌 Радослаў Сікорскі агучыў палітыку адносна Беларусі
23 красавіка міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі прэзентаваў інфармацыю пра замежную палітыку Варшавы на 2025 год.
Міністр таксама закрануў пытанне Беларусі і нагадаў пра сітуацыю, звязаную з палітвязнем Анджэем Пачобутам. 👉 Падрабязней
📌 Тэхніка «ядравага» ведамства РФ будзе ўдзельнічаць у парадзе ў Менску
Пад Менскам заўважылі расейскую браняваную тэхніку, якая належыць «ядраваму» ведамству Расеі.
Машыны будуць удзельнічаць у парадзе ў Беларусі. Ці значыць гэта, што Расея набліжае ядравую прысутнасць да межаў ЕЗ? 👉 Разбіраемся
💱 Курсы валютаў 23 красавіка
Долар вырас на 2,7 капейкі. Еўра - амаль 1,5 капейкі. Расейскі рубель страціў 1,3 капейкі.
#курсывалютаў
📌 Больш за 1300 легкавікоў чакаюць уезду ў Польшчу
Перад адзіным даступным для легкавікоў польскім пункце пропуску «Казловічы» зараз чарга з 1345 аўтамабіляў.
На літоўскім кірунку на «Каменным Логу» і « Беняконі» уезду ў ЕЗ чакаюць 20 і 15 легкавікоў.
Самым загружаным кірункам у Еўразвяз для грузавога транспарту таксама застаецца польскі. На «Казловічах» уезду ў Польшчу чакаюць 1330 фур.
📌 «Няма пра што размаўляць»
23 красавіка ў Лондане мусіла адбыцца важная сустрэча, прысвечаная перамовам пра замірэнне. Аднак яе скасавалі. Першымі пра адмову заявілі ЗША - пасля таго як Уладзімір Зяленскі публічна адмовіўся прызнаць Крым расейскім.
Менавіта пытанне Крыму было адной з галоўных умоваў мірнага плану адміністрацыі Трампа. Аднак што цяпер? Ці азначае гэта крах мірнага плану Трампа? 👉 Пачытайце
📌 Пуцін прапанаваў спыніць сваё ўварванне ва Украіну на цяперашняй лініі фронт
Пра гэта паведамляе выданне «Financial Times» са спасылкай на «людзей, знаёмыя з пытаннем».
Крэмль нібы можа адмовіцца ад сваіх прэтэнзіяў на чатыры часткова акупаваныя ўкраінскія вобласці. ЗША ў адказ выставілі ідэі прызнання за Расеяй украінскага Крыму і прызнання прынамсі фактычнага кантролю Расеяй ужо акупаваных тэрыторыяў Украіны, сцвярджае выданне.
☝️ Аднак «Financial Times» сумняваецца ў намерах Пуціна. Са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў яно піша, што Пуцін, імаверна, спрабуе такім чынам завабіць Трампа прыняць патрабаванні Расеі і навязаць іх Украіне.
🔺Гэтая хвароба нават пры своечасовым лячэнні можа прывесці да інваліднасці
У Беларусі імкліва расце колькасць выпадкаў клешчавага энцэфаліту – ад пачатку года ўжо дзясяткі цяжкіх выпадкаў. Акрамя таго, формы захворвання робяцца ўсё больш сур'ёзнымі і небяспечнымі.
Чаму хвароба становіцца небяспечней, ці ёсць ад яе вакцына і як не зрабіцца ахвяраю кляшча, распавядаем у нашым артыкуле. Пачытайце!
👆«Я не плачу, проста ўспаміны з дзяцінства ў вока патрапілі»
Беларуска паказвае ў сацсетках рэчы з мінулага. Што цікавага ў ейнай калекцыі, глядзіце ў нашым відэа.
☝️«Не магу ўявіць, што ў сучасным свеце можна вось так незапланавана знікнуць, каб цябе ніхто не мог знайсці»
Стася Гліннік – выканаўца абавязкаў спікеркі Каардынацыйнай рады разважае пра знікненне Анжалікі Мельнікавай. Былая спікерка бясследна знікла месяц таму.
Як, куды, чаму і колькі грошай знікла разам з былой апазіцыянеркай? Паслухайце што пра гэта кажа яе намесніца.
Размову журналіста Віталя Бабіна са Стасяй Гліннік слухайце ў праграме «Студыя». 👈
🙏 Развітацца з Папам Францішкам змогуць усе ахвотныя
Доступ да простай драўлянай труны з целам пантыфіка ў базіліцы Святога Пятра будзе адкрыты ад заўтра.
На пахаванне Папы Францішка плануюць прыехаць кіраўнікі многіх кранаў свету.
Як свет развітваецца з Папам Рымскім чытайце па спасылцы. 👈
💁🏻♂️ Станіслава Гліннік заявіла, што не будзе займаць пасаду спікеркі КР аўтаматычна
Гліннік у тэорыі будзе мець такое права, калі Анжаліка Мельнікава не знойдзецца цягам трох месяцаў (пакуль прайшло менш за месяц).
Аднак Станіслава кажа, што возьме самаадвод для таго, каб далей спікера можна было выбраць.
📍Чытайце, што яшчэ яна расказала ў нашым эфіры
🫠 Чыноўнікі прапанавалі абмеркаваць змены ў закон «Аб мытным рэгуляванні». Адзін з пунктаў выклікаў лавіну абурэння
Расказваем, пра што вядзецца ў законапраекце ды што не спадабалася грамадзянам.
📍Чытайце па спасылцы
📌 Мікіта Мелказёраў стане сувядоўцам праграмы «Мова нанова»
Пра падрыхтоўку да новай работы, а таксама пра працу над іншымі праектамі ён расказаў у эфіры Раніцы з Белсатам
👀 Праграму цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🇱🇻 Латвія рыхтуе новыя правілы бяспекі
МУС краіны ўжо распрацоўвае палажэнне, якое дапаможа лепш сачыць за грамадзянамі Беларусі і Расеі, што перамяшчаюцца ў межах Шэнгенскай прасторы.
Пасля ўступлення ў сілу новых правілаў, кожны беларус або расеец, які прыбывае ў Латвію з іншай краіны Шэнгену, мусіць будзе афіцыйна паведаміць пра свой прыезд.
👉 Падрабязней
📌 Выведка Літвы зафіксавала павелічэнне небяспечных аперацыяў з боку расейскіх і беларускіх спецслужбаў
Як паведамляе Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ), з 2023 года вядзецца актыўная кампанія супраць беларускай дыяспары і літоўскага грамадства. Мэта – распальванне этнічнай напружанасці, фармаванне вобразу Літвы як ксенафобнай дзяржавы і стварэнне пагрозы для саміх беларусаў, якія знайшлі тут прытулак.
👉 Падрабязней
📌 «Я шкадую, што пісаў гнеўныя каментары на адрас жыхароў гэтай цудоўнай краіны»
Сілавікі пачалі публікаваць «пакаяльныя відэа» за каментары пра пакістанцаў
Так, адзін з беларускіх блогераў апублікаваў відэа, дзе распавёў пра згвалтаванне 12-ці гадовая дзяўчынкі грамадзянінам Пакістану.
👉 Аднак ужо на наступны дзень выйшла другое відэа, дзе хлопец кажа, што не праверыў інфармацыю і «распаўсюдзіў хлусню і фальш».
«Я шкадую, што пісаў гнеўныя каментары ў адрас жыхароў гэтай цудоўнай краіны»
«Калі вы бачыце людзей, якія прыезджыя з Пакістана, калі ласка, не трэба да іх нейкую нянавісць распальваць, таму што я запісаў нейкае відэа»Читать полностью…
😐 Беларусь рыхтуецца да прыезду мігрантаў
Пакуль прапаганда крычыць, што пагрозы няма – беларускі закупаюцца пярцовымі балончыкамі.
Што адбываецца – глядзіце ў відэа!
🇹🇷 У Стамбуле адбыўся моцны землятрус магнітудай 6,2
Ён адчуваўся ва ўсім раёне Мармуровага мора.
Падземныя штуршкі пачаліся каля 12.50 па мясцовым часе. Яны доўжыліся 10-15 секунд, адчуваліся ў розных раёнах гораду і выклікалі паніку ў турэцкай сталіцы.
Дадзеных аб магчымых ахвярах і разбурэннях пакуль няма.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Перамовы ў Вялікай Брытаніі
✔️Тэракт у Індыі
✔️Бойка ў Гомлі
✔️Славу Камісаранка пазбавілі расейскага пашпарту
✔️Першая аўтаматызаваная аптэка ў Менску
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Памёр палітвязень Віталь Бычкоў
Мужчыны не стала 28 кастрычніка 2024 года, аднак вядома пра гэта стала толькі зараз. Яму было ўсяго 44 гады.
Бычкова асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту да міліцыянта» і дадалі ў спіс «экстрэмістаў», піша «Наша Ніва».
Аднак ні акалічнасці справы ні прысуд, які вынеслі мужчыну невядомыя, як і тое ці адбыў ён пакаранне цалкам.
#рэпрэсіі
🤔 Калі з'явілася беларуская мова?
Якая мова найбліжэйшая да беларускай? Што не так з міжславянскай мовай?
Пра гэта і не толькі пагаварылі з доктаркай філалогіі Алай Кожынавай.
👉 Яшчэ больш цікавага глядзіце ў Раніцы на Белсаце.
📌«Лічу, што гэта крута». Адвакат Алесь Міхалевіч паказаў свой пашпарт Новай Беларусі
Гэта адбылося падчас выступу ў Батумі на тэму таго, наколькі беларусам бяспечна цяпер знаходзіцца ў Грузіі.
Міхалевіч сцвярджае, што ў дакуменце ёсць біяметрычныя дадзеныя і ён сапраўды зроблены паводле ўсіх стандартаў ЕЗ. Таксама ў пашпарце стаіць код краіны BLS.
Аднак ці прызнаны ён афіцыйна і якое практычнае прымяненне гэтага дакументу? Чытайце ў нашым артыкуле.
Добрай серады, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі: пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Тысяча машынаў чакае выезду ў Польшчу
Што адбываецца на мяжы?
🔹«Я не веру, што я жывы»
Як адчувае сябе беларус, якому ў Варшаве перасадзілі сэрца.
🔹Келаг, Руб’ёў, Ўіткаф, Ўолц…
Хто радзіць Трампу ў перамовах наконт Украіны.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 22 красавіка
✔️Станіслава Гліннік заявіла, што не мае намеру займаць пасаду спікеркі КР аўтаматычна, калі Мельнікаву не знойдуць
✔️Хто тыя людзі, якія вызначаюць пазіцыю ЗША ў перамовах па Украіне?
✔️«Акцыя» для беспрацоўных на Гомельшчыне: паедзь працаваць у глыбінку – атрымай 4 тысячы рублёў
✔️Даведаліся, як сябе адчувае беларус, якому месяц таму ў Варшаве зрабілі перасадку сэрца
✔️Месца на Святым Прастоле часова вакантнае. Хто будзе новым Папам Рымскім?
✔️Памёр скульптар Зураб Цэрэтэлі
✔️Выехаць з Беларусі ў Польшчу без нерваў зноў не атрымаецца
✔️Замежным маркетплэйсам стане ў Беларусі яшчэ складаней
✔️Сабраліся ў Тайланд? Звярніце ўвагу на новыя правілы ўезду
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы звярнулі ўвагу на знікненне сувязі з адміністратарамі беларускай Вікіпедыі. Яны могуць быць затрыманыя
▫️У «экстрэмісцкія матэрыялы» залічылі старонкі лідара гурта «Dzieciuki»
▫️Спіс палітвязняў папоўнілі яшчэ 10 людзей
🚆Ці пойдуць беларускія цягнікі ў Еўропу?
Улады Беларусі хочуць наладзіць чыгуначныя зносіны з краінамі Еўразвязу. Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прапанавалі Польшчы, Латвіі і Літве аднавіць пасажырскія перавозкі.
Цягнікі паміж краінамі перасталі хадзіць у 2020 годзе. Ці магчыма гэта сёння?
Паслухайце што пра такую перспектыву думае Міхаіл Кірылюк – юрыст НАУ.
Усю размову слухайце ў праграме «Студыя».👈
👁 Пра гэта не раскажуць прапагандысты
Якія інтарэсы звялі два варожыя рэжымы ў 1939-м годзе? Як СССР забяспечыў Нямеччыне бліцкрыг супраць заходніх краінаў?
Глядзіце ў першым выпуску праграмы «Міфы вайны»
Цяпер наогул усе кажуць: «Гэта расейскі від спорту…»
Васіль працаваў ратавальнікам у Беларусі. Праз шмат гадоў працы мужчыну звольнілі, бо, відаць, нельга ратаваць людзей, сумняючыся ў Лукашэнку 💁🏻♂️
Але ўсё да добрага: цяпер Васіль займаецца любімай справай у Польшчы – вучыць дзяцей і дарослых мастацтву барацьбы.
Паглядзіце яго гісторыю!