Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 17 кастрычніка
✔️ Дзярждэп ЗША закрыў дэпартамент па барацьбе з дэзінфармацыяй
✔️ Як называецца велікодная выпечка па беларуску?
✔️ Новыя звесткі пра Анжаліку Мельнікаву
✔️ У Грузіі забаранілі атрымліваць замежныя гранты без дазволу ўрада
✔️ У Літве адхілілі папраўкі, якія б яшчэ больш абмежавалі беларусаў
✔️ Ван Дам прызнаўся ў любві Пуціну
✔️ Польшча, Літва і Латвія сталі самымі буйнымі пакупнікамі тавараў з Беларусі ў 2024
✍️ Сусветныя медыі найчасцей узгадваюць Лукашэнку.
Як персанальную пагрозу Захаду.
Менш пішуць пра дэмакратычныя сілы, але больш пра палітвязняў і, што беларусы не падтрымліваюць вайну. Такі вынік маніторынгу сусветных медыяў і іх публікацыяў пра Беларусь.
Хто і што яшчэ піша пра Беларусь і беларусаў чытайце на сайце Белсату.☝️
🤔 З Беларусі рыхтуюць вайну?
Расея выношвае планы вайсковай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. З беларускай зямлі ўжо гучаць сур'ёзныя пагрозы нашым суседзям. Што рыхтуюць расейскія спецслужбы для самой Беларусі?
👉 Разбіраемся ў новым выпуску праграмы «ПраСвет»
😡 Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі
Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсату».
Пакуль невядома дата вынясення прысуду, але вядома, што судзілі Лазарчык за «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням калоніі». На судзе Алена адмовілася ад паслуг адваката.
👉 Алену Лазарчык трымаюць за кратамі ад 30 снежня 2021 года. Яе пакаралі зняволеннем на 8 гадоў па чатырох артыкулах, у тым ліку «абраза прэзідэнта»
#рэпрэсіі
🎨 Дакрануцца да аднаго з самых старажытных беларускіх рамёстваў
Пісанкі, кропанкі, шкрабанкі — як нашыя продкі аздаблялі яйкі да святаў, высвятляем з папулярызатаркай беларускай культуры Марыяй Грыц.
👉 Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
📌 «Калі месяц прайшоў, пара яе шукаць»
Анжаліку Мельнікаву шукае польская паліцыя, яе паплечнікі з КР... а што беларуская міліцыя?
«Белсат» пад выглядам яе знаёмай спытаў, ці ёсць заява пра знікненне Мельнікавай і чаму яе не шукаюць. 👉 Пачытайце, што нам адказалі
🏍 У сталіцы заўважылі нешта надзвычай рэдкае
Выгляд, як у футурыстычнага спорткара, а кіруецца як матацыкл.
Паглядзіце!
📌 «Фінансава ў яе ўсё было вельмі добра»
«Rzeczpospolita» у сваім матэрыяле сцвярджае, што зніклая спікера Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава не працавала ў Польшчы, а таксама не атрымлівала ўзнагароды ў фондзе «Białoruś Liberty», але «раскідвалася» грашыма.
👉 Ці так гэта, мы спыталі ў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі.
📌 У Літве адхілілі папраўкі, якія б яшчэ больш абмежавалі беларусаў
Сейм Літвы падоўжыў яшчэ на год нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі і Расеі.
Пасля абмеркавання парламентарыі падтрымалі больш жорсткія абмежавальныя меры, чым дзеючыя ў цяперашні час, аднак у працэсе канчатковага прыняцця ад іх адмовіліся.
☝️ Папраўкі сярод іншага прадугледжвалі адмовіцца прымаць ад беларусаў і расейцаў заявы на літоўскі ДНЖ, калі ў іх няма дзейнай візы і ануляваць ужо выдадзеныя ДНЖ, калі грамадзяне Беларусі больш як раз у тры месяцы наведвалі гэтыя краіны. Ад гэтых прапановаў у выніку адмовіліся.
💔 У Польшчы пры загадкавых абставінах загінуў беларускі актывіст
50-гадовы беларус Сяргей Дубінін быў знойдзены мёртвым у Кракаве 15 красавіка, напісаў праваабаронца Леанід Судаленка.
▪️ На яго целе відочныя сляды гвалтоўнай смерці. Ягоны сусед, які першым выявіў трагедыю, сцвярджае, што дом, дзе жыў мужчына быў увесь у крыві, на падлозе ляжаў нож, а сам Сяргей ужо без прыкмет жыцця, у агульнай ваннай:
«Я ўзяў ключ і зайшоў у дом. Усё было ў крыві. Сяргей ляжаў у ненатуральнай позе, ужо халодны...»
💱 Курсы валютаў 17 красавіка
Долар трохі здаў пазіцыі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсывалютаў
📌 Не была разведзеная, дарыла актывістам грошы, прасіла перанесці выхад інтэрв’ю
Тры тыдні шукаюць спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. У Польшчы падазраюць выкраданне. Беларускія медыі тым часам спрабуюць даведацца хоць нешта, што паказала б на прычыны знікнення.
👉 Сабралі асноўнае
😢 «У месяц выходзіла не больш за 2 рублі»
У дамах большасці беларусаў можна знайсці тавары, зробленыя зняволенымі турмаў, у тым ліку палітвязнямі. Яны працуюць 10–12 гадзінаў на дзень у невыносных умовах і атрымліваюць за гэта капейкі.
👉 «Белсат» распавядае пра тое, як калоніі ў Беларусі зарабляюць грошы на фактычна рабскай працы.
😳 «У імя абароны свабоды слова». У ЗША закрываюць цэнтр барацьбы з замежнай дэзынфармацыяй
Дзяржаўны сакратар краіны Маркаў Руб’ёў заявіў, што гэта робіцца, каб «абараніць тых, каго пераследуюць за выказванне меркавання». Таксама чыноўнік заявіў, што пры папярэдняй адміністрацыі ЗША «выдаткоўвалі мільёны долараў на тое, каб актыўна замоўчваць і цэнзураваць галасы амерыканцаў, якім яны павінны былі служыць», амерыканцаў «звальнялі з працы, абвінавачвалі і нават саджалі ў турму проста за тое, што яны выказвалі сваё меркаванне».
У той жа час прэзідэнт ЗША Трамп даручае пачынаць расследаванні супраць сваіх крытыкаў, пагражае незалежным медыям і спыняе фінансаванне грамадскіх медыяў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы.
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Прапануем вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Антаніна Канавалава: У Беларусі засталася велізарная колькасць асобаў, гатовых змагацца. Людзі чакаюць прыдатнага моманту
Паразмаўлялі з былой палітзняволенай пра тое, як не згубіць веру ў людзей у зняволенні, як выжыць у нечалавечых умовах і не счарсцвець, і пра тое, ці сапраўды беларускае грамадства «спіць».
🔸Як захоўваць грошы ў Польшчы?
Тры варыянты, абароненыя ад інфляцыі.
🔸У Беларусі ўпершыню за доўгі час выраслі валютныя дэпазіты. Чаму так?
«Белсат» папрасіў эканамістку Настассю Лузгіну растлумачыць, чаму змяніліся фінансавыя паводзіны людзей.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 красавіка
🔻 Што вырабляюць зняволеныя ў Беларусі і колькі за гэта атрымліваюць
🔻 У Польшчы пры загадкавых абставінах загінуў беларускі актывіст
🔻 BYSOL аб'явіў збор на вакацыі для дзяцей палітвязняў
🔻 Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі
🔻 Ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
🦑 Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі на камеру гіганцкага кальмара
Гэта адбылося ўпершыню праз 100 гадоў з моманту яго адкрыцця.
Каманда інстытуту акіяну імя Шміта зрабіла кадры маладога кальмара даўжынёй 30 см. на глыбіні 600 метраў у паўднёвых водах Атлантычнага акіяну.
☝️Раней кальмара ніколі не бачылі жывым у натуральным асяроддзі. Знаходзілі толькі яго астанкі ў страўніках іншых марскіх жывёлінаў ці мёртвыя асобіны, выкінутыя на бераг.
Гіганцкія кальмары вырастаюць да сямі метраў у даўжыню і могуць важыць да 500 кг. Пра жыццёвы цыкл гэтых істот амаль нічога невядома, акрамя таго, што з узростам яны губляюць празрыстасць.
📌 Беларус, які ўчыніў дэбош з некалькімі ДТЗ у Варшаве, цяпер у шпіталі
Свае паводзіны ён не патлумачыў. Пра гэта паведаміла «Белсату» прэс-сакратарка аддзелу крымінальнага ўпраўлення раённай паліцыі Варшавы VI Пауліна Анышка.
«Грамадзянін Беларусі цяпер знаходзіцца ў медычнай установе. Як доўга ён будзе знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў, залежыць выключна ад рашэння лекара»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸На чым грунтуецца новая крэдытная палітыка ўладаў
🔸Чаго чакаць ад свежанькага генсека «Саюзнай дзяржавы»
🔸Лукашэнка загадаў ажывіць Амкадор, які ж сам з акружэннем загнаў у крызіс
🔸Даклад незалежных экспертаў НДА: узровень медабслугоўвання знізіўся праз рэпрэсіі
🔸Як свет рыхтуецца да Вялікадня
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rvN1Omh8gsQ
👑🏃♀️ Ніколі не хадзіла на фізру ў школе, а цяпер стала каралевай марафонаў
Беларуска Таццяна Кулевіч прабегла 100 кіламетраў і цяпер не можа спыніцца.
Што яе натхняе і чым захапіў бег, глядзіце ў нашым відэа.
👉 Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤔 Самымі буйнымі пакупнікамі тавараў з Беларусі ў 2024 годзе сталі Польшча, Літва і Латвія
Імпарт з некаторых краін ЕЗ у Беларусь апынуўся вышэй, чым да поўнамаштабнай вайны ва Украіне, а экспарт у Кіпр павялічыўся ў 5,6 раз у 2024 годзе.
👉 «Белсат» даведаўся, як змяніўся гандаль з ЕЗ у апошнія гады і што за «ядравыя рэактары» Беларусь рэгулярна купляе там.
😊 BYSOL аб'явіў збор на вакацыі для дзяцей палітвязняў
«Мы запусцілі збор на летнія канікулы для дзяцей палітвязняў. Буду вельмі ўдзячны табе за пост/данат/распаўсюд. Дзякуй вялікі загадзя!»
😳 Ван Дам прызнаўся ў любві Пуціну
Відэа зварот актора, дзе ён кажа, што хоча прыехаць у РФ і стаць «паслом міра» апублікавала ўкраінская журналістка Дзіяна Панчанка.
На відэа побач з Ван Дамам сядзіць былы ўкраінскі дэпутат Аляксандр Анішчанка, якога на радзіме абвінавацілі ў махлярстве. Самую журналістку ва Украіне абвінавачваюць у распаўсюдзе расейскай прапаганды і апраўданні агрэсіі РФ.
Актора ж Жан-Клода Ван Дама раней абвінавачвалі ва ўдзеле ў гандлі людзьмі, у тым ліку непаўналетнімі. Расследаванне праводзіць румынская пракуратура.
📌 Апарат «саюзнай дзяржавы» узначаліў былы намеснік дзяржсакратара Сяргей Глазьеў
Выхадзец з украінскага Запарожжа ўжо паабяцаў Лукашэнку, што зараз «саюзная дзяржава» будзе развівацца «па апошнім слове эканамічнай навукі».
👉 Падрабязней пра Глазьева, чытайце па спасылцы
🇬🇪 Парламент Грузіі прыняў закон, які забараняе атрымліваць замежныя гранты без дазволу ўрада
За парушэнне будзе штраф, які ўдвая перавысіць памер атрыманага гранту.
Пад новы закон не трапяць гранты, якія выдаюць міжнародныя спартыўныя структуры, а таксама індывідуальныя Стыпендыі для атрымання сярэдняй або вышэйшай адукацыі, вядзення навуковай дзейнасці за межамі Грузіі. Таксама не трэба будзе ўзгадняць гранты міжнародным арганізацыям, якія працуюць у Грузіі.
☝️ Папраўкі, акрамя таго, забараняюць партыям і асобным палітыкам (або людзям з палітычнымі амбіцыямі) арганізоўваць любыя публічныя мерапрыемствы пры падтрымцы замежных арганізацый.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі павялічылі максімальныя адпускныя цэны на бульбу, капусту і цыбулю
✔️Літва ўвяла новыя абмежаванні для беларусаў
✔️Трамп не даў Ізраілю дазволу атакаваць Іранскія ядравыя аб'екты
✔️Чыноўнікі з Горадні плануюць штурмаваць Рэйхстаг
✔️Беларуская чыгунка ўводзіць дадатковыя рэйсы на час вясновых святаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥮 «Ніколі не чуў слова «куліч» у жывой народнай мове»
Напярэдадні Вялікдня ў беларускіх крамах традыцыйна з’явіліся святочныя «кулічы». Аднак такога слова ў беларускай мове няма, гэта русізм.
А як жа тады называецца велікодная выпечка па беларуску? 👉 Разбіраемся, як да нас прыйшлі кулічы і як казаць правільна?
🏊 З такім трэнерам плаваць навучыцца кожны!
Паглядзіце, які незвычайны творчы падыход ён выкарыстоўвае ў сваёй працы.
☝️Два значэнні слова «лажовы», «батнік» замест байкі і «драчы» замест дранікаў
У свежым выданні праграмы «МоваНанова» магілёўскі паэт Віталь Рыжкоў расказвае пра дыялектныя слоўцы свайго роднага горада, пра якія мала хто ведае ў іншых кутках Беларусі!
Для нашага вядоўцы Віктара Шукеловіча, які паходзіць з супрацьлеглага краю краіны – Ашмяншчыны – некаторыя выразы сталі сапраўдным лінгвістычным адкрыццём.
👀 Магчыма, здзівяць яны і вас. Глядзіце новае выданне «МовыНанова» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🐞Кляшчы атакуюць у ваколіцах Пінску
Гэтаму паспрыяла цёплая зіма з-за чаго лічынкі выжылі і цяпер сталіся паўнаватаснымі шкоднікамі ў вялікай колькасці.
Што рабіць, каб уратавацца ад кляшчоў, чытайце ў матэрыяле. ☝️