Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🫡 «Расея будзе весці вайну да апошняга»
Адмыслоўцы мяркуюць, што ўдарамі па Сумах Расея наноў прадэманстравала свой ваяўнічы настрой.
Але ў справе спынення агню Белы дом можа націснуць на Украіну, а не на Расею.
"Чалавечая трагедыя – не для Трампа", – падкрэслівае эксперт.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
🚓 Сілавікі ўсё яшчэ лаяльныя Лукашэнку?
Што адбываецца ў асяроддзі беларускіх сілавікоў пасля 2020-га года? Ці ёсць сярод іх тыя, хто падтрымлівае народ?
Пра гэта спрачаюцца госці новага выпуску «Двубою»: Сяргей Кедышка і Уладзімір Жыгар ⚔️
🚀 Спявачка Katy Perry пабывала ў космасе
Акрамя яе, у склад экіпажу ўвайшлі яшчэ пяць жанчын, у тым ліку нявеста Джэфа Бэзаса, кампаніі якога належала ракета.
☝️Вось чаму гэты палёт можна назваць гістарычным
💬 «Прапагандысты вельмі любяць выкладаць інфармацыю, якая ў іх ёсць. Тут жа яны публікавалі фота "Белсату", нібы гэта здымкі з допыту»
Аляксей Лявончык заявіў, што мае пэўную інфармацыю адносна маршрутаў перамяшчэння Анжалікі Мельнікавай.
Папярэднія звесткі ўказваюць, што Мельнікава вылецела ў Вялікую Брытанію. Таму цяпер Лявончык разам з камандай спрабуе зразумець, куды яна далей магла рухацца адтуль.
🔍 Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы
🤔 Вандалізм каля Чырвонага касцёлу: хтосьці парэзаў банэр з выяваю Хрыста
Мяркуючы па тым, як размешчаныя надрэзы, зламыснік (або зламыснікі) хацелі выразаць з банэру кавалак з тварам Ісуса.
👀 Больш падрабязнасцей шукайце ў нас на сайце
Жыццё і смерць Марыі Зайцавай – у новым выпуску цыклу «Ваяры і валанцёры»
Фатаграфіі ейнай параненай галавы падчас пратэстаў 2020-га года ў Менску разляцеліся па ўсім свеце. Далей былі праблемы са здароўем, эміграцыя, далучэнне да Палка Каліноўскага...
У студзені гэтага года дзяўчына загінула пад Пакроўскам. Смерць напаткала яе на наступны дзень пасля 24-га дня народзінаў.
📍Глядзіце серыю «Не кожны чалавек – Маша...» ад рэжысёркі Вольгі Воранавай проста цяпер на канале «Белсат DOC»
💁🏻♂️ Неверагодныя прыгоды пакістанцаў у Баранавічах: на мясцовую баваўняную фабрыку могуць прыехаць дзясяткі мігрантаў
Гэта будзе адбывацца ў межах дамоўленасцей Лукашэнкі з «ягоным сябрам, прэм'ер-міністрам Пакістану» (так выказаўся сам Лукашэнка).
А ці можна ўладкавацца на згаданае прадпрыемства, калі ты беларус? Як высветлілі нашыя журналісты, гэта не так проста.
🔍 Чытайце матэрыял па спасылцы
🔹Выезд з Беларусі ў Польшчу зноў істотна ўскладніўся праз чэргі на мяжы
За выходныя праз мяжу прайшло толькі 56% ад нормы грузавікоў. Гэта азначае, што большая частка фураў засталася стаяць у жывой чарзе, чакаючы выезду на тэрыторыю Еўразвязу.
📍Болей інфармацыі шукайце на старонцы
💱Курсы валютаў 14 красавіка
Долар і еўра сінхронна адкаціліся больш як на дзве капейкі. Расейскі рубель жа вырас на капейку з лішнім.
#курсывалютаў
😨 Пакупнікі баяцца беларускай гародніны: чаму лозунг «Купляйце беларускае» ўжо амаль не працуе
Раней беларускае было сінонімам «свайго» і «надзейнага», то цяпер усё часцей у галаве ўсплывае іншае – «небяспечнае», «падазронае», «няякаснае».
👀 Чаму так адбываецца? Што кладуць на паліцы беларускіх крамаў і па якіх коштах прапануюць набыць? Разбіраемся на нашай старонцы, пачытайце!
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Узброеныя сілы РБ расказалі пра колькасць беспілотнікаў, збітых у беларускім небе
🔻Гомельская фабрыка «8-га Сакавіка» знаходзіцца на мяжы банкруцтва
🔻У шэрагу ўкраінскіх гарадоў абвесцілі дзень жалобы па загінулых ад удару па Сумах
🔻Сталі вядомыя дзве асноўныя лакацыі, дзе могуць пабудаваць другую беларускую АЭС
🔻У Іўі з'явіліся пальмы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
У Беларусь прыйшоў вораг з Амерыкі!
Ён нясе разбурэнні, знішчае рэкі і пагражае экасістэмам. У адказ беларусы пачалі паляваць на шкодніка і… смажаць яго на патэльні.
Што ўвогуле адбываецца — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Зяленскі: Трампу варта наведаць Украіну, каб «зразумець, што тут адбываецца»
«Перш чым прымаць якія-небудзь рашэнні ці планаваць перамовы, прыязджайце і паглядзіце на людзей – мірных жыхароў, вайскоўцаў, больніцы, цэрквы, дзяцей, разбураных або забітых.
Прыязджайце, паглядзіце, а ўжо пасля будзем рухацца далей з планам завяршэння вайны. Вы зразумееце, з кім маеце справу. Вы зразумееце, што зрабіў Пуцін», – сказаў Зяленскі ў інтэрвʼю CBS News.
Зяленскі таксама адзначыў, што ў ЗША цяпер «пераважаюць расейскія наратывы»:
«Прэзідэнт Трамп, як моцны лідар моцнай краіны, павінен быць на баку Украіны. Я лічу няправільным, што Амерыка хоча заставацца нейтральнай», – пракаментаваў прэзідэнт Украіны.
💥 #галоўнае за 13 красавіка
✔️ У вербную нядзелю Расея атакавала ўкраінскія Сумы
✔️ У Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Катынскай трагедыі
✔️ Трамп хоча дэпартаваць мільён мігрантаў
✔️ У Аўстрыі лічаць, што ўкраінскія ўцекачы не павінны мець больш правоў, чым іншыя
✔️ Польскую мяжу атакаваў «афіцэр беларускай службы ў форме»
✔️ Сёння адзначаецца Дзень тралейбуса!
✔️ Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Анкары
✔️ Ппрадстаўнік расейскай амбасады ў Вільні скраў ровар Андрэя Павука
😳 «Мужчына, вы скралі ровар!»
Андрэй Павук прыехаў да расейскай амбасады ў Вільні, каб выказаць абурэнне абстрэлам Сумаў.
Па выніку ўсё скончылася крадзяжам ровару і заявай у паліцыю.
👉 Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы
😃 «І што мы з табой рабіць будзем?»
Паглядзіце, каго сустрэлі на лясной дарозе ў Віцебскай вобласці!
👗 Мсціслаўскі строй – прыклад таго, як зрабіць шэдэўр моды, маючы пад рукою толькі іголку, дзве шпулькі нітак і манікюрныя нажнічкі
У новым выпуску праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава ў сваім непаўторным стылі расказвае пра традыцыйнае адзенне з усходняга Падняпроўя.
🧵Што такое саян? І чаму на яго маглі аддаваць «копы грошай» яшчэ ў XVI стагоддзі? Чаму беларуская вышыўка часам называецца «мыльнай»?
👀 Глядзіце свежае выданне праграмы «Нітка Зорка» проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ЕАБР прагназуе падвышэнне інфляцыі. Захады ўладаў па ўрэгуляванні коштаў не працуюць. Чаго чакаць?
🔸 Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў паляцеў у Эфіопію. Чаго шукае ў гэтае афрыканскай краіне рэжым Лукашэнкі?
🔸 Як свет адрэагаваў на крывавы расейскі ўдар па ўкраінскіх Сумах?
🔸 Атакі мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчаю і Літвою ўзмацніліся
🔸 Польскія медыя паведамляюць, што справу б знікненні спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжэлікі Мельнікавай скіравалі ў пракуратуру
🔸 Уласнік кампаніі «Блю Арыджын» зладзіў сваёй нявесце дзявішнік на арбіце Зямлі
🔸 У Менску прэзентавалі партал Radiohit.by – афіцыйную платформу для беларускае музыкі. Што з гэтага выйдзе?
🔸 Вадзім Кабанчук заклікае дазволіць беларусам служыць у еўрапейскім войску
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🕵️♂️ Таямніца цэху на Лідскай 22: як так атрымалася, што ў «сацыяльнай дзяржаве» кармілі дзяцей катлетамі са здыхляціны
Гэтая гісторыя выглядае дзіка адразу з некалькіх прычынаў: па-першае, пад пагрозаю было здароўе і жыццё дзяцей; па-другое – усё гэта працягвалася ажно тры (!) гады; па-трэцяе – злавесны цэх па перапрацоўцы гнілога мяса месціўся проста пад носам у міліцыі.
🔍 Чытайце тэкставую версію нашага расследавання па спасылцы
🏊♂️ «Сюды лепш не ныраць»
Блогер зрабіў тэст басейнаў у Беларусі.
Што ўразіла, а што расчаравала водарам настальгіі па 90-х? 🤔
Паглядзіце!
▪️Памерла сястра Васіля Парфянкова – беларускага добраахвотніка, які загінуў на фронце ва Украіне тры гады таму
Пра гэта нам стала вядома з уласных крыніцаў. Вядома, што жанчына хварэла на анкалогію. У 2022-м пасля ператрусу дома Алесю разам з маці арыштавалі і змясцілі на Акрэсціна.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤔 Якая развязка вайны будзе найлепшым варыянтам для Лукашэнкі? Меркаванне Арцёма Шрайбмана
Спробы Доналда Трампа «спыніць вайну за 1 дзень» расцягнуліся ўжо амаль на тры месяцы, а канца вайне не відаць і сёння. Такім чынам, шанец таго, што ЗША і РФ не змогуць хутка дамовіцца, істотна вырас.
Для Лукашэнкі гэта не найлепшая навіна, і вось чаму.
☝️Чытайце меркаванне аналітыка па спасылцы
Зянон Пазняк распавёў, у чым слабасць расейцаў
Чаму ў іх не атрымаецца задушыць беларускі народ – глядзіце цалкам у праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
☝️Да канца XXI стагоддзя насельніцтва Беларусі можа скараціцца да 4 млн чалавек
Лічба можа здавацца нерэальна нізкай, але пры захаванні цяперашніх дэмаграфічных тэндэнцыяў менавіта да яе ўсё і прыйдзе.
Толькі за апошнія пяць гадоў Беларусь страціла амаль 300 тысяч жыхароў – палову ад агульных стратаў за 20 гадоў. Гэта азначае, што дэмаграфічны маятнік перайшоў у крытычную фазу.
👀 Чытайце матэрыял на нашым сайце
🔸Найбуйнейшы хрысціянскі антываенны праект на постсавецкай прасторы стварылі беларусы. Расказваем, чым ён займаецца
Гэты рэсурс вырас з групы «Хрысціянская візія», якую вернікі запусцілі ў 2020-м годзе ў адказ на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і тэрор з боку рэжыму Лукашэнкі. Цяпер гэта паўнавартасны праект, які аб'ядноўвае вернікаў розных канфесіяў і грамадзян розных краінаў.
🔍 Чытайце болей на нашым сайце
☝️У Беларусі скасавалі забарону на сэканд-хэнды, якая дзейнічала паўгода
Лукашэнкаўскія чыноўнікі заўсёды бачылі ў «сэкандах» пагрозу для айчыннай лёгкай прамысловасці. МЗС нават публікаваў заявы пра небяспеку рэчаў з такіх крамаў: маўляў, яны «апрацаваныя фармальдэгідам» і шкодныя для здароўя.
Мінулай восенню на магазіны з рэчамі «сэканд-хэнд» пачалі ціснуць як улады РБ, так і санкцыі Еўразвязу. Гэта змусіла іх масава закрывацца.
🔍 І вось цяпер – «адліга». Разбіраемся, што адбываецца
Трамп адрэагаваў на расейскі ўдар па Сумах
«Я лічу, што гэта было жахліва. І мне сказалі, што яны зрабілі памылку. Але я ўсё роўна лічу гэта жахлівым. Увогуле, уся гэтая вайна – гэта жах», – сказаў Трамп.
Спецпасланнік Трампа па Украіне Кіт Келаг таксама заявіў, што «Расея пераходзіць усе межы прыстойнасці».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Андрэй Павук прыехаў да расейскай амбасады, каб выказаць пратэст
Пасля ракетнага ўдару па Сумах блогер Андрэй Павук пад’ехаў да расейскай амбасады на ровары і запусціў стрым. Але падзеі нечакана набралі абароты – да яго падышоў агрэсіўна настроены расейскамоўны мужчына. Чым скончылася гэтая сустрэча – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Турэччыне
Перамовы паміж бакамі стартуюць зусім хутка. Якія пытанні на парадку дня і ці ёсць шанец на рэальнае спыненне агню – даведайцеся ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Беларускі сілавік атакаваў польскую мяжу?
На відэа памежнай службы Польшчы бачна, як група мігрантаў спрабуе пашкодзіць агароджу. Але цікава, што сярод іх заўважаны чалавек у вайсковай форме. Як гэта пракаментавалі польскія ўлады – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
🤢 Тры гады беларусаў кармілі здыхляцінай
57 тонаў няякаснага мяса пастаўлялася ў школы, садкі і ўстановы аховы здароўя Меншчыны. А перапрацоўвалася здыхляціна проста пад носам у міліцыі.
Як такое сталася магчымым? Разбіраліся з дапамогаю дакументаў атрыманых ад Belpol, глядзіце нашае расследаванне ў праграме «Студыя Белсат» 🎬
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Абмяркуем заявы Лукашэнкі падчас суботніку, а таксама як прапаганда развівае культ асобы і спрабуе ажывіць «нафталінавага дзеда»
🔸Цягам трох гадоў 57 тон няякаснага мяса пастаўлялася ў школы, садкі і ўстановы аховы здароўя Меншчыны. Наша ўласнае расследаванне
🔸Пагаворым пра хаду перамоваў пра мір ва Украіне ды пагрозы ад восеньскіх вучэнняў у Беларусі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/1pSTIvluHig