Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻З акаўнту Анжалікі Мельнікавай былі сцягнутыя важныя дакументы Каардынацыйнай рады
🔻У Беларусі распачалася рэгістрацыя на ЦТ
🔻Пад Менскам здарыўся пажар на СТА
🔻Трамп увёў беспрэцэндэнтныя дадатковыя мыты на імпарт тавараў з Кітаю
🔻Расейскія атакі па Украіне і падрыхтоўка да чарговых перамоваў ЗША і РФ
🔻Тэмпературны антырэкорд у Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Вырашылі арганізаваць у Польшчы грашовы збор? А ці абкладаецца ён падаткамі?
Да гэтага часу ў польскім законе выразна не прапісана, ці з'яўляюцца данаты блогерам іх заробкам ці ж падоранымі сродкамі. Такая ж гісторыя з дабрачыннымі зборамі. У выніку не ясна, ці трэба плаціць падатак з гэтых сум.
🔍 Мы паспрабавалі распутаць гэты клубок з пытаннямі. Чытайце матэрыял на сайце
Расея масава ўдарыла ноччу па Харкаве і Дняпры
Мінімум 16 чалавек пацярпелі, адна жанчына ў цяжкім стане.
Паводле мэра Дняпра, у горадзе пашкоджаны пяць шматпавярховых дамоў, у некаторых зачэплены газавыя камунікацыі. У Харкаве пасля атакі «Шахедаў» гарыць складская і вытворчая інфраструктура.
Таксама пад удар дронаў трапіў Краматорск у Данецкай вобласці. Сярод пацярпелых: 11-гадовая дзяўчынка, яе 34-гадовая маці і 55-гадовая жанчына.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як сёння махляры падманваюць беларусаў?
Фэйкавае візавае агенцтва – свежая афёра, на якую трапляюцца сотні людзей. Як яны выходзяць на кантакт, што абяцаюць і па якіх прыкметах можна зразумець, што перад вамі махляры? Разбіраемся ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 З тэлефона Мельнікавай сцягнулі файлы КР
13 сакавіка з акаўнту Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, якія датычаць бяспекі ўсіх сябраў Рады. Трошкі пазней тэлефон ужо быў у Беларусі. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларусы адкладаюць вяселлі, а разводзяцца ўсё часцей
Мы вывучылі статыстыку шлюбаў і разводаў і выявілі вельмі трывожную тэндэнцыю. А яшчэ даведаліся, хто часцей абірае партнёраў сярод замежнікаў – мужчыны ці жанчыны? Усе лічбы і высновы – у нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 8 красавіка
✔️З акаўнту Анжалікі Мельнікавай 13 сакавіка хтосьці спампаваў важныя дакументы Каардынацыйнай рады
✔️Спыталі ў польскіх памежнікаў і мытнікаў, што яны ведаюць пра бус з рэкорднай колькасцю выбухоўкі, затрыманы ў Берасці. Вось што адказалі ў Памежнай ахове, а вось як адрэагавалі ў польскай мытні
✔️«Добраўпарадкаванне вёскі» па-лукашэнкаўску: колькі хат плануюць зруйнаваць?
✔️«Прасадка» не толькі па аўтобусах. МАЗаўскія цяжкавікі ў Расеі таксама сталі купляць заўважна менш
✔️Чаму Захад так мала ведае пра Беларусь? І чаму ўяўленне пра нашую краіну настолькі скажонае?
✔️Менскаму тэатру імя Горкага вернуць рысы сінагогі
✔️Гомельскія «ябацькі» хацелі правесці «патрыятычны» аўтапрабег у цэнтры гораду, аднак іх паслалі на ўскраіну
✔️Беларуская Z-актывістка расчаравалася ў лукашэнкаўцах
✔️У Літве па прыкладзе Польшчы могуць перастаць прымаць заявы на прытулак ад тых, хто нелегальна перасякае мяжу
✔️«Адной з памылак Украіны была недастатковая ўвага да супрацы з апазіцыяй Беларусі». Размаўляем з украінскім дэпутатам Уладзімірам Вятровічам
#рэпрэсіі:
▫️Як працуе «спецыяльнае вядзенне»: тлумачым механізм завочных судоў над «беглымі»
▫️Падрабязнасці справы ксяндза Акалатовіча: яго абвінавачвалі ў «шпіянажы на карысць Польшы і Ватыкану»
▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу «Даведiк беларускага журналiста», выдадзеную больш як чвэрць стагоддзя таму
🐺 Лютаваўкі з «Гульні тронаў» – цяпер рэальныя!
Стартап Colossal Biosciences «уваскрэсіў» від, што знік 12 тысяч гадоў таму 🤯
Паглядзіце на шчанюкоў Ромула, Рэма і іх сястрычку Кхалісі ☝️
❗️З акаўнту Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх спікерка мела доступ у межах сваёй працы
Гэта адбылося 13 сакавіка (не з тэрыторыі Беларусі). Невядомыя атрымалі доступ да стратэгічнага плану, бюджэту, унутраных дакладаў ды іншых матэрыялаў, якія датуюцца ліпенем 2024 года і пазней.
Акрамя таго, пацвярджаецца раней агучаная Паўлам Латушкам інфармацыя пра лагін у акаўнт Анжалікі з тэрыторыі Беларусі, які зафіксаваны 19 сакавіка.
Гэтую інфармацыю агучыла віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік у відэазвароце, апублікаваным у афіцыйным акаўнце КР.
🌋 Прачнуўся адзін з самых актыўных вулканаў на Філіпінах
Паглядзіце, як прырода зноў паказвае сваю моц ☝️
📚 Альгерд Бахарэвіч у Варшаве падзяліўся сваім аптымістычным поглядам на развіццё беларускай літаратуры
Ён лічыць цяперашнюю сітуацыю для айчынных літаратараў цяжкай як ніколі. Разам з тым Бахарэвіч бачыць вялікую колькасць новых магчымасцяў, якіх раней не было.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
🤔 У санкцыйных спісах Еўразвязу ёсць шмат чальцоў сям'і Лукашэнкі, аднак няма ягонай нявесткі Ганны Сялук. Чаму так?
«Бюро» высветліла, прадстаўнікі якой еўрапейскай краіны блакуюць накладанне абмежаванняў на Ганну.
🔍 Падрабязнасці знойдзеце па спасылцы
🔍 Канфіскацыя маёмасці, поўны інфармацыйны вакуум, нуль звестак пра апраўдальныя прысуды. Разбіраемся ў тым, як служкі Лукашэнкі арганізоўваюць суды паводле «спецвядзення»
Артыкул 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі кажа, што судовы разгляд крымінальных справаў у першай інстанцыі адбываецца пры абавязковым удзеле абвінавачанага.
Але ў дзяржаве, дзе пяты год «не да законаў», такімі дробязямі можна не пераймацца.
☝️Чытайце наш вялікі матэрыял па спасылцы
📍«Amnesty International»: колькасць смяротных пакаранняў у свеце ў 2024-м годзе дасягнула максімуму за шмат гадоў
Гэта вынікае са штогадовай справаздачы згаданай арганізацыі.
Разам з тым ужо другі год запар колькасць краінаў, што выконваюць смяротныя прысуды, застаецца на мінімальным узроўні за ўсю гісторыю маніторынгу
🔍 Разбіраем ў тэме глыбей на нашай старонцы
💁🏻♂️ Лукашэнка звольніў сваім указам 16 суддзяў. Прынамсі палова з іх была датычная да рэпрэсіяў
Вось што вядома пра гэтых васьмярых жанчын да іхны ўдзел у вынясенні палітычна матываваных прысудаў.
🔍 Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ «Год добраўпарадкавання»: у вёсках будуць руйнаваць старыя пабудовы (але наўрад ці будаваць шмат новых)
Пустых вясковых хат з кожным годам у нашай краіне ўсё более. Прадаць іх амаль нерэальна, таму большасць проста зарастаюць бур'яном ды крапівою.
Маладыя людзі з вёсак з'язджаюць, адпаведна знікае патрэба ў шмат якіх сельскіх школах. На іх улады таксама заўсёды маюць свой бульдозер.
🤔 Ці магчыма выйсці з гэтага замкнёнага кола вымірання беларускай вёскі? Разбіраемся па спасылцы
🇱🇹 У Літве па прыкладзе Польшчы могуць перастаць прымаць заявы на прытулак ад тых, хто нелегальна перасякае мяжу
Літоўскі бок разглядае такую магчымасць у сувязі з ростам агрэсіўных паводзінаў з боку мігрантаў. Так, на беларуска-польскай мяжы яны рэгулярна закідваюць польскіх службоўцаў камянямі ці галлём.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
🤯 Падпольны цэх перапрацоўкі гнілога мяса ў адным будынку з «апоркай» міліцыі. Як такое стала магчыма?
Гэтая гісторыя адбывалася ў Менску, а вядома пра яе стала толькі ў снежні са справаздачы Генпракуратуры Лукашэнку. Мяса з могільнікаў пераапрацоўвалі ды распаўсюджвалі па сталіцы (у тым ліку завозілі ў дзіцячыя садкі) цягам ажно 5 гадоў.
«BELPOL» здабыў і перадаў «Белсату» некалькі дакументаў, дзе Следчы камітэт і Генпракуратура тлумачаць чыноўнікам, як з'явіўся такі «бізнес» і чаму змог функцыянаваць цягам такога доўгага часу.
👀 Чытайце падрабязнасці справы на старонцы
У Дамінікане ноччу загінулі 98 чалавек
Падчас імпрэзы на наведвальнікаў сталічнага клубу рухнуў дах. Мясцовыя ўлады пакуль не называюць прычыну абрушэння. Ратавальнікі працягваюць пошукі.
Сам выканаўца песень Рубі Перэс, дзеля якога сабралася публіка, знайшоўся жывым пад заваламі. Яму давялося спяваць, каб яго пачулі і выраталі. Таксама вядома пра амаль 160 чалавек пацярпелых.
Трамп: краіны тэлефануюць і цалуюць мой зад
Прэзідэнт ЗША заявіў, што з ім звязаліся лідары больш чым 70 краін і «прагнуць» заключыць здзелку. Сярод іх: Паўднёвая Карэя, Італія, Тайвань, Ізраіль і іншыя.
Учора Трамп павысіў пошліны для Кітая да 104%. У адказ кітайскае кіраўніцтва заявіла, што будзе абараняць свае інтарэсы да канца, калі ЗША працягнуць «запалохваць і шантажаваць» краіну з дапамогай тарыфаў і гандлёвых бар’ераў.
"Узаконенае" рабаванне альбо "пасадзіць нельга адабраць маёмасць".
Толькі на чальцоў і актывістаў Кардынацыйнай рады складзена 145 пастаноў аб адабранні рухомай і нерухомай маёмасці ў Беларусі. Верагодна гэтая лічба павялічыцца пасля таго, як былі скрадзеныя звесткі аб КР пасля знікнення спікеркі Анжалікі Мельнікавай.
Але ці не застануцца пакупнікі без грошай і без маёмасці? Гісторыя сведчыць, што ахвяры палітычных рэпрэсій і нават іх нашчадкі вяртаюць адабранае дабро.
Як гэта адбываецца глядзіце ў праграме «Студыя Белсат».
☝️У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак расказалі, як махляры «разводзяць» беларусаў у апошнія месяцы
Нядзіва, што ў эпоху штучнага інтэлекту ў хаду актыўна ідуць і сэрвісы на яго базе. Хаця хапае і досыць «традыцыйных» метадаў выцягвання грошай.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
📖 Бахарэвіч, Вежнавец, Чарнуха... Ці дачакаемся некалі яшчэ аднаго літаратурнага «Нобэля» для беларускага пісьменніка (альбо пісьменніцы)?
Выдавец Андрэй Янушкевіч лічыць, што дасягненне Святланы Алексіевіч 10-гадовай даўніны мае ўсе шанцы паўтарыцца зноў.
👀 Болей шукайце на нашай старонцы
🦢 Сёння – дзень малявання птушак!
Паглядзіце, якіх птушак з беларускім каларытам малюе мастак Антось Радзівонаў ☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Крызіс айчынных прадпрыемстваў: адны бяруць крэдыты для аплаты заробкаў, другія плануюць скараціць штат
🔸 Лукашэнка правёў рэвізію суддзяў: кагосьці звольніў, кагосьці прасунуў па службовай лесвіцы. Ці ёсць сярод іх тыя, што судзілі палітвязняў?
🔸 Краіны ЕЗ і 11 дзяржаў-партнёраў абмяркуюць эфектыўнасць санкцыяў супраць Беларусі і Расеі
🔸 Што новага ў справе Анжалікі Мельнікавай?
🔸 Польскі памежны камітэт адказаў на «бусік, нашпігаваны выбухоўкай»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤯 Стала вядома, што канкрэтна закідвалі ксяндзу Генрыху Акалатовічу, якога судзілі за «здраду дзяржаве»
Яго пакаралі вялізным тэрмінам зняволення – 11 гадоў. Аказалася, што святар нібыта «шпіёніў» на карысць Польшчы і... Ватыкана.
Сам ксёндз абвяргае гэта і называе «грубай правакацыяй».
✍️ Глядзіце падрабязнасці на старонцы
😃 Як справіцца з негатывам ад працы?
На чэмпіянаце CloudFest ведаюць дакладна 🙊
Паглядзіце!
🤔 Польскія мытнікі таксама пракаментавалі «Белсату» інцыдэнт з выбухоўкай у Берасці
Іхная версія фактычна супадае з тым, што раней адказаў нашым журналістам прадстаўнік Памежнай аховы.
👀 Чытайце падрабязней на сайце
📍Гомельскія «ябацькі» хацелі правесці «патрыятычны» аўтапрабег у цэнтры гораду, аднак іх паслалі на ўскраіну
У выніку замест адной з галоўных вуліц абласнога цэнтру акцыя пройдзе на закрытай тэрыторыі трэніровачнага палігону МНС.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
😮 🤑 Долар – нацыянальная валюта беларусаў?
Якая манета была першай на беларускіх землях? Чаму ў беларусаў грошы, у палякаў пенёндзы, а ў расейцаў дзеньгі?
Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны»!
💬 «Разглядаем гэта як элементы дэзынфармацыі»
Спыталі ў прадстаўнікоў польскай Памежнай аховы, як яны могуць пракаментаваць затрыманне ў Берасці буса з 580 кг выбухоўкі. Калі беларускія мытнікі не хлусяць, то гэтая партыя – найбуйнейшая, якую выявілі за часы незалежнасці.
Польскія службы, аднак, не схільныя давяраць гэтай інфармацыі.
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🔹Валер Руселік зноў на «Белсаце». Ён будзе вядоўцам ды аўтарам сюжэтаў «Аб’ектыву»
«Я вярнуўся на «Белсат» туды, адкуль і сыходзіў – у інфармацыйны аддзел, у беларускую рэдакцыю».
🔍 Чытайце болей вось тут