belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤔 Якая развязка вайны будзе найлепшым варыянтам для Лукашэнкі? Меркаванне Арцёма Шрайбмана

Спробы Доналда Трампа «спыніць вайну за 1 дзень» расцягнуліся ўжо амаль на тры месяцы, а канца вайне не відаць і сёння. Такім чынам, шанец таго, што ЗША і РФ не змогуць хутка дамовіцца, істотна вырас.

Для Лукашэнкі гэта не найлепшая навіна, і вось чаму.

☝️Чытайце меркаванне аналітыка па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Зянон Пазняк распавёў, у чым слабасць расейцаў

Чаму ў іх не атрымаецца задушыць беларускі народ – глядзіце цалкам у праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

☝️Да канца XXI стагоддзя насельніцтва Беларусі можа скараціцца да 4 млн чалавек

Лічба можа здавацца нерэальна нізкай, але пры захаванні цяперашніх дэмаграфічных тэндэнцыяў менавіта да яе ўсё і прыйдзе.

Толькі за апошнія пяць гадоў Беларусь страціла амаль 300 тысяч жыхароў – палову ад агульных стратаў за 20 гадоў. Гэта азначае, што дэмаграфічны маятнік перайшоў у крытычную фазу.

👀 Чытайце матэрыял на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🔸Найбуйнейшы хрысціянскі антываенны праект на постсавецкай прасторы стварылі беларусы. Расказваем, чым ён займаецца

Гэты рэсурс вырас з групы «Хрысціянская візія», якую вернікі запусцілі ў 2020-м годзе ў адказ на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і тэрор з боку рэжыму Лукашэнкі. Цяпер гэта паўнавартасны праект, які аб'ядноўвае вернікаў розных канфесіяў і грамадзян розных краінаў.

🔍 Чытайце болей на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

☝️У Беларусі скасавалі забарону на сэканд-хэнды, якая дзейнічала паўгода

Лукашэнкаўскія чыноўнікі заўсёды бачылі ў «сэкандах» пагрозу для айчыннай лёгкай прамысловасці. МЗС нават публікаваў заявы пра небяспеку рэчаў з такіх крамаў: маўляў, яны «апрацаваныя фармальдэгідам» і шкодныя для здароўя.

Мінулай восенню на магазіны з рэчамі «сэканд-хэнд» пачалі ціснуць як улады РБ, так і санкцыі Еўразвязу. Гэта змусіла іх масава закрывацца.

🔍 І вось цяпер – «адліга». Разбіраемся, што адбываецца

Читать полностью…

Белсат

Трамп адрэагаваў на расейскі ўдар па Сумах

«Я лічу, што гэта было жахліва. І мне сказалі, што яны зрабілі памылку. Але я ўсё роўна лічу гэта жахлівым. Увогуле, уся гэтая вайна – гэта жах», – сказаў Трамп.

Спецпасланнік Трампа па Украіне Кіт Келаг таксама заявіў, што «Расея пераходзіць усе межы прыстойнасці».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Андрэй Павук прыехаў да расейскай амбасады, каб выказаць пратэст

Пасля ракетнага ўдару па Сумах блогер Андрэй Павук пад’ехаў да расейскай амбасады на ровары і запусціў стрым. Але падзеі нечакана набралі абароты – да яго падышоў агрэсіўна настроены расейскамоўны мужчына. Чым скончылася гэтая сустрэча – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Турэччыне

Перамовы паміж бакамі стартуюць зусім хутка. Якія пытанні на парадку дня і ці ёсць шанец на рэальнае спыненне агню – даведайцеся ў нашым матэрыяле (праз VPN).

🔺 Беларускі сілавік атакаваў польскую мяжу?

На відэа памежнай службы Польшчы бачна, як група мігрантаў спрабуе пашкодзіць агароджу. Але цікава, што сярод іх заўважаны чалавек у вайсковай форме. Як гэта пракаментавалі польскія ўлады – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤢 Тры гады беларусаў кармілі здыхляцінай

57 тонаў няякаснага мяса пастаўлялася ў школы, садкі і ўстановы аховы здароўя Меншчыны. А перапрацоўвалася здыхляціна проста пад носам у міліцыі.
Як такое сталася магчымым? Разбіраліся з дапамогаю дакументаў атрыманых ад Belpol, глядзіце нашае расследаванне ў праграме «Студыя Белсат» 🎬

Читать полностью…

Белсат

💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»

У сённяшнім выданні:

🔸Абмяркуем заявы Лукашэнкі падчас суботніку, а таксама як прапаганда развівае культ асобы і спрабуе ажывіць «нафталінавага дзеда»

🔸Цягам трох гадоў 57 тон няякаснага мяса пастаўлялася ў школы, садкі і ўстановы аховы здароўя Меншчыны. Наша ўласнае расследаванне

🔸Пагаворым пра хаду перамоваў пра мір ва Украіне ды пагрозы ад восеньскіх вучэнняў у Беларусі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/1pSTIvluHig

Читать полностью…

Белсат

📌Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Анкары

Сустрэчы адбудзецца 15–16 красавіка. Прадметам абмеркавання будзе бяспека суднаходства ў Чорным моры, паведамляе CNN Turk са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны Турэччыны.

Нагадаем, што 25 сакавіка у Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы паміж ЗША і РФ, падчас якіх у тым ліку абмяркоўвалася спыненне агню ў Чорным моры, але Расея выставіла шэраг новых патрабаванняў, уключна з адменай некаторых санкцыяў.

☝️Пры гэтым Украіна са свайго боку выказала згоду на прапанову Доналда Трампа пра спыненне агню, пагадзіўшыся пазней таксама і на планы па замірэнні на моры.

Читать полностью…

Белсат

📸 Дэманстрацыі ў ПАР супраць сексуальнага гвалту і развітанне з загінулымі на фронце ва Украіне

Падзеі тыдня ў фотаздымках

Читать полностью…

Белсат

😡 Калі камунальнікі не могуць паехаць у Егіпет, то робяць Егіпет ўдома

Вось такія «пальмы» з'явіліся ў Іўе і Берасці.

Гэткая праблема насамрэч існуе ўжо не першы год. Камунальнікі абразаюць дрэвы «пад слуп», сцвярджаючы, што праз гэта «абуджаюцца маладыя пупышкі і фармуюцца новыя парасткі».

Аднак эколагі б'юць трывогу. Паводле спецыялістаў, такое абразанне галінаў шкодзіць дрэвам і нават могжа прывесці да іх гібелі.... Але камунальнікі кожны год дастаюць пілы і ідуць нявечыць зялёныя насаджэнні.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Гэта мяжа паміж двума светамі»

Кандыдат на прэзідэнцтва ў Польшчы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што ўсходняя мяжа краіны мусіць быць «самай бяспечнаю ў Еўропе», бо гэта мяжа «паміж светам дэмакратыі і светам дэспатыі»:

«Гэта мяжа паміж двума светамі, паміж светам дэмакратыі і светам дэспатыі. Сёння на нашай мяжы трывае цывілізацыйная вайна і вырашаецца, будзем мы ў бяспецы ці не»


Палітык таксама адзначыў, што Еўразвяз мусіць зрабіцца наймацнейшай апораю NATO.

Выбары прэзідэнта Польшчы адбудуцца 18 траўня гэтага году. Ці зменіцца палітыка Польшчы ў дачыненні да нашай краіны з новым прэзідэнтам, 👉 чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Вынікі суботніка ў Беларусі

✔️Вашынгтон патрабуе ад Кіева перадаць кантроль над газаправодам Газпром, які праходзіць па тэрыторыі Украіны

✔️Маштабнае ДТЗ з удзелам шасці аўтамабіляў у Менску

✔️Пажар пад Дзяржынскам

✔️Беларусь пасябравала з дзікім Яшам

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤬 У вербную нядзелю Расея атакавала ўкраінскія Сумы

Дзве балістычныя ракеты ўдарылі па цэнтры гораду. Украінскія СМІ пішуць пра вялікую колькасць загінулых, але дакладная колькасць пакуль не вядомая.

UPD: на дадзены момант паведамляецца больш як пра 20 загінулых. Інфармацыя будзе дапаўняцца

Читать полностью…

Белсат

🔹Выезд з Беларусі ў Польшчу зноў істотна ўскладніўся праз чэргі на мяжы

За выходныя праз мяжу прайшло толькі 56% ад нормы грузавікоў. Гэта азначае, што большая частка фураў засталася стаяць у жывой чарзе, чакаючы выезду на тэрыторыю Еўразвязу.

📍Болей інфармацыі шукайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 14 красавіка

Долар і еўра сінхронна адкаціліся больш як на дзве капейкі. Расейскі рубель жа вырас на капейку з лішнім.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😨 Пакупнікі баяцца беларускай гародніны: чаму лозунг «Купляйце беларускае» ўжо амаль не працуе

Раней беларускае было сінонімам «свайго» і «надзейнага», то цяпер усё часцей у галаве ўсплывае іншае – «небяспечнае», «падазронае», «няякаснае».

👀 Чаму так адбываецца? Што кладуць на паліцы беларускіх крамаў і па якіх коштах прапануюць набыць? Разбіраемся на нашай старонцы, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Узброеныя сілы РБ расказалі пра колькасць беспілотнікаў, збітых у беларускім небе

🔻Гомельская фабрыка «8-га Сакавіка» знаходзіцца на мяжы банкруцтва

🔻У шэрагу ўкраінскіх гарадоў абвесцілі дзень жалобы па загінулых ад удару па Сумах

🔻Сталі вядомыя дзве асноўныя лакацыі, дзе могуць пабудаваць другую беларускую АЭС

🔻У Іўі з'явіліся пальмы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

У Беларусь прыйшоў вораг з Амерыкі!

Ён нясе разбурэнні, знішчае рэкі і пагражае экасістэмам. У адказ беларусы пачалі паляваць на шкодніка і… смажаць яго на патэльні.

Што ўвогуле адбываецца — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Зяленскі: Трампу варта наведаць Украіну, каб «зразумець, што тут адбываецца»

«Перш чым прымаць якія-небудзь рашэнні ці планаваць перамовы, прыязджайце і паглядзіце на людзей – мірных жыхароў, вайскоўцаў, больніцы, цэрквы, дзяцей, разбураных або забітых.

Прыязджайце, паглядзіце, а ўжо пасля будзем рухацца далей з планам завяршэння вайны. Вы зразумееце, з кім маеце справу. Вы зразумееце, што зрабіў Пуцін»
, – сказаў Зяленскі ў інтэрвʼю CBS News.

Зяленскі таксама адзначыў, што ў ЗША цяпер «пераважаюць расейскія наратывы»:

«Прэзідэнт Трамп, як моцны лідар моцнай краіны, павінен быць на баку Украіны. Я лічу няправільным, што Амерыка хоча заставацца нейтральнай», – пракаментаваў прэзідэнт Украіны.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 13 красавіка

✔️ У вербную нядзелю Расея атакавала ўкраінскія Сумы

✔️ У Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Катынскай трагедыі

✔️ Трамп хоча дэпартаваць мільён мігрантаў

✔️ У Аўстрыі лічаць, што ўкраінскія ўцекачы не павінны мець больш правоў, чым іншыя

✔️ Польскую мяжу атакаваў «афіцэр беларускай службы ў форме»

✔️ Сёння адзначаецца Дзень тралейбуса!

✔️ Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Анкары

✔️ Ппрадстаўнік расейскай амбасады ў Вільні скраў ровар Андрэя Павука

Читать полностью…

Белсат

😳 «Мужчына, вы скралі ровар!»

Андрэй Павук прыехаў да расейскай амбасады ў Вільні, каб выказаць абурэнне абстрэлам Сумаў.

Па выніку ўсё скончылася крадзяжам ровару і заявай у паліцыю.

👉 Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

😌 Беларус знайшоў дзіка ў лесе і яны сталі сябрамі

Паглядзіце, як дзікая жывёліна стала зоркаю і дапаможнікам для блогера.

Читать полностью…

Белсат

📌 У трагедыі ў Сумах абвінавачваюць, у тым ліку, і мясцовае ўкраінскае кіраўніцтва

Колькасць загінулых у Сумах у выніку ўдараў расейскіх балістычных ракет павялічылася да 31. Сярод загінулых – двое дзяцей, больш за 80 чалавек параненыя.

А тым часам ва Украіне чуюцца галасы, што ў вялікай колькасці загінулых таксама вінаватае мясцовае ўкраінскае кіраўніцтва.

👉 Падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚎 Сёння адзначаецца Дзень тралейбуса!

Першы беларускі тралейбус, зроблены на Заводзе імя Урыцкага, выйшаў на лінію ў 1952 годзе ў Менску. А ў 1980–90-х у сталіцы іх працавала ўжо больш за 1100!

1 лістапада 1994 года «Белкамунмаш» выпусціў свой першы тралейбус АКСМ – 101.

А ў 1999 годзе ўласны тралейбус МАЗ-103Т распрацаваў і МАЗ.

І хоць зараз мы ўсе карыстаемся сучаснымі тралейбусамі з кандыцыянерамі і зручнай нізкай падлогай, дзе-нідзе яшчэ можна пакатацца і на рэтра транспарце.

😊 Так у Горадні ездзіць старэнькі тралейбус ЗІУ-682. Ён працуе на звычайным рэйсе, але лічыцца міні-музеем.

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Польскую мяжу атакаваў «афіцэр беларускай службы ў форме»

Польскія памежнікі паведамляюць, пра чарговую спробу нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

Пра з'яўленні памежнага патруля людзі пачалі кідаць у польскіх памежнікаў камяні.

☝️Аднак адметна, што сярод нападнікаў польскія памежнікі заўважылі «афіцэра беларускай службы ў форме, які таксама камянямі нападае на нашых вайскоўцаў»

Спроба аказалася няўдалая:

«Польская мяжа шчыльная. Праходу няма»

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Штотыднёвая падтрымка беларусаў у Польшчы

Сяргей разам з жонкай і сямю дзецьмі вымушаны быў бегчы з Беларусі. Новая краіна, новае жыццё з нуля, але ён не зламаўся. Сёння Сяргей сам штотыдзень падтрымлівае беларусаў у Польшчы — тых, каму цяпер цяжка, як некалі было яму.

Як менавіта гэта адбываецца і як вы можаце далучыцца да ініцыятывы Сяргея — глядзіце ў выданні «Беларус беларусу» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» 🎬

Читать полностью…

Белсат

📌 У Аўстрыі лічаць, што ўкраінскія ўцекачы не павінны мець больш правоў, чым іншыя

Міністарка краіны запатрабавала спыніць выдачу льгот сем'ям з Украіны, піша Salzburger Nachrichten.

Справа ў тым, што ўкраінскія ўцекачы ў Аўстрыі атрымліваюць усе льготы адразу. Па словах міністаркі краіны Клаўдыі Плакольм, гэта становіцца падставай для маніпуляцый, таму такую практыку трэба спыніць.

Плакольм адзначыла, што з уцекачамі з Украіны трэба звяртацца гэтак жа, як з іншымі людзьмі, у якіх ёсць права на прытулак.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Дэпартаваць мільён мігрантаў за год

Менавіта такі план паставіў перад сваёй адміністрацыяй Трамп, піша The Washington Post са спасылкай на федэральных чыноўнікаў. Гэта можа стаць самай масавай дэпартацыяй у гісторыі ЗША.

Аднак аналітыкі лічаць гэта нерэалістычным, праз недастатковае фінансаванне, недахоп персаналу і той факт, што мігранты могуць аспрэчыць рашэнне.

Паводле суразмоўцаў выдання, дарадца Трампа Стывен Мілер шукае спосаб дэпартаваць частку людзей з тых 1,4 млн чалавек, у дачыненні да якіх ужо выпісаныя адпаведныя загады, але выслаць іх немагчыма, бо родныя краіны не прымаюць іх назад.

🤔 Таксама выданне адзначыла, што адміністрацыя Трампа спыніла публікаваць статыстыку аб ліку дэпартаваных.

Читать полностью…
Подписаться на канал