Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🧵🪡 Калінкавіцкі строй – гэта квінтэсэнцыя тэкстыльнага мастацтва, гімн ручной працы і таленту беларускіх жанчын. А яшчэ – адзін з самых багата аздобленых строяў нашай спадчыны
Мы можам доўга расказваць пра яго пышныя кашулі, кабаты і наміткі… Але сёння – пра дробязь, без якой уся гэтая прыгажосць была б няпоўнай. Гузік. Маленькі, але важны 💫
Як зрабіць яго з адной толькі іголкай і ніткай — без клею, машынкі і магіі? Усё па кроках у відэа 📺
💥 Беларусы стварылі гульню пра крымінальны Галівуд
10 красавіка на пляцоўцы Steam выходзіць прадукт менскіх распрацоўшчыкаў – Hollywood Animal. Гэта стратэгія, у якой гулец кіруе кінаіндустрыяй пачатку XX стагоддзя.
Паводле сюжэту, можна стварыць як лампавы арт-хаус, так і шматмільярдны блокбастар. Складанасці будуць ствараць мафія, наркабізнес і сілавікі. Гулец будзе сам выбіраць, з кім працаваць і якімі паслугамі (нават самымі цёмнымі) карыстацца дзеля поспеху.
Гульня будзе даступная і па-беларуску!
🤔 Што паплечнікі Мельнікавай плануюць рабіць найбліжэйшым часам, каб яе знайсці?
Запыталіся ў Паўла Латушкі, а таксама ў Віталя Рымашэўскага, які дагэтуль падкрэслівае, што не можа сказаць пра спікерку «кепскага слова».
📍Чытайце болей на старонцы
🇵🇱 Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі сёння наведаў будынак TVP і ньюсрум «Белсату»
Неўзабаве глядзіце і чытайце інтэрв'ю з ім у нашым эфіры, на сайце і ў сацыяльных сетках ☝️
👮♂️Які адсотак цяперашніх беларускіх сілавікоў ненавідзіць Лукашэнку?
2020 год паказаў, што ў сілавых структурах Беларусі была немалая колькасць людзей, незадаволеных рэжымам. Аднак цяпер на двары ўжо 2025-ты. Здавалася б, усіх нелаяльных даўно зачысцілі, таму МУС ды іншыя ведамствы спрэс складаюцца з ідэйных «чырвона-зялёных байцоў».
Але рэальнасць, як заўсёды, адрозніваецца ад хацелак асобных людзей, якія прагнуць падпарадкоўваць сабе абсалютна ўсіх навокал.
☝️У свежым выданні праграмы «Двубой» – дыскусія Уладзіміра Жыгара з «BELPOL» і дэлегата Каардынацыйнай рады, былога прадстаўніка «Паспалітага рушэння» Сяргея Кедышкі. Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»!
🤔 Мельнікава знікла са сваёй варшаўскай кватэры прыкладна за тыдзень да таго, як пра адсутнасць сувязі з ёй напісаў Латушка
Пра гэта мы даведаліся ад крыніцаў, якія пабывалі ў доме, дзе пражывала спікерка Каардынацыйнай рады з былым мужам.
Паводле суседзяў, Мельнікава нярэдка выходзіла з хаты з валізаю, бо рэгулярна была ў раз'ездах. Таму чарговаму выезду спікеркі КР з кватэры вялікага значэння ніхто мог не надаць.
👀 Больш падрабязнасцей чытайце па спасылцы
✨ Кожная цацка гэтай беларускі – унікальны персанаж
Лялькі Кацярыны вандравалі па цэлым свеце: іх куплялі нават у Сінгапуры. Але жанчына вымушаная была пакінуць радзіму і выехаць за мяжу.
👀 Паглядзіце, як Кацярына працягвае займацца ўлюбёнай справай і шукае новую нішу на новым месцы.
🇨🇴 У свеце з'явілася яшчэ адна краіна, якую беларусы змогуць наведаць без візы
Сёння намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў і амбасадар Калумбіі ў Беларусі ды Расеі Эктар Ісідра Арэнас Нейра падпісалі пагадненне пра ўзаемнае скасаванне віз для грамадзянаў абедзвюх дзяржаваў. Гаворка ідзе пра кароткатэрміновыя паездкі.
Дата, ад якой пачне дзейнічаць бязвіз, пакуль невядомая. Рэйсаў у Багату (сталіцу Калумбіі) з Менску няма, аднак пры жаданні вы можаце скарыстацца рэйсамі з Варшавы (з перасадкаю ў Амстэрдаме). Такі палёт у адзін канец абыдзецца вам мінімум у 400 еўра.
🙊 «Занадта смешна, каб не падзяліцца!»
Так падпісала здарэнне жонка Борыса Джонсана.
Паглядзіце, што здарылася!
📱 Аналітыкі падлічылі, што стане з цэнамі на айфоны, калі іхнае вырабніцтва перанясуць у ЗША
На гэты момант большасць прадукцыі Apple выпускаюць заводы, якія месцяцца ў Азіі (у прыватнасці, у Кітаі ды на Тайвані). Гэта дазваляе зрабіць прадукт таннейшым для спажыўца.
👀 Глядзіце болей па спасылцы
🤯 Падпольны цэх перапрацоўкі гнілога мяса ў адным будынку з «апоркай» міліцыі. Як такое стала магчыма?
Гэтая гісторыя адбывалася ў Менску, а вядома пра яе стала толькі ў снежні са справаздачы Генпракуратуры Лукашэнку. Мяса з могільнікаў пераапрацоўвалі ды распаўсюджвалі па сталіцы (у тым ліку завозілі ў дзіцячыя садкі) цягам ажно 5 гадоў.
«BELPOL» здабыў і перадаў «Белсату» некалькі дакументаў, дзе Следчы камітэт і Генпракуратура тлумачаць чыноўнікам, як з'явіўся такі «бізнес» і чаму змог функцыянаваць цягам такога доўгага часу.
👀 Чытайце падрабязнасці справы на старонцы
🔍 На што вырастуць цэны ў выніку гандлёвай вайны ЗША і Кітаю?
Найвялікшая катэгорыя імпарту ў Штаты з Кітаю – смартфоны. Вялікая іх частка вырабляецца ў Паднябеснай для «Apple». Гэтая кампанія ўжо адчула ўдар: кошт акцыяў упаў на 20% за апошні месяц.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤯 Падпольны цэх перапрацоўкі гнілога мяса ў адным будынку з «апоркай» міліцыі. Як такое стала магчыма?
Гэтая гісторыя адбывалася ў Менску, а вядома пра яе стала толькі ў снежні са справаздачы Генпракуратуры Лукашэнку. Мяса з могільнікаў пераапрацоўвалі ды распаўсюджвалі па сталіцы (у тым ліку завозілі ў дзіцячыя садкі) цягам ажно 5 гадоў.
«BELPOL» здабыў і перадаў «Белсату» некалькі дакументаў, дзе Следчы камітэт і Генпракуратура тлумачаць чыноўнікам, як з'явіўся такі «бізнес» і чаму змог функцыянаваць цягам такога доўгага часу.
👀 Чытайце падрабязнасці справы на старонцы
У Дамінікане ноччу загінулі 98 чалавек
Падчас імпрэзы на наведвальнікаў сталічнага клубу рухнуў дах. Мясцовыя ўлады пакуль не называюць прычыну абрушэння. Ратавальнікі працягваюць пошукі.
Сам выканаўца песень Рубі Перэс, дзеля якога сабралася публіка, знайшоўся жывым пад заваламі. Яму давялося спяваць, каб яго пачулі і выраталі. Таксама вядома пра амаль 160 чалавек пацярпелых.
Трамп: краіны тэлефануюць і цалуюць мой зад
Прэзідэнт ЗША заявіў, што з ім звязаліся лідары больш чым 70 краін і «прагнуць» заключыць здзелку. Сярод іх: Паўднёвая Карэя, Італія, Тайвань, Ізраіль і іншыя.
Учора Трамп павысіў пошліны для Кітая да 104%. У адказ кітайскае кіраўніцтва заявіла, што будзе абараняць свае інтарэсы да канца, калі ЗША працягнуць «запалохваць і шантажаваць» краіну з дапамогай тарыфаў і гандлёвых бар’ераў.
🇵🇱 Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі – у эфіры «Белсату»
Ён даў інтэрв'ю і адказаў на пытанні па знешняй палітыцы, якая тычыцца найбліжэйшых суседзяў Польшчы: Беларусі, Украіны і Расеі.
Адказваючы на пытанне галоўнай рэдактаркі «Белсату» Аліны Коўшык, міністр назваў галоўныя ўмовы для пераменаў у Беларусі.
Паслухайце ☝️
Цалкам інтэрв'ю глядзіце неўзабаве.
☝️Расейскія сілавікі абнавілі сваю базу вышуку, дадаўшы туды тысячы беларусаў
Між іншага, сярод іх цяпер можна знайсці нашу галоўную рэдактарку Аліну Коўшык. Прысутнічае там і яшчэ шэраг журналістаў ды медыйных асобаў з ліку беларускіх эмігрантаў.
📍Чытайце па спасылцы, пра каго гаворка
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Тарыфы Трампа набылі моц. Ад сёння пачынаюць дзеяць мыты на імпарт з Кітаю ў 104%. Індэксы азіяцкіх біржаў працягнулі падзенне. Патаннела нафта. А што ад гэтага Беларусі?
🔸У Беларусі прайшлі масавыя вобшукі ў агенцыях нерухомасці. Ператрусы адбываліся адначасова ў 10 установах у Менску і ў рэгіёнах
🔸 ЗСУ знішчылі з дапамогаю дрона расейскі бамбардавальнік Ту-22М3. Самая ж Украіна – усцяж пад атакаю расейскіх войскаў. Акупанты атакавалі дзясяткамі беспілотнікаў розных тыпаў
🔸 Беларусы менш жэняцца і больш разводзяцца
🔸 Менш шлюбаў і больш разводаў. Паводле звестак Белстату, за 2024 год. Летась у Беларусі зарэгістравалі 46 242
🔸 У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтральнае тэставанне
🔸 Размова з кіраўніком МЗС Польшчы Радославам Сікорскім
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💬 «Да таго моманту, пакуль я пішу і размаўляю па-беларуску, – я дома. Дзе б я ні быў»
Альгерд Бахарэвіч прадракае яшчэ адну вялікую вайну, а эміграцыю лічыць для сябе ростам, хоць і вымушаным. Дарэчы, ягоныя «Сабакі Еўропы» сёлета будуць выдадзеныя па-польску!
🔍 Пра што яшчэ мы даведаліся на ягонай аўтарскай імпрэзе ў Варшаве? Чытайце рэпартаж вось тут
⌚️«Той самы» гадзіннік Вячоркі ўжо мае новага гаспадара
Франак тым часам абзавёўся новым гадзіннікам – вырабніцтва менскага «Луча».
☝️Чытайце болей па спасылцы
📍Вольга Бондарава вызваленая пасля адбыцця адміністратыўнага арышту
Блогер Андрэй Павук, які зладзіў жартаўлівы флэш-моб «падтрымкі» рускамірскай актывісткі, а пазней яшчэ і тэлефанаваў ейнаму мужу, каб высветліць падрабязнасці затрымання, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:
«Бондарава выйшла на волю. Толькі што мне перазваньвала. Пытала, што хацеў. Не пазналі мы адно аднаго».
Нагадаем: пра затрыманне даносчыцы і найбольш актыўнай аматаркі «русского мира» ў Беларусі стала вядома 27 сакавіка. Пазней муж Бондаравай заявіў у размове з Андрэем Павуком, што ягоную жонку пакаралі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
📍Сілавікі ўзяліся «кашмарыць» агенцтвы нерухомасці
Інфармацыю пра ператрусы і затрыманні кіраўнікоў некаторых агенцтваў пацвердзілі таксама нашыя крыніцы.
Юрыст Міхаіл Кірылюк у каментары «Белсату» выказаў меркаванне, што гэтыя дзеянні накіраваны супраць эмігрантаў і тых, хто плануе ад'езд.
☝️Больш падрабязнасцей шукайце на сайце
#рэпрэсіі
✍️ У Беларусі стартуе чарговая ўступная кампанія. Разбіраемся, на якія нюансы варта звярнуць увагу сёлета
Выпускнікоў 11-х класаў установаў сярэдняй адукацыі сёлета чакаецца звыш 56 тысяч. Беларускія ВНУ гатовыя прыняць толькі 48 тысяч.
🔍 Больш цікавага знойдзеце па спасылцы
☝️Спецслужбы Лукашэнкі зноў актывізаваліся ў чатах беларускіх эмігрантаў. Будзьце пільнымі!
Хтосьці з нікам @linga017 рассылае апытанне для студэнтаў, «важнае для даследчай работы». Раней гэты ж самы акаўнт ужо быў заўважаны ў распаўсюдзе фэйкавай рассылкі.
📍Болей інфармацыі шукайце ў нас на сайце
💱Курсы валютаў 9 красавіка
Па выніках сённяшніх гандляванняў еўра падскочыў больш як на 5 з паловаю капеек. Рост долара склаў прыкладна 2 капейкі. Тым часам расейскі рубель пайшоў уніз на капейку.
#курсывалютаў
☀️ Як адаб'юцца на ўраджайнасці апошнія анамаліі надвор'я?
Пасля цёплай канцоўкі сакавіка першы тыдзень красавіка раптам «паказаў зубы» і падсыпаў у Беларусь снегу. Прыемнага ў гэтым было мала нават для тых, хто любіць зіму.
Спыталі ў прадстаўніцы «Зялёнай сеткі», на што ўплываюць такія нестандартныя кліматычныя з'явы ды ці варта беларусам звыкаць да гэткіх анамаліяў.
👀 Чытайце на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻З акаўнту Анжалікі Мельнікавай былі сцягнутыя важныя дакументы Каардынацыйнай рады
🔻У Беларусі распачалася рэгістрацыя на ЦТ
🔻Пад Менскам здарыўся пажар на СТА
🔻Трамп увёў беспрэцэндэнтныя дадатковыя мыты на імпарт тавараў з Кітаю
🔻Расейскія атакі па Украіне і падрыхтоўка да чарговых перамоваў ЗША і РФ
🔻Тэмпературны антырэкорд у Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Вырашылі арганізаваць у Польшчы грашовы збор? А ці абкладаецца ён падаткамі?
Да гэтага часу ў польскім законе выразна не прапісана, ці з'яўляюцца данаты блогерам іх заробкам ці ж падоранымі сродкамі. Такая ж гісторыя з дабрачыннымі зборамі. У выніку не ясна, ці трэба плаціць падатак з гэтых сум.
🔍 Мы паспрабавалі распутаць гэты клубок з пытаннямі. Чытайце матэрыял на сайце
Расея масава ўдарыла ноччу па Харкаве і Дняпры
Мінімум 16 чалавек пацярпелі, адна жанчына ў цяжкім стане.
Паводле мэра Дняпра, у горадзе пашкоджаны пяць шматпавярховых дамоў, у некаторых зачэплены газавыя камунікацыі. У Харкаве пасля атакі «Шахедаў» гарыць складская і вытворчая інфраструктура.
Таксама пад удар дронаў трапіў Краматорск у Данецкай вобласці. Сярод пацярпелых: 11-гадовая дзяўчынка, яе 34-гадовая маці і 55-гадовая жанчына.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як сёння махляры падманваюць беларусаў?
Фэйкавае візавае агенцтва – свежая афёра, на якую трапляюцца сотні людзей. Як яны выходзяць на кантакт, што абяцаюць і па якіх прыкметах можна зразумець, што перад вамі махляры? Разбіраемся ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 З тэлефона Мельнікавай сцягнулі файлы КР
13 сакавіка з акаўнту Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, якія датычаць бяспекі ўсіх сябраў Рады. Трошкі пазней тэлефон ужо быў у Беларусі. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларусы адкладаюць вяселлі, а разводзяцца ўсё часцей
Мы вывучылі статыстыку шлюбаў і разводаў і выявілі вельмі трывожную тэндэнцыю. А яшчэ даведаліся, хто часцей абірае партнёраў сярод замежнікаў – мужчыны ці жанчыны? Усе лічбы і высновы – у нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць