belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤯 Гэта не проста транспарт, а чатырохногі пазадарожнік

Можа нават скакаць па заснежаных гарах ☝️☝️☝️

Читать полностью…

Белсат

🔸Беларуская мастачка з Гданьску просіць дапамогі ў справе адкрыцця мастацкай галерэі

Каб мець права на ўдзел у закрытым конкурсе на памяшканне для галерэі, трэба ўнесці заклад да 20 красавіка.

Ніка Сандрас мае на мэце сабраць неабходную для гэтага суму і ўзамен прапаноўвае на продаж свае працы ці навучальны курс па маляванні.

👀 Больш падрабязнасцей шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літоўскія праваахоўнікі расказалі, што было паабяцана падлетку, якога завербавалі для падпалу віленскай крамы IKEA

Частку абяцанага 17-гадовы ўкраінец, які здзейсніў падпал, атрымаў. Але ў іншым яго ўсё ж «кінулі».

📍Чытайце новыя падрабязнасці гэтай справы

Читать полностью…

Белсат

📍У базу вышуку расейскага МУС дадалі таксама былую дырэктарку «Белсату» Агнешку Рамашэўскую

«Я ганаруся, бо гэта значыць, што мая 17-гадовая дзейнасць была ацэненая па заслугах».

🔍 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️З рахунка фонду, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы

Пра гэта «Белсату» паведаміла крыніца з Міністэрства замежных справаў Польшчы. Застаецца загадкаю тое, хто менавіта здзейсніў гэтую аперацыю – варыянтаў можа быць некалькі.

🔍 Падрабязней разбіраем новы віток у «справе Мельнікавай» на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💵 Белстат расказаў пра гадавую інфляцыю ў сакавіку

Нашая экспертка адзначае: цяжка спрагназаваць, што будзе даражэць далей, а што – не, бо калі дзяржава не рэгулюе цэны, то ўжо пачынаюць працаваць законы рынку.

👀 Сабралі ўсе важныя лічбы на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🥰 Яны ўсё ж прыдумалі як зрабіць Бяззубіка яшчэ мілейшым

Вы толькі паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔹У Абу-Дабі адбыўся абмен асуджанымі, пра які раней дамовіліся ЦРУ і ФСБ

Расея вызваліла Ксенію Карэліну, якую летась асудзілі на 12 гадоў за данат украінскай дабрачыннай арганізацыі.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларуская школка пры віленскім музеі Луцкевіча можа знікнуць. Але надзея яшчэ не страчаная!

Музей заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў, якія жывуць у Літве, паўдзельнічаць у праграме па перадачы 1,2% падаткаў на некамерцыйныя арганізацыі.

🔍 Рэквізіты знойдзеце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🏰 Шырокай публіцы паказалі праект рэканструкцыі Пішчалаўскага замку

Падрыхтоўчыя працы могуць распачацца ўжо сёлета. На мэце стаіць далучэнне тэрыторыі Пішчалаўскага замку да агульнай гарадской прасторы і да экскурсійнага маршруту па гістарычным цэнтры.

👀 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📚 Беларуская бібліятэка ў цэнтры Варшавы – як яна паўстала і праз якія крыніцы папаўняе калекцыю кніг?

У новым выданні праграмы «МоваНанова» Віктар Шукеловіч размаўляе з Аляксандрай Гушчай – стваральніцай беларускага кнігазбору «Жыветэка», дзе беларусы Варшавы могуць пазычыць для чытання кнігі на роднай мове.

Аляксандра расказала не толькі пра свой праект, але і пра тое, як гучала беларуская мова на ейнай роднай Століншчыне. Некаторыя рэгіянальныя слоўцы ўпершыню пачуў нават наш вядоўца!

👀 Запрашаем да прагляду свежага выпуску «МовыНанова» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😲«Амаль 400 старонак новых матэрыялаў». Польшча працягвае расследаваць расейскі і беларускі ўплыў

Прэм’ер-міністр Польшчы Доналд Туск атрымаў трэці рапарт ад камісіі, якая вывучае расейска-беларускі ўплыў на польскую дзяржаву.

Кіраўнік Службы вайсковай контрвыведкі Яраслаў Стружык паведаміў, што матэрыялы, што ўтрымліваюцца ў справаздачы, могуць стаць падставаю для расследавання пракуратуры ды спецыяльных службаў. У прыватнасці, інфармацыя ў дакладзе можа быць даданая да рапарту супраць былога кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Антонія Мацярэвіча.

Паводле камісіі, Мацярэвіч у перыяд свайго кіраўніцтва Міністэрствам абароны з 2015 па 2018 гады перашкодзіў Польшчы далучыцца да міжнароднай праграмы «Karkonosze» па закупцы самалётаў-запраўшчыкаў, праз што бюджэту краіны была нанесеная шкода на больш чым 473 тысячы еўраў, а таксама пацярпелі ваенны патэнцыял і стратэгічная бяспека Польшчы.

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔸«Я ўжо двойчы яе прадказаў»

Аўтар славутага раману «Сабакі Еўропы» прадракае яшчэ адну вялікую вайну.

🔸Што падаражэе з уводам амерыканскіх мытаў на кітайскія прадукты?

Што гандлёвая вайна прынясе сусветнай эканоміцы.

🔸Як здыхляціну перапрацоўвалі пад носам у міліцыі і прадавалі дзіцячым садкам

Цягам пяці гадоў на харчовы рынак Меншчыны завозілі мяса, якое, імаверна, выцягвалі з могільнікаў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі выказаў падтрымку Белсату.

Падчас наведвання рэдакцыяў «Белсат», «Вот Так» і «Slawa TV» міністр падкрэсліў:

«Я поўны рашучасці знайсці як польскія, так і еўрапейскія сродкі на тое, каб там, дзе іншыя, можа быць, скарачаюць сваю прысутнасць – каб туды ўвайшла Польшча».

Як прайшла сустрэча чытайце і глядзіце на нашым сайце, а таксама на YouTube-канале. 🙌

Читать полностью…

Белсат

🥰 Мілаты ў стужку!

У Гарадзенскім заапарку нарадзілася малышка-як.

Праўда, яна ўсё яшчэ схавана ад старонніх вачэй клапатлівай мамай і гуляе на вуліцы толькі ў ранішні і вячэрні час.

Паглядзіце на прыгажуню!

Читать полностью…

Белсат

🙄 Некаторыя дзяржаўныя заводы бяруць вымушаныя паўзы праз складаную эканамічную сітуацыю

Асобным з іх не дапамагае нават праца на расейскую вайсковую прамысловасць, якая цяпер, здавалася б, павінна проста-такі закідваць замовамі.

📍Чытайце болей у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка бярэ пад «асабісты ідэалагічны кантроль» адукацыю, культуру, навуку, спорт, сямейную палітыку. «Прыярытэтныя сферы» пералічаныя ў дырэктыве №12. Навошта цяпер такі дакумент?

🔸 У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, зʼявіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай

🔸 Расейскія сілавікі абнавілі сваю базу вышуку, дадаўшы туды тысячы беларусаў. Сярод іх – былыя і цяперашнія працаўнікі «Белсату»

🔸 Спажывецкія цэны ў сакавіку выраслі на 0,8 % (на 2,8 % за першыя тры месяцы года) А ў лютым Беларусь заняла трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыю

🔸 Гадавіна Смаленскай трагедыі

🔸 Завяршылася грамадскае абмеркаванне законапраекту, што тычыцца дзейнасці рэпетытараў. Абмеркаванне праходзіла вельмі актыўна і нават эмацыйна. Што хочуць змяніць улады і чаму шмат хто супраць?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💬 «У гэтыя дні шмат што праяснілася ў сэнсе хто ёсць хто»

«Рускамірская» актывістка Вольга Бондарава зрабіла першую публічную заяву пасля свайго вызвалення. Яна мяркуе, што ў таго, што з ёй адбылося, ёсць «рэжысёр».

👀 Глядзіце падрабязнасці вось тут

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мы, палякі, думалі ў сярэдзіне 80-х гадоў, што ўжо няма ніякай надзеі. А аказалася, што свабода была даслоўна "за парогам"»

Пры якіх абставінах польскія ўлады гатовыя аднавіць палітычны дыялог з Лукашэнкам? Чаму напад на Украіну – найвялікшая памылка ў жыцці Пуціна?

🔍 Глядзіце поўнае інтэрв'ю з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

▪️Беларускі заатэхнік, які працаваў у Маскоўскім заапарку, памёр пасля ўкуса змяі

Здарэнне адбылося сёння раніцай. 35-гадовы Сяргей Якунін карміў змеяў. Адна з іх – аспід (гэта вельмі небяспечнае атрутнае сямействаў гадаў) – укусіла мужчыну за палец. У яго імгненна пачалася алергічная рэакцыя, смерць наступіла яшчэ да прыбыцця дактароў.

Высветлілася, што памерлы нарадзіўся ў Беларусі ды скончыў зааінжынерны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Ён вучыўся на кафедры ветэрынарыі і біятэхналогіі.

Читать полностью…

Белсат

📍Пасля рашэння Трампа замарозіць новыя мытныя тарыфы на 90 дзён Еўразвяз адрэагаваў такім жа самым чынам

Цягам наступных трох месяцаў Еўропа спадзяецца спыніць гэтую гандлёвую вайну шляхам перамоваў з амерыканскімі ўладамі.

🔍 Чытайце болей у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

💬 «Беларусь можа сутыкнуцца з наплывам кітайскіх тавараў у кароткатэрміновай перспектыве»

Ва ўмовах гандлёвай вайны са Штатамі Кітай, хутчэй за ўсё, пераарыентуе свой экспарт у краіны BRICS. Так што ў Беларусі можа паболець вопраткі, абутку, смартфонаў, ноўтбукаў ды іншай электронікі з Паднябеснай.

Законы рынку кажуць: калі прапанова павялічваецца, цана мусіць упасці. Але ці будзе так у выпадку Беларусі? Нашая экспертка мае ў гэтым сумневы.

🔍 Чытайце наш разбор вось тут

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 10 красавіка

Курс расейскага рубля фактычна не змяніўся, па еўра сёння гандляванняў не было, а вось долар істотна пайшоў уніз, страціўшы больш як дзве капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😲Бачылі калі-небудзь сабаку, які ездзіць на кані?

Знаёмцеся: гэта джэк-расэл Дэлі, які сябруе з канём Спэнкі і ўмее ездзіць вярхом.

Толькі паглядзіце, што вырабляе гэтая парачка!

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻У расейскую базу вышуку дадалі вялікую колькасць беларускіх эмігрантаў

🔻Кіраўнік польскага МЗС паабяцаў і надалей падтрымліваць «Белсат»

🔻Трамп «адкруціў» назад вялізныя мытныя тарыфы. Але не для ўсіх

🔻Зяленскі агучыў лічбу кітайскіх грамадзянаў, што ваююць на баку РФ

🔻Чыноўнікі возьмуць пад ідэалагічны кантроль моладзевую і сямейную палітыку

🔻Парад «лукаюгенду» правядуць у Гомлі

🔻Памідоры-чэры б'юць у Беларусі цэнавыя рэкорды

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😡«Улады спрабуюць як мага даражэй прадаць свой «гуманізм»

Неўзабаве ўлады Беларусі адзначаць 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны. Звычайна ў круглыя даты, звязаныя з заканчэннем гэтай вайны, праходзіла амністыя. У гэтым годзе пра яе нічога не чуваць.

Ці азначае гэта, што ніякай амністыі сёлета не будзе? Разбіраемся ў нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹Як сталася так, што кніга беларускай пісьменніцы пра Беларусь і беларусаў спадабалася нават замежнікам?

Менавіта гэта адбылося з кнігаю «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец (сапраўднае імя – Святлана Курс). Паразмаўлялі з пісьменніцай пра працу з замежнымі выдаўцамі, пра тое, што аб'ядноўвае ўсе еўрапейскія народы, і пра цуды ў звычайнымі жыцці.

Вялікую размову чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 9 красавіка

✔️Польскі міністр замежных справаў Радослаў Сікорскі наведаў ньюсрум і студыю «Белсату». Ён паабяцаў не скарачаць фінансавую падтрымку для беларускіх медыяў

✔️Падпольны цэх перапрацоўкі гнілога мяса ў адным будынку з «апоркай» міліцыі. Як такое стала магчыма?

✔️Жыхары дому, дзе жыла Мельнікава, расказалі, калі заўважылі яе адсутнасць

✔️Вячорка аддаў «скандальны» гадзіннік аўтару найбольшага данату на беларускія справы

✔️Вольга Бондарава адбыла адміністратыўны арышт і выйшла на волю

✔️Што паплечнікі Мельнікавай плануюць рабіць найбліжэйшым часам, каб яе знайсці?

✔️«Да таго моманту, пакуль я пішу і размаўляю па-беларуску, – я дома. Дзе б я ні быў». Альгерд Бахарэвіч правёў творчую сустрэчу ў Варшаве

✔️Аналітыкі падлічылі, што стане з цэнамі на айфоны, калі іхнае вырабніцтва перанясуць у ЗША

✔️У Беларусі стартуе чарговая ўступная кампанія. Разбіраемся, на якія нюансы варта звярнуць увагу сёлета

✔️Што кажа польскае заканадаўства пра падаткі з данатаў і дабрачынных збораў?

✔️Калумбія ўвяла для беларусаў бязвізавы рэжым

#рэпрэсіі:

▫️Сілавікі ўзяліся «кашмарыць» агенцтвы нерухомасці

▫️Расейскае МУС дадала ў сваю базу вышуку яшчэ тысячы беларусаў. Сярод іх і галоўная рэдактарка «Белсату»

Читать полностью…

Белсат

🐎 Памятаеце гэты верш са школьнай праграмы беларускай літаратуры?

Цяпер яго, магчыма, адтуль ужо прыбралі, але ў часы, калі ў школе вучыліся нашыя адміны, гэты твор Максіма Багдановіча нават задавалі вучыць на памяць!

Пазналі? 😊

Читать полностью…

Белсат

🕯 9 гадоў таму заўчасна пайшоў з жыцця мовазнаўца, стваральнік моўнай службы «Белсату» Зміцер Саўка

Ён стаяў ля вытокаў не толькі моўнай службы нашага каналу, але і онлайн-сэрвісу для праверкі памылак «Добрапіс». Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік».

Саўка з'яўляецца суаўтарам кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» і «Беларускі клясычны правапіс».

Читать полностью…
Подписаться на канал