belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤯 Прэзідэнтку Еўрапарламента абвінавацілі ў выкарыстанні чужых тэкстаў у сваёй дыпломнай працы

У 2003 годзе Рабэрта Метсола абараніла выпускную працу на тэму выбарчых сістэм і атрымала ступень доктара права (LL.D). Гэта не навуковая ступень, але на сайце Еўрапейскай народнай партыі Метсола пазначаная як «д-р Метсола», што звычайна ўжываецца для асобаў з навуковай дысертацыяй.

😮 Аднак аўстрыйскі «паляўнічы на плагіят» Штэфан Вэбер выявіў у працы прэзідэнткі Еўрапарламенту «188 фрагментаў з плагіятам або некарэктным цытаваннем»

Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🪖 Украіна страціла другі знішчальнік F-16. Пілот загінуў

Пра гэта паведамілі паветраныя сілы Украіны. Пілот — 26-гадовы Павло Іваноў — загінуў. Прычыны катастрофы не паведамляюцца.

▪️ У жніўні 2024 года Украіна страціла першы F-16 падчас адбіцця масіраванага ракетнага ўдару. Загінуў пілот Аляксей Мась.

Читать полностью…

Белсат

🐱Кот амаль тры дні прасядзеў на дрэве перад тым, як яго выратавалі

Гісторыю выратавання аднаго коціка з Салігорску глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Кантэнт унікальны»

Гамяльчанка Марыя Булавінская стварыла серыю дакументальных відэа пра шляхецкія сядзібы ў зоне радыеактыўнага забруджвання.

☝️ Рэжысёрка падкрэслівае, што кантэнт сапраўды ўнікальны, утрымлівае глыбокую працу для вывучэння гісторыі.

Зараз Булавінская шукае падтрымку для поўнай рэалізацыі праекту.

Падрабязней пра беларускую рэжысёрку, а таксама, як можна яе падтрымаць 👉 па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤡Лукашэнка пракаментаваў знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай

«Они же там потеряли спикерку эту. Найти не могут! Найти не могут. Так найдите хоть. У них одно сейчас. Понятно, Почобут этот - вечная проблема. И какая-то еще тема. "Для того чтобы разговаривать с нами, белорусы должны сделать это". Я говорю: "Да пошлите вы их". Мы никому ничего не должны. Хотите - садимся разговариваем»


Па словах дыктатара, Беларусь хацела выдаць Пачобута, аднак гэта польскі бок адмовіўся яго прыняць. Ды і сам палітзняволены журналіст аказваецца адмовіўся пакінуць краіну:

«А Почобут сказал: "Я туда не поеду". У нас это все записано. И все нас упрекают, что мы притесняем кого-то. Никого мы не притесняем. Места всем хватает»


🤔 Шчыра кажучы, мы мала што зразумелі з гэтага патоку бязглуздзіцы, але мо Лукашэнка зноў з картай прыдзе і пакажа куды магла падзецца Мельнікава.

Читать полностью…

Белсат

Бачылі гэты забаўны трэнд у сацсетках?

Гаспадары здымаюць, як жывёліны танчаць пад песню «Гуцулка». Распавядаем пра што яна і адкуль узялася, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤯 11000$ за нумар аўта? Лёгка! Гэта Менск, дзетка

У Менску з'явіліся абʼявы аб продажы «прыгожых» нумароў за шалёныя грошы.

А ўсё таму, што з пачатку года пачалі выдаваць нумары з васьмёркай абазначэння рэгіёну. І цяпер за 5000$ ці нават 11000$ вы можаце стаць уладальнікам нумару, напрыклад, «8888 ВЕ – 8».

Аднак ці легальна такое ўвогуле? 👉 «Белсат» пагутарыў па тэлефоне з прадаўцамі і ДАІ, каб даведацца падрабязнасці.

Читать полностью…

Белсат

😳 Расея сабралася назваць турызм у Беларусь «унутраным», не спытаўшы беларусаў

Расейскія дэпутаты прасоўваюць законапраект, які можа прыраўняць паездкі ў нашую краіну да «унутранага» турызму.

👉 «Белсат» разбірае, што прадугледжвае праект і чаму яго можна прыняць без удзелу Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Спецпасланнік Трампа: хуткі шлях скончыць вайну – прызнаць за Расеяй права на акупаваныя рэгіёны

Стывен Уіткаф пасля сустрэчы ў Вашынгтоне са спецпрадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым распавёў прэзідэнту ЗША, як ён бачыць самы хуткі шлях скончыць вайну ва Украіне, піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле амерыканскага чыноўніка, каб развязаць канфлікт, трэба прызнаць за Расеяй права на валоданне чатырма рэгіёнамі на ўсходзе Украіны – Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў, якія Масква акупавала ў 2022 годзе.

Паводле словаў дзвюх крыніцаў Reuters, на сустрэчы таксама прысутнічаў спецпасланнік па Украіне Кіт Келаг, які запярэчыў Уіткафу, што Кіеў ніколі не пагодзіцца на такія ўмовы. Трамп тады ніякіх рашэнняў не прыняў.

Читать полностью…

Белсат

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Пачытайце нашую падборку найбольш цікавых матэрыялаў:

✔️Гандлёвая вайна ЗША можа абярнуцца катастрофай для амерыканскай эканомікі і сусветнага гандлю

Еўракамісія падлічыла, колькі можа каштаваць гандлёвая вайна, распачатая ЗША.

✔️«Здзекі не спыніліся, а толькі ўзмацніліся»

Шчырае інтэрв’ю з Антанінай Канавалавай.

✔️Чаму «Mark Formelle» выпусціў калекцыю з расейскай зоркай Вольгай Бузавай?

Спыталі вытворцу. Вось, што нам адказалі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️«Экстраны» візіт амерыканскага чыноўніка ў Расею. Што вядома?

Візіт спец пасланніка Стыва Ўіткафа не толькі раптоўны, але яшчэ і сакрэтны: нібыта Дональд Трамп раззлаваны на Уладзімера Пуціна і нават хоча ўвесці супраць Расеі адмысловыя санкцыі. Прычына – ухіленне Крамля ад прыпыненне баявых дзеянняў на вайне з Украінай.

Што вядома пра тэму і вынікі перамоў чытайце ў нас на сайце.👇
https://belsat.eu/86124304/novyya-raundy-peramovau-i-vizit-spetspaslannika-shto-adbyvaetstsa-vakol-vajny-va-ukraine

Читать полностью…

Белсат

🚁 Цацачныя дроны – на ўзбраенне «народным апалчэнцам»

Такі падарунак сваім войскам зрабіў скандальна вядомы Мікалай Карпянкоў – цяпер намеснік міністра ўнутраных спраў.

Прыватная фірма па вырабу цацак «Хобі-парк», якая перадала дроны, узамен таксама атрымае «прыз» – бюджэтны тэндар.

Пра зрошчванне збройных сілаў і прыватнага капіталу – чытайце на нашым сайце. 😎

Читать полностью…

Белсат

☝️Агенцыі нерухомасці ў Беларусі працягваюць «кашмарыць»

Ператрусы і затрыманні ў офісах беларускіх агенцыяў нерухомасці працягваюцца трэці дзень.

«Усіх без разбору тварам у падлогу, ператрус, адабранне ўсёй тэхнікі і дакументаў. У некаторых кампаніях арыштавалі кіраўнікоў, у некаторых – яшчэ і бухгалтараў. Праз чатыры дні нікога з «верхавін» кампаній не выпусцілі», – такія падрабязнасці падзеяў паведамляюць крыніцы Белсату.

Што стаіць за інтэнсіўным ціскам: палітычны пераслед ці дзяржаўны рэкет? Падрабязнасці чытайце па спасылцы. 👇

Читать полностью…

Белсат

🐶 Сабакі працягваюць здзіўляць. Аказваецца, некаторыя з іх сапраўдныя галантныя джэнтльмены!

Напрыклад, гэты хвастаты адкрыў браму для свайго сябра.

Як яму гэта ўдалося, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Ён гэта робіць з задавальненнем»

Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава распавяла пра здзекі ў ПК-4, праз якія пакутуюць дзясяткі невінаватых жанчын. У допісе, апублікаваным у Facebook, яна адкрыта называе прозвішча аднаго з супрацоўнікаў, які, паводле яе сведчання, сістэматычна прыніжае, запужвае і катуе палітвязняў.

▪️ Пачытайце, праз якія жахі проста цяпер праходзяць беларускія палітзняволеныя жанчыны

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

▪️12 красавіка – дата, калі адлік да дэмакратыі пайшоў у зваротны бок

Гэты дзень называюць пачаткам усталявання дыктатуры ў Беларусі. 30 гадоў таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі.

Пра падзеі, якія змянілі ход беларускай гісторыі, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🙈 Азаронак напісаў фанфік на стараславянскай мове

Бондарава зладзіла скандал у ІЧУ, бо не хацела выходзіць.

А ChatGPT прыдумаў беларускую кібервёску.

👉 Пра ўсё гэта ў новым выпуску гумарыстычнай праграмы «Хай так TV»

Читать полностью…

Белсат

❤️ Гэтая дзяўчына не проста стрыжэ – яна вяртае людзям веру ў сябе

Нам так не хапае такіх гісторый!

👉 Пачытайце гіторыю Юлія Гараднічук, якая кінула руцінную працу на мясаамбінаце, адвучылася на цырульніцу і ўжо два гады працуе ў пансіянаце для людзей з інваліднасцю і асобаў сталага веку пад Берасцем, на якіх шмат хто забыўся.

Дзякуючы ёй пра жыхароў пансіянату сёння ведаюць ужо тысячы людзей у Беларусі і за яе межамі, якія гатовыя падтрымаць словам і справаю.

❗️Звяртаем увагу: мы не размаўлялі з дзяўчынай асабіста. Гэты тэкст напісаны на аснове ейных адкрытых публікацыяў у TikTok-акаўнце і старонак у Threads і Instagram. Мы не звярталіся да дзяўчыны па каментар, каб не ставіць яе ў небяспеку.

Читать полностью…

Белсат

🍧 Марозіва за 60 рублёў у Менску: што ў ім такога незвычайнага?

Беларускі блогер пакаштаваў гэты дарагі дэсерт, і вось, што распавёў.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Трамп расчараваны тым, як Украіна і Расея паводзяць сябе ў перамовах па сканчэнні вайны

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага Дому Кэралайн Левіт:

«Я думаю, што прэзідэнт дакладна даў зразумець, што ён стала расчараваны абодвума бакамі гэтага канфлікту, і ён хоча, каб гэтыя баявыя дзеянні скончыліся, ён хоча, каб вайна скончылася»


Заява прагучала на фоне візіту спецпрадстаўніка Трампа Стывена Ўіткафа ў Расею.

🤔 А 11 красавіка Трамп напісаў ў Truth Social, што «Расея павінна дзейнічаць, каб скончыць вайну»

Читать полностью…

Белсат

📌 «Час хрушчовак прайшоў»

Згодна з Канцэпцыяй дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года, у Беларусі распачнецца рэнавацыя жылфонду. Яна закране і хрушчоўкі, кажуць чыноўнікі:

«Сёння час хрушчовак прайшоў. Так, гэта ўсё яшчэ дастаткова моцныя дамы, але, вядома, маральна і фізічна састарэлыя. Таму будзе запушчаная праграма рэнавацыі такога жыллёвага фонду. Прадугледжана, што грамадзянаў будуць перасяляць у іншыя кватэры ці выплочваць грашовую кампенсацыю»


Хрушчоўкі масава будаваліся ў Беларусі ў 1955–1975 гадах. Паводле інстытуту «Белжылпраект», у Менску 16 % ад усяго жыллёвага фонду – гэта хрушчоўкі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Перамовы паміж Расеяй і ЗША

✔️Менск чакае пакістанцаў

✔️Былы палітвязень - у лапах ГУБАЗікаўцаў?

✔️Беларусы бунтуюць супраць нізкіх заробкаў

✔️Пажар на Камароўцы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🚀 Сёння, 12 красавіка, увесь свет адзначае Дзень касманаўтыкі

А ці ведаеце вы, што беларусы зрабілі вельмі шмат для асваення космасу?

☝️ Бо менавіта беларус вынайшаў шматступеневую ракету. А яшчэ адзін наш суайчыннік быў у ліку тых, хто адправіў першага чалавека на Месяц.

Дык ці можна лічыць Беларусь касмічнаю дзяржавай? 👉 «Белсат» пагутарыў пра гэта з экс-дарадцам кіраўніка Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны Андрэем Калеснікам.

Читать полностью…

Белсат

😲Як выглядае ўзаемадапамога сярод... сабак?

Паказваем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💃🏼 «Раніца з Белсатам»: пачнём выходныя з пазітыву!

Сёння абмяркуем: што такое катафікацыя і якой павінна быць канапа для ката, якую мову называлі крыўскай, як змагацца з самотай і знайсці сяброў, а таксама прыгатуем сняданак з Паўлам Гарадніцкім.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💊 «Балючае месца» айчыннай медыцыны – кадравае

Толькі лекараў не хапае больш за чатыры тысячы, столькі ж фельчараў ды медсясцёр і яшчэ больш іншых працаўнікоў. Гэта вынікае з даследаванняў НАН Беларусі.

«Кадравы голад» – адна з прычынаў, якая змушае беларусаў усё часцей звяртацца па дапамогу ў прыватныя медцэнтры.
Але дзяржава таксама не дрэмле: рыхтуецца пастанова, якая ўскладніць набор спецыялістаў у прыватныя клінікі.

Падрабязнасці чытайце па гэтай спасылцы. 👇

Читать полностью…

Белсат

Былы беларускі палітвязень прымусова выдалены з Літвы?

Мацвей Бяляй, нібыта, за кратамі ў Беларусі. Пра гэта ў сваіх сацсетках заяўляюць спецслужбы Лукашэнкі.
Былы палітвязень, які ўцякаў ад рэпрэсій пад балоты і лясы, нібыта, прымусова перададзены ў Беларусь ўладамі Літвы.

Што вядома пра Мацвея Бяляя і ягоную драматычную гісторыю, чытайце на нашым сайце.👇

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 красавіка

✔️ Суд у Гаазе не будзе судзіць Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам

✔️ Беларус з пісталетам напаў на паліцыянтаў у Расеі

✔️ Гадавіна тэракту ў менскім метро

✔️ З «Беларускалію» спагоняць у даход Украіны актывы прадпрыемства

✔️ Навошта «Mark Formelle» Вольга Бузава?

✔️ Лукашэнка хоча прывезці ў Беларусь 100–150 тыс. гастарбайтараў з Пакістану

✔️ У Беларусі з’явілася новая медычная спецыяльнасць

✔️ У Беларусі ў суботу зноў даражэе бензін

✔️ Дзень адчыненых дзвярэй у Варшаўскім ўніверсітэце

✔️ Літва хоча мець права ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі, нават калі ЕЗ спыніць свае

#рэпрэсіі:

▪️ Палітзняволеная распавяла, як супрацоўнікі гомельскай ПК катуюць палітвязынак

▪️ Аўтаслесара з Менску асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

▪️ Чарговае папаўненне «Спісу экстрэмістаў»

Читать полностью…

Белсат

Украіна ўвяла санкцыі супраць прапагандысткі БТ і яшчэ дзвюх арганізацый

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні шэрагу санкцыяў, пад якія трапіла беларуская прапагандыстка Анастасію Бенедзісюк, а таксама дзве арганізацыі зарэгістраваныя ў Менску, заўважыла @mediazona_by.

Анастасія вядомая сваімі рэпартажамі на БТ пра «нацыстаў ва Украіне» а таксама пра «ЛГБТ-ваяроў у шэрагах ЗСУ».

Таксама ў санкцыйны спіс трапілі грамадскае аб'яднанне «Беларускі славянскі камітэт» і прыватная асветніцкая ўстанова па пытаннях гісторыі, права і сацыяльных адносін «Згода – Медыя».

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Да чаго дамовіўся з Лукашэнкам прэмʼер Пакістану

🔸У Беларусі праводзяць чарговыя вайсковыя вучэнні. Чаму так шмат манеўраў і ці іхная мэта толькі навучальная?

🔸Што абмяркоўваюць на чарговым паседжанні «Рамштайн» у штаб-кватэры NATO

🔸Агляд падзеяў замежжа

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/1vjvohqzSZk

Читать полностью…
Подписаться на канал