belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Авіякатастрофа ў Нью-Ёрку

✔️З сайту НАУ прыбралі згадку пра Анжаліку Мельнікаву

✔️Пуціна не будуць судзіць у Гаазе, пакуль ён прэзідэнт

✔️Палітвязынка спыніла працу

✔️На свабоду выйшаў палітвязень Павел Юхневіч

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📌 З «Беларускалію» спагоняць у даход Украіны актывы прадпрыемства

9 красавіка суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Украіны.

У выніку ў даход украінскай дзяржавы спагнана больш як 70 тыс. тонаў хлорыстага калію, грашовыя сродкі ў памеры больш як 250 млн грыўняў у эквіваленце (звыш 6 млн долараў), 1545 чыгуначных вагонаў і 48 % статутнага капіталу ТАА «АГРОСКВЕТ». Таксама «Беларуськалій» пазбаўлены права на кампенсацыю кошту прымусова адчужанай маёмасці.

Читать полностью…

Белсат

💔 14 гадоў таму на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух

15 загінулых, 2 пакараных смерцю і больш за 400 пацярпелых.

А ўжо 13 красавіка Лукашэнка паведаміў, што «злачынства было раскрытае»

Аднак ці сапраўды Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі «тэрарыстамі»?

👉 У фільме «Страх у краіне спакою» рэжысёрка Кацярына Бортнік аналізуе найбольш супярэчлівыя моманты справы «тэрарыстаў з метро», якіх суд так і не разгледзеў.

Читать полностью…

Белсат

😶«Закрыць усе шчыліны іншадумства»

Упершыню ў Беларусі былі зацверджаны асновы ідэалогіі дзяржавы. Аднак цягам 30 гадоў уладамі прымаліся іншыя заканадаўчыя акты ў ідэалагічным кірунку.

Што ў выніку стала «дзяржаўнай ідэалогіяй» і ці чакае беларусаў татальная ідэалагізацыя? Разбіраемся разам з экспертамі.

Што яны нам распавялі, чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

😡Адмысловы трыбунал не будзе судзіць Уладзіміра Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам

Як расказалі выданню «Euronews» 2 еўрапейскія чыноўнікі, знаёмыя з працэсам, што завочна судзіць не будуць таксама прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна і міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова. Судовы пераслед іх будзе дазволены толькі ў тым выпадку, калі яны будуць фізічна прысутнічаць у зале суда або пасля іх сыходу са сваіх пасадаў.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️«Палітвязынкі» больш няма

Праваабарончая ініцыятыва па падтрымцы жанчын-палітвязняў спыніла працу. Прычынай стала не вызваленне палітзняволеных жанчын, а прызнанне «Палітвязынкі» «экстрэмісцкім» фармаваннем.

Журналісцкія «экстрэмісцкія» праекты працягваюць працу.

Падрабязнасці чытайце на нашым сайце. 👇

Читать полностью…

Белсат

🐕 Сабака Фанта з Віцебску сталася зоркай TikTok

Паглядзіце, што яна ўмее!

Читать полностью…

Белсат

🎭 Як адмовіцца ад тугі, калі здаецца, што навокал безвыходнасць? Адзін са спосабаў – тэатр

Вольныя Купалаўцы ўжо чацвёрты год жывуць у Польшчы, але гэта не замінае ім радаваць гледачоў новымі спектаклямі.

🗣 Як ім гэта ўдаецца – расказаў рэжысёр Аляксандр Гарцуеў

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Сальда вонкавага гандлю Беларусі ўжо паўгода ў мінусе. І прасвету пакуль не відаць

Апошні раз прыбытак быў летась у студзені – жніўні, тады экспарт перавысіў імпарт на $ 187 млн. Пасля гэтага – усцяж дэфіцыт.

📍Спыталі ў эксперта, чаму так адбываецца

Читать полностью…

Белсат

🙄 Некаторыя дзяржаўныя заводы бяруць вымушаныя паўзы праз складаную эканамічную сітуацыю

Асобным з іх не дапамагае нават праца на расейскую вайсковую прамысловасць, якая цяпер, здавалася б, павінна проста-такі закідваць замовамі.

📍Чытайце болей у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка бярэ пад «асабісты ідэалагічны кантроль» адукацыю, культуру, навуку, спорт, сямейную палітыку. «Прыярытэтныя сферы» пералічаныя ў дырэктыве №12. Навошта цяпер такі дакумент?

🔸 У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, зʼявіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай

🔸 Расейскія сілавікі абнавілі сваю базу вышуку, дадаўшы туды тысячы беларусаў. Сярод іх – былыя і цяперашнія працаўнікі «Белсату»

🔸 Спажывецкія цэны ў сакавіку выраслі на 0,8 % (на 2,8 % за першыя тры месяцы года) А ў лютым Беларусь заняла трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыю

🔸 Гадавіна Смаленскай трагедыі

🔸 Завяршылася грамадскае абмеркаванне законапраекту, што тычыцца дзейнасці рэпетытараў. Абмеркаванне праходзіла вельмі актыўна і нават эмацыйна. Што хочуць змяніць улады і чаму шмат хто супраць?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💬 «У гэтыя дні шмат што праяснілася ў сэнсе хто ёсць хто»

«Рускамірская» актывістка Вольга Бондарава зрабіла першую публічную заяву пасля свайго вызвалення. Яна мяркуе, што ў таго, што з ёй адбылося, ёсць «рэжысёр».

👀 Глядзіце падрабязнасці вось тут

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мы, палякі, думалі ў сярэдзіне 80-х гадоў, што ўжо няма ніякай надзеі. А аказалася, што свабода была даслоўна "за парогам"»

Пры якіх абставінах польскія ўлады гатовыя аднавіць палітычны дыялог з Лукашэнкам? Чаму напад на Украіну – найвялікшая памылка ў жыцці Пуціна?

🔍 Глядзіце поўнае інтэрв'ю з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

▪️Беларускі заатэхнік, які працаваў у Маскоўскім заапарку, памёр пасля ўкуса змяі

Здарэнне адбылося сёння раніцай. 35-гадовы Сяргей Якунін карміў змеяў. Адна з іх – аспід (гэта вельмі небяспечнае атрутнае сямействаў гадаў) – укусіла мужчыну за палец. У яго імгненна пачалася алергічная рэакцыя, смерць наступіла яшчэ да прыбыцця дактароў.

Высветлілася, што памерлы нарадзіўся ў Беларусі ды скончыў зааінжынерны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Ён вучыўся на кафедры ветэрынарыі і біятэхналогіі.

Читать полностью…

Белсат

📍Пасля рашэння Трампа замарозіць новыя мытныя тарыфы на 90 дзён Еўразвяз адрэагаваў такім жа самым чынам

Цягам наступных трох месяцаў Еўропа спадзяецца спыніць гэтую гандлёвую вайну шляхам перамоваў з амерыканскімі ўладамі.

🔍 Чытайце болей у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 11 красавіка

Долар страціў больш за 2 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель вырас зусім крыху.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Ўіткаф адправіўся ў Расею, каб сустрэцца з Пуціным

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы і звесткі сэрвісу адсочвання палётаў «Flight Radar» паведамляе амерыканскае выданне «Axios». Аднак афіцыйна звесткі пра візіт Стыва Ўіткафа ў Расею пакуль не пацверджаныя.

У публікацыі таксама сказана, што Трамп незадаволены адсутнасцю прагрэсу на перамовах аб перамір'і ва Украіне:

«Калі да канца гэтага месяца не будзе пагаднення аб перамірʼі, Трамп можа ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі або пры дапамозе прэзідэнцкага ўказа, або ж звярнуўшыся да Кангрэсу з просьбай прыняць новыя санкцыйныя законы»

Читать полностью…

Белсат

🔻Беларус з пісталетам напаў на паліцыянтаў у Расеі

У Калужскай вобласці быў затрыманы грамадзянін Беларусі. Расейскія СМІ паведамляюць, што гэта Анатоль П. 1985 года нараджэння. Ён напаў на паліцыянтаў з пнеўматычным пісталетам. Следства будзе дамагацца заключэння яго пад варту.

Што менавіта адбылося, чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🫥 У Беларусі праводзяць чарговыя вайсковыя вучэнні. Гэтым разам у прымежным з Літвой раёне

Вучэнні ў Пастаўскім раёне будуць праходзіць 11-13 красавіка. Падчас вучэнняў плануецца «адпрацаваць пытанні аховы і абароны аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі «ўмоўнага праціўніка», забеспячэння захадаў ваеннага становішча, у тым ліку з задзейнічаннем атраду народнага апалчэння, абароны населенага пункта».

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔺Смаленская катастрофа: як 15 гадоў таму польская трагедыя ледзь не змяніла Беларусі

Што адбывалася ў Беларусі падчас трагедыі, «Белсату» апавёў Вітальд Юраш, на той момант часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў нашай краіне.

🔺«На божым судзе ўсім у сраку будзе»

Паразмаўлялі з пісьменніцаю Святланаю Курс.

🔺Амністыі ў 2025 годзе не будзе?

Куды падзеўся «гуманізм» уладаў?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 красавіка

✔️З рахунка фонду, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы

✔️Бондарава зрабіла першую публічную заяву пасля свайго вызвалення з «сутак»

✔️Трансфармацыя «Валадаркі»: ува што ператвораць былое СІЗА ў цэнтры Менску

✔️Пасля рашэння Трампа замарозіць новыя мытныя тарыфы на 90 дзён Еўразвяз адрэагаваў такім жа самым чынам

✔️З прычыны гандлёвай вайны ЗША з Кітаем тавары з Паднябеснай могуць запаланіць Беларусь

✔️«Paysera» заблакавала рахункі беларусаў, якія не пацвердзілі легальнага знаходжання ў ЕЗ

✔️Цэны ў беларускіх крамах разганяюцца другі месяц запар

✔️Міністэрства аховы здароўя РБ «скасавала» дзіцячых стаматолагаў

✔️Некаторыя дзяржаўныя заводы бяруць вымушаныя паўзы праз складаную эканамічную сітуацыю

✔️Беларускі заатэхнік, які працаваў у Маскоўскім заапарку, памёр пасля ўкуса змяі

#рэпрэсіі:

▫️Ініцыятыву «Палітвязынка» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». У сувязі з гэтым яна абвесціла пра спыненне працы

▫️Сілавікі прыходзілі да бацькі і цешчы актывіста Дзмітрыя Карняенкі. Ён датычны да праекту «Хрысціянская візія», які таксама нядаўна быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

▫️Пра візіт сілавікоў у цывільным да сваёй маці паведаміў таксама наш журналіст Валер Руселік

▫️Расейскае МУС дадала ў сваю базу вышуку заснавальніцу «Белсату» Агнешку Рамашэўскую

Читать полностью…

Белсат

🛠 12 красавіка супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў чакае суботнік. Проста нагадваем, што вы маеце поўнае права ў ім не ўдзельнічаць

Паводле пастановы Савету Міністраў, суботнік праводзіцца «выключна на добраахвотнай аснове», а ў працоўным заканадаўстве Беларусі няма паняцця «суботнік» як абавязковай падзеі.

👀 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📍Міністэрства аховы здароўя РБ «скасавала» дзіцячых стаматолагаў

Абавязкі гэтай катэгорыі зубных дактароў усклалі на стаматолагаў-тэрапеўтаў.

👀 Вось як чыноўнікі тлумачаць такое рашэнне

Читать полностью…

Белсат

🤯 Гэта не проста транспарт, а чатырохногі пазадарожнік

Можа нават скакаць па заснежаных гарах ☝️☝️☝️

Читать полностью…

Белсат

🔸Беларуская мастачка з Гданьску просіць дапамогі ў справе адкрыцця мастацкай галерэі

Каб мець права на ўдзел у закрытым конкурсе на памяшканне для галерэі, трэба ўнесці заклад да 20 красавіка.

Ніка Сандрас мае на мэце сабраць неабходную для гэтага суму і ўзамен прапаноўвае на продаж свае працы ці навучальны курс па маляванні.

👀 Больш падрабязнасцей шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літоўскія праваахоўнікі расказалі, што было паабяцана падлетку, якога завербавалі для падпалу віленскай крамы IKEA

Частку абяцанага 17-гадовы ўкраінец, які здзейсніў падпал, атрымаў. Але ў іншым яго ўсё ж «кінулі».

📍Чытайце новыя падрабязнасці гэтай справы

Читать полностью…

Белсат

📍У базу вышуку расейскага МУС дадалі таксама былую дырэктарку «Белсату» Агнешку Рамашэўскую

«Я ганаруся, бо гэта значыць, што мая 17-гадовая дзейнасць была ацэненая па заслугах».

🔍 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️З рахунка фонду, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы

Пра гэта «Белсату» паведаміла крыніца з Міністэрства замежных справаў Польшчы. Застаецца загадкаю тое, хто менавіта здзейсніў гэтую аперацыю – варыянтаў можа быць некалькі.

🔍 Падрабязней разбіраем новы віток у «справе Мельнікавай» на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💵 Белстат расказаў пра гадавую інфляцыю ў сакавіку

Нашая экспертка адзначае: цяжка спрагназаваць, што будзе даражэць далей, а што – не, бо калі дзяржава не рэгулюе цэны, то ўжо пачынаюць працаваць законы рынку.

👀 Сабралі ўсе важныя лічбы на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🥰 Яны ўсё ж прыдумалі як зрабіць Бяззубіка яшчэ мілейшым

Вы толькі паглядзіце!

Читать полностью…
Подписаться на канал