Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🎼 «Глаўнае, каб была занааачкааа да да Да!»
У РСП выйшаў новы альбом «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех»
Мы ужо падпяваем усёй рэдакцыяй! Прыядноўвайцеся! 🎶 Паслухаць ТУТ
#штопаслухаць
Ці ведалі вы, што раней у NATO быў савецкі аналаг?
Гаворка пра «варшаўскі дагавор», які быў афіцыйна распушчаны 34 гады таму. Каротка распавядаем галоўнае, што трэба ведаць пра гэты саюз, паслухайце 🔽
⚡️ У Літве знойдзена цела чацвёртага амерыканскага вайскоўца
Пра гэта паведаміла камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы:
«Чацвёрты салдат арміі ЗША (...) быў знойдзены мёртвым недалёка ад Пабрадэ, Літва, 1 красавіка»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Да 1 красавіка мусіла паўстаць «справядлівая сістэма ўтварэння коштаў», а што насамрэч?
🔸Якія змены ў працоўным кодэксе дазволяць абмінуць «дармаедскія» абмежаванні
🔸Курс на еўраінтэграцыю Ерэвана: як Арменія паварочваецца ў бок Еўропы
🔸Амерыканская збанкрутавала кампанія, якая праводзіла тэсты ДНК для вызначэння радаводу. Што будзе з персанальнымі дадзенымі кліентаў, сярод якіх былі і беларусы?
🔸Як і над чым смяюцца беларусы, а таксама пагаворым пра тое, як важна смяяцца ў цяжкія часы
🔸У Студыі абмяркоўваем бясконцыя прыезды расейскіх губернатараў да Лукашэнкі, сітуацыю вакол крымінальных справаў супраць прадстаўнікоў Байсол, Беларускага моладзевага хабу і Байхэлп, а таксама сітуацыю з Анжалікай Мельнікавай
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/GKtr4sUT6pU
🔥 Гляньце, якая крутая навіна пра падтрымку беларускіх ініцыятываў за мяжой!
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні сабрала базу беларускіх арганізацый, якія можна падтрымаць фінансава, пералічыўшы 1,2% ці 1,5% падаходнага падатку.
Зараз у базе 16 праектаў з Літвы і Польшчы і яна працягвае папаўняцца.
Спіс арганізацый і рэквізіты для пералічэння можна паглядзець 👉 ТУТ
А калі вы самі хочаце далучыцца да базы, то можаце запоўніць адпаведную форму 👉 ТУТ
☕️ Арэшкі са згушчонкай, кава і мара пра Беларусь
Адкрыць кавярню ў Варшаве? Лёгка! Ну, амаль… Яўген Скрабутан рызыкнуў, а мы расказваем яго гісторыю ☝️
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»
😈 Памятаеце дэмана Богарта з фільмаў пра Гары Потэра? Яго можна было перамагчы, высмеяўшы загаворам «Рыдзікулус»
У беларускіх палітвязняў таксама былі свае загавары, каб змагацца з такімі во богартамі. Бо ў турме смех ратуе ад страшнай рэчаіснасці і дае сілы неяк трымацца і працягваць жыць.
З чаго смяюцца за кратамі? Як ставяцца да жартаў супрацоўнікі СІЗА і калоніяў? У чым спецыфіка турэмнага гумару? 👉 Распавядаюць былыя палітвязні.
😁 Не толькі Слава камісаранка ўмее добра жартаваць
На Дзень смеху «Белсат» сабраў шмат смешных беларусаў, якіх можна паглядзець ці пачытаць у сацсетках. Гумар на розны густ: ад злобна-палітычнага да рэтра-іранічнага.
🕵️♂️ Пакуль лепшыя паліцэйскія Літвы і ЗША спрабуюць разабрацца, як адбылася трагедыя з вайскоўцамі...Трамп ужо ўсё зразумеў і растлумачыў
Аказваецца, усё проста – амерыканскія вайскоўцы ў Літве маглі праваліцца пад лёд:
«Гэта быў вельмі цяжкі аўтамабіль, вельмі цяжкі, і, падобна, што бераг гэтага возера абваліўся. Была ноч, было вельмі халодна, шмат лёду. Мусіць, яны слізганулі, бо гэта вельмі вялікая і цяжкая тэхніка. Хутчэй за ўсё, так і здарылася, яны саслізнулі. Траіх больш няма з намі, а адзін знік»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️На беларускай мяжы затрымалі амерыканца
✔️Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА
✔️У БДУ выступіў гандляр зброяй
✔️Завышаныя цэны на лекі
✔️Смяротнае ДТЗ
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
«Чалавека напойваюць да бяспамяцтва». Азараў распавёў, як яго хацелі вывезці ў Беларусь
У нашым эфіры кіраўнік «BYPOL» падзяліўся гісторыяй пра тое, якой схемай карыстаюцца для вывазу людзей у Беларусь і як ледзь не скралі яго самога, паслухайце ☝🏻
Размову цалкам, глядзіце ў «Студыі Белсат» 🎬
🫤 Забаўляцца нельга дзякаваць... знакі прыпынку расстаўляйце самі
У Беларусі вырашылі забараніць радасць... ну прынамсі так выглядае са слоў чыноўніцы Вольгі Смірновай. На яе думку, на выпускных дзеці павінныя не радавацца і забаўляцца, а дзякаваць «кіраўніцтву ўстановы, кіраўніцтву гораду, кіраўніцтву краіны» за нашае шчаслівае дзяцінства ідэалагічную прамыўку мазгоў.
А міністр адукацыі Андрэй Іванец пайшоў яшчэ далей. Ён лічыць, што на школьных выпускных не павінна быць лімузінаў, бо «гэта псеўдатрадыцыя чужая нашай краіне».
Ну коцікі ну! Цікава паглядзець на чым ездзіць сам міністр на мерапрыемствы. Няўжо цягнікамі каб не падтрымліваць варожы аўтапром? 🤔
🤦♂️ Кнігі пра ГУЛАГ могуць «нанесці шкоду» інтарэсам Беларусі
Так пастанавіла Міністэрства інфармацыі. Ведамства спужалася раману Эн Эплбаўм (жонкі кіраўніка польскага МЗС) пра савецкі таталітарызм і проста забараніла кнігі.
Усяго пад забаронай цяпер 92 выданні, сярод іх – дзве кнігі спадарыні Эн.
Узначальваюць жа спіс кнігі па гісторыі Беларусі: «Нарысы гісторыі Беларусі (1795–2002)» Захара Шыбекі, «Тайны белорусской истории» Вадзіма Дзеружынскага і «На скрыжалях вякоў: гістарычныя творы» Кастуся Цвіркі.
Пуцін збіраецца прызваць яшчэ 160 тысяч расейцаў у войска
Паводле новага ўказу, вясновы прызыў стане найбольш маштабным за апошнія 14 гадоў. Ён працягнецца тры з паловай месяцы: з 1 красавіка па 15 ліпеня і закране мужчын ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.
Павесткі будуць адпраўляцца праз сэрвіс «Дзяржпаслуг» і будуць лічыцца аўтаматычна атрыманыя.
Таксама ў Расеі плануецца перагляд раскладу хвароб (цяпер у войска могуць трапіць людзі з астмай і гіпертаніяй).
💥 #галоўнае за 31 сакавіка
✔️ У Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх кампаній
✔️ Караеў прызначаны «губернатарам Гарадзенскай вобласці»
✔️ Пракуратура Літвы пачала расследаванне па факце смерці амерыканскіх вайскоўцаў
✔️ ЗСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі
✔️ Трамп паабяцаў Зяленскаму «вялікія праблемы»
✔️ Хронікі выжывання ў вёсцы на Віцебшчыне
✔️ У Францыі суд прызнаў лідарку ўльтраправых вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламенту
✔️ У Беларусі дазволілі адстрэльваць болей зуброў і мядзведзяў
✔️ Трэцяя гадавіна вызвалення Бучы
#рэпрэсіі:
▪️ КДБ арыштаваў яшчэ адзін дом Аляксея Дзікавіцкага
▪️ Тэлефон Анжалікі Мельнікавай зафіксаваны ў Беларусі
▪️ Губазікаўцы спрабавалі выкарыстаць нашае фота для правакацыі
❤️ Гэтыя прыгажуны жывуць побач, а мы нават і не ведаем
У Міжнародны дзень птушак адкрываем для вас цудоўныя рэдкасці Беларусі. Гэта не проста птушкі, а жамчужыны дзікай фаўны!
Паглядзіце, хто лунае над беларускімі лясамі, балотамі і рэкамі 🐦⬛️
🙈 Не, гэта не жарт! «BELPOL» сапраўды вырабляе тэкстыль... толькі гэта не той «BELPOL»
Аб’яднанне былых сілавікоў мае расейскага і польскага цёзкаў. Расейскі займаецца вытворчасцю хатняга тэкстылю (бялізны, посцілак, падушак, ручнікоў і іншага), а польскі – вырабляе дзверы, падлогі і займаецца іх мантажом.
Аднак не толькі «BELPOL» мае сваіх іншаземных «клонаў». З нагоды 1 красавіка вырашылі паглядзець, якія новыя сэнсы беларускія назвы набываюць за межамі нашай краіны. 👉 Пачытайце
😁 Накарміць тату салам у шакаладзе, ці «напужаць» сябра ад імя супрацоўніка КДБ
Вядоўцы «Белсату» распавялі пра самыя запамінальныя розыгрышы ў сваім жыцці.
Думаеце ўсе разыграныя ацанілі гумар? 🤭👉 Пачытайце
А потым, калі для вас гэта бяспечна, падзяліцеся сваімі цікавымі жартамі і розыгрышамі. А мо неяк выбітна(або не вельмі) разыгралі вас? 😊
🪖 Кітай ніяк не можа дараваць Тайваню незалежнасць і ўвесь час шукае слабыя кропкі каб вярнуць краіну ў свой склад
У аўторак кітайскія вайскоўцы аб'явілі аб правядзенні буйнамаштабных вучэнняў у водах вакол Тайваня, якія павінны стаць «сурʼёзным папярэджаннем і рашучым стрымліваннем незалежнасці Тайваня»
Тайвань у сваю чаргу вырашыў замовіць у ЗША новыя ракеты, самалёты і іншае ўзбраенне.
Ці зможа ўтрымацца кволы «мір і стабільнасць» паміж краінамі, 👉 чытайце па спасылцы
🔥 «... гатовыя аказаць далейшы ціск на Расею...»
Еўрадыпламаты прадставілі дэкларацыю адносна міру і вайны на кантыненце.
☝️ Падпісанты дамовіліся пра працяг усебаковага падтрымання Украіны.
У тэксце таксама падкрэсліваецца, што Украіна дэманструе «сваю цвёрдую прыхільнасць міру», а вось Расея «працягвае атакі на ўкраінскія гарады і інфраструктуру».
Дакумент падпісалі міністры замежных справаў Нямеччыны, Францыі, Італіі, Польшчы, Іспаніі, Вялікай Брытаніі, а таксама Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі. Новыя канкрэтныя рашэнні могуць быць прынятыя 11 красавіка.
😡 Нягледзячы на наступствы землятрусу, улады М’янмы працягваюць бамбаваць паўстанцаў
Пры гэтым станам на 31 сакавіка колькасць ахвяраў землятрусу ў краіне дасягнула 2056 асобаў. 3900 пацярпелі, а 300 мяркуюцца зніклымі.
Людзі спяць на вуліцы, бо баяцца вяртацца ў свае дамы.
Землятрус магнітудай 7,7 пашкодзіў энергасістэму, дарогі і масты. Было парушанае электразабеспячэнне, водазабеспячэнне і сувязь.
😊 Дзяўчынка з Гарадзішча знайшла на агародзе пацерку, якой 1100 гадоў
Яна паказала знаходку бацькам. А тыя занеслі элемент упрыгожвання з каляровага шкла ў мясцовы музей.
🤔 Казахскіх ДПСнікаў пакараюць за вымаганне хабару ад беларускіх турыстаў
Беларускія турысты выклалі відэа таго, як патрульныя спынілі іх у Казахстане і запатрабавалі 200 тыс. тэнге (каля 400 долараў) за адсутнасць казахстанскага тэхагляду і траплянне на камеру. Пры гэтым яны кажуць, што нічога не парушалі і доказаў ім не прадставілі.
Відэа выклікала страшны скандал у краіне. У дарожнай паліцыі паведамілі, што пачатая крымінальная справа, а ў дачыненні кіраўніцтва адпаведнага падраздзялення пачата службовае расследаванне.
💱 Курсы валютаў 1 красавіка
Долар нязначна саслабеў. Еўра і расейскі рубель вырас крыху падраслі.
#курсывалютаў
🪖 Польшча будуе новыя вайсковыя часткі на памежных з Беларуссю і Расеяй тэрыторыях
Гэта робіцца для ўзмацнення ўсходняга флангу NATO, у тым ліку сувальскага калідору.
Сувальскі калідор – гэта вузкі 70-кіламетровы пас тэрыторыі ўздоўж літоўска-польскай мяжы, які аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці.
☝️Стратэгічная значнасць сувальскага калідору заключаецца ў тым, што захоп гэтай зоны дазволіць Расеі наладзіць сувязь са сваім калінінградскім анклавам і адначасова адсекчы Літву, Латвію і Эстонію ад іншых краінаў NATO.
😢 На жаль, Бондараву тэарэтычна сапраўды могуць эвакуяваць з Беларусі
Андрэй Стрыжак адзначыў у Facebook, што заяўка даносчыцы не была б адхіленая аўтаматычна (гукі плачу).
👉 Пры якіх умовах «BYSOL» бы эвакуяваў Бондараву, чытайце па спасылцы
🤦♀️ Улады Беларусі як п'яная фея-хросная – за што б ні ўзяліся, усё ператвараюць у гарбуз
Гэтым разам яны ўзяліся за рэканструкцыю найдаўжэйшага падвяснога моста Беларусі ў Мастах.
Абяцалі зрабіць круты шкляны мост, праз які можна было б любавацца Нёманам....а па выніку атрымалася... 👉 паглядзіце самі
Час не для жартаў? А можа, наадварот?
Вайна, рэпрэсіі… Здаецца, беларусам зусім не да смеху. Але вось парадокс: чым цяжэйшыя часы, тым мацнейшым становіцца гумар. Нават чорны, нават самы цынічны – ён не проста дапамагае трымацца, а робіцца сапраўднай зброяй.
Белсат спытаў у псіхолага, як гумар ратуе псіхіку, ці можна жартаваць пра смерць, і чаму беларусы – пасіўна-агрэсіўная нацыя? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Новы законапраект чыноўнікаў раззлуе амаль сем тысяч беларусаў
А галоўнае — жорстка паўплывае на адукацыю дзяцей. Справа ў тым, што рэжым прыдумаў, як «кантраляваць» рэпетытараў, але насамрэч збіраецца забараніць ім амаль усё. Што чакае прыватных настаўнікаў — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Беларусі будуць будаваць другую АЭС
Перамовы з расейцамі пра кошт і рэалізацыю ўжо рыхтуюцца на самым высокім узроўні. Дзе можа з’явіцца новая АЭС — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Колькі зарабляе маці Мікалая Лукашэнкі?
Ірына Абельская ўжо 16 гадоў кіруе Рэспубліканскім клінічным медцэнтрам, які ў народзе называюць лечкамісіяй. Рэдакцыя «Бюро» даведалася яе рэальны заробак. Колькі? Чытайце на сайце (праз VPN).
#штопачытаць
🫨 Дзе ж можа назраваць чарговая рэвалюцыя!?
Калоцяцца чыноўнікі па начох, перажываюць. І ў выніку іх перажыванняў, нарадзіўся чарговы геніальны законапраект. На гэты раз забараняць будуць рэпетытараў. А дакладней - рэпетытарам. Амаль усё.
Забываем пра выкарыстанне zoom і свабоду выбара методыкі, забываем пра адукацыю непаўнагадовых і групаў людзей. Ну і там шмат яшчэ цікавага.
Пачытайце: https://belsat.eu/85912385/antyrepetytarski-ukaz
Да Міністэрства Праўды засталося 3...2...1...