Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📌 У Літве знайшлі целы трох з чатырох амерыканскіх вайскоўцаў. Пошукі чацвёртага працягваюцца
Пра гэта паведамляецца на сайце камандавання арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы.
Асобы загінулых салдат, месца, дзе былі знойдзеныя целы і прычына смерці пакуль не паведамляюцца.
🇫🇷 У Францыі суд прызнаў лідарку ўльтраправых вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламенту
Марын Лё Пэн асудзілі да чатырох гадоў зняволення, з іх два – умоўна, і штраф у100 тысячаў еўраў.
Лё Пэн абвінавачваюць у арганізацыі фіктыўнай схемы найму працаўнікоў. Людзі, якіх афіцыйна ўладкоўвалі як памочнікаў еўрадэпутатаў ад «Нацыянальнага аб’яднання», насамрэч выконвалі заданні асабіста для Лё Пэн ці партыі. Праз гэта з бюджэту ЕЗ маглі быць скрадзеныя мільёны еўраў.
Партыя Лё Пэн назвала працэс «паляваннем на ведзьмаў» і «змовай» з мэтай не дапусціць ультраправых да ўлады
🤔 «Шчымяць усіх»
У Беларусі праходзяць арышты прарасейскіх актывістаў. Іх караюць соднямі паводле экстрэмісцкіх артыкулаў.
👉 «Белсат» запытаўся ў экспертаў, што азначае гэтая зачыстка.
📌 «Ён спрабуе выйсці з угоды аб рэдказямельных металах»
Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што ён нібыта спрабуе выйсці з пагаднення аб здабычы карысных выкапняў і прыгразіў за гэта ўкраінскаму прэзідэнту «вялікімі праблемамі».
Акрамя таго, Трамп заявіў, што Украіна «ніколі не станецца чальцом NATO»
👉 Падрабязней
🐀 Невядомыя грызуны з’яўляюцца ў беларускіх гарадах
Вонкава яны нагадваюць звычайных пацукоў, але маюць нетыповыя памеры і афарбоўку.
📍 Ці заўважалі вы нешта падобнае ў вашым горадзе?
❗️ЗСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі
Адзін з іх палонных на камеру распавёў, што ён з Віцебску і пайшоў ваяваць за Расею за 200 тысяч расейскіх рублёў.
⚡️ Тэлефон Анжалікі Мельнікавай зафіксаваны ў Беларусі
Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка:
«На настоящий момент мы можем сообщить, что мобильный телефон Анжелики Мельниковой с 19 марта находится на территории Беларуси. Это установлено нами техническим способом»Читать полностью…
❗️Караеў прызначаны губернатарам Гарадзенскай вобласці
Лукашэнка патлумачыў свой выбар тым, што Караеў «выканаўчы і дысцыплінаваны» чалавек
«Если надо, значит, надо, это должно быть сделано. И вы это можете делать. Поэтому из ряда кандидатур, которые предлагались, я все-таки принял решение назначить вас губернатором Гродненской области»Читать полностью…
📌 Вырастуць цэны на цыгарэты і шэраг тарыфаў «Белтэлекам»
Красавік прыносіць беларусам новыя змены. Напрыклад, з 1 красавіка ў некаторых вобласцях Беларусі ўвядуць забарону лавіць рыбу, а ў школы і Ліцэй БДУ будуць новыя правілы паступлення.
👉 Пачытайце, якія яшчэ змены чакаць беларусам у красавіку
У Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх кампаній
За 2024 год Расея ўклала ў Беларусь 4,9 мільёнаў долараў.
Паводле звестак Белстата, колькасць арганізацый з расейскімі інвестыцыямі павялічылася да 2364. Гэта на 52 больш, чым у 2023 годзе.
Расея займае 78,6% ад усіх сумесных праектаў Беларусі ў сферы інвестыцый. Акрамя таго, каля 40% інавацыйнай прадукцыі, адгружанай беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі, пастаўляецца ў Расею.
🔺Амерыканскую бронемашыну дасталі з балота на палігоне ў Пабрадзе
Выратавальная аперацыя была праведзеная ўначы 31 сакавіка, паведамляе LRT. Як паведаміла Камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы, у нядзелю вадалазы замацавалі другі трос на бронемашыне, якая затанула ў балоце. У панядзелак раніцай яе паспяхова дасталі.
На месцы здарэння працуюць вайсковая паліцыя і амерыканскія следчыя. Пакуль няма інфармацыі пра зніклых вайскоўцаў.
💥 #галоўнае за 30 сакавіка
✔️ Анжаліка Мельнікава можа быць у Беларусі
✔️ У Беластоку прайшоў пратэст супраць закрыцця аўтамабільных памежных пераходаў з Беларуссю
✔️ Новыя падрабязнасці ў пошукава-выратавальнай аперацыі зніклых у Літве амерыканскіх вайскоўцаў
✔️ У выніку землятрусу ў М'янме загінула больш за 1700 чалавек
✔️ У новы ўрад Сірыі увайшла жанчына-хрысціянка
✔️ Трамп можа пайсці на трэці тэрмін праз шчыліну ў Канстытуцыі ЗША
✔️ Латвійскім дзяржслужачым забароняць уезд у Расею і Беларусь
✔️ Польшча ўзмацніла відэаназіранне на мяжы з Беларуссю
✔️ Трамп прыгразіў Пуціну санкцыямі, бо той паставіў пад сумнеў аўтарытэт Зяленскага
✔️ У беларускай частцы Белавежскай пушчы паболела зуброў
#рэпрэсіі:
▪️ Прарасейскага актывіста з Віцебску асудзілі за «экстрэмізм»
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Дзе Анджаліка Мельнікава – што вядома і чаму столькі недакладнасцяў? Размаўляем пра сітуацыю і пра фонд з Юліянаю Шаметавец
🔸Прадпрымальнікі спрабуюць выжыць і ідуць у Расею, але ці патрэбныя яны там, калі раптам вернуцца замежныя брэнды. Абмяркоўваем з эканамістам Віталём Алейнікавым
🔸Пагаворым з пацярпелаю ад рук працаўніка ГУБАЗіКа Валеры Высоцкага
🔸У Вільні абмеркавалі надзённыя праблемы беларусаў – што трэба і могуць зрабіць палітыкі, а што залежыць ад самых людзей
🔸Ці пойдзе Трамп на адмену санкцыяў у дачыненні Расеі і ці будзе гэта значыць палягчэнне для Лукашэнкі? Ці зможа Еўропа ўтрымаць на сабе абмежаванні?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yNTcBwKAxGY
📌 Польшча ўзмацніла відэаназіранне на мяжы з Беларуссю
Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы паведаміла ў сетцы Х, што завяршыла мадэрнізацыю электроннага бар'ера ўздоўж існуючага шлагбаўма ў Падляскім ваяводстве. Гэта каштавала краіне 125 мільёнаў злотых.
На працягу ўсёй 206-кіламетровай усходняй мяжы Польшча ўстанавіла дадатковыя камеры назірання за знешнім бокам агароджы і для аховы водапрапускных труб, а таксама святлодыёдныя свяцільні для асвятлення дарог.
А для класіфікацыі сігналаў трывогі ад валаконна-аптычных кабеляў выяўлення выкарыстоўваўся штучны інтэлект.
🐍Інструктары па ёзе могуць толькі пазайздросціць гэтай змяі!
Гэта маісавы полаз, і ягоная абарончая стойка падобная да літары S. Выглядае небяспечна, але ці насамрэч ён такі?
Распавядаем у нашым відэа!
⚔️ «Гэтая тэма ў Беларусі заўсёды была забароненая, пад негалоснай забаронай»
Паглядзіце, як беларусы займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй паўстання Каліноўскага ☝️
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»
😢 Як жыць, калі жывеш у пастцы, з якой няма выйсця?
Такой пасткай сталася для сваіх жыхароў беларуская вёска. Зарабіць няма як, з'ехаць няма як – указ «прэзідэнта» не дазваляе. У такой сітуацыі, парадаксальна, ратуе руціна.
👉 Хронікі выжывання ў вёсцы на Віцебшчыне апісала нашая карэспандэнтка. Пачытаце
👗 Калінкавіцкі строй – адзін з самых элегантных народных строяў Беларусі
Як выглядаў гэты строй у паўсядзённым жыцці? Чаму жанчыны ў ім адчувалі сябе прыгожымі і годнымі? І якія сакрэты раскрываюць фотаздымкі экспедыцыі Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе?
Пра ўсё гэта ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка»👇
❗️ Губазікаўцы спрабавалі выкарыстаць нашае фота для правакацыі
Падкантрольны сілавікам канал распаўсюдзіў здымак, на якім Анжаліка нібыта «падпісвае пратакол допыту». Насамрэч здымак зроблены летась у Варшаве фатографам «Белсату»
😁 «Абсалютная большасць беларусаў задаволеныя вынікамі прэзідэнцкіх выбараў»...
... сцвярджаюць прапагандысты і нават спасылаюцца на апытанне ад Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ.
☝️ Аказваецца, больш за 60% беларусаў нават уважліва вывучалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў!
Вынік апытанкі паказаў, што задаволеныя выбарамі аж 90,4% апытаных, а не задаволеныя – 1,4%.
🥳 Ну элегантная перамога! А «беглыя» усё хлусяць і насамрэч проста зайздросцяць.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Заявы Трампа наконт трэцяга тэрміну, Ірану і Пуціна
✔️У Літве дасталі з багны амерыканскую вайсковую машыну
✔️Польшча ўзмацніла мяжу з Беларуссю
✔️Беларус трапіў у палон ва Украіне
✔️Білі Айліш выклала відэа пад трэк беларусаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Пракуратура Літвы пачала расследаванне па факце смерці амерыканскіх вайскоўцаў
Пра гэта паведаміла журналістам генпракурор Ніда Грунскене.
Што вядома на дадзены момант:
▪️У панядзелак раніцай амерыканская бронемашына была выцягнутая з балота;
▪️Пра лёс вайскоўцаў пакуль не паведамляецца, гэтую інфармацыю спачатку перададуць іх сем'ям;
▪️На месцы здарэння працуе Літоўская вайсковая паліцыя і амерыканскія следчыя;
▪️Бронемашыну выцягнулі з дапамогай двух іншых M88 і двух бульдозераў;
▪️Калі пасля таго, як выцягнулі машыну, не будуць атрыманыя адказы на ўсе пытанні, працы працягнуцца.
😱 У Румыніі з пашкоджанай аўтацыстэрны выцякае серная кіслата
Перакрытая аўтамагістраль DN1 (Бухарэст-Арадзя). Праводзіцца эвакуацыя людзей, якія знаходзяцца на адлегласці прыкладна 500 м ад месца здарэння.
Уцечка адбываецца праз цэнтральны клапан аўтацыстэрны і спыніць яе пакуль не ўдаецца. Улады плануюць правесці работы па заглушэнні клапана.
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
📌КДБ арыштаваў яшчэ адзін дом Аляксея Дзікавіцкага
Дом у Пінску дастаўся Дзікавіцкаму ў спадчыну ад бацькі. У ім ён правёў сваё юнацтва:
«... Мы з сябрамі [там] праяўлялі свае аматарскія фотаздымкі і слухалі метал, у 1990-м мама пашыла [там] першы ў маім жыцці бел-чырвона-белы сцяг, адтуль я 35 гадоў таму паехаў у інстытут, а яшчэ праз восем пайшоў «выкупаць нявесту» – будучую маю жонку»
😲Думаеце, гэта відэа з Луўра ці Вэрсалю? Не, гэта пад'езд звычайнага кіеўскага дому
Пенсіянер-гісторык ператварыў яго ў сапраўдны палац.
Паглядзіце, што ў яго атрымалася!
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
✔️Разбуральныя землятрусы ў М'янме і Тайландзе ды найбуйнейшыя лясныя пажары ў Паўднёвай Карэі
Падборка галоўных фотаздымкаў тыдня.
✔️Ці ёсць шчасце ў беларускай літаратуры?
Папрасілі Андрэя Хадановіча пашукаць.
✔️Лімузін «Aurus Senat» выбухнуў у Маскве – на такім ездзіць Пуцін
Дадатковыя пытанні наконт магчымых прычынаў здарэння выклікала тое, што аўтамабіль загарэўся побач з будынкам ФСБ на Лубянцы.
#штопачытаць
🦬 Як думаеце, колькі зуброў жыве ў Белавежскай пушчы? У беларускай частцы парку іх палічылі
💪 Цяпер іх 726. Гэта на 36 асобін больш, чымся ў мінулым годзе, паведамляюць у Нацыянальным парку.
Сярод іх 89 цялятак, якія нарадзіліся ў 2024 годзе. Акрамя іх, у Пушчы жыве 132 дарослыя самцы, 378 самак і 127 прадстаўнікоў маладняку.
😳 Трамп прыгразіў Пуціну санкцыямі, бо той паставіў пад сумнеў аўтарытэт Зяленскага
Ён паабяцаў увесці другасныя пошліны на расейскую нафту ў памеры 25%, калі пагадненне аб спыненні агню не будзе нарэшце заключана
Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што быў «вельмі злы», бо сваім заклікам стварыць ва Украіне пераходны ўрад, Пуцін паставіў пад сумнеў аўтарытэт кіраўніка Украіны.
🫣 Аднак Трамп дадаў, што ў яго «вельмі добрыя адносіны» з расейскім прэзідэнтам і «гнеў рассейваецца хутка», калі Пуцін «паступіць правільна».
📌 Латвійскім дзяржслужачым забароняць уезд у Расею і Беларусь
Сойм Латвіі ўводзіць абмежаванні для іншаземцаў, якія прыязджаюць у краіну, а таксама для сваіх грамадзян, якія выязджаюць у Расею і Беларусь. Так краіна змагаецца са шпіянажам.
👉 Пачытайце, якія абмежаванні ўвялі для тых, хто хоча ўехаць у краіну і тых, хто хоча яе пакінуць
Калі шчасліўчык – тваё другое імя. Беларус меў сем ходак за крадзяжы, а трапіўшы на вайну ўжо праз тыдзень апынуўся ў палоне
Відэа з палонным у тэлеграм-канале ўкраінскага журналіста Андрэя Цапліенкі заўважыла «Наша Ніва».
Беларус Руслан Станіслававіч Шуста 1981 г.н. трапіў на фронт проста з расейскай турмы.
«Сядзеў сем разоў за крадзяжы. З калоніі мяне забралі, прывезлі сюды. Спачатку ў Варонеж, потым у Растоў-на-Доне, потым на Шахты, Горлаўку. І з Горлаўкі мы трапілі да нейкай вёскі ва Украіне».
👉 Паводле слоў Руслана, яго падраздзяленне атрымала задачу «дайсці да канца Тарэцка». Назад дарогі не было – там прыстрэлілі б свае.