Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🇵🇱 Міністр замежных справаў Польшчы заявіў, што ўздымаў пытанне вызвалення Анджэя Пачобута падчас свайго візіту ў Вашынгтон у лютым
Дэталі ён раскрываць не стаў, бо яны «павінны застацца канфідэнцыйнымі».
📍Больш падрабязна чытайце на старонцы
📍Беларусь летась збяднела амаль на 50 тысяч грамадзянаў. І гэта толькі афіцыйна
Статыстыка Белстату, імаверна, не ўлічвае эмігрантаў, што з'ехалі з краіны, аднак па-ранейшаму маюць беларускую прапіску. З іх улікам лічбы будуць выглядаць яшчэ сумнейшымі.
👀 Глядзіце болей на нашым сайце
🤬 Не музей і нават не культурная прастора
Менскія ўлады нарэшце вызначыліся з тым, ува што ператвораць нядобрай славы Пішчалаўскі замак – вядомы як «Валадарка».
Паглядзіце ☝️
🔸У 2020-м годзе яна не пабаялася выйсці на пратэст на інвалідным вазку. Хоць разумела, што ў выпадку чаго не зможа ўцячы ад сілавікоў
Сёння ў праграме «Беларус беларусу» – гісторыя вазочніцы Вольгі, якая з'ехала ад рэпрэсіяў у Польшчу, аднак тут сутыкнулася з новай хваробаю.
Яна ляжала без сілаў амаль 1,5 месяцы, страціла 15 кг, у яе выпалі валасы... Цяпер Вользе патрэбная аперацыя, каб загаіўся пролежань ды з'явілася магчымасць жыць без болю.
📍Глядзіце свежы выпуск «Беларус беларусу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🗞 «Ну-ка выпішы газету!»
Бязлітасны SMM ад «Аршанскай газеты» выглядае вось так. Спадзяемся, што падчас здымак роліку ніводны школьнік не пацярпеў 🫠
💬 «Цудоўна адлюстроўвае наш час. У дэталях»
💬 «У гэтым відэа ўся сутнасць выпісвання газет»
💬 «Ахах усе работнікі адукацыі зразумеюць»
– пішуць людзі пад пастом з гэтым ролікам у Instagram.
💬 «Гэта выглядала нібы апошняя магчымасць чалавека дазволіць сабе нешта пампезнае»
Госці новага выпуску праграмы «Карані праблемаў» – гісторык і аналітык Яўген Красулін ды былая палітзняволеная Ірына Шчасная. Разам з вядоўцам Яўгенам Валошыным яны абмяркоўваюць:
❓Што збіраецца рабіць Лукашэнка на сваім сёмым тэрміне?
❓Ці зможа ён чарговы раз «уцячы» ад Пуціна на Захад? І ці хоча гэтага ўвогуле?
❓Як паўплываюць на лёс Лукашэнкі таемныя перамовы Расеі ды Злучаных Штатаў?
👀 Глядзіце другое выданне «Каранёў праблемаў» проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
👩⚕️Як выратаваць беларускую медыцыну, якая ўсё яшчэ ратуе здароўе беларусаў?
Дастаткова наведаць паліклінікі ў цэнтры і па перыметры Менску, каб пераканацца, як ад цэнтру да ўскраіны ўзрастае колькасць народу ў калідорах паліклінік. Або паспрабаваць узяць запаветны нумарок. Затое з гандлёвымі цэнтрамі сярод новабудоўляў нават перабор.
✍️ Нашая калумністка разважае пра тое, куды ідзе ды куды ў выніку прыйдзе беларуская медыцына з цяперашнімі мізэрнымі заробкамі ды тэмпамі ад'езду з краіны добрых спецыялістаў. ЧЫТАЙЦЕ МЕРКАВАННЕ ПА СПАСЫЛЦЫ
📍«Blockchain Sports Ecosystem» не плаціць супрацоўнікам заробкі ад новага году. Гэта тая самая кампанія, якая прывезла ў Менск актора Тыля Швайгера
Кампанію заснаваў звязаны з сумна вядомым прыяцелем Лукашэнкі Дзмітрыем Баскавым прадпрымальнік Дзмітрый Саксонаў.
👀 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
💁🏻♂️ Кадравыя змены ў Нацбанку працягваюцца: знялі з пасады першага намесніка Калавура
Гэта стала лагічным наступствам прызначэння кіраўніком галоўнага банку краіны экс-прэм'ера Галоўчанкі, які ўводзіць у атачэнне «сваіх людзей».
Звольнены Сяргей Калечыц быў у праўленні Нацбанку 12 гадоў.
🔍 Чытайце пра гэта на нашым сайце
😨 Разбуральны землятрус адбыўся сёння ў Тайландзе ды М'янме
Магутнасць штуршкоў склала ад 5 да 7 балаў. У сталіцы Тайланда Бангкоку абваліўся недабудаваны будынак, пад заваламі якога могуць быць дзясяткі рабочых. Іх шукаюць.
Эпіцэнтр землятрусу быў у М'янме, дзе таксама пацярпелі дзясяткі будынкаў, масты ды іншая інфраструктура. Цікава, што цяпер у гэтай краіне знаходзіцца дэлегацыя Мінабароны РБ на чале з Хрэніным.
🖼 40 гадоў таму не стала Марка Шагала. Прыгадваем малавядомыя факты з ягонага жыцця
Ён з'ехаў з Віцебску ў першыя гады савецкай улады і болей туды не вяртаўся, бо баяўся не пазнаць горад. З Віцебскам у сэрцы ён і памёр – хоць адбылося гэта ў Францыі.
🔍 Вось што вы маглі не ведаць пра жыццё Шагала
Пуцін прапанаваў узяць Украіну пад знешні кантроль
Ён сцвярджае, што гэта можна зрабіць пад эгідай ААН і некалькіх краін, каб арганізаваць выбары. Маўляў, падобнае ўжо выкарыстоўвалі ў Новай Гвінеі і краінах былой Югаславіі.
Па ягоных словах, гэта неабходна для стварэння «дзейснай улады, якая карыстаецца даверам народа» і з якой можна весці перамовы аб міры.
Акрамя таго, Пуцін заявіў, што Расея «валодае стратэгічнай ініцыятывай на ўсім фронце» і нібыта можа разграміць ЗСУ.
Даносчыцу Вольгу Бондараву, верагодна, затрымалі на 13 содняў
Пра гэта спачатку паведаміў тг-канал пад назвай «Праваслаўны Супраціў Вялікай, Малой і Белай Русі», але потым выдаліў допіс. Сацсеткі Бондаравай маўчаць ужо некалькі дзён.
Таксама спынілі сваю дзейнасць і некалькі праўладных тг-каналаў, адзін з якіх быў звязаны з прапагандыстам Маратам Маркавым.
💥 #галоўнае за 27 сакавіка
✔️У Горадні мужчына зламаў руку супрацоўніку міліцыі падчас спробы затрымання
✔️Не толькі поўдзень Беларусі: Пастаўшчыну таксама ўмацоўваюць на выпадак вайны. Што там адбываецца?
✔️Лукашэнка звольніў гомельскую чыноўніцу, якая заснула на ягонай інаўгурацыі
✔️Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў адкрылі ў Польшчы ўласнае дэтэктыўнае бюро
✔️«Радыё Свабодзе» ўдалося праз суд вярнуць сабе грант, разлічаны да канца верасня
✔️Разбіраемся, дзе беларусу (ці беларусцы) за мяжою прасцей за ўсё аформіць шлюб
✔️Канапацкая заявіла, што палякі беларусам не ворагі, а стасункі двух народаў псуюць «лубянскія непаразуменні»
✔️Трамп зрабіў чарговы крок у гандлёвай вайне з усім светам
#рэпрэсіі:
▫️Лукашэнкаўцы павесілі на Леаніда Судаленку ўжо трэцюю крыміналку. І зноў па тым жа самым артыкуле
▫️«Экстрэмісцкі» статус надалі акаўнту рэжысёра Эрні Барбараша ў сацсетцы X. Імаверна, праз тое, што ён падтрымлівае беларускіх палітвязняў
📍Лукашэнка зрабіў «беларусамі» яшчэ 311 чалавек
Гэта ў першую чаргу выхадцы з Украіны (імаверна, з акупаваных тэрыторыяў). Таксама сярод свежаспечаных уладальнікаў «пашпарту з вянком» ёсць нямала нарадзінцаў азіяцкіх краінаў.
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 З чым звязанае затрыманне Вольгі Бондаравай? Каму Лукашэнка пасылае сігналы?
🔸 Сілавікі забілі падазраванага ў падвойным забойстве ў Рагачоўскім раёне
🔸 Белстат: насельніцтва на пачатак году скарацілася, цяпер афіцыйна беларусаў крыху больш за 9 мільён 100 тысяч чалавек
🔸 Новыя санкцыі ЕЗ супраць рэжыму
🔸 У санкцыйны спіс патрапіла і фірма «Цыбулька-Бел»
🔸 Даражэе праезд у грамадскім транспарце Магілёўшчыны
🔸 Аэрапорт Менск пераходзіць на летні расклад
🔸 Як выжываюць купалаўцы?
🔸 Што будзе з Чырвоным касцёлам?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💭 «Магчыма, пакрыўджаны чыноўнік ужо адчуў, што "Ай, хопіць"»
Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юры Дракахруст пракаментаваў Белсату затрыманне Вольгі Бондаравай.
Паслухайце!
🥈 Дачка былога беларускага палітвязня стала прызёркаю чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы
У будучыні яна плануе ўдзельнічаць таксама ў міжнародных спаборніцтвах.
👀 Болей інфармацыі шукайце на нашым сайце
🕷 Блогер Андрэй Павук «выказаў салідарнасць» з затрыманай «рускамірнай» актывісткаю Вольгай Бондаравай
Цяпер чакаем (але не ад усяго сэрца) выхаду Бондаравай на волю, каб Павук змог патэлефанаваць ёй ды запытацца, як у яе справы пасля 13 содняў «адміністратыўкі» 📞
💁🏻♂️ Джэй Дзі Вэнс далучыўся да візіту сваёй жонкі ў Грэнландыю. Ні мясцовыя ўлады, ні ўлады Даніі яго туды не запрашалі
Вэнс хацеў прабыць на выспе тры дні, аднак пасля абурэння дацкіх чыноўнікаў візіт давялося скараціць да аднадзённага і сціснуць усяго толькі да маштабаў амерыканскай вайсковай базы ў Пітуфіку.
📍Больш інфармацыі шукайце на нашым сайце
💬 «Наўрад ці гэта спадабаецца Доналду Трампу»
Пуцін зрабіў заяву пра тое, што Украіну варта перадаць пад вонкавае кіраванне ААН, як гэта некалі было «ва Усходнім Тыморы, краінах былой Югаславіі, Папуа-Новай Гвінеі».
🤔 Што хаваецца за гэткай заяваю кіраўнік РФ? Вось якое меркаванне мае наш эксперт
🥔 Дранікі пад пагрозаю? Куды з «бульбянога раю» знікла якасная бульба
Беларусь і бульба з'яўляюцца сінонімамі ўжо на працягу дзесяцігоддзяў. Ва ўсіх нашых суседзяў пасля згадкі пра Беларусь прынята жартаваць пра бульбу, а саміх беларусаў трохі здзекліва называюць «бульбашамі».
Але, падаецца, усё гэта страчвае актуальнасць. Калі ўжо не страціла. Сітуацыя з бульбаю ў нашай краіне цяпер амаль катастрафічная. Гэта відаць у тым ліку па відэазапісах, якія жыхары беларускіх гарадоў здымаюць у крамах.
🔍 Куды падзелася нармальная бульба? Разбіраемся ў нашым вялікім матэрыяле
💱 Курсы валютаў 28 сакавіка
Долар і еўра пайшлі ўніз, прычым еўра страціў амаль 1,5 капейкі. Расейскі рубель трохі ўмацаваўся.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ На Гомельшчыне сілавікі застрэлілі падазраванага ў цяжкім злачынстве
🔻Неанансаваная «вучэбная спецыяльная аперацыя» ў Гомлі
🔻Пуцін прапанаваў аддаць Украіну пад «вонкавае кіраванне»
🔻Для магілёўцаў даражэе транспарт, а па ўсёй краіне – цыгарэты
🔻Вольга Бондарава апынулася за кратамі
🔻На пратэстах у Турэччыне ад паліцыі ўцякаў Пікачу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📷 Дзяўчына з Беларусі стала лаўрэаткаю найпрэстыжнейшай фотапрэміі за праект, у якім паказала жыццё аднаго з карэнных народаў Новай Зеландыі
Фатографку завуць Таццяна Чыпсанава. Яна сама жыве ў Новай Зеландыі ды прысвячае свае працы правам карэнных народаў і праблемам міграцыі.
👀 Глядзіце больш па спасылцы
🔹Ці бяспечна камунікаваць у мэсэнджары Signal? А можа ўвогуле перайсці на яго замест Telegram?
Некалькі дзён таму ў ЗША разгарэўся скандал: галоўны рэдактар выдання «The Atlantic» Джэфры Голдбэрг расказаў, што яго дадалі ў групавы чат у Signal, дзе віцэ-прэзідэнт, дзяржсакратар, міністр абароны ды іншыя амерыканскія топ-чыноўнікі абмяркоўвалі планаваную атаку на хусітаў – еменскіх тэрарыстаў.
Signal не карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод беларусаў (ды ўвогуле жыхароў усходняй Еўропы), таму зрабілі матэрыял, дзе тлумачым як ён функцыянуе, наколькі бяспечны ды ці ёсць увогуле віна мэсэнджару ў сітуацыі, якая адбылася.
🔍 Чытайце разбор па спасылцы
❓ Беларусам за мяжой могуць ануляваць правы кіроўцы?
Наш чытач, які некалькі гадоў жыве ў Польшчы, сутыкнуўся з дзіўнай сітуацыяй: калі ён вырашыў замяніць правы на польскія, аказалася, што гэта немагчыма. На радзіме іх проста анулявалі.
Што гэта — «новая помста рэжыму»? Разабраліся, ці з’яўляецца гэты выпадак масавым і што рабіць беларусам за мяжой, якія яшчэ не замянілі свае правы.
Калі вы кіроўца — абавязкова пачытайце наш матэрыял! (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Сілавікі запэўніваюць, што «апазналі 260 удзельнікаў Дня Волі»
Прадстаўнікі рэжыму сцвярджаюць, што нібыта маюць звесткі пра асобаў, якія былі на акцыях у 10 гарадах. Чым яны цяпер палохаюць беларусаў – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларускае грамадзянства атрымалі 311 замежнікаў
Лукашэнка падпісаў указ «Аб прыёме ў грамадзянства», паводле якога 311 чалавек з іншых краін сталі паўнавартаснымі грамадзянамі Беларусі. Хто гэтыя людзі – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Аляксандр Азараў распавёў пра сваю новую працу
Ён стане прыватным дэтэктывам у Польшчы разам з паплечнікам з «BYPOL» Станіславам Лупаносавым. Чым менавіта яны будуць займацца – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
😉 Любіце танчыць? Тады гэта відэа для вас!
Амерыканская пара зачаравальна рухаецца пад знаёмыя ўсім гукі – вось як гэта выглядае!
🐊 Ці думалі вы, хто мацнейшы: алігатар ці кракадзіл?
Вы не паверыце, але бой паміж імі адбыўся ў Фларыдзе. А прычына яго зусім чалавечая. Паглядзіце!