Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 25 сакавіка
✔️ Дзень Волі. Віншаванні ад Ціханоўскай, Сурвілы, Еўрадыпламатаў і Кіберпартызанаў. Прамова ў Сейме Літвы
✔️ «Гэтыя людзі робяць Беларусь бліжэйшаю да свабоды». Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Дзень Волі
✔️ У Гарадзенскім раёне пачаліся вучэнні тэрытарыяльнай абароны
✔️ Ля літоўскага Сейму ўзнялі наш сцяг!
✔️ Глаўрэд the Atlantic выпадкова трапіў у закрыты чат Белага дома пра бамбаванні хусітаў
✔️ Пашпарты Новай Беларусі не будуць друкаваць у Літве
✔️ Расея і ЗША дамовіліся спыніць атакі на караблі ў Чорным моры
✔️ Беларускія лёгкаатлеты засталіся пад банам
✔️ Беларусы засталіся без электронных рэцэптаў і бальнічных праз санкцыі
✔️ Пратэсты ў Турэччыне не спыняюцца, але Эрдаган не збіраецца саступаць
🐻 Каб адпудзіць мядзведзя – трэба стаць мядзведзем
Падыход, канешне, крэатыўны, але паўтараць не рэкамендуецца 😁
Паглядзіце!
🇹🇷 Пратэсты ў Турэччыне не спыняюцца, але Эрдаган не збіраецца саступаць
У пратэстах бярэ ўдзел шмат моладзі, якая не бачыла Турэччыны без Эрдагана. Паводле пратэстоўцаў, на іх «палююць, як на прусакоў»: распыляюць пярцовы газ, «як інсектыцыд». Паводле афіцыйных звестак, якія перадае «Reuters», за першыя пяць дзён былі затрыманыя 1133 чалавекі.
Каротка распавядаем галоўнае пра пратэсты ў Турэччыне на нашай старонцы (праз VPN)
❤️🩹 Гэтая дзяўчынка – проста дыснэўская прынцэса!
Ёй удаецца супакоіць любую жывёліну сваёй калыханкай.
Паглядзіце, як яна гэта робіць!
🎨 Маленькі горад – вялікае мастацтва
У польскім Кольне адкрылася выстава Марка Шагала
Паглядзіце, як гэта было!
🤔 «Выраб перанясём у іншую краіну»
Святлана Ціханоўская абвесціла пра «перанос нашага «чырвонага пашпарту» у тыя краіны, дзе праблема з дакументамі ніяк не вырашана».
👉 «Белсат» спытаў у галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франка Вячоркі, што гэта значыць.
📌 «Не будуйце новай жалезнай заслоны»
На Дзень Волі Святлана Ціханоўская звярнулася да літоўскіх дэпутатаў на пленарным пасяджэнні Сейму. Яна падзякавала суседняй краіне за дапамогу рэпрэсаваным і падтрыманне беларускіх арганізацыяў у выгнанні і заклікала не ізаляваць беларусаў ад свабоднага свету:
«Прашу вас: ізалюючы рэжым, не будуйце новай жалезнай заслоны! Візы і захаванне пасажырскага руху – усё гэта ўмацоўвае сувязь беларусаў з Еўропаю. Мяжа з Літвою сёння – гэта мяжа са свабодным светам»
🔥❤️ Кіберпартызаны павіншавалі беларусаў з Днём Волі
Гэтым разам яны ўзламалі старонку ГЦ «Замак».
Паглядзіце, якая прыгажосць 👉 Вэб-архіў
🤯 «Кашмар бяспекі». Глаўрэд the Atlantic выпадкова трапіў у закрыты чат Белага дома пра бамбаванні хусітаў
Яго прысутнасць у чаце заўважылі толькі праз два дні!! Да таго часу перапіска ўжо ўтрымлівала шмат звестак аб рыхтуюцца бамбаваннях гусітаў.
🤔 Запрашэнне ў закрыты чат «Гусіты ПК цесная група» галоўны рэдактар the Atlantic Джэфры Голдберг выпадкова атрымаў ад дарадцы прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Майкла Уолтца. У групе знаходзіліся высокапастаўленыя чыноўнікі, уключаючы дзяржсакратара Марка Рубіа і віцэ-прэзідэнта Джэя дзі Вэнса.
Па словах глаўрэда, у перапісцы абмяркоўваліся ўдары па гусітах. Вэнс, у прыватнасці, выступаў супраць неадкладных бамбаванняў і прапаноўваў іх адкласці.
👉 Паводле інфармацыі Politico, Белы дом разглядае магчымасць адстаўкі Уолтца праз інцыдэнт, які адбыўся. Аднак афіцыйна ўлады гэта абвяргаюць. Трамп заявіў, што наогул не ведаў пра інцыдэнт і назваў the Atlantic часопісам, «які вось-вось зачыніцца».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі
✔️Нелегітымная інаўгурацыя Лукашэнкі
✔️Беларусь – у лідарах паводле дэпрэсіяў у свеце
✔️У Беларусі скароцяць план прыёму ў ВНУ
✔️Пад Магілёвам жанчына выратавала зайчаня
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😢 За месяц намінальны сярэдні заробак беларусаў вырас усяго на 70 капеек
Белстат апублікаваў свежыя звесткі наконт заробкаў у лютым. Рост заробкаў, у параўнанні з мінулым месяцам, выглядае максімальна сімвалічным. А ў некаторых сферах і гарадах заробкі нават панізіліся.
👉 «Белсат» прааналізаваў лічбы.
👨❤️💋👨 🥂 «Цяпер мы муж і муж»
Блогер Vadimati распісаўся са сваім партнёрам Дзянісам. Гэта дапаможа ім уз'яднацца ў Польшчы пасля вымушанага адʼезду з Беларусі, распавёў блогер у «Студыі Белсат». Цырымонія прайшла онлайн у амерыканскім штаце Юта.
❤️ Вадзім і Дзяніс разам ужо больш за 10 гадоў. Пасля вызвалення ў 2024 годзе Вадзім зʼехаў у Польшчу, дзе папрасіў міжнародную абарону. А Дзяніс у 2025 годзе ў Літву.
І хоць Польшча афіцыйна не прызнае аднаполыя шлюбы, але ў некаторых выпадках, напрыклад пры падачы на міжнародную абарону, афіцыйнае пасведчанне аб шлюбе, якое зараз маюць хлопцы, можа быць улічанае як сямейная сувязь.
😢 Вадзім Ермашук правёў у няволі тры гады «за абразу» Лукашэнкі і «здзек з дзяржаўных сімвалаў». На «зоне» за ім замацавалі так званы «нізкі статус», так што да палітвязня нікому «не паложана» было нават дакранацца.
🪖 У Гарадзенскім раёне пачаліся вучэнні тэрытарыяльнай абароны
Яны будуць доўжыцца з 25 сакавіка да 18 красавіка. У Мінабароны Беларусі падкрэсліваюць, што гэтыя вучэнні былі запланаваныя загадзя
☝️Тэрытарыяльная абарона ў Беларусі з’яўляецца дадатковым родам войскаў, які склікаецца толькі ў выпадку вайны ці пры напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі.
Сярод іншага падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца «пытанні фармавання, падрыхтоўкі і прымянення атраду народнага апалчэння». Пра актыўную падрыхтоўку такіх атрадаў у рэгіёнах, што мяжуюць з Украінай, заявіў раней камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
😆Як сапраўдны суперагент
Паглядзіце, што вырабляе гэты янот!
❓Як адзначалі Дзень Волі ў папярэднія гады?
Упершыню ў сучаснай Беларусі гэтае свята прайшло ў 1989 годзе, а ўжо праз 4 гады яго святкавалі па ўсёй краіне. А пасля да Улады прыйшоў Лукашэнка, і тады Дзень Волі стаўся не толькі нацыянальным святам, але і магчымасцю выказаць сваю нязгоду з уладамі.
Як праходзіла свята ў разныя гады, узгадваем у нашым відэа!
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 сакавіка
🔻 Пачаліся затрыманні па справе «Беларускага Гаюна»
🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкаю» кнігу пра Лукашэнку
🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі Славы Камісаранкі
🔻 Сёння адбылася сёмая «інаўгурацыя» Лукашэнкі
🔻 Чатыры гады за кратамі. Храналогія няволі Анджэя Пачобута
❤️ Сёння нашыя сцягі лунаюць ва ўсім свеце
Беларусы адзначаюць Дзень Волі ў Польшчы, Літве, Чэхіі, Нямеччыне, Канадзе, ЗША ды іншых краінах. Як выглядаюць гэтыя святкаванні ды пра што мараць удзельнікі, глядзіце ў нашым сюжэце ☝🏻
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як адзначылі Дзень волі беларусы ў розных краінах
🔸Як абвяшчалі незалежнасць БНР і якое значэнне падзея мае для станаўлення беларускай дзяржаўнасці
🔸Інаўгурацыя Лукашэнкі. Ці атрымалася зацьміць Дзень волі?
🔸Упершыню дэмакратычную дэлегацыю з Беларусі запрасілі на сесію Кангрэса Рады Еўропы па мясцовым самакіраванні. Як гэты досвед прыдасца ў будучыні?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/JgxU4V17M0U
✝️ Папа рымскі прызначыў кіраўніка амбасады Ватыкану ў Беларусі
Апостальскую нунцыятуру ў Беларусі ўзначаліў сіцыліец Інняц'ё Чэфалья.
☝️ Чэфалья – нарадзінец Палерма, яму 49 гадоў. Дыпламатычную службу распачаў у 2006 годзе. Валодае італьянскай, албанскай, французскай, англійскай, іспанскай мовамі.
Працаваў у прадстаўніцтвах Ватыкану ў Эквадоры і Тайландзе, у Пастаяннай місіі пры Савеце Еўропы ў Страсбуры, у Секцыі ў справах стасункаў з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята. Да апошняга часу нёс служэнне ў Венесуэле.
Апостальская нунцыятура – гэта амбасада Ватыкану. У Беларусі яна зʼявілася ў 1992 годзе пасля ўсталявання дыпламатычных стасункаў з Святым Прастолам.
⚡️ Расея і ЗША дамовіліся спыніць атакі на караблі ў Чорным моры
Пра гэта паведамляе Белы дом. Таксама ЗША пацвердзілі, што Украіна пагадзілася не атакаваць камерцыйныя караблі.
Вашынгтон таксама заявіў аб пачатку працы з Кіевам над механізмам забароны нападаў на энергетычныя аб'екты ў Расеі і Украіне.
🤔 Акрамя таго, ЗША паабяцалі дапамагчы Расеі вярнуць доступ да сусветнага рынку для экспарту сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў. Гэтыя дамоўленасці сталі вынікам сустрэчы дэлегацый дзвюх краін у Эр-Рыядзе.
😱 Моцны вецер разбурыў дахі дамоў і школ у Магілёўскай вобласці
Паводле інфармацыі МНС, найбольш адчувальныя наступствы непагоды былі зафіксаваныя ў шасці населеных пунктах Горацкага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Там пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, дзвюх школ, шасці сельскагаспадарчых будынкаў і адной гаспадарчай пабудовы. Па папярэдніх звестках, пацярпелых няма.
А «Белэнерга» паведаміў, што на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 223 населеных пунктаў.
Акрамя таго, з-за непагоды былі абясточаныя 889 трансфарматарных падстанцыяў і 23 сельскагаспадарчыя аб’екты.
🤡 Паабяцаў «не кінуць і не збегчы»
Як прайшла сёмая «інаўгурацыя» Лукашэнкі
Глядзіце ў відэа ☝️
А таксама, чым гэтая інаўгурацыя адрознівалася ад папярэдніх, «Белсат» спытаў медыяэксперта
❗️ Пачаліся затрыманні па справе «Беларускага Гаюна»
Праваабаронцы паведамляюць, што сёння 25 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя некалькі чалавек.
Дакладная колькасць людзей, а таксама якія артыкулы інкрымінуюць – не ўдакладняецца
#рэпрэсіі
🤍❤️🤍Ля літоўскага Сейму ўзнялі наш сцяг!
Паглядзіце, як гэта адбывалася.
💱 Курсы валютаў 25 сакавіка
Долар нязначна падрос. Еўра вырас зусім крыху. Расейскі рубель страціў зусім крыху.
#курсвалютаў
✊ ❤️ «Як бы нас ні спрабавалі запалохаць або зламаць, мы ўпэўнена і з годнасцю кажам: Жыве Беларусь!»
25 сакавіка, у 107-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з віншаваннем з Днём Волі. У сваім звароце яна заявіла, што беларусы ніколі не перастануць імкнуцца да свабоды і незалежнасці.
☝️А таксама беларуская лідарка падкрэсліла: пасля кожнай спробы знішчыць волю беларускага народу, выкарыстоўваючы запалохванні, рэпрэсіі і арышт актывістаў, з’яўляюцца новыя абаронцы свабоды, якія ніколі не забудуць злачынстваў уладаў:
«Падумайце: ужо 30 гадоў рэжым робіць усё, каб знішчыць нашую волю. Нас спрабуюць запалохаць, арыштаваць, раз’яднаць – з разлікам, што мы здадзімся. Але чалавеку нельга забараніць імкнуцца да свабоды. Кожны палітвязень – гэта цэлая сям’я, якая ніколі не даруе рэжыму яго злачынстваў. Кожная спроба заглушыць нас прыводзіць да з'яўлення новых і новых абаронцаў свабоды і незалежнасці»Читать полностью…
🤔 Як БНР прымусіла Леніна стварыць БССР
Абвешчаная 25 сакавіка 1918 года БНР прымусіла Леніна стварыць БССР (ССРБ). Паўплывалі на гэта беларускія камуністы Жылуновіч і Чарвякоў.
Але ў чым БНР і БССР падобныя і чаму Дзень Волі – свята?
👉 Апавядаем у новым выпуску «Вусы Скарыны»
🇪🇺 ❤️ Еўрадыпламаты павіншавалі беларусаў з Днём Волі
Допіс размешчаны на афіцыйнай старонцы Еўрапейскай службы знешніх сувязяў у Facebook:
«Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі, прымеркаваны да абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе.Читать полностью…
Еўразвяз салідарны з народам Беларусі і працягне падтрымліваць усіх тых, хто нястомна працуе на карысць справядлівасці, свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне.
Больш за 1200 палітычных зняволеных па-ранейшаму несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у Беларусі. Усе яны павінны быць вызваленыя, а вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці»
👆«25 сакавіка ізноў пакажыце свету, што вы маеце права быць вольным народам на сваёй вольнай зямлі»
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі. 25 сакавіка 1918 года яна назвала найважнейшай датай сучаснай гісторыі Беларусі.
«У гэты час, калі ў Беларусі наш народ пад ботам тырана, звяртаюся да беларусаў замежжа, якім ніхто не забараняе прадаўжаць змаганне за волю і лепшую долю нашага народу: карыстайцеся кожнай нагодай, каб прыцягваць увагу палітыкаў і грамадзянаў краінаў, якія вам далі прытулак, што ў цэнтры Еўропы не адзін, а два народы церпяць ад маскоўскага імперыялізму. І што Беларусі ніхто не памог, калі яна намагалася вызваліцца ў 2020 годзе»,
🤍❤️🤍З Днём Волі, дарагія чытачы!
У гэты дзень роўна 107 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць БНР. Віншуем вас з адным з найважнейшых нацыянальных святаў і жадаем, каб воля прыйшла да нас як мага хутчэй!
А калі вы не ведаеце, што пачытаць раніцою, мы прапануем вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Беларусы за мяжой святкуюць Дзень Волі. Беларусы ў Беларусі таксама – але таемна
У Беларусі, і нават за яе межамі, Дзень Волі праходзіць пад жорсткім ціскам сілавых структур. Але гэта не азначае, што беларусы не святкуюць.
✔️Заразіцца клешчавым энцэфалітам можна нават праз казінае малако. Кляшчы абудзіліся!
Разбіраемся, чым яны небяспечныя і як ад іх засцерагчыся.
✔️Наколькі бяспечна служыць у беларускім войску цяпер?
І што рабіць, каб вас не паслалі на вайну?
#штопачытаць